Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Месца палеаграфіі сярод іншых спецыяльных гістарычных навук

Общие рекомендации по применению показателей качества разнородной продукции

 

Все эти показатели качества промышленной продукции используются как самостоятельно, так и при необходимости в сочетании. Поэтому для каждого кон­кретного случая обоснованно определяется соответствующие коэффициенты и методы оценки качества продукции.

[ Федюкин В.К ]

Палеаграфіі цесна звязана з шэрагам спецыяльных гістарычных навук. З блізкіх да палеаграфіі навук трэба назваць эпіграфіку – навуку аб надпісах на камне, метале, дрэве і іншых цвёрдых прадметах. Літарныя напісанні на пергаміне і паперы, якія робяцца фарбавальным рэчывам, адрозніваюцца ад напісанняў на цвёрдым матэрыяле. На форму літар ў апошнім выпадку ўплываюць прылады для пісьма, супраціўленне цвёрдай паверхні матэрыяла і г. д. Нягледзячы на вылучэнне эпіграфікі ў асобую галіну, яе блізкасць з палеаграфіяй настолькі відавочна, што некаторыя даследчыкі называюць эпіграфіку “рэчаўнай палеаграфіяй”. Сапраўды, толькі пры ўліку ўсіх вядомых помнікаў пісьменнасці, асабліва пры вывучэнні пісьма найстаражытнейшага перыяду (да XIII ст. уключна), можна зрабіць абагульняючыя высновы па гісторыі пісьма, устанавіць эвалюцыю змен у графіцы.

Цесная сувязь існуе таксама паміж палеаграфіяй, з аднаго боку, і сфрагістыкай і нумізматыкай, з іншага. Сфрагістыка вывучае пячаткі, нумізматыка – манеты. На пячатках і манетах ёсць надпісы, якія выкарыстоўваюцца пры вывучэнні эвалюцыі літарных і лічбавых знакаў.

З іншых спецыяльных гістарычных навук блізкая да палеаграфіі дыпламатыка, якая займаецца вывучэннем ўнутранай і знешняй формы дакумента. Аб’ектам даследавання дыпламатыкі з’яўляецца толькі актавы матэрыял. Параўнальна з нарацыйнымі (апавядальнымі) крыніцамі яго адрознай рысай з’яўляецца тое, што асобныя разнавіднасці дакументаў пісаліся па ўстаноўленай для дадзеных месцу і часу форме. Аналіз формул асобных частак дакумента ў спалучэнні з палеаграфічнымі назіраннямі даюць магчымасць больш дакладна ўстанавіць месца і час ўзнікнення той ці іншай дакументальнай крыніцы.

Палеаграфія займаецца датаваннем рукапісаў, таму яе задачы звязаны з задачамі храналогіі. Вывучэнне фарматаў рукапісных кніг і дакументаў збліжае ў пэўнай ступені палеаграфію і метралогію – навуку аб мерах.

Без палеаграфічных ведаў немагчыма працаваць ў вобласці археаграфіі – спецыяльнай гістарычнай навукі, якая ставіць перад сабой задачу распрацоўку прынцыпаў, метадаў і прыёмаў навуковага выдання гістарычных крыніц. Веданне палеаграфіі неабходна і для архівазнаўства. Для практычнай працы ў архівах патрабуецца добрая падрыхтоўка ў вобласці палеаграфіі.

Палеаграфія цесна звязана з такімі галінамі ведаў, як гісторыя мастацтва (пры вывучэнні мастацкага афармлення рукапісаў) і гісторыя літаратуры (пры вывучэнні складу рукапісных літаратурных помнікаў). Задачы палеаграфіі звязаны з задачамі тэксталогіі, якая распрацоўвае метады даследавання гісторыі стварэння літаратурных тэкстаў.

Палеаграфія як спецыяльная гістарычная навука вырашае задачы знешняй крытыкі крыніц. Палеаграфічныя назіранні дапамагаюць раскрыць ўмовы ўзнікнення крыніцы. У гэтым заключаецца яе месца ў агульнай сістэме гістарычнага крыніцазнаўства.

З’яўляючыся літарным ўзнаўленнем чалавечай мовы, графіка ў сваім развіцці цесна звязана з развіццём мовы. Гэта сувязь патрабуе ад палеографа спалучаць у сваёй працы назіранні палеаграфічныя з назіраннямі лінгвістычнымі, што вельмі важна і для вырашэння шэрага практычных задач у вобласці крыніцазнаўства. Праблемы датавання крыніц, устанаўлення месца іх напісання і аўтарства, выяўленне іх літаратурнага складу вырашаецца сукупнымі намаганнямі палеографаў, мовазнаўцаў і гісторыкаў.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Графическое представление | Значение оценки имущественных объектов
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-15; Просмотров: 321; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.