Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Лекция №10 (15.11.2011)




Тэма: Падзелы Рэчы Паспалітай

· Спросы рэформ у сярэдзіне 60-х гадоў 18ст.

· Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Трэці падзел РП.

Сярэдзіна 18 ст. — глыбокі палітычны крызіс РП (слабая цэнтральная ўлада, ліберум вето, барацьба магнацкіх груповак за ўладу, неспрыяльныя знешнепалітычныя абставіны).

Лёс РП залежыў ад здольнасці пануючага саслоўя пайсці на рэформы дзеля ўмацавання і захавання дзяржавы. У пачатку 60-х 18 ст., у РП найбольшы ўплыў мела сям’я Чартарыйских. Адной з найбольш верагодных кандыдатур на трон быў Станислаў Панятоўскі.

На выбачым сойме 1764 года дзякуючы намаганняў чартарыйскіх, а таксама прысутнасці рускіх войск на мяжы, Панятоўскі быў абраны на трон РП. Пасля абрання новага караля сям’я чартарыйскіх выступіла с планам рэформ. З некаторымі абмежаваннямі гэтыя рэформы былі прыняты. Было ліквідавана права ліберум вета, была створана аканферэнцыя караля з міністрамі (каб. міністраў), былі ўроблены захады па ўладкаванню фінансавай сістэмы, былі скасаваны ўнутраныя мытні.

Другі этап рэформ павінны быў зацверджаны на сойме 1766 года. Але Расія і Прусія выступлі з пратэстам супраць асобных пуктаў праграмы рэформ. Яшчэ ў сакавіку 1764 гэтыя дзяржвы закючылі паміж сабой пагадненне, згодна з якім, яны абавязваліся перешкаджаць сілай зброі рэфармаванню РП. Зручным повадам, каб умешвацца ва ўнутранныя справы РП было пытанне аб дысідэнтах (праваслаўных і пратэстантах).

Сапраўдныя інтарэсы Расіі і Прусіі палягалі ў тэрытарыяльных захопах. Але Станіслаў Аўгуст і сям’я чартарыйскіх на хуткія змены статусу іншаверцаў у іх дзяржаве не далі. Гэтая адмова была ўспрынята як жаданне выйсці зпад дыктату Расіі і Прусіі. У адказ Расія накіравала царскія войскі да межы РП і пад іх аховай у 1767 была створана праваслаўная канфедэрацыя ў Торуні. Гэтая канфедэрацыя была слабая і не магла прымусіць РП зрабіць істотныя змены ў сваёй палітыцы. Але гэта павінна была зрабіць канфедэрацыя католікаў, якая была створана ў чэрвені 1767, якую ўзначаліў Караль Радзівіл. Гэтая канфедэрацыя ў Радамі (Радамская канфедэрацыя). Яна адразу звярнулася да Кацярыны2, прасілі паспрыяць адмене курсу рэформаў.

У выніку на сойме, які пачаў працаваць у кастрычніку 1767, былі прыняты “ кардынальныя правы ”. Гэты дакумент набыў сілу закона. У выніку ў краіне аднаўляліся былыя парадкі і прывілеі, такія як выбарнасць караля, ліберум вета, выключнае права займаць дзяржаўныя пасады мае толькі шляхта, выключнае права шляхты на валоданне зямлёй, права шляхецкага суда над прыгоннымі і г.д. Кардынальныя правы дэкларавалі нязменнасць дзяржаўнага ладу краіны і гарантам называлася расійская імперыя. Упершыню юрыдычна ўнутраныя справы былі паставлены ў залежнасць ад пазіцыя зншняга фактара — Расійскай імперыі. На гэтым жа сойме дысідэнты былі ўраўноўваны ў правах з католікамі (дазвалялася займаць дзяржаўныя пасады і г.д.).

Ураўнаванне ў правах дысідэнтаў і іншае выклікала незадаволеннасць пэўнай часткі шляхты. У лютым 1768 года ў крэпасці Бар імі была створана канфедэрацыя (Юзаф Пуласкі). Канфедэраты выступілі супраць караля, змагаліся за панаванне каталіцызму ў краіне, за незалежнасць і цэласнасць краіны. Барская канфедэрацыя хутка пачала пашырацца (шмат прыхільнікаў і ў іншых частках краіны).

У кастрычніку 1768 пачынаюцца ваенныя дзеянні паміж войскамі кафедэратаў і русская арміі. Рашучая бітва адбылася на Беларусі 23 верасня 1772. Войскі канфедэратаў (3 тыс чалавек, камандаваў князь Агінскі) былі разбіты Суворавым пад Сталовічамі. Але ў гэты час на Падоллі, дзе дзейнічалі асноўныя сілы канфедэратаў, пачаліся народныя хваляванні, якія былі выкліканы абурэннем сялян рабункамі і забойствамі мірнага насльніцтва, якімі суправаджалася дзейнасць канфедэратаў. Народныя хваляванні ўзмацніліся з-за чутак аб прымусовам пераводу з праваслаўя ў унтю. Выбухнула сянскае паўстанне, якое атрымала назву “ Калііўшчына ”. Кіраўнікамі гэтага паўстання былі Максім Жалязнякі Іван Хонта. Паўстанцы забівалі шляхіцаў і т.п. пачынала хвалявацца насельніцтва ў Беларусі і Польшчы. Таму ўрад РП звярнуўся за дапамогай да Расіі… паўстанне было разгромлена.

У гэты час Прусскі кароль Фрыдрых2 пачаў рабіць захады, накіраваныя на падзел РП. Было дасягнута пагадненне па гэтаму пытанню паміж Расіяй і Прусіяй (потым Аўстрыя). 5 жніўня 1772 ў Пецярбурзе была падпісана канвенцыя аб падзелу РП. Прусія анэкіравала паўночна-заходнюю частку Польшчы, Аўстрыя атрымала поўдзень Польшчы і Галіцыю, Расійская імперыя атрымала землі на ўсход ад Дзвіны і Дняпра. Да Рассіі адышло 92 тыс кв км з насельніцтвам ў 1,3 млн. Падзел РП абгрунтоўваўся гістарычнымі правамі дзяржаў на тыя землі.

Дзяржава не пераставала існаваць. Паміж першым і другім падзерамі ажыццяўляюцца найбольш важныя рэформы. У 1775 была зроблена спроба стварыць у РП камітэт міністраў, які б выконваў функцыі ўрада. У пастаянную раду ўваходзіла 36 чалавек. Гэта рада цалкам знаходзілася пад кантролем невялікай групы магнатаў, а таксама рускага пасла, і таму па сутнасці не змагла працаваць. У 1789 гэтая “рада здрады” была ліквідавана.

Вялікую ролю ў жыцці краіны вызначыў сойм. Ён пачаў дзейнічаць ў 1788. Спачатку дэпутатамі былі абраны 177 чалавек (69 — прыхільнікі рэформ). Сойм аб’явіў сябе канфедэрацыяй, гэта дазваляла прынімаць пастановы большасцю галасоў (без права вета). Вынікам перыяду рэформ быў “закон аб урадзе” або кантытуцыя РП 3 мая 1791




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-20; Просмотров: 591; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.