Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Гісторыя Старажытнага Рыма ў крыніцах і даследаваннях

План лекцыі:

 

1. Помнікі матэрыяльнай культуры.

2. Пісьмовыя помнікі.

3. Рымская гістарыяграфія позняй Рэспублікі.

4. Рымская гістарыяграфія ў перыяд Імперыі.

 

Крыніцы па гісторыі Старажытнага Рыма дзеляцца на дзьве асноўныя групы: помнікі матэрыяльнай культуры і пісьмовыя помнікі.

Помнікі матэрыяльнай культуры патрабуюць ад гісторыка вызначэння их назначэння и датыроўкі. Археалагічныя раскопкі, якія сістэматычна праводзяцца на тэрыторыі быўшай Рымскай дзсржавы яшчэ з першай паловы XVIII ст., далі шматлікі матэрыял па гісторыі старажытных народаў, якія ўваходзілі ў яе састаў. Па сённяшні дзень у Італіі і ў іншых месцах Еўропы знаходзяць прадметы: кераміку, ювелірныя вырабы, рэчы мастацтва, манеты і інш.

Асаблівае месца сярод помнікаў матэрыяльнай культуры займаюць надпісы – своеасаблівы каменны архіў старажытнасці. Манеты з’яўляюцца прадметам даследавання спецыяльнай гістарычнай навукі – нумізматыкі, надпісы вывучае эпіграфіка.

У апошнія дзесяцігоддзі ўсё большае месца займае падводная археалогія. Яе вынікі далі каштоўныя дапаўненні да існуючых помнікаў матэрыяльнай культуры Старажытнага Рыма.

Пісьмовыя помнікі. Станаўленне старажытнарымскай гістарыяграфіі. Помнікі рымскага пісьменства прадстаўлены нешматлікімі відамі: вуснай народнай творчасцю, якая захавалася ў пераказах антычных аўтараў (фальклор, міфы, легенды); творамі рымскай паэзіі, драматургіі, мастацкай прозы, а таксама творамі рымскіх гісторыкаў і іншых дзеячоў. Большасць вучоных мяркуе, што пачатак рымскай гістарыяграфіі адносіцца да VI ст. да н.э., калі ў Рыме ўзнікла пісьменства. Адным з першых афіцыйных дакументаў быў у той час каляндар жрацоў (фасты), у якім адзначаліся дні сходаў, суда і інш. З каляндаром у Рыме звязана летазлічэнне. У эпоху Рэспублікі гады называлі па імені консулаў, а спісы консулаў па гадах з важнейшымі падзеямі называліся консульскімі фастамі. Консульскія фасты разам з каляндаром склалі аснову рымскага летапісу. З цягам часу пантыфік (вярхоўны жрэц) у Рыме стаў весці штогадовы летапіс, які назвалі “аналы”. Прыблізна ў 130 г. да н.э. іх апублікаваў галоўны пантыфік Публій Муцый Сцэвола ў 80 кнігах пад загалоўкам “Вялікія летапісы”. Яны не захаваліся.

Рымская гістарыяграфія позняй Рэспублікі. Пачынаючы з другой паловы II ст. да н.э.Рым уступіў у паласу вострай сацыяльна-палітычнай барацьбы і грамадзянскіх войнаў. Літаратура становіцца сродкам палітычнай барацьбы. Шырокае распаўсюджанне атрымала публіцыстыка. Ёю займаліся і дзяржаўныя дзеячы. Апошнія выступалі з памфлетамі, палітычнымі справаздачамі ў выглядзе мемуараў або аўтабіяграфіяй. Уваходзіць у звычай апублікаванне судовых і палітычных прамоў. Гістарыяграфія I ст. да н.э. прадстаўлена творчасцю Цыцэрона, Цэзара, Салюсція, Варона і Непота.

Марк Тулій Цыцэрон (106–43 гг. да н.э.) – юрыст, палітычны дзеяч і выдатны публіцыст, цудоўны аратар. Сваёй славай ён абавязаны перш за ўсё прамовам. Іх захавалася звыш 50 і ўсе яны жывы водгук на сучасныя яму падзеі. Барацьба з Катылінам адлюстравана ў 4-х прамовах, не менш каштоўнымі з’яўляюцца “Філіпікі” – 14 прамоў супраць Антонія. Вялікае значэнне маюць пісьмы Цыцэрона (захавалася больш 700). Яму належаць таксама трактаты па тэорыі дзяржавы і права: “Аб дзяржаве”, “Аб законах” і часткова “Аб абавязках”.

Сучаснікам Цыцэрона быў рымскі палітычны дзеяч Гай Юлій Цэзар (100–44 гг. да н.э.). Захаваліся два яго творы – “Запіскі аб гальскай вайне” і “Запіскі аб грамадзянскай вайне”. Да аднадумцаў Цэзара прымыкаў Гай Салюсцій Крысп (86–35 гг. да н.э.). Выступаў ён супраць сенатарскай алігархіі, прымаў удзел у грамадзянскай вайне на баку Цэзара. Захаваліся яго творы – “Аб змове Катыліны” и “Югурцінская вайна”. Ад “Гісторыі” захаваліся невялікія фрагменты.

Вядомы пісьменнік антычнасці Марк Тэрэнцый Варон (116–27 гг. да н.э.). Ён першы ўвёў у літаратуру каля 700 біяграфій вядомых рымлян і грэкаў. Традыцыя прыпісвае яму аўтарства звыш 70 твораў. Захаваліся толькі 3 кнігі трактата “Аб сельскай гаспадарцы” і 5–10 кнігі трактата “Аб лацінскай мове”.

Папулярным у антычнасці быў Карнелій Непот (109–32 гг. да н.э.), аўтар трохтомнай кампілятыўнай “Хронікі” і “Аб славутых людзях”. Захаваліся толькі 23 біяграфіі нярымскіх палітыкаў (Мільтыада, Фемістокла, Паўсанія, Ганібала і інш.). Такім чынам і Непот і Варон падрыхтавалі вядомыя “Паралельныя жыццяпісы” Плутарха.

Рымская гістарыяграфія ў перыяд Імперыі. Адным з папулярнейшых гісторыкаў эпохі Прынцыпата быў Ціт Лівій (59 г. да н.э. – 17 г. н.э.). Яго асноўны твор – “Гісторыя рымскага народа” (142 кн., захваліся 35). Яго мэтаю было даць цікавае ізлажэнне гістарычнага матэрыялу, сабранага папярэднікамі, служыць праслаўленню айчыны і ўмацаванню патрыятызму. На Лівія трэба больш глядзець як на літаратара, а не гісторыка. Да гэтага часу адносіцца і “Рымская гісторыя” Велея Патэкула (19 г. да н.э. – 31 г. н.э.), у якой змешчаны звесткі аб рымскай каланізацыі і калоніях, дзяржаўных дзеячах, войнах з Македоніяй, аб 3-й Пунічнай вайне і гібелі Карфагена.

Выдатнейшы гісторык Рыма – Карнелій Тацыт (55–120 гг.). Яму належаць: “Размова аб аратарах”, біяграфія палкаводца Агрыколы, “Германія”, “Гісторыя”, “Аналы”. Сябрам і сучаснікам Тацыта быў Пліній Малодшы (62–114 гг.). Яму належаць: панегірык імператару Траяну і перапіска з ім.

Сучаснік Тацыта і Плінія Гай Святоній Транквіл (70–160 гг.), юрыст і пісьменнік, аўтар “Жыццёпісу дванаццаці цэзараў” – Юлія Цэзара, Актавіяна Аўгуста, Тыберыя, Калігулы, Клаўдзія, Нерона, Гальбы, Атона, Вітэлія, Веспасіяна, Ціта і Даміцыяна. Захаваліся таксама фрагменты яго біяграфій рымскіх граматыкаў і рытараў.

Адным з апошніх гісторыкаў Рыма і ўсёй антычнасці быў Аміян Марцэлін (330–400 гг.), грэк з Анціохіі. Яго “Гісторыя” адлюстроўвае падзеі 96–378 гг. Твор мае пэўнае гістарычнае значэнне, таму што ў ім праўдзіва апісаны падзеі сучаснікаў.

Такім чынам, у гічторыі развіцця старажытнарымскай гістарыяграфіі можна выдзеліць тры важнейшыя этапы: ранні (аналістыка), позняй Рымскай рэспублікі (I ст. да н.э.) і Рымскай імперыі (I–V ст. н.э.).

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Прырода і насельніцтва Старажытнай Італіі | Л і т а р а т у р а
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 687; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.