Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Рымская рэспубліка пасля войнаў з Карфагенам




1. Эканамічныя і сацыяльна-палітычныя вынікі Пунічных войнаў.

2. Узаемаадносіны Рымскай рэспублікі з эліністычнымі краінамі і народамі Міжземнамор’я.

3. Войны Рыма з эліністычнымі краінамі і народамі Міжземнамор’я:

а) войны з ілірыйскімі плямёнамі.

б) 2-я Македонская вайна.

в) вайна з кельтыберамі.

г) вайна Рымскай Рэспублікі з дзяржавай Селеўкідаў.

4. Палітычная барацьба ў Рыме ў 80-х гадах ІІ ст. да н.э.

 

1. Эканамічныя і сацыяльна-палітычныя вынікі Пунічных войнаў. Самыя працяглыя войны ў гісторыі з перарывамі прадаўжаліся 118 гадоў (264–146 гг. да н.э.). За гэты перыяд сваю тываласць даказала рымска-італійская канфедэрацыя. І хаця многія саюзнікі (італікі) Рыма змянілі яму, але ядро італікаў разам з горадам Рымам даказалі сваю трываласць. Пунічныя войны перш за ўсё былі праверкай сілы і трываласці рымска-італійскай канфедэрацыі. На працягу Ганібалавай вайны нават некаторыя саюзнікі Рыма перашлі на бок ворага.

Італія была апустошана вайною; многа загінула людзей, у тым ліку хлебаробаў. Іх землі не апрацоўваліся, а ў пакораных італікаў адбіралі ад 1/3 да 2/3 іх зямель. Рэзка павялічыўся фонд дзяржаўных зямель. Разгром багатага Карфагена, захоп заморскіх тэрыторый, прыгнечанне іх жыхароў садзейнічалі развіццю ў Італіі рабаўладальніцкіх адносін.

Перамога ў Ганібалавай вайне мела і вялікае міжнароднае значэнне. Стаўшы гаспадаром Заходняга Міжземнамор’я, Рым ператварыўся ў сільшейшую дзяржаву свету, таму хутка рымляне звярнулі свае захопніцкія погляды на Усход, дзе аслаблялі сябе ў бесперапынных войнах эліністычныя манархі, праемнікі Аляксандра. Рым умеў выкарыстоўваць супярэчнасці, падтрымліваючы палітычны разлад паміж эліністычнымі краінамі. Рымскі сенат справядліва меркаваў, што саюз эліністычных правіцеляў быў бы вельмі небяспечным для рымскіх захопніцкіх планаў. Аслепленыя ўзаемнай нянавісцю, праемнікі Аляксандра недаацэньвалі сілу новай дзяржавы.

2. Узаемаадносіны Рымскай рэспублікі з эліністычнымі краінамі і народамі Міжземнамор’я. Пасля заканчэння Ганібалавай вайны Рымская рэспубліка пачала весці актыўную палітыку ў адносінах да эліністычных дзяржаў. Ужо ў першай палове ІІ ст. да н.э. яна знаходзілася ў ваенных сутычках з Македоніяй, дзяржавай Селяўкідаў і саюзам грэчаскіх гарадоў. Рымляне ўмела выкарыстоўвалі саюзнікаў сярод эліністычных краін, стваралі ваенна-палітычныя кааліцыі, выкарыстроўвалі супярэчнасці сярод дзяржаў. Пачатак рымскай агрэсіі супраць эліністычнага свету палажыў захоп рымлянамі паўночна-заходняга Ілірыйскага ўзбярэжжа Балканскага паўвострава.

3. Войны Рыма з эліністычнымі краінамі і народамі Міжземнамор’я:

а) войны з ілірыйскімі плямёнамі.

Ілірыйскія плямёны жылі на Заходнім узбярэжжы Балкан і былі бліжайшымі суседзямі рымлян. Жылі яны ва ўмовах ваеннай дэмакратыі. Глеба непладародная, камяністая, таму марскі разбой быў галоўным заняткам насельніцтва. Захоп выспы Керкіры ілірыйцамі стаў прычынай вайны з рымлянамі (229 г. да н.э.). Рымскі флот параўнальна лёгка справіўся з ілірыйцамі і рымляне занялі ілірыйскае ўзбярэжжа: разбурылі ўмацаванні і гарады. Так быў адрэзаны выхад Македоніі ў Адрыятычнае мора. Заходнім суседам Македоніі стаў Рым.

б) 2-я Македонская вайна (200–197 гг.). У з накамітым пабоішчы пры Кіноскефалах (“Сабачыя голавы”, 197 г.) македаняне на чале з Філіпам пацярпелі паражэнне і быў заключаны мір: Македонія пазбаўлялася ўсіх уладанняў па-за Македоніяй, заплаціць Рыму 1000 талантаў, выдасць рымлянам ваенны флот, верне ваеннапалонных і скараціць армію да 5 тыс.; не будзе пачынаць войн без дазволу Рыма; прызнае свабоду грэчаскіх гарадоў; македонскае панаванне было замянялася рымскім.

в) вайна з кельтыберамі. Сур’ёзнае становішча склалася ў Іспаніі. Ваюючы на Пірэнеях з карфагенянамі ў час 2-й Пунічнай вайны, Сцыпіён заключыў шэраг саюзных дагавароў з іберыйскімі плямёнамі, некаторыя з іх прызналі сябе падданымі Рыма і плацілі яму даніну. Іберы ўсё-такі лічылі, што пермога Рыма над Карфагенам не азначала падпарадкаванне іх рымлянам. Рым падавіў паўстанне. Кельтыберы прызналі ўладу Рыма. Рымскае правінцыяльнае кіраванне ў Іспаніі было ўзноўлена.

г) вайна Рымскай Рэспублікі з дзяржавай Селеўкідаў. У той час як рымскія легіёны змагаліся ў Іспаніі, цар дзяржавы Селяўкідаў Анціох ІІІ пачаў ваенныя дзеянні на захадзе М. Азіі.

Пры Магнезіі ў 190 г. да н.э. адбылася рашаючая бітва рымлян з Анціохам ІІІ. Армія Анціоха была разгромлена і амаль знішчана. З Анціохам быў заключаны мір у 188 г. да н.э.

Так Рым, выкарыстоўваючы суперніцтвы эліністычных краін і апіраючыся на радоска-пергамскі саюз, нанес ваеннае паражэнне двум буйнейшым дзяржавам эліністычнага свету – Македоніі і Сірыі. Вайна з Рымам ускорыла распад Селеўкідскай дзяржавы.

4. Палітычная барацьба ў Рыме ў 80-х гадах ІІ ст. да н.э. Народныя сходы адыгрывалі значную ролю і не заўсёды санкцыявалі рашэнні сената. У 80-х г. ІІ ст. да н.э. была закончана рэформа цэнтурыатных каміцый, якая знаменавала вядомую дэмакратызацыю рымскага дзяржаўнага ладу. Адбылося паніжэнне маёмаснага цэнза з 11 тыс. асаў да 4 тыс. для V класа сервіевай канстытуцыі. У выніку адбылося колькаснае павялічэнне рымскай арміі.

Дзве палітычныя групоўкі ў асяроддзі рымскага набілітэта: 1) Марка Порцыя Катона, 2) Сцыпіёна Афрыканскага. Катон на першы план ставіў рост рабаўладальніцкай гаспадаркі і развіваюшчайся таварнай вытворчасці; а Сцыпіён – за шырокае надзяленне зямлёй маламаёмасных грамадзян і асабліва ветэранаў; аблягчэнне ваеннай службы.

Палітычная барацьба груповак вылілася ў форму судовых працэсаў як супраць прывержанцаў Катона, так і супраць прывержанцаў Сцыпіёна.

 

Л і т а р а т у р а:

 

История Древнего Рима. 1982. С. 89–98.

 

 

Л е к ц ы я 7.

 

КРЫЗІС І ПАДЗЕННЕ РЫМСКАЙ РЭСПУБЛІКІ (І СТ. ДА Н.Э.)

План лекцыі:

 

1. Паўстанні рабоў на Сіцыліі.

2. Рэформы Гракхаў.

3. Ваенная рэформа Марыя.

4. Саюзніцкая вайна.

5. Паўстанне Спартака.

6. Барацьба ў Рыме, дыктатура Сулы.

7. Змова Катыліны.

8. Падзенне Рымскай рэспублікі.

 

1. Паўстанне рабоў на Сіцыліі. Небывалы рост рабства ў велічнай Рымскай дзяржаве прывёў да абвастрэння супярэчнасцяў рабаўладальніцкага грамадства. Незлічоная колькасць сіцылійскіх рабоў знаходзілася ў неймаверна цяжкіх умовах. Гэта і абумовіла пачатак паўстання 138 г. да н.э., якое прадаўжалася сем гадоў (132 г.). Правадыр паўстання быў раб-сірыец Еўн. У хуткім часе большая частка Сіцыліі была ахоплена паўстаннем. Тры консульскія арміі рымлян падаўлялі паўстаўшых і толькі на шостым годзе (132 г.) паўстанне рабоў было падаўлена.

У выніку другога паўстання рабоў на Сіцыліі (104–101 гг. да н.э.) рабы арганізавалі сваю дзяржаву. Толькі ў 101 г. рымскія легіёны падавілі паўстанне. Рэха сіцылійскіх паўстанняў дакацілася і да Баспорскага царства, дзе пад кіраўніцтвам раба Саўмака ў Паўночным Прычарнамор’і ў 107 г. да н.э. пачалося паўстанне рабоў. Пасля падаўлення паўстання Баспор папаў пад уладу Мітрыдата VI Еўпатара, цара Понта.

2. Рэформы Гракхаў. У выніку дэмакратычнага руху ў Рыме, у якім праявіліся ўсе супярэчнасці рымскага грамадства, браты Гракхі праявілі заботу аб сваіх грамадзянах, якія мелі недастаткова зямлі, ці яе страцілі па розных прычынах. У 133 г. Тыберый Гракх быў выбраны народным трыбунам і адразу прыступіў да ажыццяўлення аграрнай рэформы. Ён прапанаваў буйным земелеўладальнікам мець 500 югераў зямлі і яшчэ па 250 югераў на аднаго сына дарослага (не больш на двух сыноў). Лішкі зямлі адмерваліся па 30 югераў і аддаваліся ў карыстанне беднякам без права ўласнасці.

У хуткім часе Гай Гракх пацярпеў паражэнне, таму што і ў яго дзейнасці выявілася вузкасць поглядаў на сацыяльную базу: адсутнасць саюза паміж рымскім грамадзянствам і італійскім насельніцтвам. Гай Гракх загінуў у барацьбе за аграрную рэформу.

Гракханскі рух не прайшоў бясследна. Падзеленыя грамадскія землі станавіліся прыватнымі ўладаннямі, але больш за ўсіх набылі зямель усаднікі.

3. Ваенная рэформа Марыя – гэта нараджэнне новай прафесійнай арміі (не лічачы народнага апалчэння). Наёмная армія камплектавалася добраахвотнікамі люмпен-пралетарыямі Рыма, правінцыямі, саюзнікамі. Воінская служба давала ім кавалак хлеба. За грошы такая армія ішла ў любы паход, выкарыстоўвалася яна і ў палітычных інтарэсах палкаводцамі. Пасля службы салдаты надзяляліся зямлёй. Армія, створаная Марыям, выканала вялікую ролю ў справе крушэння Рэспублікі. На поўначы Італіі Марый разбіў у дзвюх бітвах войскі плямёнаў кімвраў і тэўтонаў.

4. Саюзніцкая вайна. Прадстаўнік набілітэту Лівій Друз змагаўся з усаднікамі і ў інтарэсах народнай партыі правёў шэраг дэмакратычных пастаноў: аграрны і хлебны законы, а для італікаў паабяцаў дабіцца грамадзянскіх правоў. Папулярнасць Друза расла і ён ператварыўся ў правадыра народнай партыі. Ён быў забіты падасланым забойцам. Смерць Друза паслужыла сігналам да паўстання італікаў таму, што рымскі ўрад і не думаў дабравольна даць правы грамадзянства. Паўстанне ўвайшло ў гісторыю як Саюзніцкая вайна. Італікі стварылі сваю дзяржаву – Італію са сталіцай Карфіній.

5. Паўстанне Спартака (74–71 гг.). Спартак – фракійскі селянін, які трапіў у палон да рымлян і быў адпраўлены ў школу гладыятараў. Найбольш дасканалыя сведчанні аб Спартаку і паўстанні ў Плутарха, Салюсцыя і Апіяна. Гладыятарскаму майстэрству Спартака вучылі ў спецыяльнай школе г. Капуі. Некалькі дзесяткаў рабоў уцяклі з гладыятарскай школы і схаваліся на гары Везувій. Бегшых гладыятараў узначаліў Спартак, Крыкс і Энамай.

Шматтысячная армія паўстанцаў накіроўвалася на поўнач Італіі: перайсці Альпы і адпусціць рабоў дадому. Частка паўстанцаў начале з Крыксам не пагадзілася з гэтым і аддзялілася і вырашыла працягваць барацьбу ў Італіі. Да арміі далучаліся іншыя рабы і армія налічвала не менш 120 тыс. воінаў. Вясной 71 г. да н.э. у Апуліі адбылася рашучая бітва, у якой перамаглі рымляне. Загінула каля 60 тыс. спартакаўцаў, 6 тыс. трапілі ў палон рымскі. Дарога ад Капуі да Рыма была ўстаўлена крыжамі з распятымі на іх рабамі.

Рабства засталося і не прыйшоў яшчэ час перамогі, яно зажыве сябе і без паўстанняў. Час яшчэ не настаў.

6. Барацьба ў Рыме, дыктатура Сулы. Сула консул і галоўнакамандуючы арміяй ў барацьбе з Мітрыдатам. Ён падаўляў паўстанне італікаў. Сула разбіў дэмакратаў, а сенат папоўніў яго прыхільнікамі. Пасля толькі ён адправіўся ваяваць з Мітрыдатам. І адразу ў Рыме ініцыятыву захапілі папуляры начале з консулам Цынам і Марыем. Сула ваяваў з Мітрыдатам VI Еўпатарам і ведаў аб падзеях у Рыме. Пантыйскі цар прасіў міру, Сула згадзіўся. У Італіі Сула ў бітве з марыянцамі перамог і заваяваў Рым. Праскрыпцыі ў Рыме і крывавая разня. Па прапанове Сулы сенат аб’явіў яго дыктатарам, улада не абмяжоўвалася тэрмінам. Апора Сулы – армія. Дыктатар забяспечыў панаванне рабаўладальніцкай алігархіі і прадчуваючы набліжэнне выбуху незадавальнення рэжымам, у 79 г. да н.э. адмовіўся ад улады, а ў наступным годзе памёр. У Рыме пачалася новая барацьба супраць суланскага ўрада.

7. Змова Катыліны. Доказам крызісу Рымскай рэспублікі з’яўляюцца падзеі, звязаныя з імем Катыліны. Катыліна – суланец, знакаміты арыстакрат. Пасля правалу на выбарах стаў рыхтавацца да дзяржаўнага перавароту. Змова Катыліны – сведчанне глыбокага крызісу Рымскай рэспублікі.

8. Падзенне Рымскай рэспублікі. Сенат і консулы выпаўнялі волю Цэзара, які назваў сябе імператарам. Рэспубліканская форма ўлады была заменена асабістым кіраваннем ваеначальніка, які апіраўся на верныя яму легіёны.

Такая ўлада называецца дыктатурай. Многія былі незадаволены і ўзнікла змова сенатараў. Змоўшчыкі забілі Цэзара. У Рыме пачалася барацьба за ўладу. Узначалілі барацьбу Антоній і Актавіан. У 30 г. да н.э. перамог Актавіан і яго абвясцілі імператарам. Так сталі называць кіраўнікоў Рымскай дзяржавы, а дзяржаву – імперыяй.

 

Л і т а р а т у р а:

 

История Древнего Рима. 1982. С. 140–196.

 

 

Л е к ц ы я 8.

 

РАННЯЯ РЫМСКАЯ ІМПЕРЫЯ (ПРЫНЦЫПАТ)

1. Прынцыпат Аўгуста.

2. Праўленне дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў (14–68 гг. да н.э.)

3. Грамадзянская вайна 68–69 гг.

4. Праўленне дынастыі Флавіяў (69–96 гг.).

5. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рымскай імперыі ў І–ІІ ст.

 

1. Прынцыпат Аўгуста. Барацьба за ўладу паміж Антоніям і Актавіянам закончылася перамогай Актавіяна ў 30 г. да н.э. Сенат і народны сход абвясцілі Актавіяна імператарам (у Рымскай рэспубліцы імператарамі называлі тых, хто меў права камандаваць арміяй). Актавіян правёў чыстку сената, скараціў колькасць сенатараў. У спісе сенатараў імя Актавіяна было першым, г. зн. ён стаў “прынцэпсам сената” – першым сенатарам. Ён сваёй правмовай адкрываў паседжанні сената. Ад слова “прынцэпс” паходзіць і назва палітычнай сістэмы, у станоўленай Актавіянам, – прынцыпат (30 г. да н.э. – 80-я гг. ІІІ ст. н.э.). Усе прынятыя новыя пастановы ўмацоўвалі яго асабістую ўладу ў інтарэсах класа рабаўладальнікаў, хаця ўсе свае пастановы і дзейнасць праводзіў пад лозунгам аднаўлення рэспублікі. Усе вышэйшыя магістратуры былі ў руках Аўгуста, але манархічны характар яго ўлады прыкрываўся рэспубліканскімі ўстановамі. Прынцыпат – гэта манархія пад выглядам рэспублікі. Выбіралі тых, каго прапаноўваў Аўгуст. Захоўваўся і ваенны характар улады.

Усе рымскія правінцыі былі падзелены на імператарскія і сенацкія. Была створана і імператарская казна, куды паступалі падаткі з імператарскіх правінцый. Імператарскімі правінцыямі кіравалі назначаныя Аўгустам намеснікі і пракуратары (дробнымі абласцямі). Сенатарскія правінцыі ўпраўляліся праконсуламі. Імператар імкнуўся быць бліжэй да народа: насіў простае адзенне зробленае дамашнімі рабамі, паважаў традыцыі Рэспублікі. У знешняй палітыцы імператар абараняў інтарэсы рабаўладальнікаў. Заваёваныя землі атрымоўвалі статус правінцыі.

Мастацтва і літаратура былі пастаўлены на службу Аўгуста. Багаты рымлянін Мецэнат арганізаваў гурток выдатных паэтаў (Вергілій і Гарацый), якія праслаўлялі імператара. У сталіцы вялося вялікае будаўніцтва. Былі пабудаваны: храм усім багам Пантэон, форум Аўгуста, тэатр, іпадром і інш. збудаванні. Культ абагаўлення Юлія Цэзара быў здзейснены. Ва ўзросце 78 гадоў у 14 г. н.э. памёр Аўгуст. Сенат абвясціў яго богам. У гонар Аўгуста і Цэзара назвалі два месяцы: іюль (ліпень) і аўгуст (жнівень).

2. Праўленне дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў (14–68 гг. да н.э.). Перыяд праўлення гэтай дынастыі адзначаецца далейшым умацаваннем асабістай улады прынцэпса і ролі ваеннага і бюракратычнага апаратаў улады. Першы прадстаўнік дынастыі – Тыберый, сын трэцяй жонкі Аўгуста. Новы імператар не карыстаўся папулярнасцю і поспехам сярод арміі і народа. Рыхтавалася змова супраць імператара. Скарачэнне хлебных раздач і відовішчаў выклікала адкрытыя паўстанні рымскага плебсу. Імператар узвялічваў сваю асобу і патрабаваў боскіх ушанаванняў на манер эліністычных манархаў. Закончылася яго праўленне тым, што была арганізавана змова і ён быў забіты ў 41 г. Прэтарыянцы абвясцілі імператарам дзядзьку Калігулы – Клаўдзія. Пры новым імператары павялічылася колькасць чыноўнікаў, але ён узнагароджваў і рымскі плебс. Імператар даваў правы рымскага грамадзянства правінцыяльным рабаўладальнікам.

Знешняя палітыка Клаўдзія была ўдалай: паявіліся новыя правінцыі (Маўрытанія, Брытанія, Фракія, Лікія і Памфілія). Чацвертая жонка імператара ўскорыла яго смерць і новым імператарам стаў сын Агрыпіны – Нерон. У краіне адразу ўстанавіўся тэрор, імператар займаўся забавамі. У 64 г. узнік пажар Рыма. У выніку якога большая частка горада згарэла дашчэнту.

3. Грамадзянская вайна 68–69 гг. Пасля смерці Нерона ў Рыме пачынаецца грамадзянская вайна, прычынай якой быў эканамічны, сацыяльны і палітычны крызіс імперыі. Незадаволеныя рымскім панаваннем багатыя рабаўладальнікі-правінцыялы імкнуліся ўраўнавацца сваім становішчам у дзяржаве з рымска-італійскімі магнатамі. Вайна выявіла супярэчнасці паміж рымска-італійскім і правінцыяльным рабаўладаннем. Правінцыяльныя рабаўладальнікі выступілі супраць рымскага панавання і адначасова пачалі змагацца за ўладу імператара. Падаўляў паўстанне ў Іўдзеі сын імператара Ціт. Паўстанне было задушана. Іерусалім быў разрушаны, а жыхары праданы ў рабства. Веспасіян многа зрабіў для ўмацавання дзяржавы, а каб папоўніць казну ўвёў падаткі і на туалеты. Адсюль трапны выраз “грошы не пахнуць”. Ціт закончыў будаўніцтва Калізея. У 79 г. страшная стыхія спасцігла Італію: вывяржэнне вулкана Везувій.

Пагаршаецца становішча імперыі пры імператары Веспасіяне, які ўзвялічваў сваю асобу. На межах імперыі пастаянна вяліся войны.

3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рымскай імперыі ў І–ІІ ст. У эканоміцы вядучае месца занімала сельская гаспадарка. У эканоміцы Рыма вялікае значэнне мелі заходнія правінцыі – Іспанія і Галія (аліўкаводства і вінаград). “Аб сельскай гаспадарцы” добра распавядае трактат Калумелы. Ён раіць здаваць у арэнду землі свабодным арандатарам – калонам, а таксама праяўляць чалавечнасць да рабоў. Рабаўладальнікі здавалі землі свабодным арандатарам і пераводзілі частку сваіх рабоў на пекулій, г.зн. мець сваю сям’ю, хаціну, інвентар, надзел зямлі, жывёлу з абавязкам пэўнай платы гаспадару, у поўнай уласнасці якога па-ранейшаму знаходзіліся сям’я раба, зямля і інвентар. Перавод на пекулій павышаў зацікаўленасць рабоў у працы

Рабы і калоны заставаліся асноўным эксплуатуемым насельніцтвам. Развіццё каланатных адносін, рамяства і гандлю з’яўлялася важнай прадпасылкай для палітычнага і эканамічнага росквіту імперыі ў першай палове ІІ ст. н.э.

 

Л і т а р а т у р а:

 

История Древнего мира. Под ред. В.И. Кузищина. 1982. С. 140–183.

История Древнего Рима. Под ред. А.Г. Бокщанина и В.И. Кузищина. М., 1971. С. 289–316.

Трухина Н.Н. История Древнего Рима. Учебник. 1994. С. 159–215.

 

Л е к ц ы я 9.

 

КРЫЗІС РЫМСКАГА РАБАЎЛАДАЛЬНІЦКАГА ГРАМАДСТВА І ДЗЯРЖАВЫ У ІІІ СТ. СІСТЭМА ДАМІНАТА (IV СТ.)

План лекцыі:

 

1. Рымская імперыя пры Северах.

2. Сацыяльна-эканамічны і палітычны крызіс рымскага грамадства і дзяржавы (235–284 гг. н.э.).

3. Дамінат.

 

1. Рымская імперыя пры Северах. У гісторыі Міжземнамор’я ІІІ ст. было пераломным. Усё яно было запоўнена барацьбой двух тэндэнцый – фарміруючай рабаўладальніцкай і нараджаючайся феадальнай. Сутычка двух тэндэнцый прывяла да таго, што ўсе сферы грамадскага жыцця былі ўцягнуты ў гэты вадаварот жыцця: эканоміка, сацыяльныя адносіны, дзяржаўны лад, культура. На рубяжы ІІІ і ІV стагоддзяў феадальная тэндэнцыя ўзяла верх і развіццё Рымскай дзяржавы і ўступіла ў стадыю разлажэння рабаўладальніцкага ладу і зараджэння феадальных адносін.

2. Сацыяльна-эканамічны і палітычны крызіс рымскага грамадства і дзяржавы (235–284 гг. н.э.). З ІІІ ст. умацоўваюцца буйныя маёнткі, якія забяспечваюць сябе ўсім неабходным: у іх акрамя сельскай гаспадаркі развівалася ўласнае рамяство, яны былі незалежнымі ад гарадского рынку. Адсюль упадак гарадскога рамяства і гандлю. Захоўваюцца таварна-грашовыя адносіны, але адчуваецца востры недахоп грошай. Казна робіць спробу папоўніць недахоп па падатках выпускам няпоўнацэннай манетай, а гэта яшчэ больш падрывае эканоміку. Паўнацэнная манета знікае з абароту, яна асядае мёртвым скарбам ў руках багацеяў.

Узмацняецца барацьба сялян, калонаў і рабоў супраць прыгнятальнікаў, якая выліваецца ў паўстанні. Правінцыяльная знаць рабіла спробы адлучыцца ад Рыма. Адбывалася частая змена імператараў, якіх узводзіла і знімала армія. На ўсходніх межах Рымскай імперыі патрабаваліся неймаверныя вялікія сілы супрацьстаяння другой сусветнай імперыі – Селяўкідаў.

Асноўнай прычынай крызіса Рымскай імперыі ў ІІІ ст. заключалася ў тым, што яе вытворчыя сілы вычарпалі свае магчымасці развіцця ў межах рабаўладальніцкіх вытворчых адносін. У час позняй рэспублікі і ранняй імперыі стала вядомым, што найбольш рацыянальнай формай рабаўладальніцкай вытворчасці ў сельскай гаспадарцы была віла сярэдніх памераў з адным-двума дзесяткамі рабоў. Як паказала практыка, межы вілы былі мяжой развіцця таварнай сельскай гаспадаркі, аснованай на эксплуатацыі рабоў. Максімальныя памеры прыватнай майстэрні абмяжоўваліся некалькімі дзесяткаў рабоў. Для далейшага павышэння вытворчасці рабскай працы патрабавалася далейшае развіццё спецыялізацыі і каперацыі вытворчасці, удасканаленне прылад працы і павышэнне кваліфікацыі рабоў. Рабы не адпавядалі ўзросшым вытворчым задачам, а гаспадары баяліся вучыць рабоў складаным прафесіям і развіваць іх інтэлект.

У Рымскай імперыі ІІІ ст. перавагу мелі дзве формы ўласнасці: муніцыпальная і экзіміраваная. Муніцыпальныя землеўладальнікі валодалі маёнткамі на гарадской зямлі, здаўна вялі таварную гаспадарку, заснаваную на эксплуатацыі рабоў. Цяпер стала невыгадным, таму што перабудаваць свае гаспадаркі ў натуральныя, самазабяспечваемыя, заснаваныя на эксплуатацыі больш зацікаўленых работнікаў – калонаў, ім не дазвалялі вузкія рамкі дробных і сярэдніх маёнткаў. Пераходу на феадальныя адносіны на гарадскіх землях мяшаў і палітычны лад самакіруючагася горада (муніцыпія), які адпавядаў антычным рабаўладальніцкім адносінам, аснаваным на свабодзе грамадзян і на эксплуатацыі неграмадзян. Гарады былі апорай рабаўладальніцкага ладу імперыі.

У больш выгадным становішчы ў параўнанні з муніцыпальнымі земелеўладальнікамі апынуліся ў перыяд крызісу ІІІ ст. уладальнікі экзіміраваных (канфіскаваных) земляў. Незалежныя ад гарадоў яны былі свабоднымі ад літургій (павіннасцей).

У пачатку ІІІ ст. н.э. Рымская імперыя стала адзінай дзяржавай: усе правінцыяльныя гарады атрымалі права рымскага грамадзянства (эдыкт Каракалы 212 г.). Нават на імператарскім троне часта сядзелі не карэнныя рымляне, а сірыйцы, афрыканцы, ураджэнцы Балканскіх абласцей. Але якраз у ІІІ ст. мір унутры Італіі парушыўся: мясцовыя правіцелі сталі выходзіць з павінавення цэнтральнай уласці; у розных правінцыях паяўляліся самазваныя пратэндэнты на імператарскі прастол. Армія перастала падпарадкавацца законам: салдаты назначалі і звяргалі імператараў і нават прадавалі імператарскую карону. Абвешчаныя імі так называемыя салдацкія імператары правілі ўсяго па некалькі гадоў ці месяцаў.З-за ўсіх мецяжоў і раздораў у сярэдзіне ІІІ ст. Рымская імперыя чуць было не распалася на часці. Толькі ў самым канцы стагоддзя моцны правіцель Дыяклецыан узнавіў адзінства імперыі і трываласць імператарскай улады.

3. Дамінат. Сістэма даміната – гэта спроба ўмацавання распадаючай рабаўладальніцкай дзяржавы (Рым). З праўлення імператара Дыяклецыяна пачынаецца перыяд Позняй Рымскай імперыі, які ахватвае IV–V ст. н.э. Дыяклецыян прыдаў імператарскай уладзе адкрыты царскі характар. Імператар стаў афіцыяльна іменавацца “гаспадзінам”.

Многія імператары таго часу вылучаліся з салдат, якія даслужылі да высокіх чыноў. Яны былі выхадцамі з сямей сялян, пастухоў, падзёншчыкаў, рабоў. Сам Дыяклецыян быў сынам вольнаадпушчаніка. Асабістыя імёны Цэзар і Аўгуст перайшлі к IV ст. у тытулы. Галава імперыі іменаваўся аўгустам, а яго наследнікі, альбо саправіцелі – цэзарамі. Пры Дыяклецыяне дзяржавай упраўлялі два аўгусты і два цэзары – у чатырох было лягчэй спраўляцца з бунтаўшчыкамі і ўзурпатарамі прастола. Пасля Дыяклецыяна імператары царствавалі то па аднаму, то парамі. Звычайна правілі разам бацька і сын ці два браты. У 395 г. адбыўся раздзел Рымскай дзяржавы паміж суправіцелямі, у ёй царствавалі два імператары: адзін правіў заходняй палавінай імперыі, дзе гаварылі па-латыні, другі – усходняй, дзе грэчаская мова перабольшвала.

 

Л і т а р а т у р а:

 

История Древнего мира. Под ред. В.И. Кузищина. 1982. С. 294–307.

Трухина Н.Н. История Древнего Рима. Учебник. 1994. С. 216–217

 

 

Л е к ц ы я 10.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 568; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.07 сек.