Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Падзенне Заходняй Рымскай імперыі




План лекцыі:

 

1. Агульнае становішча ў Заходняй Рымскай імперыі.

2. Распад і гібель Заходнерымскай імперыі.

 

1. Агульнае становішча ў Заходняй Рымскай імперыі. Канчатковы палітычны падзел быўшай адзінай Міжземнаморскай імперыі адбыўся ў 395 г. Утварылася дзве дзяржавы: Заходняя Рымская імперыя і Усходняя Рымская імперыя (Візантыя). І фактычна і палітычна гэта былі дзве самастойныя дзяржавы са сваімі сталіцымі: Заходняй Рымскай імперыі – Равена, Усходняй – Канстанцінопаль. У сталіцах былі імператарскія палацы, свае ўрады з рознымі задачамі, а таксама з рознымі сацыяльна-эканамічнымі базамі. Гістарычнае развіццё Захада і Усхода ішло рознымі шляхамі і адметнымі формамі. На Захадзе шлях для развіцця феадальных адносін пры аслабленні цэнтральнай улады рымскага імператара і пры захаванні рабаўладальніцкай сісітэмы і парадкаў – гэта важнейшая асаблівасць. Другая асаблівасць – утварэнне на тэрыторыі самастойных варварскіх дзяржаў.

Цэнтральная ўлада Заходняй Рымскай імперыі паступова аслаблялася і прычына гэтага аслаблення была ў сур’ёзных сацыяльна-эканамічных зменах рымскага грамадства IV–V ст.: небывалы крызіс рабаўладальніцкага спосаба вытворчасці, а таксама звязанай з ім гаспадаркі; заняпалі гарады, цэнтры эканомікі перамясціліся з гарадоў ў сельскую мясцовасць. Усё больш умацоўваліся пазіцыі буйных магнатаў, уласнікаў велічных зямельных масіваў. Умацоўвалася і царкоўнае земелеўладанне.

Характарызуючы эканамічнае становішча Заходняй імперыі, неабходна адзначыць падаткавую палітыку дзяржаву. Падаткі часта перавышалі эканамічныя магчымасці падаткаплацельшчыкаў, а гэта падрывала развіццё гаспадаркі і вяло да разарэння. Да ўсяго гэтага трэба дадаць раскошны імператарскі двор, шматлікі бюракратычны апарат і армію, якія патрабавалі велічных сродкаў.

Вельмі хутка развалілася і ваенная арганізацыя. У прошлым такая дасканалая. Скарачэнне матэрыяльных рэсурсаў і насельніцтва, масавае дызерцірства ад службы ў арміі выклікалі цяжкасці ў камплектаванні легіёнаў.

Прычынай аслаблення Заходняй Рымскай імперыі ў V ст. быў рэвалюцыйны рух прыгнечаных і абяздоленых слаёў насельніцтва. Усеагульнае запрыгоненне было ўродлівай формы, так як спалучала ў сабе рабскія адносіны. Бясчынства чыноўнікаў, праізвол ў арміі таксама выклікалі незадавальнне. Асаблівасцю масавых рухаў V ст. быў іх разнародны сацыяльны састаў: рабы, калоны, абяднеўшыя земляробы, рамеснікі, гандляры, ніжэйшыя і нават сярэднія слаі гараджан. Ніякіх выразных палітычных праграм гэтыя рухі не мелі, але ўсе яны былі накіраваны супраць рабаўладальніцкай дзяржавы

Своеасаблівай формай сацыяльнага пратэсту былі ерасі – рэлігійныя плыні, якія не прызнавалі зацверджаныя дагматы царквы. Сектанты адвяргалі рабства, прыгнечанне і сацыяльную несправядлівасць.

Масавыя народныя рухі аслаблялі аджываючыя грамадскія адносіны і разам з гэтым і рабаўладальніцкую дзяржаву – Заходнерымскую імперыю. У варварскіх плямёнаў пад уплывам рымлян праходзілі карэнныя змены сацыяльна-эканамічнай структуры: праходзіў працэс разлажэння радавога ладу і фармавання раннекласавых адносін. На аслабленне Заходняй Рымскай імперыі аказала і вялікае перасяленне народаў, якое пачалося ў канцы IV ст. Мноства розных плямёнаў начале з гунамі рухаліся з прыкаспійскіх стэпаў у напрамку Захада. Вялікае перасяленне народаў паўплывала і ўскорыла падзенне рабаўладальніцкага грамадства і падзенне ўсяго антычнага свету.

2. Распад і гібель Заходнерымскай імперыі. Сілы, якія знішчылі рабаўладальніцкае грамадства і расчысцілі шлях да новых сацыяльна-эканамічных і палітычных адносін, былі ўнутранымі і знешнімі. Унутраныя сілы Рымскай імперыі – гэта носьбіты новых феадальных адносін: уладальнікі маёнткаў новага тыпу, якія вялі гаспадарку па феадальнаму шляху. Феадальныя адносіны ахапілі шырокія масы насельніцтва – перш за ўсё гэта калоны і розныя катэгорыі залежных утрымальнікаў зямельных надзелаў, якіх рымскае заканадаўства прыраўнівала да рабоў, пасаджаных на зямлю. Запрыгоненне саслоўяў не магло прадухіліць рабаўладальніцкае грамадства ад распаду. У апошнія стагоддзі імперыі ўсё большае значэнне набывалі элементы феадальных адносін.

Другі знешні фактар, які садзейнічаў падзенню Рымскай рабаўладальніцкай дзяржавы – гэта варвары. Суадносіны сіл паміж Рымскай імперыяй і варварамі ў IV–V ст. змяніліся ў карысць варвараў.

У другой палове V ст. правіцелі Заходняй імперыі не мелі ўжо сіл абараніць сваю дзяржаву. Імперскія гарады ці падпарадкаваліся варварам, ці абараняліся ад іх сваімі сіламі. Пакравіцелямі гарадоў сталі мясцовыя магнаты і епіскапы, валодаўшыя ўплывам і багаццем.

У такіх абставінах 23 жніўня 476 г. адбылася знамянальная падзея: варвар-палкаводзец Адаакр, які служвў пры рымскім двары, прагнаў з палаца юнака імператара Ромуда Аўгустула. Парфіру і карону ён адаслаў у Канстанцінопаль у знак уз’яднання Усходняй і Заходняй імперыі. На землях Італіі рассяліліся германскія воіны Адаакра. Яны лічыліся салдатамі канстанцінопальскага імператара, але на самой справе падчыняліся толькі свайму правадыру.

Так у адзін дзень пала Заходняя Рымская імперыя – і ніхто гэтага не заўважаў: у Канстанцінопалі па-ранейшаму сядзеў на троне рымскі імператар, а ў Італіі і заходніх правінцыях заставаліся гарады з рымскім укладам жыцця. Толькі нашэсце франкаў і лангабардаў, якое адбылося ў VI ст., сцёрла з твару зямлі апошнія астаткі Заходняй Рымскай дзяржавы. Усходняя імперыя па імені Візантыя існавала яшчэ тысячу гадоў. Візантыйцы, гаварыўшыя на грэчаскай мове, называлі сябе рамеямі, г. зн. рымлянамі.

 

Л і т а р а т у р а:

 

История Древнего мира. Под ред. В.И. Кузищина. 1982. С. 316–326.

Трухина Н.Н. История Древнего Рима. Учебник. 1994. С. 223.

 

Л е к ц ы я 12.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 1145; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.006 сек.