Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Эпоха Рэнесансу: сутнасць назвы, перыядызацыя, светапоглядная сістэма

Пытанне № 5

Л-ра Адраджэння (Рэнесансу) таксама звязана з Сярэднявеччам (позняе Сярэднявечча) ХІV–ХVІ стст. Некаторыя даследчыкі лічаць, што тэрмін Адраджэнне недастаткова поўна адбівае змест новай стадыяльнай агульнасці. Глыбокая цікавасць да антычнасці і яе мастацтва, што ахапіла многія краіны Еўропы і знаменавала пераход да позняга Сярэднявечча, была абуджана новым светабачаннем. Раней за іншых гэты выявілася ў Італіі. Новы склад светабачання атрымаў назву рэнесанснага гуманізму. Ён быў падрыхтаваны крушэннем саслоўнай замкнутасці сяр. вякоў, вялікімі геаграфічнымі адкрыццямі Калумба, Васка да Гама, пачаткам кнігадрукавання, адкрыццём пораху і інш. Адраджэнскі гуманізм быў скіраваны супраць падпарадкавання чалавечых волі і розуму старым феадальным і царкоўным нормам жыцця. Ён нёс маральнае разняволенне асобы ад царкоўных догмаў, сцвярджаў яе права на ініцыятыву дзеянняў, на задавальненне натуральных патрэб і схільнасцей. Мастацтва Адраджэння адмовілася ад боскай прадвызначанасці чалавечай сутнасці. Але не ад веры ў Бога, апошняе выяўляе пераемнасць, што існавала паміж гэтымі дзвюма стадыямі – ранняе і позняе Сярэднявечча. Мастацтва сцвярджала самакаштоўнасць чалавека, выцясняючы зямным, канкрэтна-пачуццёвым, уласна чалавечым зместам абстрактны, рэлігійна-фантастычны змест хрысціянскага мастацтва (“Сіксцінская мадонна” Рафаэля). Адрозненне ад Антычнасці, ідэі якой вярталіся: вызвалілі чалавека ад улады бога, далі яму неабходную свабоду дзеяння. Л-ра шукала прычыны трагічнага становішча чалавека ў жыцці, а не ў стаўленні да яго вышэйшых сіл.

Сутнасць рэнесанснага светабачання выяўлена ў першых мастацкіх апрацоўках вядомай легенды пра чарнакніжніка Фауста (“Трагічная гісторыя доктара Фауста”) Крыстофера Марло. Падкрэсліваецца імкненне Фауста спазнаць і падпарадкаваць сабе ўвесь свет з усёй яго бясконцасцю і багаццем.

...Государям
Подвластны лишь владенья их. Не в силах

Ни тучи гнать они, ни вызвать ветер.

Его же власть доходит до пределов,

Каких достичь дерзает только разум.

Дзёрскія прэтэнзіі Фауста на ўсемагутнасць прыводзяць яго да трагічнага сутыкнення з Богам і Сатаной. Гэта калізія адлюстроўвае сутыкненне новых, гуманістычных сіл эпохі Адраджэння з існуючай (сярэдневяковай) сістэмай духоўнага і фізічнага падаўлення чалавека. У рамане Рабле “Гарганцюа і Пантагруэль”, які лічыцца “найбольш поўным і цэласным выўленнем рэнесанснага гуманізму”, чалавечая прырода паўстае ўжо поўнасцю распрыгоненай, ва ўсім багацці свайго свабоднага выяўлення.

Разам з тым у новым светапоглядзе мірна ўжываліся філасофскі матэрыялізм, апалогія “здаровага сэнсу” і містыка, напрыклад, вера ў падкопы д’ябла. Менавіта эпоха Рэнесансу пазначана вогнішчамі інквізіцыі, на якіх гарэлі кнігі і людзі – “ведзьмы”, “чарадзеі”, “ерэтыкі”. Сярод іх – ідэолаг чэшскай рэфармацыі Ян Гус (1371–1417), народная француская гераіня Жана д’Арк (1412–1431), італьянскі філосаф і паэт Джардана Бруна (1548–1600). Перад судом інквізіцыі ў 1633 г. паўстаў Галілеа Галілей (1564–1642). Ён адрокся ад ідэі геліацэнтрычнай сістэмы Сусвету, што, пэўна, уратавала яго ад вогнішча. Аднак апошнія гады жыцця выдатны італьянскі вучоны правёў у высылцы. Прыгадаем яшчэ адну трагічную старонку еўрапейскай гісторыі ХVІ ст., так званую Варфаламееўскую ноч 24 жніўня 1524 года, калі ў Парыжы адбылося масавае забойства прыхільнікаў кальвінізму. У.Конан зазначае: “Нягледзячы на сваю цэласнасць і гарманічнасць, рэнесансавая літаратура ў светапоглядным плане неадназначная, бо спалучае рацыяналізм з міфалагізмам, не заўсёды свабодная ад схаластыкі” (Гіст. бел. літ. ХІ–ХІХ стстс. Т.1. С.265).

На землях ВКЛ эпоха Рэнесансу пазначана з’яўленнем першай друкаванай кнігі, высокамастацкіх твораў М.Гусоўскага і Я.Вісліцкага, а таксама жорскімі знішчальнымі войнамі з Маскоўскай дзяржавай і Крымскім ханствам, частковай стратай суверэнітэту краінай пасля заключэння Люблінскай уніі.

У развіцці культуры Рэнесансу вылучаюць тры перыяды: Ранні Рэнесанс (Петрарка, Бакачча, Альберці); Высокі Рэнесанс (Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль, Франсуа Рабле); Позні Рэнесанс (Шэкспір, Сервантэс).

У перыяд станаўлення і росквіту мастацтва Рэнесансу ў ім дамінуе светлая, аптымістычная вера ў магчымасць поўнага і ўсебаковага самавыяўлення чалавекам яго сапраўднай чалавечай прыроды. У працэсе далейшага развіцця мастакі Адраджэння сутыкнуліся з варожымі чалавечай свабодзе сіламі, якія аказаліся мацнейшымі за “натуральную прароду”. Аптымістычны, раблезіанскі пафас змяняецца на познім этапе рэнесанснага мастацтва шэкспіраўскім пафасам трагічнага лёсу першапачаткова правільнай прыроды чалавека (трагічная гісторыя кахання Рамэа і Джульеты). У рамане Сервантэса побач з развянчаннем сярэдневяковага рыцарства чуецца ўжо і горкая іронія ў сувязі з няспраўджанасцю рэнесансных гуманістычных ідэалаў. Рэнесанснае ўяўленне пра цэласнасць свету, вера ва ўласную мэтазгоднасць чалавечай прыроды разбураецца і знікае.

І.Волкаў л-ры антычнасці, ранняга і позняга сярэднявечча называе ўніверсальнымі мастацкімі сістэмамі. Тлумачэнне: Чалавек ў гэтыя гістарычныя перыяды быў трывала замацаваны за нейкай замкнутай у сабе агульнасцю людзей – сям’ёй, родам, рабаўладальніцкай гаспадаркай, панскай сядзібай, сялянскай абшчынай, цэхам. Каштоўнасць чалавечага індывідуума вызначалася перш за ўсё па той лакальнай агульнасці, да якой ён належыў (князь, княжацкі дружыннік, смерд/селянін і г.д.). Гістарычны працэс рухаўся крайне марудна, незаўважна для пакаленняў, што стварала ўяўленне пра нязменнасць, наканаванасць чалавечага існавання. На гэтай аснове склаўся універсалізм – тып мастацкага засваення свету. Сучасныя ім канкрэтна-гістарычныя характары мастакі слова паказвалі як першапачаткова прадвызначаныя і магчымыя ва ўсе часы, г.зн. нязменныя. У Шэкспіра матэрыял з сярэдневяковай гісторыі браўся, каб ўвасобіць у ім характэрны змест сучаснай пісьменніку англійскай рэчаіснасці. Інш. словамі, сучасны змест выдаваўся Шэкспірам за ўласцівы ўсім эпохам, магчымы заўсёды і ўсюды. “Дзе б ні адбывалася ў яго творах дзеянне – у Італіі, Францыі, Дацкім каралеўстве,– па сутнасці, перад намі заўсёды яго мілая Англія” (Ф.Энгельс). Перавага універсальных форм доўжылася да ХVІІ ст., і толькі ў ХVІІІ ст. яно выцеснілася канкрэтна-гістарычнымі формамі. У асветніцкім мастацтве ХVІІІ ст. характары сучаснікаў ужо ўзноўлены, як правіла, у іх уласных канкрэтна-гістарычных формах.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Літаратурны працэс. Асноўныя тэрміны і паняцці. Тэорыя стадыяльнасці. Перыядызацыя сусветнай літаратуры. Асаблівасці мастацкай сістэмы Антычнасці і Ранняга Сярэднявечча | Барока як літаратурны напрамак
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 1675; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.