Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Барока як літаратурны напрамак

Пытанне № 6

Барока – літ. і агульнамастацкі напрамак. Зарадзіўся ў Італіі і Іспаніі ў сяр. ХVІ ст. У еўрапейскіх літаратурах існаваў у ХVІІ–ХVІІІ ст. Тэрмін “барока” ўзнік у ХVІІІ ст. дзякуючы класіцыстам, якія бачылі ў ім цалкам негатыўную з’яву. Этымалогія тэрміна да канца не вызначана. 1. Жамчужына няправільнай формы. 2.Ад лац. “baroco”– разнавіднасць сілагізма, які вызначаецца асаблівай складанасцю і мудрагелістасцю. Спачатку тэрмін характарызаваў стыль у архітэктуры. З часам барока суаднеслі і з інш. відамі мастацтва. З канца ХІХ ст. даследчыкі пачалі гаварыць пра барока ў літаратуры. Барока як літаратурны напрамак вылучаюць не ўсе. Не заўважае яго, напрыклад, Г.Паспелаў. У бел. літаратуразнаўстве існаванне барока ў нацыянальным мастацтве, у тым ліку і літаратуры, абараняе А.Мальдзіс. Прадстаўнікі еўрапейскага барока: Гангары-і-Арготэ, Кальдэрон, Цірсо дэ Маліна, Кеведа (Іспанія), Тассо, Базіле (Італія), Сарэль, д’Абінье, Скюдзеры (Францыя), Кер’ю, Саклінг (Англія), ранні Ламаносаў (Расія) і інш. У бел., рус., укр. л-рах: М.Сматрыцкі, С.Полацкі, Ф.Пракаповіч.

Росквіт еўрапейскага барока прыпадае на ХVІІ ст., якое яднае дзве вялікія эпохі – Рэнесанс і Асветніцтва. Барока, што прыйшло на змену Рэнесансу, працяглы час разглядалася як “рэакцыйнае мастацтва”, як “крок назад” – ад Адраджэння да Сярэднявечча. Слушная думка – лічыць барока сінтэзам, мастацтвам дзвюх эпох. Барока звяртаецца да зместу і формы гатычнага мастацтва (стылю ранняга Сярэднявечча), аднак пры гэтым не адмаўляецца ад рэнесансных культурных набыткаў. Прымаючы “адраджэнне” антычнай культуры, барока яе разумее інакш, чым рэнесанс. Барока робіць спробу аб’яднаць Антычнасць з хрысціянствам. Не адмаўляе і ўвагу да прыроды, але прырода разглядаецца як шлях да Бога. Барока не адкідае нават культ “моцнага чалавека”, толькі скіроўвае такога чалавека на служэнне Богу.

Барочная мастацкая канцэпцыя гуманістычная па сваёй сутнасці. Аднак у адрозненне ад рэнесанснай, яна песімістычная. Чалавек – гэта пясчынка ў сусвеце. Жыццё – хуткаплыннае, у ім пануюць выпадак і фатум. Чалавек у творах барока губляе ранейшую (рэнесансную) цэласнасць натуры. У ім варагуюць і спалучаюцца два пачаткі: душа і цела, пачуццё і розум, прыродны пачатак і маральны імператыў.

Паэтыка літаратурнага барока яднае ў сабе разнародныя, супрацьлеглыя элементы і формы. Спалучае трагічнае з камічным, высокае з вульгарным, жахлівае з камедыйным, сімволіку з побытавым натуралізмам. Сінтэзуюцца хрысціянскія і язычніцкія элементы. Парадаксальнае сумяшчэнне несумяшчальнага. Для гэтага мастацтва не існуе ў рэчаіснасці нічога, што немагчыма было б спалучыць з дапамогаю метафары. Тыповая рыса – іншасказальнасць, якая выяўляецца праз сімвалізм, алегарызм, эмблемацізм. Барочныя пісьменнікі звярталіся да элементарных схематычных эмблем, сімвалаў і алегорый, агульназразумелых для свайго часу. Талент творцы выяўляўся ў асаблівасцях тлумачэння. Наступная рыса – ускладнёнасць. Твор, вобраз павінны быць неадназначнымі, мець некалькі тлумачэнняў.

Вылучаюць высокае, сярэдняе і нізкае барока ў адпаведнасці са зместам твораў і іх адрасатам (чытачом).

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Эпоха Рэнесансу: сутнасць назвы, перыядызацыя, светапоглядная сістэма | Класіцызм як літаратурны напрамак: эстэтычныя прынцыпы, прадстаўнікі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 3342; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.