Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сентыменталізм як літаратурны напрамак




Пытанне № 9

Сентыменталізм (ад франц. пачуццё) – літ. напрамак другой паловы ХVІІІ – пач. ХІХ ст. Характарызуецца імкненнем узнавіть свет пачуццяў простага чалавека і выклікаць спачуванне да герояў у чытача. Тэрмін пайшоў ад назвы ранама анг. пісьменніка Лорэнса Стэрна “Сентыментальнае падарожжа па Францыі і Італіі” (1768 г.). Пісьменнікі: С.Рычардсон (“Памела”, “Кларыса”), О.Голдзінг, Л.Стэрн (“Жыццё і думкі Трыстама Шэндзі”) – (Англія); Гётэ, Шылер, Жан Поль (Германія); Ж.–Ж.Русо (“Юлія, або Новая Элаіза”, “Споведзь”), Д.Дзідро (“Жак-фаталіст”, “Манашка”) – у Францыі. М.Карамзін, А.Радзішчаў – у Расіі.

У адрозненне ад барока і класіцызму эстэтычныя прынцыпы сент-му не знайшлі закончанага выяўлення ў тэорыі. Сентыменталісты не стварылі літ-х маніфестаў, не вылучылі яркіх ідэолагаў і тэарэтыкаў, як Буало ў класіцыстаў, Шлегель у рамантыкаў, Заля ў натуралістаў. Д.Дзідро, Ж.Ж.Русо, Вальтэр, Г.Лесінг, І.Шылер, І.Гётэ, М.Ламаносаў выступаюць у першую чаргу тэарэтыкамі асветніцкага светапогляду, а не творчых прынцыпаў новага літ. напрамку. Нек. даследчыкі не разглядаюць сент-м як самастойны напрамак, называюць яго перадрамантызмам. Адзнакі сентыменталізму: пачуццё як асноўная чалавечая каштоўнасць і вымярэнне, меланхалічная мройнасць, песімізм, эмацыянальнасць. Сент-м зараджаецца як негатыўная рэакцыя на асветніцкі рацыяналізм. Культу розуму, які панаваў у класіцызме і асветніцтве, сент-м супрацьпаставіў культ пачуцця. Знакамітае выслоўе рацыяналіста Рэнэ Дэкарта “ Я мыслю, значыць, існую” Ж.-Ж Русо перафразіраваў: “ Я адчуваю, значыць, існую”.Розум можапамыляцца, пачуццё – ніколі” (Ж.-Ж.Русо). Русо абапіраўся на філасофію агнастыцызму англійскага мысліцеля Дэвіда Юма, які паставіш пад сумненне бязмежныя магчымасці розуму. Па Юму ўсе разумовыя ўяўленні чалавека пра свет могуць быць памылковымі. Маральныя ацэнкі людзей заснаваны не на парадах розуму, а на эмоцыях або “актыўных адчуваннях”.

Наватарства: Сентыменталісцкі культ пачуцця абумоўліваў больш шырокую, чым у класіцыстаў, цікавасць да ўнутранага свету чалавека, да псіхалогіі. Знешні свет каштоўны настолькі, наколькі ён дае магчымасць выявіць багацце ўнутраных перажыванняў людзей. Адсюль зварот да тэм, якія выклікаюць глыбокія перажыванні як у аўтара, так і ў чытача. Апісваюцца пакуты адзінокага чалавека, няшчаснае каханне і г.д. Герой у сент-аў дэмакратызуецца. Гэта – ардынарны чалавек, як правіла, прадстаўнік ніжніх слаёў насельніцтва. Ён чуллівы, сціплы, з глыбокімі пачуццямі. Просты чалавек ў творах сент-аў можа цярпець ад свавольства багатых, але ён здатны станоўча ўплываць на апошніх. Сюжэт “Памелы” С.Рычардсона: служанку Памелу хоча спакусіць яе гаспадар. Яна адхіляе ўсе дамаганні. Сквайр Б. пераконваецца ў дабрачыннасці дзяўчыны, пачынае Памелу паважаць, а з часам кахаць яе па-сапраўднаму. У канцы рамана героі жэняцца. Героі твораў часта выступаюць дзівакамі, людзьмі зусім непрактычнымі, нерыстасаванымі да жыцця. Пісьменнікі рэзка не супрацьстаўляюць “станоўчых” і “адмоўных” персанажаў. “Чалавек з усёй праўдай яго натуры” (Ж.-Ж.Русо).

Адкідаецца класіцыстычная іерархія жанраў. У эпасе пануючыя жанры: падарожныя нататкі (“Сентыментальнае падарожжа...” Стэрна, “Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву” А.Радзішчава), эпісталярны раман (“Пакуты юнага Вертэра” Гётэ). З’яўляецца сямейна-побытавая аповесць (“Бедная Ліза” Карамзіна). У эпічных творах важную ролю іграюць элементы споведзі (магчымасць глыбокага раскрыцця ўнутранага свету чалавека). Жанры лірыкі: элегія, ідылія, пасланне (выдатныя англійскія лірыкі Дж.Томсан, Юнг, Грэй, Голдзінг). У драматургіі сінтэзуюцца элементы камедыі і трагедыі (“мяшчанская драма”, “сур”ёзная камедыя”, “слязлівая камедыя”). Адкідаецца таксама кампазіцыйны канон (пяць элементаў сюжэту). Творы будуюцца не па правілах строгай лагічнасці і прапарцыянальнасці, а досыць вольна. Пашыраецца роля пейзажу, які выступае сродкам выяўлення перажыванняў і настрою герояў. Пейзажы ў сваёй большасці вясковыя. Яны выяўляюць сабой сельскія могілкі, руіны, маляўнічыя куточкі, што выклікае меланхалічны настрой. Дэмакратызуецца таксама мова твораў. Яна становіцца зразумелай для шырокіх слаёў насельніцтва. У цэлым знікаюць уласцівыя класіцызму рытарычная квяцістасць, архаічнасць. Выяўляецца цікавасць да фальклору.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 3448; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.