Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Мадэрнісцкія цячэнні і плыні (імпрэсіянізм, сімвалізм, акмеізм, імажынізм, экспрэсіянізм, экзістэнцыялізм і інш., характарыстыка на выбар)




Пытанне № 13

Імпрэсіянізм (ад франц. – уражанне) – мастацкі напрамак, засанаваны на прынцыпе фіксацыі уражанняў, адчуванняў, перажыванняў. Развіваецца ў апошнюю трэць ХІХ і на пач. ХХ стст. Першапачаткова ўзнік у французскім жывапісе (Клод Манэ, О.Рэнуар, К.Пісарро і інш.). З часам – у скульптуры (Радэн), музыцы (Дзебюссі, Скрабін, Стравінскі), тэатры. У канцы ХІХ ст. заяўляе пра сябе ў літ-ры. У Францыі – П.Верлен, С.Маллармэ, позні Мапасан, М.Пруст, у Англіі – О.Уайльд, Дж.Конрад, у Расіі – І.Бунін, Інакенцій Аненкаў, К.Бальмонт.

Асн. стылёвы прыём імпрэсіянізму – узнаўленне не самога прадмета, а ўражання ад яго. “ Бачыць, адчуваць, выяўляць – у гэтым усё мастацтва ” (Эдмон і Жуль Ганкуры). “ Мы бачым свет толькі праз нашы пачуцці, якія яго дэфармуюць і фарбуюць ” – сцвярджаў Анатоль Франс, які ў канцы ХІХ ст. стаў адным з галоўных тэарэтыкаў і абаронцаў імпрэсіянізму. Творца-імпрэсіяніст імкнуўся зафіксаваць уражанне ад прадмета, якое толькі што ўзнікла. “ Я пішу тое, што зараз адчуваю ” (Каміль Піссарро). Зразумела, што імпрэсіяністы арыентаваліся на пачуццё, а не на розум. Недавер, недаацэнка розуму спарадзілі адсутнасць якіх-небудзь маніфестаў і праграм імпрэсіяністаў. Па афарыстычнаму выказванню Л.Андрэева, адсутнасць праграм і маніфестаў гаворыць пра прысутнасць імпрэсіянізму.

Імпрэсіяніст стварае фрагментарную, эцюдную, незавершаную карціну. Ён можа ўзнавіць частку, дэталь прадмета, з’явы. Імпрэсіяністычнае бачанне перш за ўсё лірычнае, таму ў л-ры пануюць не раманы і паэмы, а навэлы і лірычныя вершы. Стыль імпрэсіяністаў вызначаецца фрагментарнасцю. Пісьменнікі-імпрэсіяністы арыентаваліся на набыткі імпрэсіяністаў-мастакоў. Апошнія выкарыстоўвалі яркія плямы, мазкі, напаўтаны, нявыразныя контуры, кампазіцыйныя фрагменты, каб падкрэсліць эфемернасць уражання ад рэчаіснасці. Да імпрэсіяністычнай вобразнасці звярталіся неарамантыкі (Дж.Конрад), натуралісты (Мапасан, браты Ганкуры), рэалісты (А.Чэхаў, І.Бунін). На сённяшні дзень імпрэсіянісцкая паэтыка і стылістыка не страціла свайго значэння. Фундамент імпрэсіянізму, па словах Л.Андрэева, гэта “ заўжды “пейзаж душы”, заўжды “мастакова” рэальнасць, лірычны дзённік без сюжэта і без героя, цыклы статычных карцін пры дынаміцы зменлівага пачуцця, гэта “музыка перадусім”, гэта “крупінка паэзіі ў моры прозы”.

 

Сімвалізм (ад грэч. – знак, прыкмета) – літ. напрамак канца ХІХ–пачатку ХХ ст., асноўнай рысай якога выступае тое, што канкрэтны мастацкі вобраз ператвараецца ў шматзначны сімвал. Нараджаецца ў Францыі, потым пашыраецца ў інш. літ-ры Еўропы (Англія, Германія, Аўстрыя, Бельгія, Нарвегія, Расія). Сімвалізм як літ. напрамак набывае вядомасць з 1880 г., калі Стэфан Маллармэ адкрывае літ. салон (“аўторкі” Маллармэ). Маладыя паэты Р.Гіль, Г.Кан, А дэ Рэнье, П.Кіяр і інш. Далучаюцца А.Жыд, П.Валеры, П.Кладэл. З праграмнымі заявамі сімвалісты пачалі выступаць з 1886 г. Са смерцю патрыярха сімвалістаў Ст.Маллармэ (1898) французскі сімвалізм як арганізаваны напрамак спыняе сваё існаванне. Аднак галасы асобных паэтаў-сімвалістаў гучалі і на пачатку ХХ ст. Разам з тым сімвалізм у фрацускай літ-ры не абмяжоўваецца рамкамі 1880–90-х гг. У 1857 г. былі надукаваны “Кветкі зла” Шарля Бадлера. Паэтыку сімвалізму неабходна суадносіць таксама з творчасцю Поля Верлена і Артура Рэмбо (60–70-я гг). У гэты ж час прыходзіць у літ-ру С.Маллармэ. Названыя паэты стварылі славу і гонар францускага сімвалізму. З сімвалізмам звязана творчасць знакамітага бельгійскага паэта Эміля Вярхарна і драматурга Марыса Мэтэрлінка, англійскага пісьменніка Оскара Уайльда, позняка Генрыка Ібсена. На мяжы стагоддзяў развіваецца такая складаная і цікавая з”ява, як расійскі сімвалізм (Д.Меражкоўскі, З.Гіпіус, К.Бальмонт, Ф.Салагуб, В.Брусаў, А.Блок, А.Белы і інш.).

Сімвалізм супрацьпаставіў свае эстэтычныя прынцыпы і паэтыку рэалізму і натуралізму. У натуралізма, былі перакананы пісьменнікі-сімвалісты, няма будучыні. Маллармэ пісаў, што натуралізм перастане існаваць з адыходам Заля. Прароцтва спраўдзілася. К.Бальмонт пісаў пра рэалізм і сімвалізм як пра дзве мастацкія манеры светауспрымання: “ Рэалісты ахоплены... канкрэтным жыццём, за якім яны нічога не бачаць, – сімвалісты, адчужаныя ад рэальнай рэчаіснасці, бачаць у ёй толькі сваю мару... ”. Рэалізм, па Бальмонту, знаходзіцца ў рабстве ў матэрыі, а сімвалізм пайшоў у сферу ідэальнасці. Ён закліканы зрабіць мастацтва вольным.

Сімвалістаў не цікавіла адлюстраванне рэальнага, канкрэтнага свету. Якраз у адарванасці ад рэчаіснасці пісьменнікі-сімвалісты бачылі ўласную перавагу над прадстаўнікамі інш. напрамкаў. Аднак канкрэтныя і штодзённыя з’явы, прадметы не адкідаліся сімвалістамі цалкам. За імі творцы бачылі незвычайнае, містычнае, непазнавальнае. Адзіная мэта літ-ры, лічыў Ст.Маллармэ, ёсць неназываць прадмет, а “намякнуць” на яго. Мастацтва намёку якраз і стварае сімвал. З дапамогай сімвалаў творца імкнуўся дакрануцца да свету метафізічнага, надпачуццёвага. Сімвал звязвае зямное, эмпірычнае з вечным, з глыбінямі душы, з іншымі светамі. Ён дапамагае пісьменніку адшукаць адпаведнасці паміж з’явамі, паміж рэальным і таемным светам. Сімвалічнывобраз у творах прадстаўнікоў напрамку заўсёды шматзначны. Яго нявызначанасць, па словах Метэрлінка, сведчыць пра існаванне “ нябачных і фатальных сіл ”. К.Бальмонт тлумачыў, што ў сімвалістаў арганічна зліваюцца два светы: бачны і прыхаваны. Гэты прыхаваны змест можа мець бясконцую варыянтнасць тлумачэнняў. Фр. сімваліст Жорж Ванор пісаў, што сутнасць мастацтва ў тым, каб “ ператварыць ідэю ў зразумелы для чалавека сімвал і разгарнуць яго з дапамогай бясконцых гарманічных варыяцый ”.

Ахапіць ідэю, па канцэпцыі сім-ў, можа толькі мастацтва, найперш музыка і паэзія. У гэтым сім-сты ідуць за Шапенгауерам, які лічыў, што музыка ёсць мастацтва трансцэндэнтнае і найбліжэй стаіць да свету таемнага. Музыка і сімвал з’яўляюцца непарыўна звязанымі. “ Музыка ідэальна выяўляе сімвал, – пісаў А.Белы, – з сімвала гучыць музыка... Сімвал абуджае музыку душы ”. Сімвалісты надавалі важнае значэнне музыцы верша, шырока выкарыстоўвалі асананс і алітэрацыю. У іх паэзіі галоўнае не змест, не сэнсавае значэнне, а гукавая інструментоўка. Артур Рэмбо: кожны асобна ўзяты гук адпавядае пэўнаму колеру (А–чорнаму, Е–беламу, І–чырвонаму, Й–зялёнаму, О–блакітнаму), іх спалучэнне стварае як слыхавое, так і каляровае ўражанне.

Сім-ты высунулі ідэю самакаштоўнасці мастацтва, яго суверэнітэту. Кожнае мастацтва “ нічога не выражае, акрамя самога сябе ”. Яно не павінна несці нейкіх сацыяльных абавязкаў і праблем. Мастацтва – вышэй за жыццё, і ўмяшанне жыцця ў мастацтва будзе згубным для апошняга.

Імажызм і імажынізм (ад англ. – вобраз) – школа ў англ. і амерыканскай паэзіі 1910-х гг. У 1909 г. англ. паэт Т.Е.Г’юм заснаваў “Школу імажызму”.

 

Ён зазначаў, што сутнасць паэзіі “ выяўляецца не ў простых геаметрычных відах, запазычаных з архаічнага мастацтва мінулага, а ў новых формах, што асацыіруюцца ў нашым разуменні з сучасным векам машын ”. Галоўны прынцып імажызму, распрацаваны англійскім тэарэтыкам, – прынцып “ чыстай вобразнасці” пры неістотнасці тэматыкі. Вобраз выступае самадастатковым, верш – ланцуг вобразаў. Амерыканскі паэт Эзра Паунд вылучае наступныя прынцыпы: 1) прынцып прамых адносін да “рэчы”; 2) прынцып эканоміі слоў, скіраваны супраць ужывання слоў невыразных, неабавязковых; 3) прынцып узгаднення кампазіцыі верша з яго “музыкай”. Імажысты імкнуцца ўзнавіць не саму рэальнасць, а перажыванне, уражанне, якое ўзнікае асацыятыўна. Тэматыка твораў – прырода, прадметны свет, эфемерныя пачуцці і эмоцыі. Уплыў паэзіі Усходу (японскага хокку), францускага сімвалізму. Шырокі зварот да верлібра. Ствараючы свае “ланцугі вобразаў”, імажысты смела эксперыментуюць у вобласці метрыкі і строфікі. Іх паэтыка вымагае дакладнага ўзнаўлення, выразнасці, канкрэтнаці, яснасці мовы. Школа распалася напрыканцы 1910-х гг.

У рус. літ. – імажынізм, школа, якая ўзнікла пасля рэвалюцыі. У 1919 г. з’яўляецца “Першая дэкларацыя” імажыністаў. Падпісалі С.Ясенін, Анатолій Марынгоф, Вадзім Шаршаневіч. Расійскія імажыністы цалкам адмаўлялі ўплыў англамоўных імажыстаў. Атакі на іншыя напрамкі і цячэнні. Першым аб’ектам нападкаў стаў футурызм. “Дэкларацыя імажыністаў” пачыналася з канстатацыі смерці футурызму: «Скончался младенец, горластый парень – десяти лет от роду (родился 1909 – умер 1919). Издох футуризм. Давайте грянем дружнее: футуризму и футурью смерть». Па словах імажыністаў, футурысты выступалі за неабходнасць “звольніць слова з турмы зместу”, яны гаварылі пра форму, а думалі толькі пра змест. “ Музыка – кампазітарам, ідэі – філосафам, палітычныя пытанні – эканамістам, а паэтам – вобразы і толькі вобразы ”. Тэарэтыкам і ідэйным лідэрам расійскай школы імажынізму быў Шаршаневіч. Ён дэклараваў: “ Верш не арганізм, а натоўп вобразаў, з яго без перашкод можна будзе апусціць адзін вобраз або ўставіць яшчэ шэсць ”. Быў упэўнены, што вершы можна чытаць з канца да пачатку (як і карціны імажыністаў Эрдмана і Якулава могуць вісець дагары нагамі). Група распалася ў сяр. 1920-х гг. Расійскія ім-сты як і іх замежныя папярэднікі, распрацоўвалі новыя формы свабоднага верша, эсперыментавалі з паэтычнай мовай. Яны “выганялі” дзеясловы, выступалі супраць ужывання займеннікаў, імкнуліся да “максімума нечаканасці” і навізны ў камбінацыях з корнем слова.

 

Экспрэсіянізм (франц. – від, выяўленне, выразнасць) – напрамак у літ. і мастацтве, якііснаваў у 1905–1920-х гг. Найбольшы росквіт атрымаў у Германіі і Аўстрыі. Тэарэтыкі: Курт Пінтус і Казімір Эдшміт. Драматургі: Г.Кайзер, Е.Толлер, Л.Рубінер. Паэты: самы вядомы Й.Бехер. Блізкай да экспрэсіянізму лічаць творчасць Ф.Кафкі, ранняга Г.Гессэ. Тэрмін экс-зм вызначае сутнасць мастацтва, якое сваёй мэтай і сродкамі супрацьстаіць імпрэсіянізму і натуралізму. Мастак не павінен капіраваць рэчаіснасць. Е.Толлер: “Эксп-зм хоча большага, чым фатаграфія... Рэчаіснасць павінна быць пранізана святлом ідэі”. “Свет перад намі. Было б бязглуздзіцай паўтараць яго” (К.Эдшміт).Аўтары-эксп-сты імкнуліся выявіць уласнае стаўленне да таго, што паказвалі. Гэта стаўленне было глыбока асабістае, эмацыянальнае. Эксп-сты ўспрымалі свет трагічна, надрыўна. Па Й.Бехеру найхарактэрнейшы для эксп-стаў вобраз – “напружаны, адкрыты ў экстазе рот”.

Рысы эксп-скай паэтыкі: свядомая дэфармацыя карцін рэчаіснасці; прынцып суб’ектыўнай інтэрпрэтацыі; схільнасць да абстрактнага абагульнення; абвостраная эмацыйнасць; гратэск; фантастыка. Мастак-экспр-ст уздымаецца над гісторыяй, над рэальным будзённым светам, звяртаецца да ўніверсальнага, вечнага, касмічнага. Свет у большасці пісьменнікаў-эксп-таў з’яўляецца варожым для чалавека, які стаў сведкам драматычных падзей ХХ ст. Гэты свет тэхнічнага прагрэсу, які існуе напярэдадні апакаліптычнай катастрофы, ёсць хаатычны, дысгарманічны, абсурдны. Чалавек асуджаны на пакуты ў ім. Гуманістычны сэнс: імкненне вярнуць першасныя чалавечыя пачуцці дружбы і любові, мара пра сусветнае братэрства людзей. “Светпачынаецца з чалавека” – выраз Ф.Верфеля – філасофскі і мастацкі прынцып экспрэсіянізму. Спачуванне “разарванаму” чалавеку, пранікненне ў яго супярэчлівы ўнутраны свет – адзін з набыткаў напрамку. Экспр-скую драму называюць “драмай крыку”. У ёй дзейнічаюць умоўныя абстрактныя персанажы (Муж, Жонка, Народ, Гараджанін). “Кожны павінен пазнаць сябе ва ўсіх” (Бехер). Эксп-зм зрабіў значны ўплыў на сусветную л-ру ХХ ст.

 

Экзістэнцыялізм – (ад лац. – існаванне) зарадзіўся ў Францыі напярэдадні 2-ой сусветнай вайны. Больш шырокае значэнне – філасофія светабачання. Прадстаўляюць экз-зм як пісьменнікі (Сартр, Камю, Мердок, Кабо Абэ і інш.), так і філосафы (Хайдэгер, Ясперс, К'еркегор, М.Бярдзяеў і інш.). Напачатку фарміруецца як філасофскае цячэнне, пераход якога ў літаратуру здзейснілі Жан-Поль Сартр і Альбер Камю. У іх творах няпроста размежаваць філасофскае і ўласналітаратурнае. Героі твораў прапаведуюць, выказваюць філасофскія ідэі, сфармуляваныя аўтарамі. Раманы і драмы пісьменнікаў-экзістэнцыялістаў насычаны філасофскімі праблемамі. Шырока прысутнічае такі жанр, як эсэ, ён паядноўвае філасофскі змест з літ. формай.

Увага засяроджваецца на існаванні чалавека. Існаванне чалавека “адзін на адзін” з быццём бачыцца адзінай сапраўднай рэальнасцю. Свет разумеецца як цалкам варожы асобе, ён бачыцца хаатычным, дысгарманічным, абсурдным. Працэсы, падзеі гэтага свету пазбаўлены заканамернасцей, часавай паслядоўнасці. Асоба супрацьстаўляецца грамадству, дзяржаве, чалавецтву – варожаму “іншаму”. Усе яны навязваюць асобе сваю волю, мараль, ідэалы. Сапраўдную жыццёвую каштоўнасць экзістэнцыялісты бачаць у свабодзе асобы. Існаванне асобы разумеецца як драма свабоды, бо на кожным этапе жыцця асобы яно (існаванне) залежыць ад выбару, прынятага рашэння. Чалавеку наканавана выгнанне ў Сусвеце, адчужанасць ад інш. людзей, абсурд як “метафізічны стан чалавека ў свеце” (А.Камю). Экзістэнцыяльны герой цесна звязаны з чалавекам з філасофскага трактата Серэна К'еркегора “Або–або”. Чалавек у ім – “самотная, самому сабе аддадзеная асоба, якая існуе ў бязмерным і бясконцым варожым свеце, імя якому непаразуменне. У к'еркегораўскага чалавека няма ні цяперашняга, ні мінулага (яно яшчэ не прыйшло), ні будучыні (яна ўжо прайшла).

“Экзістэнцыялізм – гэта гуманізм” сцвярджае Сартр. Ва ўмовах таталітарызму і дэгуманізацыі абарона самастойнасці чалавечай асобы сапраўды выступае не абстрактным, а дзейсным гуманізмам. Прыклад чаго – творы А.Камю (“Чума”), Ж.П.Сартра (“Шляхі свабоды”. “Смерць без пахавання”) і інш. Як літ. напрамак экз-зм спыняе існаванне ў канцы 1950-х. Адна з асн. прычын – разрыў Сартра з Камю (апошні нават сказаў, што яго творчасць хутчэй супрацьпастаўленне экз-му). Аднак экзістанцыялізм як светаадчуванне пашыраны ў л-ры, філасофіі і на сучасным этапе. Ён аказаў уплыў на ўзнікненне некаторых мадэрнісцкіх цячэнняў і школ (напрыклад, “тэатру абсурду” і “новага рамана”). У нацыянальнай л-ры рысы экз-зму даследчыкі бачаць у творах В.Быкава.

 

Акмеізмгрэч. – вяршыня, вышэйшая ступень нечага) – мадэрнісцкая плынь у расійскай паэзіі 1910-х гг. Прадстаўнікі: Мік. Гумілёў, А.Ахматава, Осіп Мальдэмштам, Сяргей Гарадзецкі і інш. Акмеісты называлі свой напрамак таксама “адамізмам” (ад першага чалавека, Адама). Узнік як вольная асацыяцыя некалькіх паэтаў, якія адмежаваліся ад сімвалізму ў знак пратэсту супраць рэзкай крытыкі Вячаславам Івановым паэмы М.Гумілёва “Блудны сын” (1919). Гісторыя ўзнікнення: у 1911 г. маладыя паэты стварылі аб’яднанне “Цэх паэтаў” (праіснаваў да 1914). У 1920–22 гг. аднавіўся. У “Цэх...” уваходзіў А.Блок. Звярталі ўвагу найперш на прафесійнае паэтычнае ўдасканальванне. З праграмамі выступілі М.Гумілёў і С.Гарадзецкі. Яны называлі акмеізм новым напрамкам, які ідзе на змену сімвалізму. Па словах С.Аверынцава, Ахматаву, Мальдэмштама, у меншай ступені Гумілёва, аб’ядноўвае “пратэст супраць інфляцыі святых слоў”. Паэтыка акмеістаў не мае абстрактнай метафізікі, незразумелых міфалагічных вобразаў. Паэты выступалі за ўзнаўленне зямнога, канкрэтнага, прадметнага і зразумелага свету, з яго формамі, фарбамі, абрысамі, пахамі. Пазней, у 1933 г. О.Мальдэмштам вызначаў акмеізм як “тугу па сусветнай культуры”. Паэзія перапоўнена разнастайнымі асацыяцыямі, перагукваннем з культурнымі эпохамі мінулага. Творцы звяртаюцца да антычнасці і сярэднявечча (О.Мальдэмштам), да свету славянскай міфалогіі (С.Гарадзецкі), экзотыкі Кітаю і Афрыкі (М.Гумілёў). Гісторыка-культурныя, рэлігійныя, літаратурныя рэмінісцэнцыі – адна з галоўных адзнак паэзіі акмеістаў.

Разам з тым паэты-акмеісты былі надта яркімі творчымі індывідуальнасцямі, каб умяшчацца ў цесных межах плыні. Ахматава і Мальдэмштам ужо ў 1913–14 гг. прапаноўвалі закрыць “Цэх...”. Мальдэмштам гаварыў: “Самі разумееце, які я акмеіст? Але праз слабасць характару я дазволіў наляпіць сабе на лоб ярлык і нават старанна намагаўся пісаць па-акмеіскі”. Гісторыя акмеізму – яскравае сведчанне, што вялікаму паэту заўжды цесна ў вузкіх рамках рэгламентаванай паэзіі.

 

“Новы раман” – школа, якая склалася ў сяр. 1950-х у Францыі (Ален Роб-Грыйе, Наталі Саррот, Мішэль Бютор, Клод Марыак, Клод Сімон). Узнікла як рэакцыя на традыцыйны, рэалістычны, “бальзакаўскі” раман з яго канонамі, нормамі, фармальнай арганізацыяй. З тэарэтычнымі маніфестамі выступілі Роб-Грыйе, Саррот, Марыак. Стары раман (з ідэямі, узнаўленнем “гісторыі”, персанажамі, сюжэтам, канфліктамі), на іх думку, памёр. Па словах Роб-Грыйе, “раман не выяўляе, а шукае”. Смелы пошук, эксперымент. Замест персанажаў новарамісты прапануюць розныя пласты знешняга і ўнутранага свету (шазізм).

 

Апошні “закончыў ужо сваё развіццё і цяпер падае”. Лічылі сімвалізм за свайго “бацьку”, але не прымалі яго іррацыяналізму і містыцызму. Расійскі сімвалізм, пісаў Гумілёў, “скіраваў свае асноўныя сілы ў рэчышча невядомага”, яднаючыся з містыкай, акультызмам, тэасофіяй. Акмеізм, пагаджаючыся, што “неспазнанае” нельга спазнаць, не жадае “зводзіць пазнанне Бога” да “ступені літаратуры”. О.Мальдэмштам: “Расійскія сімвалісты так шмат і голасна крычалі пра “нясказанае”, што “нясказанае” пайшло па руках, як папяровыя грошы”.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 4090; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.027 сек.