Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Паняцце пра літаратурныя роды

Пытанне № 15

Па спосабу адлюстравання ўсе літаратурныя творы падзяляюцца на тры групы, на тры роды: эпас, лірыку, драму.

Паняцце ”літаратурны род” мае сваю вялікую гісторыю.

 

Падзел літаратуры на тры родыў залежнасці ад адносін мастацкага твора дааб’екта і суб’екта ідзе з глыбокай старажытнасці.

 

Суб’ект і аб’ект. Суб’ект – носьбіт прадметна-практычнай дзейнасці і пазнання (індывід ці сацыяльная група), крыніца актыўнасці, накіраванай на аб’ект – аб’ектыўную рэальнасць, якая існуе незалежна ад чалавека і яго свядомасці. У ролі суб’екта звычайна выступае чалавек, у ролі аб’екта – і чалавек, і ўся навакольная рэчаіснасць як натуральнага паходжання, так і створаная чавекам.

 

Тры роды л-ры вылучыў у чацвёртым стагоддзі да н.э. старажытнагрэчаскі філосаф Арыстоцель (гады жыцця: 384 – 322 да н.э.). Тры роды ён вылучыў, зыходзячы з таго, як пераймае творца жыццё.

Успомнім мінулую лекцыю “Сутнасць мастацкай творчасці”. Менавіта ў Старажытнай Грэцыі ўзнікла Канцэпцыі сутнасці мастацтва як пераймання (імітацыі) жыцця.

 

Арыстоцель следам за Платонам разглядаў мастацтва як перайманне, аднак бачыў у гэтым не слабасць, а яго сілу.

Пераймаючы жыццё, чалавек з дапамогай мастацтва спазнае яго і атрымлівае ад гэтага задавальненне, перажывае катарсіс, г. зн. ачышчаецца ад кепскіх страсцей – спаконвечнай сутнасці чалавека. Арыстоцель адзначаў, што мастацтва пераймае не асобныя, ужо існуючыя з”явы жыцця, а пераймае па закону неабходнасці ці верагоднасці. Г.зн. стварае свой свет як магчымы, верагодны і тым самым раскрывае істотныя асаблівасці свету сапраўднага. Аднак гэтыя істотныя асаблівасці ўяўляліся яму пастаяннымі, нязменнымі.

 

Прыслухаемся да разважанняў Арыстоцеля:

Пераймаць адно і тое ж можна, расказваючы пра падзею як пра штосьці адасобленае ад сябе, як гэта робіць Гамер, альбо так, што той, хто пераймае, застаецца самім сабой, альбо паказваючы асоб як дзейных і дзеючых (г.зн. асобна ад аўтара, як у першым выпадку).

 

Па Арыстоцелю, атрымліваецца, што

· ў першым выпадку, калі падзея падаецца адасобленай ад пісьменніка, твор будзе эпічным;

· у другім, калі падзея нейкім чынам звязана з пісьменнікам, з яго ўнутраным “я” – лірычным;

· у трэцім, калі пісьменнік быццам пераўвасабляецца ў іншых асоб, – драматычным.

·

Пазней Арыстоцелеўскі прынцып падзелу л-ры на роды быў развіты ў кнізе Гегеля “Эстэтыка”, а таксама ў тэарэтычным артыкуле В.Бялінскага “Падзел паэзіі на роды і віды”.

Даведка

Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель – нямецкі філосаф (1770 – 1831). Пражыў 61 год.

Вісарыён Рыгоравіч Бялінскі – рускі літаратурны крытык ХІХ ст. (1811 – 1848) пражыў 37 гадоў.

 

Тэрмін “паэзія” В.Бялінскі, як і інш. яго сучаснікі, ужываў у значэнні літаратура.

 

У ХІХ ст. з л-рай таксама суадносіўся тэрмін “белетрыстыка”, які абазначаў найперш прозу. У ХХ ст. гэты тэрмін набыў негатыўнае адценне, пачаў абазначаць сюжэтныя калізіі, творы цалкам, у якіх падкрэсленая прыдуманасць, нежыццёвасць падзей. “ А! Гэта не літаратура, а белетрыстыка”.

 

Пачытаем Бялінскага:

“Эпічная літаратура ёсць пераважна паэзія аб’ектыўная, знешняя як у адносінах да самой сябе, так і да паэта і яго чытача.У эпічнай паэзіі выяўляецца сузіранне свету і жыцця, якія існуюць самі па сабе і ў абсалютнай абыякавасці да саміх сябе, да паэта, што іх сузірае (созерцает) ці яго чытача”.

Суб”ектыўная цікавасць, па гэтай канцэпцыі, у эпічнай л-ры цалкам адсутнічае – і з боку аўтара мастацкага твора, і з боку яго герояў, і з боку чытача. Эпічны свет уяўляе аб’ектыўную рэальнасць цалкам замкнутай ў самой сабе.

 

Задумаемся: Наколькі гэта меркаванне бездакорнае?

 

І наадварот, па Белінскаму, у лірыцы адбываецца самавыяўленне суб’екта творчасці. Лірычная паэзія, – пісаў В.Бялінскі,– ёсць пераважна паэзія суб”ектыўная, унутраная, выяўленне самога паэта ”.

 

Драматычная л-ра разглядалася Гегелем і Бялінскім як сінтэз эпічнага і лірычнага спосабаў узнаўлення жыцця, як адзінства аб’ектыўнага і суб’ектыўнага пачаткаў мастацкай творчасці,і таму як “ вышэйшы род паэзіі і вянец мастацтва .

 

Такое месца драмы ў сістэме літ-ных родаў прызнаецца не ўсімі даследчыкамі.

 

Генадзь Паспелаў лічыць: “Адрозненні паміж эпасам і драматургіяй – гэта не літаратурна-родавыя адрозненні. Ва ўласна родавых адносінах эпас і драматургія тоесныя і ў аднолькавай меры супрацьстаяць лірыцы”, – лічыць Г.Паспелаў.

Паразважаем:

“Аблава” В. Быкава

“Раскіданае гняздо” Я. Купалы

“Я – мужык-беларус” Я. Купалы.

 

Гегель, а ў нейкай меры і Бялінскі, заспелі часы, калі драма займала галоўнае месца сярод літ. родаў, што і абумовіла вылучэнне яе ў якасці “вышэйшага роду паэзіі”.

 

Роля тэатра ў ХІХ ст.

У розныя эпохі родавая іерархія розная (!)

Нагадаем, што ёсць што.

У літаратуры класіцызму вялікае месца займала патрыятычная ідэя гераічнага служэння грамадству, дзяржаўнаму дабрабыту, У імя працвітання дзяржавы герой у творах класіцыстаў ахвяраваў самым дарагім, адмаўляўся ад асабістага шчасця.

Асноўнымі прынцыпамі класіцызму былі ідэі ўсемагутнасці чалавека розуму, вялікай пераўтваральнай і выхаваўчай сілы мастацтва.

 

Класіцызм выступаў супраць феадальнага мастацтва барока. У супрацьлегласць барока класіцызм быў жыццесцвярджальным мастацтвам.

У класіцыстычных творах сюжэты будаваліся на канфлікце пачуцця і розуму, пачуцця і абавязку. Абавязак і розум заўсёды перамагалі.

 

Мастацкі метад, напрамак, сентыменталізму фарміраваўся ў значнай ступені як антытэза класіцызму.

 

Тэрмін “сентыменталізм” паходзіць ад назвы папулярнай у другой палове ХУІІІ ст. кнігі англійскага пісьменніка Стэрна “Сентыментальнае падарожжа па Францыі і Італіі” (1768).

Гэты новы метад пачынае развівацца ў англійскай літаратуры 50-60-х гг. ХУІІІ ст. Ён узнікае ў эпоху прамысловага перавароту, які прывёў да абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей ў англійскім грамадстве. У гэты час рушыцца вера людзей у дасканаласць існуючага дзяржаўнага ладу, узмацняецца крытыка дваранства і вышэйшых пластоў буржуазіі.

Галоўным героем літаратуры сентыменталізму становіцца просты чалавек, прадстаўнік дэмакратычных пластоў грамадства.

Яго асноўнымі вартасцямі аб’яўляюцца маральныя якасці: праўдзівасць, дабрадзейнасць, мяккае, чулае сэрца.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Постмадэрнізм: агульная характарыстыка. Постмадэрнісцкія жанры | Слушнае ў канцэпцыі Весялоўскага тое, што ён улічвае наяўнасць суб’ектыўнага і аб’ектыўнага пачаткаў у творах кожнага роду л-ры
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 2273; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.022 сек.