Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Слушнае ў канцэпцыі Весялоўскага тое, што ён улічвае наяўнасць суб’ектыўнага і аб’ектыўнага пачаткаў у творах кожнага роду л-ры




Разгледжаная канцэпцыя літ-х родаў перадае істотныя асаблівасці эпасу, лірыкі, драмы, а іменна: аб’ектыўную жыццёвую першаснову эпічнай л-ры, суб’ектыўную рэальную першааснову – лірычнай, суб’ектыўна-аб’ектыўны характар драмы.

Асаблівасці рэалізму

1. Аб’ектыўнасць адлюстравання жыцця, фактаграфічнасць.

2. Выяўленне сацыяльных вытокаў, з’яў і падзей.

3. Аналіз або паказ сацыяльна-гістарычных канфліктаў.

4. Звычайны герой у звычайных абставінах.

5. Усебаковасць адлюстравання чалавечай асобы:

а) род дзейнасці;

б) псіхалагічны партрэт;

в) духоўнае жыццё.

6. Аналітычнае раскрыццё абставін:

а) умовы, у якіх фарміруецца характар персанажа;

б) умовы, у якіх даводзіцца дзейнічаць персанажу.

7. Выяўленне вытокаў супярэчнасцей і сацыяльнай несправядлівасці.

 

Дык што ж наконт іерархіі?

Іерархія (кніжн),– парадак падпарадкавання ніжэйшых (чыноў, званняў) іншым.

 

Калі ў класіцыстаў галоўным родам была драма,

то ў пісьменнікаў- сентыменталістаў – лірыка.

У рэалістычным мастацтве асноўную ролю іграе эпас, найперш такая яго жанравая форма як раман.

 

Аднак! Яна супярэчыць сутнасці мастацкага твора як выніку творчага засваення суб’ектам (пісьменнікам) рэальнага жыццёвага аб’екта незалежна ад таго, да якога роду л-ры твор належыць.

 

Суб’ектыўныя аўтарскія адносіны прысутнічаюць, выяўляюцца і ў творах эпічных па сваёй прыродзе, і ў драматургічных, не кажучы ўжо пра лірычныя творы.

Аўтар нас, чытачоў, прымушае спачуваць адным персанажам, захапляцца другімі, ненавідзець трэціх.

Бялінскі, выклаўшы ў артыкуле гегелеўскую канцэпцыю літ-х родаў, зрабіў шэраг істотных паправак да яе. Так, ён пісаў, што ў мастацкай практыцы “гэтыя тры роды паэзіі... часта выступаюць у змешаным выглядзе, і нейкі эпічны па форме сваёй твор вылучаецца драматычным характарам, і наадварот. Эпічны твор не толькі нічога не губляе са сваіх вартасцей, калі ў яго ўваходзіць драматычны элемент, але яшчэ і выйграе ад гэтага”.

Якасна новую тэорыю літ-х родаў прапанаваў у ХХ ст. Аляксандр Весялоўскі. Ён выводзіць усе тры роды са старажытнай абрадавай песні, у якой нібыта “злучаны ў наіўным сінкрэтызме ўсе роды паэзіі”.

 

Даследчык адрознівае лірычны змест і суб’ектыўнае “я” паэта. Сцвярджае, што суб’ектыўны змест ёсць не толькі ў лірыцы, але і ў эпасе. Весялоўскі звярнуў увагу, што Гегель характарыстыку эпічнага роду вывеў з асаблівасцей старажытнейшых жанраў, з гамераўскіх паэм, якія ствараліся ва ўмовах грамадскага развіцця, калі асоба яшчэ не вылучылася ў калектыве.

У эпічным свеце старажытнай л-ры інтарэсы і памкненні аўтара і героя нічым не адрозніваюцца ад інтарэсаў і памкненняў усяго гурту людзей, да якіх належыць паэт.

Весялоўскі падкрэсліваў, што суб’ектыўны пачатак прысутнічае і ў даным эпічным мастацкім свеце. Ён створаны адной асобай, але асобай, якая зліваецца з калектывам. Тут “...няма паэта, а спявак, які ад усіх і за ўсіх спявае пра тое, што ўсім вядома і ўсіх цікавіць, як мог бы спець усякі іншы; ён лепш за іншых толькі таму, што яму ў большай ступені дараваны дар агульнага слова – эпасу”.

Па Весялоўскаму, першым з абрадавай песні вылучаецца эпас. Лірыку і драму ён звязвае з вылучэннем асобы ў калектыве і ўсведамленнем ёю сваіх уласных інтарэсаў.

У лірыцы ўласны інтарэс усведамляецца,

драма паказвае, як асоба дзейнічае дзеля гэтага інтарэсу.

Слабае месца: усе тры роды выводзяцца з адной крыніцы – абрадавай песні. Між тым не менш старажытнай з’яўляецца казка – эпічны жанр вуснай народнай творчасці.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 763; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.