Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Драма як літаратурны род. Тыпалогія драматычнага роду

Пытанне № 19

 

Драма (ад грэч. drama – дзеянне). Род літаратуры, адзін з трох, побач з эпасам і лірыкай. Аснову драмы, як на гэта ўказвае першапачатковы сэнс слова, складае дзеянне. Угэтым драма блізкая да эпасу: ў абодвух выпадках відавочна аб’ектыўнае адлюстраванне жыцця – праз падзеі, учынкі, сутыкненні герояў, барацьбу і г.д.

Так як і аўтар эпічнага апавядальнага твора драматург падпарадкаваны “закону дзеяння, якое развіваецца” (І. Гётэ). Але разгорнутае апавядальна-апісальнае адлюстраванне ў драме адсутнічае. Уласна аўтарская мова тут выконвае дапаможную функцыю і выкарыстоўваецца эпізадычна. Гэта спіс дзейныхасоб, які іншы раз суправаджаецца іх кароткімі характарыстыкамі, абазначэнне часу і месца дзеяння, апісанні сцэнічных абставін у пачатку актаў і эпізодаў, а таксама каментарыі да асобных рэплік герояў і ўказанні на іх рухі, жэсты, міміку, інтанацыі (рэмаркі). Усё гэта складае пабочны тэкст драматычнага твору. Асноўны ж тэкст – гэта ланцужок выказванняў персанажаў, іх рэплік і маналогаў.

Адсюль некаторая абмежаванасць мастацкіх магчымасцей драмы (у параўнанні з эпасам). Пісьменнік-драматург карыстаецца часткаю прадметна-выяўленчых сродкаў, якія з’яўляюцца даступнымі стваральніку рамана або эпапеі, навелы або аповесці. І характары дзейных асоб раскрываюцца ў драме з меншай свабодай і паўнатою, чым у эпасе. Пры гэтым драматургі, у адрозненне ад аўтараў эпічных твораў, вымушаны абмяжоўвацца тым аб’ёмам слоўнага тэксту, які адпавядае патрабаванням тэатральнага мастацтва. Час паказанага ў драме дзеяння павінен змясціцца ў строгія межы часу сцэнічнага. А спектакль у прывычных для новаеўрапейскага тэатра формах працягваецца, як вядома, не больш за тры-чатыры гадзіны. І гэта патрабуе адпаведнага памеру драматургічнага тэксту.

Разам з тым у аўтара ёсць і істотныя перавагі перад стваральнікам аповесцей і раманаў. Адзін паказаны ў драме момант шчыльна далучаецца да другога, суседняга. Час адлюстраваных драматургам падзей на працягу сцэнічнага эпізоду не сціскаецца і не расцягваецца. Персанажы драмы абменьваюцца рэплікамі без якіх небуць заўважных часавых інтэрвалаў; іх выказванні, як адзначаў К.С. Станіслаўскі, складаюць суцэльную, непарыўную лінію.

У параўнанні з іншымі родамі літаратуры драма вызначаецца найбольшай аб’ектыўнасцю, дзеянне ў ёй разгортваюцца сваімі сіламі, характары раскрываюцца ў непасрэдных сутыкненнях. Без падказу аўтара. Драме характэрны дынамізм, павышаная канцэнтрацыя дзеяння, якое ад завязкі і да кульмінацыі няўхільна нарастае і ўскладняецца. Драма звычайна мае востры напружаны сюжэт. Адметнасць драмы ў тым, што ўсе падзеі ў ёй адбываюцца толькі ў цяперашнім часе, хоць твор можа быць прысвечаны і сучаснаму жыццю, і далёкаму мінуламу. Параўн.: у эпічных творах падзеі адбываюцца ў прошлым, мінулым часе. Вялікі нямецкі драматург Ф.Шылер пісаў: “Усе апавядальныя формы пераносяць цяперашняе ў мінулае; усе драматычныя робяць мінулае цяперашнім”.

Асабліва вялікая роля ў драме належыць канфлікту – аснове, стрыжню драмы, сутыкненням, непрымірымай барацьбе характараў. К.Крапіва: “Канфлікт – аснова п’есы”.

Найбольш адказная роля ў драматычных творах належыць умоўнасці моўнага самараскрыцця герояў, дыялогі і маналогі якіх, часам насычаныя афарызмамі і сентэнцыямі, выяўляюццца куды больш важкімі і эфектнымі, чым рэплікі, якія маглі б быць сказанымі у аналагічнай жыццёвай сітуацыі. Умоўныя рэплікі “у бок”, якія нібы і не існуюць для іншых персанажаў, якія знаходзяцца на сцэне, але добра чутны гледачам.

 

Маналогі, прамоўленыя героямі ў адзіноце (адзін на адзін з сабою). Такія маналогі з’яўляюцца чыста сцэнічным прыёмам, які выносіць на паверхню мову ўнутраную (такіх маналогаў шмат як у антычных трагедыях, так і драматургіі новага часу.

Не маючы іншай магчымасці, акрамя рэмарак, гаварыць “ад сябе”, драматург пераносіць цэнтр цяжару на паказ самога працэсу дзеяння, робячы гледача (або чытача) жывым сведкаю таго, што адбываецца: героі драмы павінны характарызаваць сябе сваімі ўчынкамі, прамовамі, выклікаць у гледача (чытача) спачуванне або нянавісць, павагу або “презреніе”, трывогу або смех.

Драма развівалася з народных рытуалаў і фальклорных абрадаў, гульняў, карагодаў, калі побач з рухамі, пантамімай, танцамі ў ігры пачалі выкарыстоваць словы. Драма належыць адначасова і тэатру, і літаратуры, патрабуе высокіх літаратурна-мастацкіх вартасцей і сцэнічнасці.

Драма разлічана на выкананне акцёрамі, для публічнага ўспрыняцця. Яна абмежавана ў памерах, у колькасці сюжэтных ліній, персанажаў, у часе і месцы дзеяня. Драма – першааснова спектакля, але разлічана і на чытанне.

У ХІХ ст. (асабліва ў першай яго палове) літаратурныя вартасці драмы іншы раз ставіліся вышэй за сцэнічныя. Так Гётэ лічыў, нібыта “творы Шэкспіра не для цялесных вачэй”, а Грыбаедаў называў “ребячеством” свое жаданне пачуць “Горе от ума” са сцэны. Атрымала распаўсюджанне так званая Lesedrama (драма для чытання). Такімі лічацца “Фаўст” Гётэ, драматычныя творы Байрана, маленькія трагедыі Пушкіна, тургенеўскія драмы, наконт якіх аўтар заўважаў: “Пьесы мои неудовлетворительные на сцене, могут представить некоторый интерес в чтении”.

Прынцыповай розніцы паміж Lesedrama і п’есамі, якія арыентаваны аўтарамі на сцэнічную пастаноўку, не існуе. Драмы, нібыта створаныя для чытання, часта з’яўляюцца патэнцыяльна сцэнічнымі. І тэатр настойліва шукае і даволі часта знаходзіць да іх ключы. Сведчаннем таму паспяховыя пастаноўкі драмы Я. Купалы “Раскіданае гняздо”.

Драма падзяляецца на розныя жанры: трагедыя, камедыя, драма (як жанр), меладрама, вадэвіль, фарс, трагікамедыя і інш. На Беларусі драма прайшла амаль ўсе асноўныя этапы свайго развіцця, вядомы амаль кожны з яе жанраў.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Пад ап-нем у суч. літ-стве разумеюць эпічны твор, заснаваны на ўзнаўленні адной падзеі з жыцця героя | Пытанне № 20
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 4086; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.