Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вялікае перасяленне народаў» і Беларусь




Тэма 2. Спадчына старажытнага свету і Беларусь

Пытанні для самакантролю

1. Якія метадалагічныя канцэпцыі тлумачаць развіццё сусветнай гісторыі?

2. На якіх падыходах заснавана цывілізацыйная канцэпцыя?

3. Дайце вызначэнне паняццю «цывілізацыя».

4. Якія фактары вызначалі эканамічнае і палітычнае развіццё старажытных цывілізацый?

5. Якімі палітычнымі і культурнымі асаблівасцямі вызначалася цывілізацыйнае развіццё старажытных Захаду і Ўсходу?

6. На якіх прыкладах можна ахарактэрызаваць працэс культурнага ўзаемадзеяння старажытных цывілізацый?


 

У канцы неаліту (III - II ст. да н.э.) жыццё першабытнага чалавека рэзка ўскладнілася. Гэта было абумоўлена тым, што пачалася эпоха, якую даследчыкі вызначаюць як перасяленне народаў. На вялізнай прасторы ад Урала да Рэйна і ад Чорнага да Балтыйскага мора пачалі рассяляцца плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў. Першымі на тэрыторыю Беларусі прыйшлі фіна-угорскія плямены, якія раней жылі за Уралам. Фіна-угры належылі да самастойнай расы мангалаіднага тыпу, яны мелі ўласную моўную сям’ю. Гэтыя плямёны засялілі Фінляндыю, Прыбалтыку і часткова Беларусь. Прышэльцы не сустрэлі супраціўлення мясцовага насельніцтва эпохі позняга неаліту таму, што ўмовы сацыяльнага і гаспадарчага жыцця гэтых этнічных груп былі блізкімі.

Больш глыбокія вынінікі для Беларусі і Еўропы мела перасяленне індаеўрапейцаў. Навукоўцы мяркуюць, што гэтыя плямёны засялялі тэрыторыю Індыі і Малой Азіі. Мовазнаўцы сцвярджаюць, што суседзямі індаеўрапейцаў былі плямены старажытных семітаў. Па узроўню сацыяльнай арганізацыі і вядзенню гаспадаркі індаеўрапейцы пераўзыходзілі астатнія народы. Яны жылі патрыярхальным ладам, займаліся жывёлагадоўляй і земляробствам, умелі араць зямлю, сеялі зерневыя культуры (пшаніцу, ячмень, жыта) разводзілі авечак, вынайшлі кола, будавалі наземныя жытлы.

Яны шанавалі рэлігію. Лічылі, што свет складаецца з трох міроў. У верхнім міры жывуць багі /вайны і грома/, арлы і птушкі. У ніжнім міры жывуць рыбы і змеі. Сваімі татемамі яны лічылі быка, мядзведзя, ваўка, каня. Індаеўрапейцы шанавалі камяні. Ідала ўвасабляла куча камянёў.

Плямёны індаеўрапейцаў былі вельмі шматлікімі і разнастайнымі. Сярод іх вылучаліся іранцы, арыі, дарыйцы, хеты, іншыя плямёны. Некаторыя з гэтых народаў былі земляробамі, іншыя - воінамі. У індаеўрапейцаў-арыяў кожны мужчына быў воінам, а народ - войскам. У ІІІ тыс. да н.э. індаеўрапейцы рухаліся ў Еўропу па трох напрамках. Адна іх частка засяліла Балканы і Апеніны, другая частка засяліла Центральную Еўропу ад Карпат да Іспаніі, Францыі і Англіі; трэцяя частка індаеўрапейцаў дайшла да Прыбалтыкі, Скандынавіі і Германіі. Тэрыторыю ад Карпат да Балтыйскага мора занялі плямены паноў-шраваў, альбо, як іх пачалі называць пазней, славян. Сюды прыйшлі і балты.

Па знешняму выгляду індаеўрапейцы былі чорнавалосымі і цёмнавокімі, мелі невялікі рост. Яны знішчалі мясцовае дарослае мужчынскае насельніцтва, а жанчын і дзяцей бралі ў свае сем’і. На гэтай аснове адбывалася генітычнае і моўна-культурнае ўзаемадзеянне паміж народамі, акрэсліліся моўныя і антрапалагічныя асаблівасці. Плямёны, якія пасяліліся на Поўначы Ёуропы, сталі продкамі германцаў; на тэрыторыі ад Балтыкі да Волгі - прыбалтаў; на тэрыторыі ад Одры да Дняпра - славян.

У канцы IV ст. да н.э. ў Еўропе пачалася новая эпоха, якую называюць «Вялікім перасяленнем народаў». Вялікае перасяленне завяршылася ў VI ст. н.э. /працягвалася каля тысячы гадоў/. Пачатак перасяленню паклалі плямёны азіяцкіх гунаў. Гэта былі плямены воінаў-качэўнікаў, якія ішлі з Цэнтральнай Азіі. На тэрыторыі Паўночнага Прычарнамор’я гуны разграмілі германскіх готаў і рушылі ў Еўропу. Пад іх ударамі зняліся са сваіх месц іншыя народы - германцы, тюркі, славяне. Пад ударамі варвараў загінула Заходняя Рымская імперыя. Вялікае перасяленне знаменавала закат эпохі старажытных цывілізацый і паклала пачатак перыяду еўрапейскага сярэднявечча.

Вялікае перасяленне захапіла і Беларусь. Яно паклала пачатак фарміраванню ўсходнеславянскай цывілізацыі. У VI-VIII стст. славянскія плямены засялілі тэрыторыю Беларусі, на якой да гэтага жылі балты і фіна-угры. У VIII-IX ст. плямёны славян ва Усходняй Еўропе падзяляліся на 13-15 «княжэнняў». Княжанне – гэта першая форма арганізацыі дзяржаўнага ладу, якая мела тэрыторыю, насельніцтва, палітычную ўладу. Тэрыторыю Беларусі засялілі плямены крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Буйнейшым з іх было племя крывічоў. Можна ўпэўнена лічыць, што сваё найменне крывічы атрымалі ад вярхоўнага жраца-правадыра племені Крыва. Крывічы падзяляліся на полацкіх, смаленскіх і пскоўскіх. У іх былі свае княжэнні.

Племя дрыгавічоў пасялілася паміж Прыпяццю і Дзвіной. Дрыгавічы мелі сваё княжэнне, іх назва паходзщь ад імя-правадыра Драгавіта.

Гэтае племя мела сваю пароду коней і было ваяўнічым. Дрыгавічы заснавалі такія беларускія гарады як Тураў, Пінск, Мазыр, Клецк, Капыль. Сталіцай княства быў горад Тураў.

Радзімічы засялілі тэрыторыю паўднёва-усходняй Беларусі - Гомельшчыну і Магілеўшчыну. Яны бяруць свой пачатак ад правадыра Радзіма. Радзімічы жылі самастойна, але плацілі даніну хазарам. Потым яны былі падпарадкаваны Кіеву.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 2400; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.043 сек.