Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Старажытнаруская дзяржава ў ІХ-ХІІІ стст. Полацкае княства




Пытанні для самакантролю

1.Як і калі пачалося засяленне індаеўрапейцамі тэрыторыі Еўропы?

2.Якія гістарычныя падзеі паклалі пачатак «Вялікаму перасяленню народаў»?

3.Якія гістарычныя наступствы мела «Вялікае перасяленне народаў» для старажытнага свету?

4.Якія славянскія плямёны засялілі тэрыторыю Беларусі? Вызначыце геаграфію іх рассялення?


Палітычны лад славянскіх плямёнаў, якія засялілі тэрыторыю сучаснай Беларусі, Расіі і Украіны, вызначаўся адсутнасцю моцнага дзяржаўнага і грамадскага парадку. Кіруючыя эліты кожнага княжэння лічылі свае звычаі і законы больш дасканалымі і справядлівымі, а звычаі і парадкі суседзяў няправільнымі і дрэннымі. На гэтай глебе ўсходнія славяне вялі неспынныя войны ад якіх цярпелі ўсе. «Аповесць мінулых гадоў» паведамляе, што ў славян «паўстаў род на род, і была ў іх усобіца вялікая, і пачалі ваяваць адно з адным».

У канчатковым выніку ў 862г. частка ўсходнеславянскіх плямёнаў накіравала сваіх прадстаўнікоў да суседзяў з ліку варагаў. Гэтая славянская дэлегацыя запрасіла варажскіх князеў узначаліць палітычную ўладу ва усіх славян з тым, каб усталяваць трывалы палітычны парадак, стварыць моцную дзяржаўную ўладу, даць мір і супакой народу. «Прыходзьце і валодайце намі»,- закончылі сваю прамову паслы славян перад варажскімі князямі.

Варагі не заставілі сябе доўга чакаць. Яны сабралі свае дружыны і накіраваліся да славян. Варажскія князі занялі сталічныя славянскія гарады і пачалі ўладарыць. Яны пачалі кіраваць у Ноўгарадзе, Полацку, іншых славянскіх цэнтрах. У 882 г. варажскі князь Алег, які кіраваў у Ноўгарадзе, захапіў Кіеў. Алег аб'яднаў большую частку славянскіх княжэнняў у межах адной дзяржавы са сталіцай у Кіеве. Гэтая дзяржава атрымала назву Старажытнарускай.

Запрашэнне варажскіх князеў, у якім удзельнічалі і прадстаўнікі крываў, мела наступствы і для Беларусі. 3 гэтага моманту ўладу ў Полацку ўзначаліла дынастыя варажскіх князеў Рагвалодавічаў. Полацкае княства было тыповай раннефеадальнай дзяржавай еўрапейскага ладу жыцця. Полацкія князі, як і еўрапейскія каралі, насілі доўгія валасы, каб падкрэсліць, што іх улада мае боскі пачатак, у той час, як астатнім мужчынам насіць доўгія валасы забаранялася.

Рагвалод кіраваў Полоцкам да 980 года. У 980 г. сын Вялікага князя Кіеўскага Уладзімір, які правіў у Ноўгарадзе, захапіў спачатку Полацк, а затым і Кіеў. Такім чынам адбылося аб'яднанне ўсіх усходніх славян у межах Старажытнарускай дзяржавы.

У 1001 г. Уладзімір накіраваў у Полацк свайго сына Ізяслава і яго маці, князеўну Рагнеду. Пасля Ізяслава ў Полацку ўладарыў яго сын Брачыслаў Ізяслававіч /1003-1044/. Брачыслаў праводзіў незалежніцкую палітыку, ён пашырыў тэрыторыю дзяржавы за кошт Віцебска і Усвят. Росквіт Полацкага княства прыпадае на праўленне князя Усеслава Брачыслававіча /1044-1101/, які болыш вядомы пад прозвішчам Чарадзей.

Чарадзей паспяхова бараніў суверэнітэт Полацка ў шматлікіх войнах з Кіеўскімі і Ноўгарадскімі князямі. Так, у 1067г., адбылася летапісная бітва на Нямізе, у якой палачане змагаліся з кіеўскімі князямі.

Пасля смерці Чарадзея Полацкае княства было падзелена на асобныя дробныя княствы паміж яго сынамі. Усяго было створана шэсць княстваў, але найбольш буйнымі і моцнымі сярод іх былі Полацкае княства, якое атрымаў Барыс і Менскае княства, якое атрымаў Глеб.

Такім чынам, у ІX ст. адбылося станаўленне адзінай агульнаславянскай дзяржавы, у склад якой уваходзілі землі ўсіх усходніх славян. Разам з тым, Полацкае княства было першай дзяржавай на тэрыторыі Беларусі.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 843; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.