Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Барацьба ўсходніх славян з крыжакамі і мангола-татарамі




Пытанні да самакантролю

 

1. Калі і як праходзіў працэс ўтварэнне Старажытнарускай дзяржавы?

2. Якія галоўныя фактары прывялі да ўтварэння Полацкага княства - першага дзяржаўнага ўтварэння на тэрыторыі Беларусі?

3. Якія князі ўзначальвалі дзяржаўную ўладу ў Полацку ў Х-ХI стст.?

4. Якая княжацкая дынастыя ўзначаліла палітычную ўладу ў Полацку ў 1001г.?

5. Хто такі Чарадзей і чаму яго праўленне называюць “залатым векам” Полацкага княства?


Станаўленне і развіццё маладой Старажытнарускай дзяржавы адбывалася ў неспыннай барацьбе са знешняй агрэсіяй. Геапалітычнае становішча дзяржавы, якая межавала з Заходняй Еўропай і краінамі Азіі, абумовіла шматлікія войны супраць крыжакоў і мангола-татараў. У ІХ-ХІ стст. пад уплывам каталіцкай царквы ў краінах Заходняй Еўропы ўтварыліся шматлікія агрэсіўныя воінскія арганізацыі, якія аб'ядноўвалі службовае рыцарства, прагнае да зямлі і багацця. Афіцыйна гэтыя рыцарскія ордэны змагаліся за «вызваленне труны божай», супраць мусульман і язычнікаў. Але іх сапраўднай мэтай было рабаванне іншых дзяржаў, захоп чужых тэрыторый, пашырэнне ўплыву каталіцкай царквы ў Еўропе і свеце. Каталіцкі Рым карыстаўся рыцарскімі ордэнамі як сродкам палітычнай барацьбы супраць сваіх ворагаў.

У 1201г. каталіцкія манахі пабудавалі ў вусці Дзвіны сваю хрысціянскую місію і гандлевую факторыю, на што атрымалі дазвол ад полацкага князя. Гэтая факторыя атрымала назву Рыгі. Але ўжо ў 1202г. немцы ператварылі Рыгу ў вайсковую крэпасць і арганізавалі тут ордэн мечаносцаў.

У 1203г. палачане зразумелі сваю памылку і паспрабавалі ліквідаваць іншыя крыжацкія крэпасці - Ікскюльм і Гольм. Але немцы дзейнічалі вельмі хітра і адкупіліся ад палачан золатам. У 1205-1207г. гераічную барацьбу з крыжакамі веў кукенойскі князь Вячка. Але ён не атрымаў падтрымкі ад палачан і пацярпеў паражэнне, яго княства крыжакі захапілі.

У 1216г. плямёны эстаў прапанавалі палачанам аб'яднацца ў барацьбе супраць крыжакоў. Полацкі князь Уладзімір падрыхтаваў моцнае войска, але ў той момант, калі ён падняўся на карабель каб пачаць паход, князя напаткала нечаканая раптоўная смерць. Паход не адбыўся і агрэсія немцаў працягвалася.

У 1240г. і 1242г. шведы і немцы паспрабавалі захапіць горад Ноўгарад. Момант быў зручны, таму што рускія княствы цярпелі паражэнне ў барацьбе з мангола-татарамі і не маглі нічым дапамагчы Ноўгараду. На дапамогу суседзям прыйшлі палачане, якія ўмелі змагацца з немцамі. Аб'яднаныя сілы Ноўгарада і Полацка разграмілі шведаў у 1240г. на р.Няве. У 1242г. крыжакі былі разгромлены ў знакамітай бітве на Чудскім возеры. Такім чынам, барацьба ўсходніх славян супраць крыжацкай агрэсіі ў першай палове XІІІ ст. была паспяховай.

Аднак найбольшая пагроза для славян сыходзіла з Усхода, ад мангола-татар. У пачатку XІІ ст. у Манголіі ўтварылася моцная дзяжава, палітычная сістэма якой была заснавана на войску. У гэтай сістэме кожны мангол быў найперш воінам. Такая сістэма была найлепш прыстасавана да вайны, яна мела значныя перавагі ў арганізацыі ўлады і войска перад іншымі дзяржавамі. Гэта забяспечыла манголам хуткую перамогу над дзяржавамі Сярэдняй Азіі і Закаўказзя.

У 1223г. перадавыя атрады манголаў напалі на славянскія княствы на Поўдні. У бітве на рацэ Калка аб'яднанае войска рускіх князеў было цалкам знішчана манголамі, а самі князі трагічна загінулі. Праз некаторы час манголы вырашылі захапіць усе рускія княствы. У 1237г. пачалося мангольскае нашэсце на Русь. 100 тысячная армія хана Батыя па-асобку разграміла рускія княствы, якія не здолелі аб'яднацца для сумеснай барацьбы. У 1240г. мангола-татары разграмілі Кіеў. 3 гэтага моманту ўсе землі былой старажытнарускай дзяржавы, акрамя Полацка, трапілі над мангольскае рабства.

Адзіным фарпостам свободы і незалежнасці ўсходніх славян з'яўлялася тэрыторыя Беларусі. Татара-манголы паспрабавалі захапіць і гэтыя землі, яны спалілі Гомель, Мазыр і Тураў, знішчылі Брэст, але, па звестках беларускіх летапісаў, былі разгромлены ў 40-50-х гадах XІІІ ст. князем Міндоўгам, а ў 60-8О-х гадах XІІІ ст. іншымі князямі Вялікага княства Літоўскага.

Перамога беларусаў над татара-манголамі была абумоўлена ваеннымі, палітычнымі, кліматычнымі і геаграфічнымі прычынамі і фактарамі, якія не былі ўлічаны манголамі. Найпершымі сярод іх былі мужнасць і гераізм беларусаў, іх адзінства і самаадданасць у барацьбе за свабоду і незалежнасць сваей Радзімы.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 1667; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.