Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні для самакантролю. 1.Якія прычыны абумовілі прыняцце Крэўскай ўніі?




1.Якія прычыны абумовілі прыняцце Крэўскай ўніі?

2.Якую палітыку праводзіў Вітаўт? За што ён змагаўся?

3.Якімі прычынамі была выклікана грамадзянская вайна сярэдзіны ХV ст.? Чым гэтая вайна скончылася?

4. Калі адбылася Грунвальдская бітва і якія наступствы яна мела для ВКЛ?


3. Знешняя палітыка ВКЛ у ХIV - ХVIст. Лівонская вайна. Утварэнне Рэчы Паспалітай

 

Знешняя палітыка ВКЛ у ХIV- ХVI ст. вызначалася некаторымі асабліваcцямі. Гэтыя асаблівасці былі звязаны з тым, што ўнутранае становішча дзяржавы было вельмі цяжкім.Феадальная палітычная эліта ВКЛ была падзелена на дзве часткі, якія вялі жорсткую барацьбу за ўладу і ўласнасць на зямлю і прыгонных сялян. Другім фактарам была грамадзянская вайна, якая працягвалася фактычна да канца ХV ст. У гэтых умовах дзяржаўная ўлада была слабой, грамадства вызначалася нестабільнасцю, дзяржава не магла бараніць свае інтарэсы ва ўзаемаадносінах з сузедзямі, ды і суседзі імкнуліся выкарыстаць унутраныя цяжкасці ВКЛ на сваю карысць.

Заходні напрамак знешняй палітыкі ВКЛ быў звязаны з Крэўскай ўніяй і паспяховай барацьбой з крыжакамі. Перамога ў бітве над Грунвальдам заставіла Захад лічыцца з геапалітычнымі інтарэсамі ВКЛ. Да ВКЛ паважліва ставіліся і імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, і папы Рымскія.

Усходні напрамак палітыкі ВКЛ быў абумоўлены ўзаемаадносінамі з Вялікім княствам Маскоўскім. Праваслаўныя феадалы ВКЛ з ліку буйных удзельных князеў і магнатаў у перыяд грамадзянскай вайны знаходзілі падтрымку на Усходзе. Каб захаваць сваю маёмасць і ўладу яны пераходзілі пад пратэктарат Масквы.

Вялікае княства Маскоўскае, карыстаючыся падтрымкай Залатой Арды, у XIV ст. абвясціла сябе правапераемнікам Старажатнай Русі. Пасля гэтага маскоўскія князі пачалі «збіраць» тыя землі, якія некалі ўваходізілі ў склад Кіеўскай Русі. «Збіранне», як правіла, праходзіла шляхам вайны і далучэння новых тэрыторый да Масквы. У сярэдзіне ХV ст. Іван ІІІ ажаніўся на апошняй візантыйскай принцессе Сафіі, узяў сабе візантыйскі дзяржаўны герб-двухгаловага арла, а затым абвясціў Маскву абаронцай усяго праваслаўнага свету. Тым больш, што ў 1453 г. Візантыйская імперыя перастала існаваць.

Такім чынам, знешнепалітычная напружанасць паміж ВКЛ і ВКМ была абумоўлена тэрытарыяльнымі і рэлігійнымі супярэчнасцямі, барацьбой за лідэрства ў рэгіёне. Гэтыя супярэчнасці вырашаліся на шляху вайны. Спачатку знешне ўсе ішло добра. У 1449г. Казімір I і Іван ІІ заключылі дагавор аб дружбе і мяжы. Іван ІІ абяцаў не ваяваць за Смаленск і Украіну, а Казімір І - не змагацца за Ноўгарад і Пскоў. Але ў 1500 годзе Іван ІІІ пачаў вайну з ВКЛ. 14 ліпеня 1500г. у бітве на рацэ Вёдрыш войска ВКЛ пацярпела паражэнне. У выніку ВКЛ страціла 9 гарадоў, 700 вёсак.

Сын Івана ІІІ Васіль ІІІ, вырашыў канчаткова перамагчы Вільню. У 1514 г. ён пачаў новую вайну. Але 8 верасня 1514 г. у бітве каля Оршы войска ВКЛ атрымала перамогу. Пасля гэтага ў 1522 г. быў падпісаны мір, які цягнуўся 25 гадоў. За гэты час Маскоўскае княства стварыла моцную армію, захапіла Казанскае і Астраханскае ханствы, пачало каланізаваць Сібір.

У 1558 г. Іван IV, які стаў першым маскоўскім царом, распачаў так званую Лівонскую вайну. Урад Івана IV разглядаў гэтую вайну як важны крок на шляху да пераўтварэння Маскоўскага царства ў новы ІІІ Рым - новую магутную імперыю, якая зможа паспяхова змагацца з Захадам.

У гэты час Лівонскі ордэн быў слабы і цярпеў паражэнне. У 1559 г. кіраўніцтва ордэна звярнулася па дапамогу да ВКЛ. Затым быў падпісаны дагавор, згодна з якім тэрыторыя Лівоніі пераходзіла пад пратэктарат ВКЛ. Расія доўга разважала, а затым Іван IV пачаў вайну з ВКЛ. Вялікае княства Літоўскае да вайны было не падрыхтавана, і ў кароткі тэрмін армія Маскоўскага царства захапіла значную тэрыторыю ВКЛ. Сродкаў на вайну ў ВКЛ не хапала. У гэты час падаткі ў гарадах узраслі на 1000%. Агульнадзяржаўны падатак серабшчызны ўзрос у 5 разоў. Вялікі князь заклаў большасць сваіх маёнткаў, але сродкаў і часу ўсе роўна не хапала.

У такіх умовах ВКЛ звярнулася па дапамогу да Польшчы. Перагаворы пачаліся ў 1566 годзе і завяршыліся ў 1569г. падпісаннем Люблінскай уніі. Умовы і сутнасць уніі былі наступнымі:

1. Абедзве дзяржавы зліваліся ў адзінае і непадзельнае цэлае і новая дзяржава атрымала назву Рэчы Паспалітай.

2. Кіраўнік дзяржавы - кароль, выбіраўся толькі ў Польшчы. Сталіцай дзяржавы быў толькі Кракаў.

3. Адзіным заканадаўчым органам дзяржавы станавіўся агульны сойм, паседжанні якога праходзілі па чарзе і ў Польшчы, і ў ВКЛ.

4. ВКЛ захавала некаторыя аўтаномныя правы ў межах Рэчы Паспалітай.

Княства мела права на свой асобны бюджэт, сваё войска і сваё заканадаўства, якое не павінна было супярэчыць інтарэсам агульнай дзяржавы.

Умовы ўніі былі несправядлівымі ў адносінах да ВКЛ. Княства страціла тэрыторыю Украіны, якую кароль перадаў Польшчы. Палітычныя супярэчнасці, закладзенныя Люблінскай уніяй, нераўнапраўе народаў, страта ВКЛ свайго суверэнітэта не ўмацоўвалі агульную дзяржаву, наадварот, гэта спрыяла нараджэнню агульнага крызісу Рэчы Паспалітай.

Такім чынам, знешняя палітыка ВКЛ у ХУІ ст. прывяла да ўтварэння Рэчы Паспалітай.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 511; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.