Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Фарміраванне беларускай народнасці ў другой палове XIII- першай палове XVII стст




Пытанні для самакантролю

 

1. Якія прычыны абумовілі асаблівасці Рэнесансу ў Беларусі?

2. Якія ідэі вызначылі змест Рэфармацыі ў Беларусі?

3. Які напрамак рэфармацыйнага руху пераважаў у Беларусі?

4. Які змест мела нацыянальная ідэя ў творах беларускіх гуманістаў?

 

 

 

Асноўнымі цывілізацыйнымі фактарамі, якія рашаючым чынам уплывалі на этна-нацыянальныя працэсы, якія праходзілі ва ўсім свеце былі:

а/ наяўнасць адзінай мовы;

б/ наяўнасць дзяржаўнага суверынітэту;

в/ наяўнасць адзінай нацыянальнай ідэалогіі;

г/ наяўнасць нацыянальна-культурных каштоўнасцей і іх носьбітаў.

Тэрыторыя, на якой адбывалася эвалюцыя старажытнага беларускага этнаса ў народную супольнасць была тая ж, што і ў IX-XIII стст. Гэта Віцебшчына, Віленшчына, Гродзеншчына, Мінска-Слуцкі рэгіён, Гомельшчына, Берасцейшчына. На працягу 400 гадоў на адзначанай тэрыторыі склалася самастояная мова, якая была адметнай прыкметай супольнасці. Сусветная практыка сведчыць, што без мовы няма ні народнасці, ні нацыі. Таму ўсе сусветныя народнасці склаліся на аснове моўнага адзінства. І беларусы тут не былі выключэннем. Колькасны склад насельніцтва быў таксама сярэдняеўрапейскім: у XIII-XVI стст. у Беларусі пражывала каля 1,5-2 млн. чалавек.

Асноўная частка беларускага насельніцтва пражывала ў вёсках. Нацыянальнае пачуццё і нацыянальная ідэалогія былі ў першую чаргу звязаны з малай радзімай, павагай да свайго народа і дзяржавы. Як пісалі летапісцы, беларусы захоўвалі “обычаи древлии”, таму што гэта забяспечвала сацыяльную стабільнасць грамадства і дзяржавы.

Нацыянальная ідэалогія фарміравалася на грунце незалежнасці і сувернітэту дзяржавы. Аднак гэтага было недастаткова, таму што ідэалогія павінна была стаць часткай самасвядомасці кожнага беларуса. Гэта знаходзіла адлюстраванне і ў барацьбе Вялікага княства Літоўскага са знешняй агрэсіяй і ў развіцці культуры. Барацьба з варожай агрэсіяй мацавала Полацкае княства, яна стала адным з фактараў утварэння ВКЛ. У гэтых адносінах нацыянальная ідэалогія была замацавана ў дзяржаўным гербе ВКЛ – “Пагоня”. Лёсавызначальныя перамогі ВКЛ у 1362 г. ў бітве на Сініх водах, бітве 1410 г. над Грунвальдам і бітве 1514 г. пад Оршай надхняліся нацыянальнай ідэалогіяй. Ідэалагічныя фактары мацавалі нацыянальную палітычную эліту, якая была падмуркам беларускай народнасці.

Моўна-культурныя фактары таксама спрыялі фарміраванню беларускай народнасці. У ВКЛ беларуская мова была агульным і адзіным сродкам межнацыянальных зносін, таму дзяржаўнасць гэтай мовы была толькі адлістраваннем гістарычнай рэчаіснасці, якая склалася ў дзяржаве. Кнігадрукаванне садзейнічала развіццю пісьмовасці беларускай мовы. Дзякуючы дзейнасці Ф.Скарыны, беларуская мова стала мовай Бібліі і несла Слова божае кожнаму беларусу. Таму імя Скарыны, яго творы, твороы іншых беларускіх гуманістаў духоўна аб’ядноўвалі ўсіх беларусаў у адзін народ. Без кнігадрукавання немагчыма было з’яўленне Статутаў ВКЛ. Гэтыя дзяржаўна-прававыя акты садзейнічалі развіццю агульнай прававой свядомасці, як сярод палітычнай эліты так і сярод ніжэйшага класа – сялянства і гараджан.

Фарміраванне народнасці забяспечвалася і развіццём эканомікі. Унутраны таварны абмен, развіццё гарадской гаспадаркі, спагнанне падаткаў садзейнічалі больш цеснаму аб’яднанню беларускіх рэгіёнаў у адно цэлае. Рэформа 1557 г. дала магчымасць сялянству атрымаць зямлю ва ўласнае карыстанне. Яна садзейнічала эканамічнаму ўздыму гаспадаркі, дзяржавы, вёскі і горада.

Сацыяльна-палітычныя працэсы, якія адбываліся ў Беларусі ў перыяд Рэнесансу і Рэфармацыі з’яўляюцца даказам таго, што беларуская народнасць паспяхова складвалася як адзінае целае, як адзін народ.

 

8. Этнічная свядомасць насельніцтва Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVII ст. Этымалогія “Белай Русі”

 

Навуковае вызначэнне этнічнай самасвядомасці насельніцтва Беларусі ў XIII – першай палове XVII ст. з’яўляецца адной з самых складаных праблем беларускай гістарычнай навукі. Гэта тлумачыцца тым, што назвы “Беларусь”, “беларусы” хоць і даўнія, але яны не мясцова паходжання. Яны спачатку не мелі выразнага этнічнага характару, таму не адлюстроўваліся і не замацоўваліся ў свядомасці мясцовага насельніцтва. Назва “Белая Русь” не згадваецца ў крыніцах XII-XV стст. пачынаючы з “Аповесці мінулых гадоў”, Радзівілаўскага, Лаўрэнцьеўскага, Іпацьеўскага і іншых аўтэнтычных дакументах таго часу. Гэтай назвай няма ў беларускіх летапісах і хроніках XV-XVI стст. Назвы “Белая Русь” няма нават у Баркалабайскім летапісе, які складзены ва Ўсходняй Беларусі ў першай палове XVII ст.

Большасць назваў “Белая Русь” у другой палове XIII-XVI стст. змяшчаюцца ў замежных – нямецкіх, італьянскіх, англійскіх хроніках, геаграфічных картах, дыпламатычных дакументах, запісках розных чужаземцыў. Гэтыя крыніцы толькі вызначаюць тэрыторыю Белай Русі. Да гэтай тэрыторыі яны адносяць уласнабеларускія землі, тэрыторыі, якія ўваходзілі ў склад Пскоўшчыны, Украіны, Уладзіміра-Суздальскага княства і Маскоўскай Русі. Упершыню назва “Белая Русь” сустракаецца ў Дублінскім рукапісе, дзе змяшчаецца невялікі геаграфічны трактат пад назвай “Апісанне земляў”. Хрысціянскі месіянер, сярод іншых, згадвае і Белую Русь, разумеючы пад гэтай назвай тэрыторыю ад Турава да Пскова. Дублінскі рукапіс адносіцца да другой паловы XIII ст.

У літаратурных крыніцах сярэдзіны XVI ст. ўжо сустракаюцца ўяўленні аб Белай Русі як уласнабеларускай тэрыторыі. Падрабязна апісана Белая Русь у “Хроніцы” Мацея Стрыйкоўскага, які жыў у Беларусі. У гэтым творы сустракаецца і першае ўпамінанне беларусаў як этнасу. Этнонім беларусы, беларусцы, які з’явіўся на мяжы XVI-XVII стст., ужываўся найперш у адносінах да “негенетычных” беларусаў, г.з. ён адносіўся да той часткі русінаў, якія перасяліліся ў ВКЛ у XVI ст. з тэрыторый памежных зямель Масковіі, што адышлі да ВКЛ пры Вітаўце Вялікім. У другой палове XVII ст. этнонімам “беларусцы” сталі пазначаць мясцовых жыхароў Полаччыны і Магілёўшчыны, Гомельшчыны, якія пасля Брэсцкай уніі 1596 г. захавалі праваслаўе. У гэтым кантэксце тэрмін “беларус” з’яўляўся сінонімам тэрміна “сапраўдны рускі”/г.з. ён быў канфесіёнімам/. У гэтым кантэксце тэрмін “Біблія руская” выкарстоўваў і Ф.Скарына. Такое вызначэнне жыхароў Палаччыны было невыпадковым. У XIV-XVI стст. улады ВКЛ таксама вызначалі жыхароў Палаччыны ў якасці “русінаў”.

Аднак дакументы XVI ст. ўтрымліваюць звесткі аб тым, што грамадзяне ВКЛ пазначалі тэрмінам “беларус” і сваю нацыянальнасць. Адным з першых, хто называў сябе беларусам быў Саламон Рысінскі, вядомы беларускі выдавец і пісьменнік. У дакументах Альтдорскага ўніверсітэта за 2 снежня 1586 г. С.Рысінскі запісаны Саламон Патэрус беларус. Беларуссю С.Рысінскі называў сваю радзіму і ў лістах да навукоўцаў.

Значна пазней, ужо ў другой палове XVIII ст., імператрыца Кацярына II пачала афіцыйна называць беларусамі жыхароў Палаччыны і Магілёўшчыны. У 1796 г. Кацярына II аб’яднала гэтыя дзве губерніі ў адну са сталіцай у Віцебску. Агульная губерня атрымала афіцыйную палітычную назву “Беларускай”. Гэта была адна на ўсю Расію губерня, якая мела нацыянальную назву. Адразу пасля гэтага з’явіліся назвы беларускі край, Беларусь.

Паколькі тэрмін “беларусы” стаў эндаэтнонімам мясцовага насельніцтва толькі ў канцы XVIII ст., усе спробы вызначыць яго змест і этымалогію з’яўляюцца не столькі навуковымі, сколькі літаратурнымі. Першым гэтую спробу зрабіў расійскі гісторык В.Тацішчаў, а за ім пайшлі і астатнія. Этымалогію эпітэта “Белая” тлумачылі і тлумачаць па-рознаму: і ад Белага мора, і ад белага снегу, і як сінонім слова “вольная”,”вялікая” і г.д.

На наш погляд, эпітэт “Белая” у дачыненні да Русі замацаваўся за Беларуссю найперш па прычыне таго, што на яе тэрыторыі ажно да XV ст. захоўвалася язычніцтва. Белы колер у індаеўрапейцаў азначаў святасць. У сімволіцы старажытных арыяў белы колер належыў вышэйшаму святарству – брахманам. Азначаў белы колер і духоўную чысціню, пакорлівасць, імкненне да ўнутранага ўдасканалення чалавека. Язычніцкія жрацы захоўвалі арыйскую сімволіку ў тым ліку і ў адносінах да адзення, і ў адносінах да сэнсавага зместу белага колеру. З цягам часу гэты сэнс часткова быў замацаваны і ў сімволіцы нацыянальнага бел-чырвона-белага сцягу.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 723; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.