Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе XVI-XVII стст. “Новы час”, станаўленне капіталізму




Пытанні для самакантролю

1. Якія фактары вызначалі працэс фарміравання беларускай народнасці?

2. Як можна вызначыць этнічную свядомасць насельніцтва Беларусі ў другой палове XIII- першай палове XVII ст.?

3. Які этымалагічны змест утрымлівае эпітэт “Белая” ў дачыненні да нашай краіны?

4. Чаму і калі насельніцтва ВКЛ пачало называць сябе беларусамі?

 


Тэма 5. Пачатак Новага часу. Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (канец XV-XVII стст.)

 

У другой палове XVI ст. у эканоміцы Заходняй Еўропы панавала мануфактурная вытворчасць. Падзел працы ў мануфактуры садзейнічаў росту прадукцыйнасці працы, аднак тэхналагічны працэс быў прымітыўны. Машыны ў мануфактурах не выкарыстоўваліся, таму галоўнай вытворчай сілы з’яўляўся чалавек. Тэхнічных і тэхналагічных адкрыццяў у гэты час было мала. Тэхналагічныя змены ў вытворчасці адбыліся ў XVII ст. У гэты час у Заходняй Еўропе пачалі выкарыстоўваць сілу вады з дапамогай млына. Вадзяны млын меў усе элементы машыны: механічную рухальную сілу, першасны рухавік, крывашыпную перадачу і рабочую машыну. У другой палове XVII ст. у Францыі былі вынайдзены паравыя насосы, у якіх выкарыстоўвалася энергія пара. Была ўдасканалена тэхналогія вытворчасці металу, здабычы жалезнай руды і каменнага вугалю. Вадзяныя рухавікі і паветраныя насосы прымяняліся пры апрацоўцы шкла, у здабычы солі, у піваварных і суконных мануфактурах.

Дзякуючы новым тэхналогіям, здабы каменнага вугалю ў XVII ст. у Англіі ўзрасла ў 14 разоў, здабыча волава, свінца, солі – у 6-8 разоў, здабыча жалезнай руды ўзрасла ў 3 разы. На англійскіх мануфактурах працавала па 200-400 чалавек. Тэхналагічныя перамены адбываліся і ў мануфактурнай вытворчасці іншых краін Заходняй Еўропы: Францыі, Швецыі, дзяржавах, размешчаных на тэрыторыі Апенінскага паўвострава.

Павелічэнне вытворчасці тавараў садзейнічала развіццю гандлю. Амаль ва ўсіх еўрапейскіх краінах, якія мелі калоніі, склаліся гандлёвыя кампаніі. Накапленне капіталу ў гандлі ішло вельмі хутка. Таму сярод купцоў пачала фарміравацца фінансавая алігархія, якая стварала банкі, фінансавыя кампаніі, манапалізіравала фінансавы рынак і гандаль.

Развіццё рынкавых адносін закранула і еўрапейскую вёску. У XVII ст. 80% насельніцтва краін Заходняй Еўропы ўсё яшчэ займалася сельскай гаспадаркай. Генезіс капіталізму ствараў умовы і для аграрнага перавароту, які атрымаў назву “аграрнай рэвалюцыі”. Сутнасць гэтай рэвалюцыі заключаецца ў тым, што зямля стала таварам, а вядзенне сельскай гаспадаркі стала справай прыбытковай. Таму землеўладальнікі здавалі вялікія ўчасткі зямлі ў арэнду. У выніку сяляне страчвалі зямлю, ішлі ў горад шукаць працу і стваралі рынак таннай рабочай сілы. Адначасова ў вёсцы адбыўся падзел сялянства на беднату, сераднякоў і фермераў. Напрыклад, у Англіі ў XVII ст. 5% насельніцтва вёскі валодала капіталам ад 300 да 500 ф. ст. і мела ўласную фермерскую гаспадарку/йомены/, 20% сялян мелі ў сваёй гаспадарцы фермы, якія налічвалі па 5-8 кароў і па 5-6 коней /фрыгольдзьеры/, а астатнія 75% сялян былі беднякамі/коттэры/ і наймаліся на працу.

Развіццё рынкавых адносін знішчала сацыяльныя абмежаванні і стварала спрыяльныя ўмовы для аб’яднання грамадства. Таму на базе існаваўшых этнасаў/народаў/, якія мелі ўласныя дзяржавы, уласную мову і ўласную культуру адбылося станаўленне еўрапейскіх нацый. Прадстаўнікі трэцяга саслоўя, якія складалі каля 20% ад агульнай колькасці насельніцтва, абвясцілі сябе абаронцамі “нацыянальных інтарэсаў”. Гэтае насельніцтва склала новую палітычную эліту, якая імкнулася атрымаць дзяржаўную ўладу.

Станаўленне індустрыяльнай цывілізацыі надало магутны штуршок развіццю навукі. У XVII ст. адбылася навуковая рэвалюцыя. Яе сутнасць заключаецца ў тым, што ў аснову навуковых даследаванняў была пакладзена новая метадалогія. Гэтая метадалогія была заснавана на прынцыпах рацыяналізму і прагматызму, на эксперыментальных методыках і назапашванні практычнага вопыту. Асновы новай метадалогіі былі замацаваны ў працах такіх філосаваў, як Ф.Бэкан, Р.Дэкарт, Б.Спіноза. У XVII ст. чалавек навукі быў не антычным мудрацом, не “ чорнакняжным “ магам сярэднявечча, а менавіта эксперыментатарам, які паспяхова спасцігаў раней невядомае. Навуковыя веды ўзнялі свядомасць грамадства на новую ступень. Светаадчуванне Бэкана, Дэкарта, Лейбніца было ўвогуле аптымістычным. Яно было прасякнута верай у магчымасць перабудовы грамадскага жыцця на аснове розума і рацыяналізма. Ідэалам новага светаадчування была постаць Санчо Пансы – героя М.Сервантэса, чалавека-рэаліста, які не меў выхавання і мовы арыстакрата. Тоўсты, просты і прагматычны ў жыцці, ён стаў сімвалам новага часу – эпохі трыумфальнага шэсця індустрыяльнай цывілізацыі.

“Новы час” – гэта перыяд сусветнай гісторыі, які ахоплівае другую палову XVI-XIX стст. – час станаўлення і развіцця індустрыяльнага грамадства. У гэты гістарычны перыяд адбыліся істотныя змены і ў палітычным жыцці грамадства. Палітычнымі сімваламі новага часу сталі англійская буржуазная рэвалюцыя 1640-1649 гг. і Вялікая французская рэвалюцыя канца XVIII ст. Перамога гэтых рэвалюцый адкрыла дарогу да палітычнай перамогі індустрыяльнай цывілізацыі і ў іншых краінах. Важнай палітычнай падзеяй новага часу была вайна за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы, якая закончылася ўтварэннем ЗША. У 1776 г. была прынята “Дэкларацыя незалежнасці” гэтай дзяржавы. З гэтага моманту індустрыяльная цывілізацыя выйшла за межы Еўропы і набыла сусветны характар.

Сусветнасць індустрыяльнай цывілізацыі была звязана і з такой палітычнай з’явай як утварэнне каланіяльных імперый. Філасофія XVII ст. стварыла знакамітую тэорыю “натуральнага права”. Сутнасць гэтай тэорыі была вельмі простая: “толькі той мае права на месца пад сонцам, хто валодае сілай”. Пры гэтым у разлік не браліся ні мараль, ні Бог, ні справядлівасць. На гэтым падмурку будаваліся ідэалогія рабаўніцтва іншых народаў. Вялікія геаграфічныя адкрыцці прывялі да таго, што такія краіны Заходняй Еўропы як Англія, Францыя, Галандыя, Іспанія, Партугалія, Данія захапілі і падзялілі Афрыку, Лацінскую Амерыку, Аўстралію, усталявалі сваё панаванне ў Індыі і Кітаі. У каланіяльных імперыях падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі і знішчэнню каля 1,5 млрд. чалавек. Толькі англійскія кампаніі вывезлі ў XVII ст. з Афрыкі ў якасці рабоў каля 2 мільёнаў афрыканцаў. Рабаванне і эксплутацыя калоній былі адной з асноўных крыніц накаплення капіталу і індустрыялізацыі краін Заходняй Еўропы ў XVIII-XIX стст.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 733; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.