Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Прамысловая рэвалюцыя, яе змест і сутнасць

Пачатак прамысловага перавароту ў Заходняй Еўропе.

Пытанні для самакантролю

1. Якую палітыку праводзіла Рэч Паспалітая ў адносінах да Расіі ў пачатку XVII ст.?

2. Якія прычыны абумовілі пачатак казацка-сялянскай вайны?

3. Калі была прынята Канстытуцыя Рэчы Паспалітай і чаму частка шляхты выступіла супраць яе?

4. Чаму ў трынадцацігадовай вайне Рэч Паспалітая пацярпела паражэнне?

5. Якія прычыны абумовілі першы падзел Рэчы Паспалітай?

6. Чаму адбыліся другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай?

7. Па якіх прычынах паўстанне Т.Касцюшкі пацярпела паражэнне?

 

 

Тэма 6. Развіццё індустрыяльнай цывілізацыі і яе ўплыў на Беларусь (канец XVIII-пачатак ХХст.)

 

У апошнія трэці ХVIII ст. магчымасці мануфактуры былі вычарпаны. Каб забяспечыць далейшае развіццё эканомікі патрэбны былі новыя тэхналогіі. Развіццё тэхналагічнага працэсу было звязана з вынаходніцтвам і ўкаранэннем у вытворчасць новага абсталявання. Творцамі новай тэхнікі былі звычайныя прадпрымальныя майстры з ліку ткачоў, механікаў і металургаў.

Удасканаленне тэхналагічнага працэсу пачалося ў лёгкай прамысловсці. Лідэрам гэтай прамысловай галіны была Англія, якая паклала пачатак прамысловаму перавароту. У 1733 г. англійскі майстар Джон Кей, які працаваў ткачом і механікам, вынайшоў імклівы “лятучы” бегунок. Дзякуючы вынаходніцтву, прадукцыйнасць працы і вытворчасць тканіны выраслі ў два разы. У выніку прамысловасць пачала адчуваць недахоп пражы. У 1765 г. англійскі ткач і цесляр Джэймс Харгрывс вынайшоў механічную пралку, якую ён назваў «Джэнні». Гэтая пралка забяспечвала рост прадукцыйнасці працы ў 18-20 разоў. Затым у 1784 г. англійскія майстры стварылі механічны ткацкі станок, які забяспечыў рост прадукцыйнасці працы і вытворчасць тканіны ў 40 разоў. У гэтым жа годзе механік і вынаходнік Джэймс Уатт вынайшоў паравую машыну. Гэтае вынаходніцтва дазволіла стварыць прынцыповы новы рухавік не толькі для фабрык і заводаў, але і для транспарту.

Вельмі хутка ў Англіі, Францыі, іншых краінах пачалася вытворчасць паравых рухавікоў, якія стваралі аснову новага тэхналагічнага працэсу. У 1800 г. у краінах Заходняй Еўропы працавала 1000 паравых машын, на базе якіх ствараліся фабрыкі і заводы.

Тэхналагічны пераварот ахапіў і цяжкую прамысловасць. У 1784 г. Генры Корт стварыў пудынгавую печ, якая ўдасканаліла вытворчасць сталі. Доменныя печы, якія працавалі на коксе, паклалі пачатак рэвалюцыі ў металургіі.

Для мадэрнізацыі эканомікі быў неабходны сучасны транспарт. Рэвалюцыйныя перамены адбыліся і ў гэтай галіне. У 1807 г. Роберт Фултан пабудаваў у ЗША першы параход, а ў 1814 г. Д.Стэфенсон пабудаваў першы паравоз. У 1825 г. англічане пабудавалі першую чыгунку, у Германіі чыгункі пачалі будавацца ў 1835 г., а ў Расіі – у 1837 г.

Такім чынам, у канцы XVIII – першай палове XIX стст. у краінах Заходняй Еўропы адбылася прамысловая рэвалюцыя. Сутнасць гэтай рэвалюцыі была ў наступным:

1.У тэхналагічных адносінах адбыўся пераход ад мануфактурнай да фабрычна-завадской вытворчасці, заснаванай на машынах і механізмах новага тыпу;

2.Калі ва ўмовах мануфактуры галоўную ролю адыгрываў чалавек, то ва ўмовах фабрыкі чалавек стаў прыдаткам рабочай машыны;

3.Прадукцыйнасць працы цяпер залежыла ад ступені эксплуатацыі рабочай сілы;

4.У грамадстве сфарміраваліся асноўныя сацыяльныя групы насельніцтва індустрыяльнай цывілізацыі: вышэйшы, сярэдні і рабочы клас.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Падзелы Рэчы Паспалітай і ўключэнне беларускіх зямель ў склад Расіі | Еўрапейская Асвета і яе ідэі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 778; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.