Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Палітычная мадэрнізацыя краін Заходней Еўропы. Асноўныя напрамкі мадэрнізацыі і яе змест

Пытанні для самакантролю

 

1. З якімі мэтамі былі створаны тайныя таварыствы ў Францыі, Расіі, Польшчы і Беларусі ў першай палове ХІХ ст.?

2. Чаму паўстанне 1830-1831 гг. пацярпела паражэнне?

3. Калі адбылося паўстанне дзекабрыстаў ў Расіі і якія падзеі ў сувязі з гэтым адбыліся ў Беларусі?

4. Якія мэты былі ў паўстання 1830-1831 гг.?

Тэма 7. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства (др. палова XIX-люты 1917г.)

 

 

Палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы была звязана з ліквідацыяй абсалютызму і переходам ўлады да новых сацыяльных груп насельніцтва. Гэтыя групы валодалі сродкамі індустрыяльнай вытворчасці. Гэты пераход адбываўся двума шляхамі. Першы шлях быў звязаны з палітычнымі рэформамі ў галіне дзяржаўнага кіравання і ўлады. Другі шлях быў абумоўлены сацыяльнымі рэвалюцэямі, дзякуючы якім палітычная ўлада пераходзіла ад пануючых феадальных груп да палітычных эліт новага тыпу.

Галоўнай рухальнай сілай палітычнай мадэрнізацыі былі палітычныя эліты з ліку фінансавай, гандлева–прамысловай алігархіі і “новага дваранства”. У Англіі на працягу ХVIII ст. рэальныя палітычная ўлада пераходзіла ад караля да парламента. У выніку ў Англіі ўсталявалася парламентская манархія. Аднак выбарчае права было абмежавана маёмастным цэнзам і прывілегіямі старой арыстакратыі. У 20-х г.г. ХІХ ст. у Англіі былі створаны палітычныя арганізацыі, у склад якіх уваходзілі дробныя і сярэднія прадпрымальнікі, рабочая арыстакратыя, фермеры. Гэта былі такія арганізацыі як «Нацыянальная палітычная асацыяцыя» і «Палітычны саюз». Яны ўзначальваліся бізнесам і патрабавалі рэформы выбарчага права. Парламентская рэформа была праведзена ў 1832г. Выбарчае права атрымалі тыя ўласнікі, якія мелі гадавы даход у 10 ф.ст. Гарады атрымалі выбарчыя акругі. У выніку гэтай рэформы палітычная ўлада ў Англіі перайшла да новай палітычнай эліты.

Палітычная мадэрнізацыя ў Францыі, Германіі, Італіі, Паўночнай Амерыцы праходзіла шляхам рэвалюцый, якімі кіравалі новыя палітычныя эліты. У 1775-1883 г.г. англійскія калоніі ў Паўночнай Амерыцы атрымалі перамогу ў вызваленчай вайне, якая была формай дэмакратычнай рэвалюцыі. У 1787г. ЗША прынялі канстытуцыю, а ў 1791 г. «Біль аб правах». Гэты закон замацаваў за грамадзянамі права на свабоду сходаў, друку, слова, недатыкальнасць асобы, права на валоданне зброяй і г.д.

Рэвалюцыі, якія адбыліся ў 1848 – 1849гг. у Францыі, Аўстра– Венгрыі, Германіі і Італіі садзейнічалі палітычнай мадэрнізацыі гэтых краін. У 1848 г. у Францыі была прынята канстытуцыя Другой рэспублікі. Яна абвяшчала краіну дэмакратычнай, адзінай і непадзельнай. Выбарчае права атрымала мужчынскае насельніцтва старэй за 21 год. Выканаўчую ўладу краіны ўзначаліў прэзідэнт, а заканадаўчую – парламент. У сакавіку 1849 г. была прынята імператарская канстытуцыя ў Германіі, якая адносілася да 36 германскіх зямель. У снежні 1849г. прускі кароль зацвердзіў канстытуцыю гэтай краіны. Грамадзяне Германіі атрымалі выбарчае права, іншыя дэмакратычныя правы і свабоды.

Палітычная мадэрнізацыя краін Заходней Еўропы ахапіла і грамадскую ідэалогію. Змены ў ідэалогіі былі звязаны з фарміраваннем палітычных арганізацый і рухаў. У ХІХ ст. узніклі ліберальныя партыі, якія паклалі лібералізм у аснову сваей дзейнасці. У палітыцы лібералізм абпіраўся на прынцыпы падзелу ўлад, выбарнасць усіх дзяржаўных структур і правы чалавека. У эканоміцы лібералы стварылі сістэму абароны прыватнай уласнасці і свабоднага прадпрымальніцтва, рынку і канкурэнцыі. У сацыяльнай сферы лібералы прытрымліваліся прынцыпу «роўных магчымасцяў» пры поўнай адказнасці асобы за прымаемыя рашэнні. Палітычныя мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы завяршылася пераходам да палітычнай сістэмы, заснаванай на выбарах.

Аднак лібералізм адлюстроўваў інтарэсы толькі 20% насельніцтва індустрыяльнага грамадства. У першай палове ХІХ ст. гэтае грамадства ў большасці зразумела, што ўсталявання «царства свабоды» ў жыццёвай рэчнасці не адбылося. Сацыяльныя супярэчнасці, звязанныя з панаваннем фабрычнай вытворчасці і эксплуатацыі рабочых, рэзка абвастрыліся. Гэта спрыяла фарміраванню грамадскіх арганізацый і рухаў, у склад якіх уваходзілі рабочыя. Пралетарскі рух набыў масавасць і магутнасць. Але выступленні рабочых ў 1831 і 1834 г. у французскім Ліоне, чартысцкі рух 1836 – 1848 г. ў Англіі, паўстанне ткачоў ў 1844 г. у германскай Сілезіі былі неарганізаванымі. Палітычнае жыццё паказала, што рабочаму руху не хапае ідэалагічнага падмурка і арганізаванасці. Ідэалагічнае і арганізацыйнае афармленне рабочага руху было звязана з дзейнасцю К.Маркса і Ф.Энгельса. У 1847 г. яны стварылі першую камуністычную арганізацыю – «Саюз камуністаў», а ў 1848г. выдалі «Маніфест Камуністычнай партыі». У «Маніфесце» камуністы адмаўляліся ад ліберальных каштоўнасцей і паставілі сваёй мэтай захоп палітычнай улады праз арганізацыю камуністычных рэвалюцый.

Такім чынам, палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы была вельмі супярэчлівай. Яна праходзіла ў розных формах і напрамках, яна спрыяла расколу грамадства на дзве супрацьлеглыя сацыяльна – палітычныя плыні: ліберальна – дэмакратычную і радыкальна – камуністычную. З гэтага часу камуністычны прывід пачаў блукаць па Еўропе.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Грамадска–палітычнае жыццё ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст | Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі. Асаблівасці правядзення рэформы 1861г. на Беларусі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 870; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.