Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Рэвалюцыя 1905-1907гг., яе ўздзеянне на палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Асаблівасці правядзення сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі

Пытанні для самакантролю

1. За што і як змагаліся паўстанцы 1863-64 гг. у Беларусі?

2. Ці дало гэтае паўстанне штуршок для развіцця беларускага нацыянальнага руху, нацыянальнай ідэі і якую ролю у гэтым адыграў К.Каліноўскі?

3.У чым сутнасць нацыянальнай ідэі беларусаў?


 

На пачатку ХХст. Расія апынулася перад непазбежнасцю рэвалюцыі. Заходняя Еўропа да гэтага часу ўжо прайшла фазу буржуазных рэвалюцый. У Расіі ж з сярэдзіны ХІХст. нарасталі супярэчнасці паміж хуткім ростам капіталізму і перажыткамі прыгонніцтва, якія стваралі аб’ектыўныя перадумовы для моцнага рэвалюцыйна-вызваленчага руху. Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы шырокіх працоўных мас патрабавалі глыбокіх рэформ, ліквідацыі ўсіх феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў.

Ва ўмовах рэвалюцыйных падзей 1901-1904гг. паскорылася ідэйна-палітычнае размежаванне ў грамадска-палітычным руху краіны. Пралетарыят, перайшоўшы да адкрытай палітычнай барацьбы з царызмам, вызначыўся як вядучая сіла дэмакратычнага лагера. Агульнымі праграмнымі патрабаваннямі гэтага лагера з’яўлялася знішчэнне самадзяржаўя, устанаўленне дэмакратычнай рэспублікі шляхам склікання ўстаноўчага сходу, ліквідацыя памешчыцкага землеўладання і іншых феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў, права нацый на самавызначэнне.

На выражэнне інтарэсаў рабочага класа і працоўнага сялянства прэтэндавалі РСДРП (бальшавікоў і меньшавікоў), Бунд, эсэры, БСГ і іншыя сацыял-дэмакратычныя і леванародніцкія партыі і арганізацыі.

Буржуазна-ліберальны лагер фарміраваўся на аснове “Саюза земцаў-канстытуцыяналістаў” і “Саюза вызвалення”, на базе якіх у 1905г. былі створаны партыя кадэтаў і акцябрыстаў. Палітычная сутнасць буржуазна-ліберальнай плыні зводзілася да ўсталявання ў краіне канстытуцыйнай манархіі з парламентам.

Правы, адкрыта рэакцыйны лагер, які прадстаўлялі памешчыкі-паўпрыгоннікі, бюракратыя на чале з царом, вярхі праваслаўнай царквы імкнуліся любымі сродкамі захаваць ў краіне абсалютнае самадзяржаўе цара, саслоўныя прывілеі дваранства і іншыя феадальна-прыгонніцкія перажыткі, “адзіную і непадзельную” імперыю. Важнейшымі яго апорамі з’яўляліся армія і паліцыя.

Сацыяльная напружанасць у гарадах і вёсках стварыла спрыяльныя ўмовы для радыкалізацыі рабочага і сялянскага руху, узнікнення палітычных партый. Аднымі з першых палітычных партый на тэрыторыі Беларусі на мяжы ХІХ-ХХстст. былі: Літоўская сацаял-дэмакратычная партыя (1896г.), Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз ў Літве, Польшчы і Расіі (Бунд, 1897г.), Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП, 1898г.), Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (1900г.), Партыя сацыял-рэвалюцыянераў (1902г.), Партыя польскіх сацыялістаў на Літве (ППС, 1901г.). Як бачым, на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі агульнарасійскія, польскія і яўрэйскія партыі.

Станаўленне беларускіх палітычных партый стрымлівалася слабай нацыянальнай свядомасцю беларусаў. Аднак у канцы 1902г. на базе гурткоў, якія дзейнічалі ў Вільне, Мінску, Пецярбургу, была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903 г. прыняла назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). У 1903-1904 гг. на Беларусі былі створаны Палескі і Паўночна-заходні камітэты РСДРП (Гродна).

Пачаткам першай расійскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі з’явіліся падзеі 9 студзеня 1905г. у Пецярбургу, калі была расстраляна 140-тысячная дэманстрацыя на чале з папом Гапонам. Загінула 1200 чалавек і было паранена каля 5 тыс.чалавек. Гэтая падзея ўвайшла ў гісторыю як “Крывавая нядзеля”. Вера ў добрага цара была развеяна.

Магутная, нябачная раней хваля выступленяў пратэсту – стачак, вулічных дэманстрацый і маніфестацый рабочых пракацілася па ўсёй Расійскай імперыі. Забастоўкі салідарнасці 11-15 студзеня 1905г. прайшлі ў Мінску, Магілёве, Гомеле, Гродне, Смаргоні – усяго прыкладна ў 30 гарадах і мястэчках Беларусі. Рабочы рух змыкаўся з сялянскім. Так, у студзені-красавіку 1905г. адбыліся сялянскія выступленні, многія з якіх мелі палітычны напрамак. Ініцыятарамі выступленняў былі партыі дэмакратычнага напрамку – РСДРП, эсэры, Бунд, ППС, БСГ.

Летам і восенню 1905г. рэвалюцыйны рух набывае новы размах, вызначаецца ўзмацненнем наступальных форм барацьбы. У адказ на паўстанне на броненосцы “Пацёмкін”, пачаліся хваляванні ў арміі: выступалі вайскоўцы асобных часцей Магілёўскага, Гродзенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна. У многіх гарадах РСДРП стварала свае ваенна-рэвалюцыйныя арганізацыі.

Пад націскам рэвалюцыі цар прыняў рашэнне склікаць законадаўчую, “булыгінскую”, як яе назвалі, думу. 6 жніўня 1905г. Мікалай ІІ падпісаў маніфест аб увядзенні ў Расіі парламента – законарадчай Дзяржаўнай думы, праект якой быў распрацаваны міністрам унутраных спраў Булыгіным. Гэта была спроба аслабіць рэвалюцыйны рух і схіліць на свой бок ліберальую буржуазію. Але гэты манёўр царскіх улад праваліўся. У кастрычніку 1905 г. пачалася ўсеагульная палітычная стачка, якая вымусіла царыэм пайсці на палітычныя ўступкі. 17 кастрычніка 1905г. цар падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод, скліканні Дзяржаўнай думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Буржуазна-ліберальны лагер быў задаволены. Узнікаюць партыі кадэтаў і акцябрыстаў. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы працягвалі барацьбу.

У ходзе кастрычніцкай палітычнай стачкі ва ўсіх буйных цэнтрах рэвалюцыйнага руху Расіі ўзніклі новыя масавыя палітычныя арганізацыі – Саветы рабочых дэпутатаў. На Беларусі стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы ў Мінску, Віцебску, Мозыры, Баранавічах, Ваўкавыску, Лунінцы, Пінску і Гомелі выконвалі функцыі органаў ўлады.

Усё большы размах набывала стварэнне прафісійных саюзаў, як правіла, на пртыйных платформах, найчасцей – РСДРП, Бунда, эсэраў. Асаблівую актыўнасць у гэтым напрамку праяўлялі чыгуначнікі буйных станцый, якія на масавых сходах запісваліся ў мясцовыя аддзяленні Ўсерасійскага чыгуначнага саюза.

9-18 снежня 1905 г. у Маскве адбылося ўзброенае паўстанне. Яно мела некаторы водгук у Мінску, Гомелі, Баранавічах, Пінску, але ў паўстанне гэтыя падэеі не перараслі. Паўстанне ў Маскве, іншых гарадах і раёнах Расійскай імперіі былі падаўлены ўзброенымі сіламі. Рэвалюцыя пачала адступаць. Улады ўзялі палітычную сітуацію пад кантроль. У гэтых умовах "левы блок" пачаў распадацца.

3 мэтай аслаблення рэвалюцыйнага націску царскі ўрад выкарыстаў не толькі рэпрэсіўныя меры. II снежня 1905г. быў выдадзены новы закон аб выбарах Дзяржаўнай думы, які забяспечваў найперш інтарэсы памешчыкаў. Адзін голас памешчыка на выбарах адпавядаў 3,5 голаса гарадской буржуазіі, 15 галасам сялян і 45 галасам рабочых. Выбары для працоўных былі шматступеннымі. Многія катэгорыі наёмных работнікаў увогуле былі пазбаўлены права голасу.

Апошняй сумеснай акцыяй "левага блоку" стаў байкот выбараў у І Дзяржауную думу вясной 1906г. Прапанаваную бальшавікамі тактыку байкоту падтрымалі на Беларусі эсеры, БСГ, а таксама Бунд і інш. Аднак іх дзеянні былі непаслядоўнымі, з рознымі падыходамі да ацэнкі палітычнай сітуацыі ў краіне і рэгіёне. Сарваць выбары ў I Дзяржаўную думу не ўдалося. Большасць месц у Думе заваявалі кадэты. 3 36 дэпутатаў пяці заходніх губерняў 29 прайшлі ў Думу пад кадэцкім сцягам. Сярод гэтых 29 дэпутатаў былі 10 памешчыкау, 13 буржуазных інтэлігентаў і духоўных асоб (рабінаў і ксяндзоў), а таксама 6 сялян. 3 7-мі астатніх дэпутатаў (усе сяляне) 5 адносілі сябе да беспартыйных, адзін – да сацыял-дэмакратаў і адзін – да правых.

Зазначым, што станаўленне расійскага парламентарызму ішло вельмі цяжка. Негледзячы на ўсе выбарчыя абмежаванні, склад Думы не задавальняў самадзяржаўе, і цар разагнаў дзве першыя думы. Першая дума праіснавала ўсяго 72 дні (1906г.), другая – 102 дні (1907г.).

3 чэрвеня 1907г. быў апублікаваны маніфест аб роспуску II Думы і змяненні выбарчай сістэмы (паводле Маніфеста 17 кастрычніка 1905г., ніякі новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Думай). Гэта падзея была ацэнена грамадствам як дзяржаўны пераварот і азнаменавала паражэнне рэвалюцыі. Новы выбарчы закон у поўнай меры быў арыентаваны на памешчыкаў і буйную буржуазію. Новая антыдэмакратычная выбарчая сістема садзейнічала таму, што пераважную большасць дэпутатаў ад беларускіх губерняў у III (I907-I9I2гг.) і IV (I9I2-I9I7гг.) Думах складалі прадстаўнікі ўрадавых партый. Левыя партыі не былі прадстаўлены наогул, а дэпутаты з сялян падтрымлівалі правыя партыі.

Рэвалюцыя 1905-1907гг. аказала глыбокае ўздзеянне на грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае жыццё Расійскай імперыі. Па сутнасці, з абвяшчэння Маніфеста 17 кастрычніка, скліканнем Дзяржаўнай думы, стварэннем палітычных партый і г.д., пачаўся працэс пераўтварэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парламентарызму. Негледзячы на паражэнне рэвалюцыі і наступленне рэакцыі, поўнага вяртання да мінулага ўжо не магло быць.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Паўстанне 1863-64 гг., яго вынікі і значэнне. К.Каліноўскі | Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1900-1913гг
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 1611; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.