Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні для самакантролю. Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г

Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы была далучана заходняя частка Беларусі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага ўездаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісненскі ўезды Віленнскай губерні. Тэрыторыя Заходняй Беларусі складала 112 955 км.кв., а насельніцтва ў 1931 г. – 4,6 млн. чалавек. Пры гэтым 85% з іх жылі ў вёсцы, і толькі 15% - у горадзе. Беларусы складалі 74% насельніцтва краю.

Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.)

Эканамічная палітыка кіруючых колаў была накіравана на тое, каб пакінуць “усходнія крэсы” (ускраіны) у становішчы аграрна – сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы. Разбураная першай сусветнай і затым грамадзянскай вайной гаспадарка тут амаль не адбудоўвалася, і беларускія землі ператварыліся ў сыравінны прыдатак Польшчы. Да 1935 г. колькасць прамысловых рабочых скарацілася на 40% у параўнанні з 1913 г. Прамысловасць Заходняй Беларусі ў 1938 г. давала ў 9 разоў меньш прадукцыі чым БССР, хоць да падзелу абедзве часткі мелі аднолькавы ўзровень развіцця і былі амаль роўнымі па тэрыторыі і колькасці насельніцтва. Толькі за 1929-1939 гг. у трох ваяводствах – Палескім, Навагрудскім і Віленскім – было закрыта больш за 200 фабрык і заводаў.

На прамысловых прадпрыемствах працоўны дзень працягваўся 10-11 гадзін, а на саматужных прадпрыемствах – да 11-14 гадзін. За тую ж самую працу ў прамысловасці польскаму рабочаму плацілі больш, чым беларусу. Шырока распаўсюджаная сістэма штрафаў яшчэ больш змяншала заробкі рабочых. Пастаянным спадарожнікам было хранічнае беспрацоўе.

Па-драпежніцку знішчаліся прыродныя багацці Заходняй Беларусі. Так, за 1921-1936 гг. плошча лясоў тут зменшылася больш як на 400 тыс. га. Асабліва моцна знішчалася Белавежская пушча.

Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямеллем большай часткі сялян. Улады правялі т. зв. парцэляцыю, або продаж дробнымі ўчасткамі (парцэлямі) абшарніцкай і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэння на “крэсах” польскіх вайсковых каланістаў – асаднікаў з ліку былых удзельнікаў польска – савецкай вайны 1919-1920 гг. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка выкарыстоўваліся для падаўлення вызваленчага руху.

З мэтай ліквідацыі церазпалосіцы праводзілася т.зв. камасацыя (аб’яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян да аднаго цэлага), або хутарызацыя сялянскіх гаспадарак. Цяжкі вынік для сялян мела скасаванне сервітутаў.

Ва ўмовах буйнага землеўладання і малазямелля сельская гаспадарка не магла нармальна развівацца. Сяляне – беднякі ў пачатку 1930-х гадоў складалі каля 7-%, серэднякі – 23%, заможныя сяляне з асаднікамі і шляхтай – больш 6%. У пошуках лепшай долі збяднелыя сяляне ехалі ў іншыя краіны – асабліва ў Францыю, дзяржавы Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. З 1925 па 1938г. толькі з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек.

Цяжкае эканамічнае і сацыяльнае становішча спалучалася з не меньш цяжкім нацыянальным прыгнётам беларускага народа. Польскія ўлады і пануючыя класы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і гэтым зліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. З першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы, якіх у 1918-1919 гг. сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У1925 г. засталося ўсяго 4 беларускія школы. Беларускія і рускія школы былі ператвораны ў польскія. У 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ні адной беларускай школы.

Адным з вынікаў нацыянальнага прыгнёту была крайне нязначная колькасць беларускай інтэлігенцыі. У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі.

Культурнае жыццё беларускага народа таксама абмяжоўвалася і падаўлялася. Не было беларускіх тэатраў. Прагрэсіўныя газеты канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі у турму. У пачатку 1930-х гг. у турмах Польшчы знаходзілася больш 10 тыс. палітзняволенных.

Беларускі народ ніколі не мірыўся са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй Бацькаўшчыны. На працягу 20 год ён вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. У ходзе гэтай барацьбы вызначаліся тры асноўныя сацыяльна – палітычныя лагеры: першы – буржуазна – памешчыцкі; другі – дробнабуржуазны, дэмакратычны; трэці – пралетарскі і рэвалюцыйна – дэмакратычных сіл. Сярод палітычных партый найбольш актыўную барацьбу вяла Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ, створана ў 1923 г.). Значным уплывам карысталася партыя беларускіх эсэраў, Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, Беларуская сацыял – дэмакратычная партыя (БСДП) і інш. Агульным для ўсіх беларускіх нацыянальных партый і груповак было патрабаванне нацыянальных правоў, утварэння незалежнай Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, якое супрацпастаўлялася патрабаванню КПЗБ і яе саюзнікаў аб самавызначэнні Заходняй Беларусі і уз' яднання з БССР. Але нацыянальныя патрабаванні і культурна – асветніцкая работа гэтых партый садзейнічалі павышэнню нацыянальнай свядомасці насельніцтва, захаванню беларускай нацыі, ўздыму вызваленчай барацьбы.

 

1. У чым праявіліся асаблівасці нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР у 1921-1927 гг.?

2. Якія адносіны мела Савецкая Беларусь да ўтварэння СССР?

3. У чым сутнасць і асаблівасці новай эканамічнай палітыкі ў Беларусі?

4. Якое значэнне для палітычнага і эканамічнага развіцця мела ўзбуйненне тэрыторыі БССР у 1924 і 1926 гг.?

5. У чым сутнасць палітыкі беларусізацыі ў 1920-я гг.?

6. Чым дыктавалася неабходнасць індустрыялізацыі, пераўтварэн-няў у сельскай гаспадарцы і культурнай рэвалюцыі ў гады даваенных пяцігодак?
Тэма 10. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (1939 -1945 гг.)

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Грамадска-палітычная сістэма БССР у 1920-1930-я гг | Перадваенны сусветны крызіс і пачатак другой сусветнай вайны
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 543; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.