Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Рэспублікі Беларусь: крызіс, стабілізацыя, перспектывы развіцця

 

Разбурэнне эканамічных сувязяў пасля распаду СССР паскорыла негатыўныя працэсы ў эканоміцы Рэспублікі. У 1991 г у Беларусі адбылося падзенне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. У наступныя гады для народнай гаспадаркі рэспублікі стала характэрным рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу. Так, за 1992-1995 гг. вытворчасць прамысловай прадукцыі скарацілась на 40%, інвестыцыі-на 66%, адпраўленне грузаў-на 75% і г.д. Такі глыбокі крызіс абумовіў высокія тэмпы інфляцыі (25-26% кожны месяц за 1992-1994 гг.), рост беспрацоўя, пастаянны дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту і плацежнага балансу.

Асноўнымі прычынамі падзення аб’ёмаў вытворчасці ў прамысловасці стала, перш за ўсе, абвастрэнне пралемы збыту прадукцыі, рэзкае падаражанне матэрыяльных рэсурсаў, неплацяжы. У сваю чаргу, абвастрэнне праблемы збыту прадукцыі айчынных прадпрыемстваў былозвязана аксама з нізкім узроўнем канкурэнтаздольнасці прадукцыі.

Тым не менш, у выніку праведзенных у 1991-1994 гг. рэформ у рэспубліцы быў створаны неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў. Былі зроблены практычныя крокі па лібералізацыі гаспадарчых сувязяў, рэфармаванні адносін уласнасці. Свабоднымі сталі эканамічныя сувязі с замежнымі краінамі.

У вельмі цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка. Калгасы, саўгасы і фермарскія гаспадаркі знаходзіліся на мяжы банкруцтва.

У першай палове 1990-х гг. рэзка знізіўся жыццёвы ўзровень насельніцтва. Адбыўся абвальны рост цэн на прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці і паслугі. У 1994 г. за рысай мінімальнага спажывецкага бюджэту апынулася больш за 60% насельніцтва рэспублікі. Няўхільна павялічвалася колькасць беспрацоўных,асабліва сярод моладзі.

29 верасня 1994 г. Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапанаваў Вярхоўнаму Савету праграму неадкладных мер па вываду эканомікі краіны з крызісу, якая была распрацавана па заданню Прэзідэнта А.Лукашэнкі. У выніку прынятых мер былі дасягнуты пэўныя пазітыўныя вынікі. Так, у 1996 г. у параўнанні з 1995 г. павялічыўся валавы ўнутраны прадукт, аб’ём прамысловай вытворчасці, рознічны тавараабарот. Упершыню ўдалося ўтрымаць у вызначаных межах інфляцыю. Пачалося зніжэнне ўзроўню беспрацоўя: з 182,5 тыс. у 1996 г. да 151,1 тыс. у 1997 г.

Для пераадольвання крызісных з’яў і для вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ былі распрацаваны “Асноўныя напрамкі сацыяльна – эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гг.”. 20 кастрычніка 1996 г. гэты дакумент быў адобраны пршым Усебеларускім народным сходам. Галоўныя напрамкі рэфармавання і развіцця эканомікі зводзіліся да наступнага: інстытуцыяльныя пераўтварэнні, рацыянальнае спалучэнне розных форм уласнасці, стварэнне рыначнай структуры, структурная перабудова эканомікі, павышэнне яе навукова – тэхнічнага патэнцыялу.

У 1996-2000 гг. рэспубліка дабілася пэўных поспехаў. Так, УВП павялічўся на 36%, выпуск прамысловай прадукцыі – на 65%, вытворчасць спажывецкіх тавараў - на 81%, жыллёвае будаўніцтва – на 81%,рознічны таваразварот узрос больш чым у 2 разы і г.д.

У маі 2001 г. другі Усебелрускі народны сход прыняў

“Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 2001-2005 гг.”. У ёй былі вызначаны мэты, задачы і прыарытэты развіцця краіны на першае пяцігоддзе ХХІ стагоддзя, абгрунтавана сістэма мерапрыемстваў прававога, вытворчага, арганізацыйна-эканамічнага, экалагічнага характару.

Вынікі чарговай пяцігодкі былі падведзены ў дакладзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі на трэцім Усебеларускім народным сходе, які праходзіў 2-3 сакавіка 2006 г. у Мінску.

Валовы ўнутраны прадукт за 2001-2005 гг. узрос больш чым на 43%. Аб’ём прамысловай вытворчасці спажывецкіх тавараў за гэты час павялічыўся ў 1,5 разы.

Умацавалася нацыянальная валюта, банкаўская сістэма краіны. Капітальныя ўкладанні і інвестыцыі ў сельскую гаспадарку павялічыліся амаль у 4 разы, у прамысловасць - у 2 разы, у транспарт – у 2 разы, у жыллёвае будаўніцтва-амаль у 1,5 разы.

Сярэднямесячны заробак у рэальным вылічэніі вырас за 2001-2005 гг.да 562 тыс.руб., што ў эквіваленце адпавядала 261 дол. ЗША супраць 70 дол. да пачатку пяцігодкі. За гэты ж час сярэдні памер пенсій павялічыўся з 30 да 98 дол., або больш чым у тры разы, а колькасць малазабяспечаных грамадзян зменшылася ў 2 разы. Суадносіны даходаў самых багатых жыхароў да даходаў самых малазабяспечаных склалі усяго як 5:1, што сведчыць аб высокім узроўні сацыяльнай справядлівасці.

Шмат было зроблена па паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, жыллёваму будаўніцтву. За 2001-2005 гг. было ўведзена ў эксплуатацыю больш за 16 млн. м. кв. жылой плошчы.

Доля расходаў на прадукты харчавання ў агульным аб’ёме расходаў сям’і знізіліся за 2001-2005 гг. з 60 да 45%. За гэты час колькасць камп’ютараў у сем’ях павялічалася ў 6 разоў. У 2005г. на 100 сямей прыходзілася 53 аўтамабілі (у Расіі – 33 на 100 сямей, Украіне – 29).

На працягу 1990-2006 гг. былі зроблены захады па ўдасканальванні нацыянальнай сістэмы адукацыі, развіцці навукі і культуры.

Адным з асноўных фактараў развіцця нацыянальнай культуры з’яўляецца школа. З абвяшчэннем суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, паўстала пытанне аб прыняцці закона аб адукацыі, развіцці навукі і культуры. Такі закон быў прыняты 29 кастрычніка 1991 г. Ён стаў юрыдычнай асновай для ажыццяўлення нацыянальнай праграмы адукацыі. У яе канцэпцыі была закладзена пераемнасць усіх навучальных устаноў, прадугледжаны свабодны доступ да любой ступені адукацыі, шматварыянтнасць зместу і форм навучання.

У сістэме дзяржаўнай адукацыі былі вызначаны наступныя ступені: дзіцячыя дашкольныя установы, агульнаадукацыйная школа (пачатковая – 4 гады, асноўная школа – 5 гадоў, старэйшая школа – 2 гады), прафісійна – тэхнічныя вучылішчы, сярэднія спецыяльныя установы (тэхнікумы, вучылішчы, і г.д.), вышэйшыя навучальныя ўстанова.

У 1990-я гг. у рэспубліцы былі закладзены асновы стварэння недзяржаўных навучальных устаноў.

Нягледзячы на тое, што ў апошняе дзесяцігоддзе ХХ ст. Беларусь апынулася у “дэмаграфічнай яме”, абумоўленнай даволі значным перавышеннем смяротнасці над нараджальнасцю, колькасць навучэнцаў у агульнаадукацыйных школах павялічылася з 1507,7 тыс. чалавек у 1990-1991 навучальным годзе да 1594,8 тыс. чалавек у 1999-2000 н.г.; адначасова вырасла і колькасць настаўнікаў-з 123,2 да 152,6 тыс. чалавек. Значныя зрухі адбыліся і ў вышэйшай школе рэспублікі. За дзесяцігоддзе колькасць студэнтаў узрасла з 190 тыс. да 300 тыс. чалавек. У 2001 г. студэнтам стаў кожны другі выпускнік сярэдняй школы. Па колькасці студэнтаў на 10000 насельніцтва Беларусь выйшла на сярэднееўрапейскі ўзровень (300 чалавек), што з'яўляецца найбольшым паказчыкам у гісторыі нашай краіны.У 2006-2007 навучальным годзе гэты паказчык перавысіў 400 студэнтаў на 10000 тысяч насельніцтва.

У 2006-2007 навучальным годзе ў рэспубліцы працавала 43 дзяржаўныя ВНУ супраць 33 у 1990-1991 н.г. Акрамя таго зараз у краіне працуе 10 камерцыйных ВНУ.

У 1990-я гг. складаныя працэсы адбываліся ў навуковай сферы. Колькасць супрацоўнікаў, занятых у навуцы, паменшылася з 102,6 тыс. чалавек у 1990 г. да 43,7 тыс. у 1999 г., а фінансаванне з дзяржбюджэту зменшылася ў 4 разы. Тым не менш і ў гэтых умовах навука развівалася. У 1993 г. быў прыняты Закон “Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыцы”, які усклаў на Акадэмію навук адказнасць за развіццё ў краіне фундаментальных навуковах даследаванняў. Былі пашыраны функціі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, удасканалена нарматыўна-прававая база развіцця навукі і тэхнікі, зацверджаны пералік і паслядоўнасць фарміравання і выканання дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм. Апошнім часам назіраецца тэндэнцыя звароту даследчыкаў да навукова-інавацыйных праектаў. Першынство ў гэтым напрамку належыць БДУ, які па-ранейшаму з’яўляецца буйнейшым навуковым і навукова-вытворчым цэнтрам рэспублікі.

У апошнія 10-15 год адбывалася далейшая інтэграцыя беларускай навукі ў міжнародную навуковую супольнасць. Так, у 1993 г. НАРБ была прянята ў якасці нацыянальнага члена ў міжнародную раду навуковых саюзаў – няўрадавую арганізацыю для развіцця навукі і аховы правоў і свабод вучоных. Рада аб’ядноўвае акадэміі навук 95 краін. У 1998 г. падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ЮНЕСКА і НАН Беларусі, дзе ў якасці прыярытэтаў вызначаны фізіка, матэматыка, інфарматыка, камунікацыя, інжэнерныя навукі, аднаўляльныя крыніцы энергіі і новыя тэхналогіі, хімія, геалогія, біялогія і біятэхналогіі, праблемы сацыяльных навук і культурнай спадчыны.

Аднак, распад СССР і выкліканы ім разрыў гаспадарчых і навуковых сувязяў, адмоўна адбіўся і на стане беларускай навукі. Аслабленне дзяржаўнай падтрымкі выклікала рэзкае зніжэнне колькасці занятых у сферы навукі і навуковага абслугоўвання. Многія маладыя і сярэдняга узросту вучоныя пайшлі ў бізнес. За 1991 - 1998 гг. з рэспублікі эмігрыраваў 451 навуковец, у іх складзе 41 доктар, 187 кандытатаў навук, 223 без навуковай ступені. Напрыклад, у Францыю выехалі 52 челавекі, у Германію – 26, у Вялікабрытанію – 17, ЗША - 10, Ізраіль – 9 і г.д. Найбольш выязджалі фізікі, матэматыкі, прагармісты, радыётэхнікі і іншыя спецыялісты прыродазнаўча-тэхнічнага профілю.

Вяртанне беларускага народа да сваіх гістарычных каранёў, духоўнай спадчыны – адзін з асноўных напрамкаў радыкальных пераўтварэнняў у 1990-2006 гг. У цэнтры ўвагі грамадскасці аказалася барацьба за адраджэнне ва ўсіх сферах жыцця беларускай мовы. Гэтаму спрыялі Закон “Аб мовах у Беларускай ССР” (20 студзеня 1990 г.) і Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР (20 верасня 1990 г.). У рэалізацыі асноўных палажэнняў гэтых дакументаў вялікую ролю адыграла Таварыства беларускай мовы (ТБМ), якое ўзначальваў паэт Н.Гілевіч. Пытанням беларусізацыі значную ўвагу ўдзялялі Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, Саюз пісьменнікаў Беларусі і г.д.. Але ў другой палове 1990-х гг. гэты працэс пайшоў на спад.

Першым, хто ўзняў пытанні аб выхаванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, былі пісьменнікі. Прыклад асэнсавання дня не толькі ўчарашняга, але і сённяшняга, у якім мы жывем побач з чарнобыльскай бядой, даюць раман І. Шамякіна “Злая зорка” і аповесці “Ахвяры”, і “Сатанінскі тур”. На паэтычнай ніве плённа працуюць паэты Н.Гілевіч, Р.Барадулін, Г. Бураўкін. З поспехамі ідуць у тэатрах пьесы вядомых драматургаў А. Дударава, У.Бутрамаева, М.Арахоўскага і інш.

Да мастацкага асэнсавання рэальных гістарычных падзей былі скіраваны сучасныя пастаноўкі Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра ім. Я.Купалы “Князь Вітаўт”, “Звон - не малітва”, “Страсці па Аўдзею”, “Саламея” і інш. Добра заявілі аб сябе акцёрскія трупы маладзёжнага тэатра, тэатра кінаакцёра, тэатра-лабараторыі “Вольная сцэна”, Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў г. Маладзечна і інш. На пачатку XXI ст. у Беларусі было 24 тэатры.

У сучасным выяўленчым мастацтве значна пашыраліся нефармальныя тэндэнцыі, адкрыліся недзяржаўныя галерэі “Арт-творчасць”, “Віта-нова”, “Верхні горад”, “Жыльбел” і інш.

Асаблівы змест набыло мастацтва М.Савіцкага. Ім створаны цыкл карцін “Чорная быль”. Асноўная тэма творчасці мастака А.Кузьміча - стварэнне галерэі мадоннаў.

У мае 1993 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Помнікі культурнай спадчыны сканцэнтраваны ў 130 музеях і іх філіялах – гістарычных, краязнаўчых, гісторыка-археалагічных, літаратурна-мемарыяльных, мастацкіх. Прадоўжыліся рэстаўрацыі Верхняга горада ў Мінску, Мірскага замка, які на сесіі адпаведнага камітэта ЮНЕСКА быў ўключаны ў спіс сусветнай культурнай спадчыны. Пашыраны рэстаўрацыйныя работы ў Гродне, Нясвіжы, Брэсце і інш.

Вялікай падзеяй у культуры нацыі Беларусі з`явіўся ўвод у эксплуатацыю ў 2006г. новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі у Мінску.

Адраджаецца і актыўна развіваецца дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Зараз ў рэспубліцы дзейнічае больш 50 клубаў і дамоў рамёстваў, творчых майстэрняў, народных майстроў.

Духоўны здабыткі нацыі ўзбагаціліся і творчасцю прадстаўнікоў беларускай дыяспары. У былых саюзных рэспубліках узніклі і дзейнічаюць розныя нацыянальна-культурныя таварыствы, суполкі, зямляцтвы. Яны вядуць вялікую прапагандысцкую і культурна-асветную дзейнасць, накіраваную на захаванне беларускай мовы, традыцый, нацыянальнай культуры, умацавання сувязей з Бацькаўшчынай.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Фарміраванне новай палітычнай сістэмы ў Беларусі | Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве. Беларуская дыяспара
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 605; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.018 сек.