Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве. Беларуская дыяспара

 

Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі паклала пачатак новаму этапу ў развіцці знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці рэспублікі. Зыходзячы з актаў аб дзяржаўным суверэнітэце, Вярхоўны Савет Беларусі прыняў 2 кастрычніка 1991 г. Заяву “Аб прынцыпах знешнепалітычнай дзейнасці РБ”. Краіна падцвердзіла сваю прыхільнасчь прынцыпам статута ААН, усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, невакарыстання і адмовы ад пагрозы сілы, непарушнасці існуючых межаў, мірнага рэгулявання спрэчных пытанняў. 26 лютага 1992 г. Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінскі заключны акт. Беларусь адкрыта заявіла пра бяз’ядзерны статус рэспублікі і без усялякіх папярэдніх умоў вывела са сваёй тэрыторыі ўсю тактычную і стратэгічную ядзерную зброю. У поўным аб’ёме былі выкананы абавязацельствы па знішчэнні звычайных узбраенняў. Усё гэта – практычнае пацвярджэнне міралюбівай палітыкі нашай краіны, канкрэтны яе ўклад ва ўмацаванне міру і бяспекі ў Еўропе і ва ўсім свеце.

Знешняя плітыка Беларусі заснавана на прынцыпах шматвектарнасці і прагматызму. Разам з тым аб’ектыўна вылучаецца галоўны кірунак знешнепалітычных і знешнеэканамічных сувязяў Беларусі – гэта Расія і краіны СНД. 2 красавіка 1996 г. быў падпісаны дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, а 2 красавіка 1997 г. Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, 8 снежня 1999 г. – Дагавор аб стварэнні Саюзнай Дзяржавы і Праграмы дзеянняў РБ і РФ па рэалізацыі палажэнняў гэтага Дагавора.

Суверэнная Беларусь надае вялікае значэнне наладжванню ўзаемавыгадных адносін і з краінамі далёкага замежжа. На пачатак 2006 г. наша рэспубліка падтрымлівае дыпламатычныя і гандлевыя сувязі амаль з 150 краінамі свету. Асноўнымі гандлевымі партёрамі рэспублікі з’яўляюцца Расія, Германія, Украіна, Літва, Латвія, Польшча. Краіны Заходняй Еўропы – асноўныя замежныя інвестары, галоўныя пастаўшчыкі ў рэспубліку сучаснага абсталявання і тэхналогій. У рэспубліцы дзейнічаюць многія сумесныя прадпрыемствы. Ва ўсіх абласных цэнтрах створаны свабодныя эканамічныя зоны.

Беларусь займае пазіцыю канструктыўнага супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі: ААН, МВФ, Сусветным банкам, Сусветнай гандлевай арганізацыей, ЮНЕСКА і інш. Наша рэспубліка скіравана на пошук цывілізаваных вырашэнняў праблем, што стаяць як перад Беларуссю, так і перад усей сусветнай супольнасцю. Гэта і сітуацыя вакол Ірака, і Лівана, і Кубы і т.д.

Па-новаму вырашаліся пытанні, звязаныя з беларускай дыяспарай.

Слова “дыяспара” паходзіць ад грэчэскага “diaspora”, што азначае рассяленне, пражыванне значнай часткі этнасу па-за межамі этнічнай тэрыторыі.

Першая хваля масавай эміграцыі з Беларусі адбылася яшчэ на мяжы ХІХ – ХХ ст., другая - ў часы Першай сусветнай вайны 1914-1918 гг. і савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. У межваенны перыяд (1921-1939 гг.) асабліва значнай была эміграцыя насельніцтва з Заходняй Беларусі. Шмат жыхароў Беларусі апынуліся па-за межамі рэспублікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пасля далучэння Беласточчыны да Польшчы (1945 г.), пад час узаемнай рэпатрыяцыі палякаў з Беларусі ў Польшчу і беларусаў з Польшчы ў Беларусь, у выніку прымусовага высялення ў іншыя рэгіоны СССР. Па перапісе 1989 г. 2131000, або кожны 5 беларус пражывалі ў іншых рэспубліках былога СССР. На пачатку 2006 г. у Расіі пражывала больш за 1 млн. 200 тыс. беларусаў, ва Украіне - 460 тыс., у Латвіі – каля 120 тыс, у Літве – 63 тыс. Шмат беларусаў пражывае ў краінах Еўропы, Амерыкі, Азіі, Аўстраліі. Усяго за межамі Беларусі зараз пражывае больш за 3 млн. беларусаў. Толькі ў ЗША ў розня часы іх асела каля 650 тыс.

Пазітыўны паварот на дзяржаўным узроўні ў адносінах да беларускай дыяспары пачаўся пасля абвяшчэння 27 ліпеня 1990 г. дзяржаўнага суверэнітэту БССР. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (арт.10) гарантуе дзяржаўную абарону правоў грамадзян не толькі на сваёй тэрыторыі, але і за яе межамі.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Рэспублікі Беларусь: крызіс, стабілізацыя, перспектывы развіцця | Перспектывы сацыяльна – эканамічнага і культурнага развіцця Беларусі на 2006-2010 гг
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 881; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.