Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Прадмет, крынiцы, задачы i метады археалогii 3 страница




На дне другой магiлы ляжалi шкiлеты падлеткаў, прыцiснутыя адзiн да другога галавамi. Гэта былi дзяўчынка 7-8 гадоў i хлопчык 12-13 гадоў. Побач з кожным шкiлетам ляжалi доўгiя (2,42 i 1,16 м) дзiды, зробленыя з рашчэпленых бiўняў маманта. Акрамя iх з дзяўчынкай былi пакладзены 8 касцяных дроцiкаў, 12 кiнжалаў, а з хлопчыкам - 3 дроцiкi i кiнжал. На руках пахаваных былi надзеты касцяныя бранзалеты.

Расшыўка вопраткi ў другой магiле была яшчэ багацей.

Цiкавае пахаванне дзiцяцi адкрыта на Гарадцоўскай стаянцы. Дзiця было пахавана ў сiдзячым становiшчы з падагнутымi да грудзей нагамi. Галаву дзiцяцi ўпрыгожваў убор са свiдраваных зубоў пясца. (Рыс.)

У адрозненне ад папярэдняй эпохi, у верхнiм палеалiце ўзнiкае своеасаблiвае мастацтва, прадстаўленае пячорным жывапiсам, скульптурай з косцi i каменю i гравiроўкай на касцяных пласцiнах. Да цяперашняга часу вядома каля 40 пячор з рэшткамi палеалiтычнага жывапiсу. Адной з самых вядомых з iх з’яўляецца пячора Альтамiра ў Iспанii, дзе яшчэ ў 1879 г. былi адкрыты намаляваныя вохрай фiгуры бiзонаў i каней. Падобныя малюнкi вядомы i на Урале, у Капавай пячоры. Тут яе скляпеннi былi пакрыты малюнкамi мамантаў, насарогаў i каней. Малюнкi жывел, прычым не усiх, а толькi тых, якiя прадстаўлялi каштоўнасць у якасцi аб’ектаў палявання, магчыма, звязаны з нараджэннем першабытнага культу звера i паляўнiчай магii. Нараджэнне гэтага культу было абумоўлена значэннем палявання як галоўнай крынiцы iснавання людзей.

У верхнiм палеалiце ўзнiкае i шырока распаўсюджваецца гравiроўка па касцi i каменю. Апрача таго шырока распаўсюджваюцца прадметы, упрыгожаныя елачным i меандравым арнаментам. (Рыс.)

Трэццiм вiдам палеалiтычнага мастацтва былi скульптурныя выявы. У большасцi выпадкаў яны перадаюць вобраз голай жанчыны, якая стаiць у рост са складзенымi на жываце рукамi. Скульптуры звычайна маленькiя, 5 - 12 см, яны выразаны з косцi i каменю. Фiгуркi вырзана распадаюцца на дзве групы: еўрапейскую i сiбiрскую. Еўрапейскiя скульптуры паказваюць цяжарных жанчын. (Рыс.) Сiбiрскiя фiгуркi больш выцянутыя, з завужанымi бедрамi i плячмi. Часам фiгуркi знаходзiлiся ў спецыяльных ямках-сховiшчах. Магчыма, кожная сям’я мела сваю выяву заступнiцы. (Рыс.)

Знаходкi гэтых фiгурак з’яўляюцца адным са сведчанняў iснавання неаантрапаў мацярынскай родавай абшчыны, якая змянiла родавы статак.

Пры пераходзе да верхняга палеалiту адбыўся грунтоўны зрух у першабытных рэлiгiйных вераваннях. Першабытная рэлiгiя канчаткова складваецца толькi ў познiм палеалiце. Адна з характэрных яе форм - анемiзм - вера ў душу, якую маюць чалавек i ўсе навакольныя жывелы, раслiны, вера ў замагiльнае жыцце душы. Аб анемiзме сведчаць пахаваннi. З’яўляюцца скурчаныя пахаваннi, якiя суправаджаюцца зброяй, прыладамi працы, прадметамi побыту i ўпрыгожваннямi. Гэты абрад быў звязаны з верай у замагiльнае жыцце нябожчыка i з жаданнем абясшкодзiць яго, пазбавiць магчымасцi шкодзiць жывым. Пакладзеныя ў пахаванне рэчы павiнны былi служыць нябожчыку ў замагiльным свеце.

Акрамя анемiзма ў познiм палеалiце распаўсюджваецца i татэмiзм.

Важным элементам першабытнай рэлiгii была магiя, помнiкамi якой з’яўляюцца выявы мамантаў, бiзонаў i iнш. жывел, пранiзаных дзiдамi i гарпунамi. Па прадстаўленню людзей яны павiнны былi садзейнiчаць паляванню.

У эпоху верхняга палеалiту насельнiцтва не было адзiным нi па сваей культуры, нi па паходжанню. Так, напрыклад, людзi, якiя жылi на тэрыторыi Рускай раўнiны, складалi адну вялiкую вобласць, унутры якой вылучаюцца мясцовыя археалагiчныя культуры: стралецкая, касценкаўская, гарадцоўская, малодаўская i iнш. Сярод iх найбольш вывучанай з’яўляецца касценкаўская, прадстаўленая помнiкамi Касценкi, Гагарына i Аўдзеева каля Курска. (Рыс.)

Мезалiт

Прыкладна 10 тыс. гадоў таму закончыўся леднiковы перыяд. Раставанне леднiка прывяло да значных змен прыроднага асяроддзя. Рэзкае пацяпленне, якое адбылося ў пачатку галацэну, прывяло да моцнага змянення рэк. Значны ўплыў павышэння тэмпературы аказала на перабудову раслiннага пакрова. Халодны стэп, якi прымыкаў да леднiка, уступiў свае месца лясам. А гэта ў сваю чаргу адбiлася i на развiццi жывел. Пры пераходзе да галацэну вымерла не менш 10 прадстаўнiкоў мамантавай фауны: сам мамант, шарсцiсты насарог i iнш.

З гэтага часу бярэ адлiк новая эпоха, якая атрымала назву мезалiт (месас - сярэднi, лiтас - камень). Ен цягнуўся з 10 да 6-5 тыс. гадоў да н.э. Крытэрыяў да выдзялення гэтай эпохi некалькi. У сувязi са змяненнем фауны, у прыватнасцi, з шырокiм распаўсюджаннем нестадных i хутканогiх аленяў, змяняюцца прыемы палявання. На змену аблаўнаму паляванню прыходзiць паляванне невялiкiмi групамi людзей i нават паасобку. Гэтаму садзейнiчала з’яўленне лука i стрэл - велiзарнае адкрыцце эпохi мезалiта. Другой важнейшай асаблiвасцю гэтай эпохi з’яўляецца шырокае распаўсюджанне ўкладышавай тэхнiкi. Яе сутнасць заключаецца ў наступным. У аснову прадмета, звычайна касцяную i драўляную, устаўлялi невялiкiя крамяневыя пласцiнкi (мiкралiты) геаметрычнай формы i замацоўвалi iх вяжучым растворам i перавязкамi. Так атрымлiвалi састаўныя прылады (нажы, кiнжалы, сярпы), якiя былi больш выгадны, чым цэлыя. Аднак мiкралiты былi распаўсюджаны не скрозь. Яны ў большай ступенi характэрны для поўдня, у той час як на поўначы разам з мiкралiтамi атрымалi распаўсюджаны не скрозь. Яны ў большай ступенi характэрны для поўдня, у той жа час як не поўначы разам з мiкралiтамi атрымалi распаўсюджанне i макралiты (макрас - вялiкi): сякерападобныя прылады працы i iнш.

У мезалiце шырокае распаўсюджанне атрымлiвае рыбная лоўля. Паяўляецца выгнуты рыбалоўны кручок i гарпун, а таксама рыбалоўныя сеткi, вершы. З гэтай эпохай звязваюць вынаходства чоўна i вясла.

Да гэтай эпохi адносяцца яшчэ два новых адкрыцця, якiя вызначылi ўсю далейшую гiсторыю чалавецтва: жывелагадоўля i земляробства. Аднак яны не атрымалi ў мезалiце шырокага распаўсюджання i мелi, асаблiва земляробства, мясцовы, выпадковы характар. Справа у тым, што на той нiзкай ступенi развiцця чалавечага грамадства жывелагадоўля i земляробства маглi ўзнiкнуць толькi ў тых мясцiнах, дзе былi ў дастатку дзiкiя жывелы, прыгодныя да прыручэння i дзiкарослыя злакi, прыгодныя да ежы i культывацыi.

Першай жывелай, прыручанай чалавекам, быў сабака. Археалагiчныя дадзеныя сведчаць аб тым, што ў мезалiце сабака выкарыстоўваўся чалавекам у першаю чаргу як крынiца харчавання.

Значна менш была вобласць распаўсюджання першых земляробчых культур. Найбольш старажытныя цэнтры земляробства маглi ўзнiкнуць толькi ў раенах са спрыяльнымi ўмовамi. Да iх датычацца Палясцiна, Iрак, паўдневыя раены Сярэдняй Азii. Вiдаць, першым дзiкарослым злакам, якi людзi навучылiся культывiраваць, быў ячмень...

У эпоху мезалiта складаюцца некалькi культурных зон, якiя адрознiваюцца па характару крамяневага iнвентару. Тэрыторыя Беларусi, вiдаць, уваходзiла ў адну культурна-гiстарычную зону з Прыбалтыкай, Польшчай, Волга-Окскiм памiжрэччам i некаторымi iншымi рэгiенамi.

Адной з найбольш яскравых культур поўначы гэтай зоны з’яўляецца кундская культура ў Эстонii, якая атрымала назву па паселiшчу ў г. Кунда. Датуецца яна VIII-IV тыс. да н.э. Характэрнай асаблiвасцю гэтай культуры з’яўляецца перавага касцянога iнвентару над крамяневым. Гэты было выклiкана адсутнасцю тут якасных запсаў крамяневай сыравiны. З косцi выраблялi гарпуны, рыбалоўныя кручкi, матыкi, прадметы быту i ўпрыгожваннi. Знойдзены iнвентар сведчыць аб вялiкай ролi рыбалоўства ў гаспадарчай дзейнасцi носьбiтаў культуры. (Рыс.)

Вялiкi могiльнiк мезалiтычнай эпохi адкрыты ў Звейнiеке (Латвiя). Тут было вывучана звыш 100 пахаванняў, якiя знаходзiлiся ў выцягнутым становiшчы. Усе шкiлеты пасыпаны вохрай. Разам з нябожчыкамi былi пакладзены касцяныя дзiды, кiнжалы, каменныя сякеры, амулеты з зубоў жывел. Адной з найбольш цiкавых знаходак з’яўляецца кiнжал з рога, ручка якога была зроблена ў выглядзе галавы лася.

Яшчэ адзiн з буйных могiльнiкаў мезалiта адкрыты ў Прыанеж’е, на паўдневым Аленнем востраве, адкуль ен атрымаў назву Аленневостраўскага. Могiльнiк налiчваў звыш 170 пахаванняў, у якiх шкiлеты знаходзiлiся ў асноўным у выцягнутым становiшчы. Аднак есць i выключэння. Так, 5 шкiлетаў былi ў скурчаным, а 4 нябожчыка пахавана ў стаячым становiшчы. Адно з вертыкальных пахаванняў адрознiвалася багаццем пахавальнага iнвентару. Тут знойдзены касцяны кiнжал з ручкай у выглядзе лася, якi падобны звейнiекскаму, i мноства амулетаў. Лiчаць, што нябожчык быў шаманам, цi павадыром. У могiльнiку есць прадметы мастацтва: галоўкi ласей, фiгуркi людзей i змей, якiя выразаны з косцi. (Рыс.) Адносiцца Аленневостраўскi могiльнiк да канцу мезалiту - канцу VI - пачатку V тыс. да н.э.

Неалiт

Неалiт (новы каменны век) адпавялае цепламу i вiльготнаму атлантычнаму клiматычнаму перыяду i часткова сухому i цепламу суббарыяльнаму перыяду. Храналагiчныя рамкi неалiту ў цэлым ахапляюць час ад V - IV да III тыс. да н.э., аднак на розных тэрыторыях яго пачатак i заканчэнне прыпадаюць на розны час.

У эпоху неалiту рассяленне людскiх калектываў адбывалася яшчэ iнтэнсiўней, чым у папярэднi час. Рассяленне ў розных прыродна-клiматыяных зонах прывяло да з’яўлення больш выразных адрозненняў у iнвентару, хатнiх пабудовах, пахавальным абрадзе, у формах гаспадаркi, якiя даюць магчымасць вылучэння розных неалiтычных культур. Якiя ж адзнакi характэрны для вылучэння неалiту ў самастойную гiстарычную эпоху?

Асноўнай сыравiнай для вытворчасцi прылад працы па-ранейшаму застаецца крэмень, выхады якога па паверхню вядомы ў многiх рэгiенах. Людзi збiралi яго i выраблялi розныя прылады працы. Разам з тым у неалiце вядомы выпадкi, калi для здабычы крэмня выкарыстоўваўся i шахтны метад. Такiя распрацоўкi вядомы ў Англii, у Польшчы, Беларусi, Наўгародскай вобласцi, на Урале i iнш. мясцiнах. Разгортваецца памiжплеменны абмен, якi ўлоўлiваецца i па знаходкам крэмня. Справа ў тым, што для кожнага месцанараджэння характэрны свой адметны вiд крэмня i яго знаходкi далека за межамi здабычы сведчаць аб памiжпляменным абмене. Аднак далека не ўсе рэгiены маглi забяспечыць сябе ў прывазным крэмнi. Па гэтай прычыне ў эпоху неалiту для вытворчасцi прылад працы пачынаюць выкарыстоўваць i iншыя пароды камня, такiя, як дыярыт, яшма, нефрыт i нiш. Аднак апрацаваць iх з дапамогай традыцыйных спосабаў было немагчыма, паколькi яны не давалi правiльных сколкаў. Таму былi неабходны новыя прыемы, якiя ўзнiкаюць у неалiце. Да iх лiку адносяцца пiлаванне, шлiфоўка, свiдраванне камня. Спачатку камень апрацоўвалi з дапамогаю пiлавання i шлiфоўкi. Шлiфоўка рабiлася на плоскiм камянi з дапамогаю мокрага пяску, якi быў шлiфуючым матэрыялам. Дарэчы, у неалiце шлiфоўка прымянялася i пры вытворчасцi крамяневых прылад. Свiдраванне рабiлася з дапамогаю полай косцi, пад якую таксама падсыпалi мокры пясок. Аднак трэба адзначыць, што максiмальнае распаўсюджанне новыя прыемы апрацоўкi камня усе жа атрымлiмваюць пазней, ужо ў эпоху бронзы.

У неалiце працягваюць iснаваць i старыя прыемы апрацоўкi крэмня: тэхнiка сколвання i адцiснутая рэтуш. З дапамогаю адцiснутай рэтушы таксама, як i раней, рабiлi наканечнiкi дзiд, стрэл, нажы, праколкi i г.д. Разам з тым, усе часцей апрацоўваюцца не толькi края, але i ўвесь выраб. Працягвала разгортвацца тэхнiка вытворчасцi ўкладышавых прылад працы. У неалiце значна павялiчваецца асартымент вырабаў: з’яўляюцца каменныя долаты, стамескi, цеслы. Шырокае распаўсюджванне атрымлiвае каменная сякера, якая стала дастаткова высокапрадуктыўнай прыладай працы. Так, напрыклад, эксперыментальныя працы паказалi, што сасну дыяметрам 25 см можна ссякчы ўсяго за 15 хвiлiн.

Апрача крэмня ў неалiце шырока выкарыстоўваецца i косць для вытворчасцi прылад, прадметаў побыту i аздоб. Там, дзе не было ўласна крамневых крынiц, косць з’яўлялася асноўнай сыравiнай для вытворчасцi разнастайных рэчаў. Мяркуюць, што iснавалi плямянныя майстэрнi па парацоўцы косцi, прыкладам якой з’яўляецца майстэрня на стаянцы Нарва I. Тут было выяўлена шмат нарыхтовак, гатовых вырабаў i адыхоў вытворчасцi.

Найвялiкшым дасягненнем неалiту лiчаць вытворчасць глiнянага посуду. Гэта - адзiн з самых важных крытэрыяў неалiтычнай эпохi. Найбольш старажытны глiняны посуд, зроблены з дапамогаю стужачнага цi жгутовага спосабу. Спецыяльна падрыхтаванае глiнянае цеста раскорчвалi стужкаю, потым накладалi яе па спiралi вiток за вiтком па форме будучага гаршка. Нарыхтоўку загладжвалi, прасушвалi i абпальвалi на кастры. Гатовыя пасудзiны звычайна мелi канiчную цi яйкападобную форму. У развiтым неалiце ў большасцi культур гаршкi ўпрыгожвалiся ямачнымi ўцiсканнямi, насечкамi, наколкамi, грабеньчатым штампам, прачэрчанымi лiнiямi. Пры гэтым у кожнай культуры спалучэнне камбiнацый было свае, што дазваляе боль выразна вылучыць неалiтычныя культуры.

Яшчэ адным буйным дасягненнем неалiту было паяўленне ткацтва, докаказам якога з’яўляюцца знаходкi праселкаў - глiняных кружкоў з адтулiнай, якiя надзявалi на верацяно. Як ужо адзначалася, у неалiце вытвараючая гаспадарка, аднак яна была характэрна, у асноўным, для Блiзкага Усходу, Паўночнай Афрыкi i некаторых iншых рэгiенаў. Самым блiзкiм цэнтрам земляробства для нас быў поўдзень Сярэдняй Азii, дзе ў VI тыс. да н.э. у адгор’ях Капетдага стварылася джэйтунская культура, якая часткова захоплiвала i Паўночны Iран. Для джэйтунскай культуры былi характэрны адкрытыя паселiшчы, якiя размяшчалiся на невялiкiх узвышшах паблiзу ад водных крынiц. Сам паселак Джэйтун склаўся з 30 аднапакаевых дамоў, якiя былi пабудаваны з глiны, змешанай з саломай. Жытлы складалiся з жылога памяшкання плошчай каля 25 кв. м i гаспадарчай пляцоўкi, якая далучалася да яго. Сцены дамоў тынкавалiся i часта пакрывалiся трохкаляровай размалеўкай. Унутры жылля знаходзiлiся прамавугольныя вогнiшчы.

Аб тым, што джэйтунцы былi земляробамi, сведчаць адбiткi зерняў пшанiцы i ячменю, якiя былi выяўлены ў абмазцы дамоў, а таксама земляробчыя прылады працы: укладышавыя жатныя нажы, каменныя зерняцеркi, з дапамогаю якiх зерня расцiралi ў муку.

Асноўныя прылады працы выраблялi з крэмня, радзей з косцi. Для джэйтунцаў была характэрна развiтая мiкрадiтычная iндустрыя. Частымi знаходкамi з’яўляюцца геаметрычныя мiкралiты, якiя прымянялiся для вытворчасцi ўсялякiх складаных прылад: нажэй, сярпоў, скоблi. Касцяны iнвентар прадстаўлены скрабкамi для апрацоўкi скур, iгламi i праколкамi.

Глiняны посуд прадстаўлены пласкадоннымi пасудзiнамi. Частка з iх афарбавана ў крэмавы цi чырвоны колер, зверху якога рудай фарбай нанасiўся арнамент у выглядзе вертыкальных хвалiстых лiнiй цi паўкружкаў.

Вядомы пахаваннi джэйтунцаў: гэта звычайна адзiнкавыя скурчаныя пахаваннi, якiя пасыпаны вохрай.

Для джэйтунскай культуры ўжо былi характэрны культавыя збудаваннi. Так, напрыклад, на паселiшчы Песеджык было выяўлена свяцiлiшча з вельмi складанай планiроўкай, сцены якога былi пакрыты фрэскамi з выяваю жывел, дрэў, геаметрычных фiгур. Аб яго грамадскiм прызначэннi сведчаць буйныя памеры, адсутнасць знаходак, незвычайная планiроўка.

У адрозненне ад поўдня ў лесастэпавай, а потым больш у лясной зоне ў неалiце пануючае значэнне па-ранейшаму мелi прысвайваючыя формы гаспадаркi.

Адной з буйных культур лесастэпу, якая аказала моцны ўплыў на суседзяў, у тым лiку i на насельнiкаў Паўдневай Беларусi, была днепраданецкая культура. Яе арэал ахоплiваў лесастэпаваю Украiну i частку Беларускага Палесся. Датуецца яна другой паловай V - сярэдзiнай III тыс. да н.э.

Шматлiкiя паселiшчы адкрытага тыпу днепра-данецкай культуры звычайна размяшчаюцца на нiзкiх участках надпойменнай тэрасы рэк альбо старых рэчышчаў. Жытло было наземным цi злегку паглыбленым у мацярыковую глебу. У цэнтры пабудоў знаходзiлiся адкрытыя вогнiшчы. Хаты былi аднапакаевымi i мелi невялiкiя памеры: 5 - 10 кв.м.

Носьбiты днепра-данецкай культуры хавалi нябожчыкаў у грунтовых могiльнiках у выцягнутым становiшчы на спiне i пасыпалi iх вохрай. Больш раннiя пахаваннi часа пазбаўлены пахавальнага iнвентару. Побач з iмi толькi зрэдку сустракаюцца прымiтыўныя ўпрыгожваннi i амулеты, якiя былi выраблены з зубаў аленя цi рыбы. Толькi блiжэй да канца неалiта ўзнiкае звычай суправаджаць нябожчыкаў некаторым iнвентаром. Да лiку добра даследаваных могiльнiкаў позняга этапу адносiцца Марыўпальскi на беразе Азоўскага мора. У траншэi даўжыней 28 м было знойдзена звыш 120 пахаванняў. Гэта былi, у асноўным, выцягнутыя трупапалажэннi, хаця сустракалiся i скурчаныя i нават трупаспаленнi. Мужчынскiя касьцякi былi пакладзены галавой на ўсход, жаночыя - на захад. Iнвентар складаецца з упрыгожванняў з ракавiн, касцяных цi каменных пацерак, каменных булаў, керамiкi. (Рыс.) У асобных могiльнiках назiралiся вялiкiя колькасцi чалавечых чэрапаў. Па вызначэнню антраполагаў, носьбiты днепра-данецкай культуры належылi да тыпу познiх краманьенцаў.

Прылады працы, зброя i ўпрыгожваннi пляменаў днепра-данецкай культуры выраблялi з крэмню, камня, рога i косцi. Толькi на самых познiх этапах развiцця культуры паяўляюцца ўпрыгожваннi з медзi i золата.

Крамяневы iнвентар прадстаўлены сякерамi, наканечнiкамi дзiд i стрэл з двухбаковай апрацоўкай рэтушшу, мiкралiтамi, а таксама скрабкамi, нажамi, праколкамi. Прылады працы з косцi цi рога выкарыстоўвалiся рэдка. Сярод касцяных вырабаў вядомы толькi наканечнiкi дзiд, гарпуны, а таксама iглы i шылы. Разнастайнымi былi ўпрыгожваннi: падвескi з зубаў аленя i рыб, пацеркi з ракавiн, косцi i камня, касцяныя бранзалеты. Таксама сустракаюцца фiгуркi жывел, якiя выразаны з косцi.

Керамiка днепра-данецкай культуры прадстаўлена пераважна тоўстасценнымi гаршкамi. На большай часцы арэала культуры гаршкi мелi вострае дно. Арнамент звычайна пакрывае ўсю паверхню гаршка i складаецца з адбiткаў грэбня, наколаў i прачэрчаных лiнiй. Абавязковым атрыбутам узора з’яўляецца адзiн цi два рады глубокiх канiчных ямак пад венчыкам. (Рыс.)

Плямены днепра-данецкай культуры займалiся пераважна рыбнай лоўляй i паляваннем, аднак яны разгадоўвалi i хатнiх жывел, ведалi некаторыя культурыя злакi. У прыватнасцi, на паселiшчах i могiльнiках выяўлены косцi быка i свiннi, а на фрагменце аднаго гаршка знойдзены адбiткi ячменю.

Гiстарычны лес днепра-данецкiх пляменаў быў неаднолькавым. На поўднi ўжо ў сярэдзiне IV тыс. да н.э. яны былi выцiснуты цi асiмiляваны прышлымi стэпавымi пляменамi i толькi на поўначы, у прыватнасцi, у Беларускiм Палессi яны працягвалi iснаваць аж да сярэдзiны III тыс. да н.э.

Ва ўсходнiх абласцях лясной паласы Еўропы развiцце археалагiчных культур iшло больш замаруджанымi тэмпамi, што тлумачылася аддаленнасцю ад перадавых культур поўдня.

У Верхнiм Паволж’i ў эпоху неалiту склалася две археалагiчныя культуры: верхневолжская i льялаўская. Першая займала плынь Волгi ад Цьверы да Iванава. Яе храналагiчныя рамкi - V тыс. да н.э. Для верхневолжскай культуры былi характэрны невялiкiя стаянкi, якiя размяшчалiся па берагах рэк. Пабудовы- паўзямлянкi. Пахавальныя помнiкi - невядомыя. Крамяневыя прылады працы маюць перажытачныя мезалiтычныя рысы, якiя сведчаць аб яе мясцовых каранях. Большасць вырабаў зроблена на пласцiнах - гэта скрабкi, нажы, стрэлы розных форм. Радзей сустракаюцца сякерападобныя прылады. Керамiка прадстаўлена вострадоннымi грашкамi. Iх паверхня ўпрыгожвана наколкамi, адбiткамi грабеньчатага штампа. У гаспадарцы пераважала паляванне i рыбалоўства.

Яшчэ адна культура ўсходнееўрапейскай раўнiны займала басейн Клязьмы i плынi Акi i Волгi, якiя прылягаюць да яго. Яе назва - л’ялаўская па стаянцы Л’ялава побач з г. Зеленаградам Маскоўскай вобл. Храналагiчныя рамкi - V - IV тыс. да н.э. Найбольш даследавнным помнiкам л’ялаўскай культуры з’яўляецца стаянка, якая дала ей назву. Стаянка адносiцца да лiку тарфянiкавых, што садзейнiчала добрай захаванасцi арганiчных рэчаў. Тут было знойдзена буданападобнае жытло, якое было пабудавана на спецыяльным памосце з жэрдак. Знаходкi прадстаўлены крамяневымi скрабкамi, нажамi, наканечнiкамi стрэл i дзiд. (Рыс.). Вядомы буйныя сякерападобныя прылады. На стаянцы знойдзена шмат касцяных рэчаў, перш за ўсе з паляваннем i рыбалоўствам. Глiняны посуд прадстаўлены паўсферычнымi пасудзiнамi, якiя ўпрыгожаны ямачнымi ўцiсканнямi i грабеньчатымi адбiткамi. (Рыс.).

Аснову гаспадаркi л’якаўскiх пляменаў складалi паляванне на вадаплаўную птушку i рыбная лоўля.

На захад i поўначы захад ад л’ялаўскай культуры, на тэрыторыi Лiтвы, Латвii i Эстонii была распаўсюджана нарвская культура, якая атрымала назву ад стаянкi ля г. Нарва. Яна сфармiравалася на падставе мясцовага мезалiту, аднак адчувала моцны ўплыў больш паўдневых неалiтычных культур. На познiм этапе ў сферу распаўсюджання культуры ўваходзiла i Паўночная Беларусь. Датуецца нарвская культура III- II тыс. да н.э.

Свеасаблiвасць гэтай культуры складаецца з таго, што ў ей пераважаюць вырабы з косцi i рога. Адным з найбольш цiкавых помнiкаў з’яўляецца тарфянiкая стаянка Сарнатэ ў Латвii, дзе цудоўна захавалiся вырабы з косцi i дрэва. Апрача таго на стаянцы каля 400 прадметаў з бурштыну.

Керамiка нарвскай культуры больш разнастайная. Тут сустракаюцца буйныя вострадонныя гаршкi, пласкадонныя мiскi i iнш. Гаршкi часта пазбаўлены арнамента цi дэкарыраваны ямачным i грабеньчатым арнаментам. (Рыс.).

Аснову гаспадаркi носьбiтаў нарвскай культуры складалi паляванне i рыбная лоўля. Некаторыя даследчыкi дапускаюць магчымасць iснавання i жывелагадоўлi.

Нераўнамернае развiцце пляменаў знайшло свае адлюстраванне i ў сферы iдэалогii i мастацтва. Так, калi ў земляробчых культур Пярэдняй Азii, Егiпта i Мiжземнамор’я ўжо iснавала вера ў памiраючае i адроджанае бажаство, то ў лясной паласе Еўразii рэлiгiйныя вераваннi ўсе яшчэ вызначалiся паляўнiча-рыбавалецкiм укладам. Гэтыя погляды былi ажыццяўлены ў розных творах мастацтва, найбольш яскравым з якiх з’яўляюцца петроглiфы (наскальныя малюнкi) i скульптуркi людзей i жывел.

У лясной паласе Еўразii з iх ахоплiваў поўнач усходнееўрапейскай раўнiны, дзе вылучаюцца два раены: узбярэжжа Анежскага возера i бераг Белага мора. На гранiтных скалах Анежскага ўзбярэжжа знойдзены шматлiкiя маляваннi людзей, жывел i птушак. Iснуюць цэлыя малюнкi, якiя адлюстроўваюць сцэны палявання на бялух цi ласей, а таксама малюнкi бiтваў. На скалах Чортава Носа высячаны чалавечыя фiгуркi са звярынымi галавамi, сiмвалы месяца i сонца, вялiкая чалавекападобная фiгура. Больш за 300 малюнкаў вядома каля Чортавых слядкоў на Белым моры. Тут высячаны ланцужкi слядоў босай ступнi, статак ласей, якiх паганяе паляўнiчы i г.д. Датуюцца гэтыя малюнкi III тыс. да н.э. У гэтым жа раене шырока прадстаўлена i дробная пластыка, на якую быў асабiста багаты Аленевостарускi могiльнiк i тарфянiкавыя стаянкi Сарнатэ i Молдана ў Латвii.

Наступны ачаг неалiтычнага мастацтва выяўлены на Урале. Тут таксама маюцца наскальныя малюнкi, аднак у адрозненне ад Анегi i Белага мора, яны выкананы не ў кропкавай тэхнiцы, а фарбай, звычайна чырвонай вохрай. Малявалi людзей, жывел, птушак i салярныя знакi. Апрача гэтага на тарфянiкавых стаянках Урала вядома драўляная скульптура ў выглядзе iдалаў i драўляных пасудзiн у вобразе птушак i жывел.

Трэцi ачаг неалiтычнага мастацтва размяшчаецца ў Сiбiры, дзе сустракаюцца наскальныя малюнкi, якiя выкананы як фарбай, так i гравiроўкай.

Бяспрэчна, усе наскальныя малюнкi былi цесна звязаны з магiяй, а таксама з вытворчай дзейнасцю людзей.

Адной з найбольш буйных культур Цэнтральнай Еўропы ў эпоху неалiта была культура лейкападобных кубкаў. Яна займала тэрыторыю ад Паўночнай? на захадзе да Палесся на ўсходзе, ад Паўдневай Швецыi на поўначы да Маравii на поўднi. Яе храналагiчныя рамкi - сярэдзiна IV - пачатак II тыс. да н.э.

Паселiшчы культуры - неўмацаваныя. Жытлы прадстаўлены зямлянкамi, паўзямлянкамi i наземнымi пабудовамi слупавой канструкцыi. Яны - аднакамерныя плошчай да 20 кв.м. Могiльнiкi культуры - грунтовыя з iнгумацыяй. Сустракаюцца таксама мегалiтычныя пабудовы ў выглядзе прамавугольных цi трохвугольных у плане земляных насыпаў, якiя абкладзены ў аснове камянямi. Длiна насыпаў дасягае часам да 130 м, вышыня - 3 м. Пад кожным насыпам знаходзiцца некалькi пахаванняў.

У адрозненне ад многiх культур неалiта адля носiьбiтаў культуры лейкападобных кубкаў быў характэрны вялiкi набор посуду. Апрача лейкападобных кубкаў сустракаюцца вялiкiя пасудзiны з рэльефным арнаментам, амфарападобныя пасудзiны, розныя кубкi i iнш.

Асноўныя знаходкi прадстаўлены каменнымi свiдраванымi i клiнападобнымi сякерамi, крамяневымi наканечнiкамi стрэл, дзiд, скрабкамi, нажамi, праколкамi. Крэмень для вырабу гэтых прадметаў здабываўся у шахтах, вялiкая колькасць якiх знаходзiлася ў раене Свентакшыцкiх гор, у прыватнасцi, у Кшэменках. Вырабы з гэтага крэмня сустракаюцца не толькi на тэрыторыi Польшчы, аднак i далека за яе межамi. Сярод iншых знаходак на паселiшчах культуры сустракаюцца ўжо iльняныя праселкi i гузiкi ад ткацкага станка. Вядомы таксама i адзiнкавыя знаходкi металiчных вырабаў: шылы, абломак сякеры.

Плямены культуры займалiся земляробствам i жывелагадоўляй. Пры апрацоўцы глебы, магчыма, выкарыстоўвалася рала. Вырошчвалi некалькi вiдаў пшанiцы, ячмень, гарох, лен. Сярод хатнiх жывел вядомы карова, свiння, козы i авечкi. Заняпад культуры лейкападобных кубкаў быў.

Тэма 3: Энэалiт

Энэалiт (энэус - медзь, лiтас - камень) альбо меднакаменны век - гэта першая ступень эпохi металаў. Аднак сама назва гэтай ступенi падкрэслiвае, што камень не саступiў сваiх пазiцый i ў большасцi культур, негледзячы на з’яўленне металiчных вырабаў, працягваў заставацца сыравiнай для творчасцi i бытавых рэчаў.

Найбольш старажытныя металiчныя вырабы былi выраблены з чыстай медзi. Яны ўзнiклi ў вобласцi, якая ляжыць у Турцыi i Iране, i датуецца VIII - VII тыс. да н.э. Тут на паселiшчах Чатал-Уюк i Чэйюню-тэпесi знойдзены найбольш старажытныя вырабы з медзi: праколкi, шылы, пацеркi. У Еўропе першыя металiчныя рэчы з’яўляюцца звычайна пазней, на рубяжы V - IV тыс. да н.э. I звязаны з Балкана-Карпацкiм месцазнаходжаннем меднай руды. Iншыя месцазнаходжаннi медзi вядомы на Каўказе, Урале, Казахстане, Алтае.

Каляровая металургiя прайшла ў сваiм развiццi 4 этапы. Найбольш старажытны з iх звязаны з выкарыстоўваннем самароднай медзi, якую, напэўна, лiчылi камнем i адпаведна спрабавалi апрацаваць з дапамогаю абiўкi. Так з’явiлася халоднае каванне. Другi этап ужо звязаны з плаўкай медзi i адлiўкай з яе найпрасцейшых вырабаў адкрытых формах. Як узнiк працэс плаўкi медзi дакладна не вядома. Вучоныя схiляюцца да таго, што самародная медзь магла выпадкова трапiць у касцер, расплавiцца i пасля ахаладжэння прыняць новую форму. Трэццi этап у гiсторыi каляровай металургii характэрызуецца выплаўкай медзi з руды. Менавiта гэта падзея ў V тыс. да н.э. у гэты ж час з’яўляецца i лiцце ў раздымных двухбаковых формах. Апошнi чацверты этап супадае з бронзавым векам, калi з’яўляюцца сплавы на меднай аснове цi ўласна бронза.

Старажытныя выпрацоўкi медзi адкрыты зараз у шматлiкiх месцах. Яны вядомы на Каўказе, Урале, Балканах i у iнш. кропках.

Метал выплаўляўся з дробна раскрышанай руды, якую спачатку крашылi каменнымi малаткамi, а потым расцiралi ў каменных ступах. Выплаўка рабiлася ў спецыяльных ямах, а пазней у керамiчных гаршках i прымiтыўных печах. Яму загружалi паслойна дравесным вуглем i рудой, а потым распальвалi касцер. Выплаўлены метал ачышчалi пракоўкай, пасля чаго ен iшоў для творчасцi рэчаў.

У энэалiце адбываюцца далейшыя змены ў гаспадарчай дзейнасцi людзей. Вытвараючыя формы гаспадаркi атрымлiваюць шырокае распаўсюджанне. Удасканальваюцца земляробчыя прылады працы. Разам з матыкай iснуюць ужо запражныя ворныя прылады - ралы.

Далейшае развiцце яшчэ больш садзейнiчала пашырэнню мiжпляменннага абмену. Дастаткова сказаць, што найбольш старажытныя медныя вырабы часам знаходзяць на аддаленнi тысяч км ад месцаў здабычы медзi. Складаюцца вельмi працяглыя гандлевыя шляхi. Можа быць таму менавiта ў энэалiце адбываецца адно з найвялiкшых адкрыццяў чалавецтва - вынаходка кола. Грунтоўныя змены назiраюцца i ў грамадскiх адносiнах. Пачынаючы з энэалiту, надыходзiць час патрыярхату, якi быў абумоўлены аддзяленнем жывелагадоўлi. Жывелагадоўля знаходзiлася ў руках мужчын. Мужчына набывае ўсе большы ўплыў i паступова робiцца панам не толькi жывелы, аднак i ўсяе гаспадаркi i самой жанчыны... У земляробчых плямен пержыткi мацярынскага роду захоўвалiся значна даўжэй i становiшча было больш высокiм.

Развiцце вытворчых сiл выклiкала ў асобых паўдневых рэгiенах адноснае перасяленне, якое праводзiла да перамяшчэння плямен, што ў сваю чаргу прывяло да распаўсюджання найбольш новых тэхнiчных дасягненняў, удасканаленню грамадскай арганiзацыi, абумовiла ўзнiкненне пляменных сутыкненняў i воiнаў.

Звычайна ў энэалiце вылучаюць некалькi абласцей, якiя адрознiваюцца памiж сабою па дамiнуючай форме гаспадаркi: земляробчы энэалiт i энэалiт жывелаводаў.

Сярод земляробчых культур энэалiту адной з самых яскравых з’яўляецца трыпольская, якая атрымала назву ад с. Трыполле Кiеўскай вобл. Яна ахоплiвала вялiзную тэрыторыю, якая ўключала ў сябе Малдавiю, частку Румынii i Правабярэжную Украiну. Храналагiчныя рамкi трыпольскай культуры - канец V - трэць III тыс. да н.э. У яе развiццi вылучаюць тры этапы: раннi, сярэднi i познi.

На раннiм этапе (канец V - сярэдзiна IV тыс. да н.э.) трыпольскiя паселiшчы размяшчалiся па краях тэрасы рэк. Яны неўмацаваныя, аднак часам з напольнага боку баранiлiся iрвом. У сярэднiм паселкi займалi 1- 2 га i маглi налiчваць каля 10 пабудоў. Пабудовы былi двух тыпаў: зямлянкi i наземныя глiнабiтныя хаты. Паглыбленыя жытлы мелi авальную форму дыяметрам 3 - 6 м. Зямлянкi перакрывалiся нахiленным дахам, якi абапiраўся на слупы. Унутры паглыблення размяшчалiся гаспадарчыя ямы i ямы для ачага. Наземныя пабудовы мелi плошчу 30 -50 кв.м. Аснову сцен жытла складаў пляцень, якi быў абмазаны глiнай. Пабудовы складалiся з аднаго -двух памяшканняў, у якiх знаходзiлiся купальная печ цi адкрыты ачаг.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 631; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.241 сек.