Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэма 1 Вызначэнне, прадмет і задачы нумізматыкі. Уласцівасці і функцыі тавару і грошай




Раздзел 1 Агульная нумізматыка

Тема 5. Свойства элементов и их соединений.

Лекция 17. Общие свойства металлов. Химическая активность металлов. Структура и свойства простых веществ неметаллов. Взаимодействие металлов с неметаллами. Взаимодействие металлов с водой, водными растворами щелочей.

Лекция 18. Взаимодействие металлов с водными растворами кислот, окисляющими Н+. Взаимодействие металлов с концентрированной серной и азотной кислотами, царской водкой.

Лекция 19. Классификация и номенклатура неорганических веществ. Кислотно-основные свойства оксидов и гидроксидов металлов. Амфотерность. Структура и кислотно-основные свойства оксидов и кислот неметаллов.

Лекция 20. Комплексные соединения. Основные понятия, номенклатура, изомерия. Природа химической связи в комплексных соединениях. Метод валентных связей.

Лекция 21. Природа химической связи в комплексных соединениях с позиции теории кристаллического поля. Диссоциация комплексных соединений. Константа нестойкости. Реакции с участием комплексных соединений.

Лекция 22. Окислительно-восстановительные свойства соединений элементов. Диаграммы Латимера. (Cr, Mn, Fe, Co, Ni, Cu).

 

1.Этымалогія тэрміна нумізматыка. Вызначэнне нумізматыкі як навуковай дысцыпліны. Прадмет, задачы, крынiцы нумізматыкі.

2.Гістарыяграфічны агляд развіцця нумізматыкі. Яе станаўленне і развіццё ў Беларусі. Буйнейшыя нумізматычныя зборы ў музеях замежжа і на тэрыторыі Беларусі.

3.Тавар. Уласцівасці тавару. Таварагрошы.

4.Функцыі грошай.

 

1. Нумізматыка – спецыяльная гістарычная дысцыпліна, вывучаючая гісторыю грашовых сістэм і грашовага абарачэння.

Асобныя яе раздзелы вывучаюць даманетныя сродкі пляцяжу і рыначнага абарачэння (таварагрошы) і папяровыя грошы (баністыка).

Numismatica – nomismaticos (новагрэч. прыметнік – манетны) – nomisma (стар.грэч. назоўнік – манета) – nomos (стар. грэч. назоўнік – звычай, права, закон, плацёжны сродак).

Прадмет вывучэння – манеты, скарбы, даманетныя сродкі плацяжу, папяровыя грошы.

Задачы нумізматыкі – вывучэнне гісторыі грашовых сістэм і грашовага абарачэння. Сучасная нумізматыка мае сваёй асноўнай задачай комплекснае даследаванне, накіраванае на выяўленне пэўных падзей гісторыі, якія знайшлі ў ёй свае адлюстраванне. Нумізматычнае даследаванне ўяўляе сабой не толькі элементарнае вывучэнне манет, але і вызначэнне пробы, аналіз штэмпеляў, статыстычныя падлікі і г.д.

Нумізматычныя крыніцы – 2 групы:

1.Асноўныя (адначасова гэта і нумізматычныя помнікі) – манеты і манетныя скарбы, матэрыялы і прылады манетнай чаканкі, разнавагі (для праверкі масы манет);

2.Дапаможныя нумізматычныя крыніцы – таварагрошы, узнагародныя знакі, пячаткі, папяровыя грошы, пісьмовыя крыніцы, звязаныя з манетным правам (дакументацыя манетных двароў, пастановы па рэформам манетнай справы і грашовага абарачэння, гандлёвыя дакументы, мытныя кнігі, тэстаменты, прыхода-выдатковыя кнігі, судовыя дакументацыя).

Метады нумізматычнага даследавання – тапаграфічны аналіз, статыстычны аналіз, кампаратыўны аналіз (параўнальны).

У нумізматыцы пры аналізе якасці манет выкарыстоўваюцца фізічныя метады даследавання, ізатопнае і гама-выпраменьванне.

Сувязь нумізматыкі з іншымі гістарычнымі дысцыплінамі – археалогіяй, музеязнаўствам, этнаграфіяй, сфрагістыкай, фалерыстыкай, метралогіяй, храналогіяй, палеаграфіяй, эпіграфікай і інш.

2. Станаўленню нумізматыкі як навукі папярэднічаў перыяд назапашвання фактычнага матэрыялу. Традыцыя калекцыяніравання манет складалася з антычных часоў, калі манеты разглядаліся з эстэтычнага пункту гледжання, а не як сродкі грашовага абарачэння.

Асновы навуковай нумізматыкі ў канцы XVШ ст. былі закладзены прафесарам Венскага універсітэта І. Эккелем.

У Расіі пытаннямі фіксацыі нумізматычных помнікаў займалася Маскоўскае таварыства гісторыі і старажытнасцяў (1804), Рускае археалагічнае таварыства (1846), Імператарская Археалагічная камісія (1859).

У СССР фіксацыяй і навуковай апрацоўкай помнікаў нумізматыкі займаліся музейныя і акадэмічныя ўстановы.

У Беларусі на працягу ХVІ – ХХ стст. былі вядомы нумізматычныя калекцыі прадстаўнікоў рода Радзівілаў, Сапег, М. Румянцава, Я. і К. Тышкевічаў, І. і Ф. Паскевічаў, Е. Раманава, В. Федаровіча, А. Брадоўскага і інш.

Заснавальнікі беларускай навуковай нумізматыкі – П. Харламповіч і М. Шчыкаціхін. Навуковая дзейнайсць В.Н.Рабцэвіча.

У другой палове ХІХ – ХХ ст. на тэрыторыі Беларусі складаюцца нумізматычныя калекцыі Віленскага музея старажытнасцяў, музеяў пры губернскіх статыстыстычных камітэтах, царкоўна–археалагічных музеяў, Беларускага гісторыка-этнаграфічнага музей імя І. Луцкевіча, Беларускага Дзяржаўнага музея, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, нумізматычнага кабінета Белдзяржуніверсітэта, музея Нацыянальнга Банка Рэспублікі Беларусь.

Музейныя нумізматычныя калекцыі ў Еўропе і ЗША – Брытанскі музей, Аддзел медалёў і старажытнасцеў Парыжскай Нацыянальнай бібліятэкі, Берлінскі мінцкабінет, Венскі мінцкабінет, Нацыянальны музей у Празе, Музей амерыканскага нумізматычнага таварыства (Нью-Іорк). Нацыянальны нумізматычны сход (Вашынгтон, музей гісторыі і тэхналогіі Смітсонаўскага інстытута), Нацыянальны музей (Варшава), Нацыянальны музей (Кракаў), Аддзел нумізматыкі Дзяржаўнага гістарычнага музея (Масква), Аддзел нумізматыкі Дзяржаўнага Эрмітажа (Санкт-Пецярбург).

 

3. Тавар – прадукт чалавечай працы, зроблены на продаж ці адмен на іншы тавар.

Тавар мае тры асноўныя ўласцівасці.

Спажывецкая вартасць (тавар здольны задаволіць канкрэтныя патрэбы чалавека). Спажывецкая вартасць падзяляе тавары па якасці, яна мае пэўную стабільнасць і какрэтнасць. Прыклады.

Менавая вартасць паказвае колькасныя адносіны, ў якіх адзін тавар можа быць абменены на другі. Менавая вартасць падзяляе тавары колькасна. Менш стабільнае і больш абстрактнае паняцце ў параўнанні са спажывецкай вартасццю. Прыклады.

Вартасць – здольнасць тавара матэрыяльна ўвасобіць укладзеную ў яго працу. Прыклады.

З развіццём гандлёвых сувязяў вартасць шэрагу тавараў пачынае прыраўнівацца да вартасці якога-небудзь аднаго тавара, які меў вялікае значэнне і распаўсюджанасць у пэўным рэгіёне.

Такім чынам, з масы тавараў вылучаюцца таварагрошы (дастаткова распаўсюджаны, маюць высокую і стабільную вартасць).

У народаў, што займаліся скатаводствам, такім таварам – усеагульнай мерай вартасці – стаў скот. У далейшым у якасці таварагрошай выкарыстоўваюцца разнастайныя металічныя вырабы.

 

4. Грошы – спецыфічны від тавара і народжаны ім.

Матэрыял для грошай павінны быў мець:

1.Больш стабільную менавую, але абмежаваную спажывецкую вартасць.

2.Захоўваць якасці пры драбленні і зліцці.

3.Кампактнасць.

4.Фізічнае даўгалецце.

Гэтым патрабаванням адпавядалі металы і металічныя сплавы. Такім чынам, каштоўныя металы (золата, срэбра, плаціна) маюць абмежаваную спажывецкую вартасць (вельмі вузкая сфера выкарыстання) і высокую менавую вартасць.Функцыі грошаў:

1.Мера вартасці (здольнасць грошаў вымяраць менавыя вартасці любых тавараў). Прыклады.

2.Сродак абарачэння (грошы – пасрэднікі пры адмене аднаго тавара на другі). Прыклады.

3.Сродак плацяжу (здольнасць грошаў функцыянаваць ў адрыве ад таварнага абарачэння). Прыклады.

4.Стварэнне скарбаў (сродак назапашвання грашовых запасаў, якія часова не ўдзельнічаюць у абарачэнні). Прыклады.

5.Сусветныя грошы (вольнае абарачэнне грошай з высакародных металаў на межамі сваіх краін).




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 1057; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.