Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Знешняя палітыка ВКЛ)

Найбольш трывалыя і канструктыўня адносіны склаліся ў ВКЛ з Польшчай. Вынікам іх стала падпісанне некалькіх уній – Крэўскай, Віленска-Радамскай, Гарадзельскай.

Найбольш напружаныя адносіны існавалі паміж ВКЛ і крыжакамі.

З моманту з’яўлення ва Ус­ход­няй Еўропе манаска-рыцарскіх ор­дэ­наў нямецкая экспансія на землі прусаў, куршаў, ліваў, эстаў і ін­шых плямёнаў пад выглядам іх хрыс­ці­я­нізацыі несла ў сабе пагрозу за­ва­я­ван­ня зямель ВКЛ. Актыўную ба­рацьбу супраць кры­жа­коў вялi Міндоўг, Трайдзень, Вiцень. Асабліва напружаныя адносіны ВКЛ з крыжакамі ўзніклі пасля смер­ці Ге­ды­мі­на. Барацьба з імі адбывалася з пераменным пос­пе­хам. Так, у 1363 г. кры-жакі разграмілі вялікакняскае войска і заха­пі­лі Гародню. Са свай­го боку Кей-стут з 1345 па 1382 г. здзейсніў ка­ля 30 паходаў у Прусію і 10 – у Лівонію.

Віленска-Радамская унія, акра­мя іншага, паспрыяла кансалідацыі По­ль­ш­чы і ВКЛ у барацьбе з нем­ца­мі. 15 ліпеня 1410 г. каля Грунва­ль­­да супраць войска вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Ульрыха фон Юнгінгена Вітаўт выставіў каля 40 харугваў, у тым ліку 28 з беларус­кіх гарадоў, а таксама татарскую кон­ні­цу. Ягайла выставіў 51 харуг­ву і чэшскі атрад. Бітва скончылася поў­ным разгромам крыжакоў. Па­вод­ле Тарунскага міру, усе захопленыя імі гарады вярталiся ўлада­ль­­н­i­кам, Жамойць пераходзiла ў пажыц­цё­вае ўладанне Вiтаўта. З таго часу дзяржава стала звацца «Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае».

У час, калі немцы каланізавалі Балтыйскае ўзбярэжжа, з ман­го­ль­­с­кіх стэ-паў на Еўропу рухалася арда Чынгісідаў. У 1236 г. манго­лы раз­г­ра­мі­лі вол-жскіх балгараў, а з 1237 – пачалі заваяванне Русі. Вяр­та­ю­чы­ся з перамож-нага еўрапейскага паходу, у канцы 1241 – пачатку 1242 г. яны прайшлі далё-ка на поўдзень ад тэрыторыі сучаснай Бе­ла­ру­сі. ВКЛ не мела такiх разбу-рэнняў, як шматлiкiя рускiя княс­т­вы. Не­ка­то­рыя з іх добраахвотна перахо-дзiлi ў яго склад, каб паз­бег­нуць ман­го­ла-татарскага прыгнёту. Узмацнiў-шыся, войскi ВКЛ маглi на­ват пры­пынiць заваёўнiкаў, як гэта адбылося ў 1362 г. на Сiнiх Во­дах. У да­лей­шым князi ВКЛ iмкнулiся ўсталяваць з ман-гола-татарамi са­юзныя адносiны, скiраваныя, у першую чаргу, супраць Мас­коўс­ка­га княс­т­ва як палiтычнага канкурэнта на мiжнароднай арэ­не.

1392 г. Ві­таўт выдаў татарам прывілей на пасяленне ў межах дзяр­жа­вы. Плённыя адносiны ВКЛ з татарамi яскрава праявiлiся i ў час Грун­ва­ль­д­с­кай бiт­вы 1410 г. Саюзнiцкую з татарамi палiтыку працяг­ваў Казiмiр Ягелончык.

Другая палова ХV ст. характарызуецца пагаршэннем адносiн памiж ВКЛ i Крымскiм ханствам – колішняй часткай Залатой Арды. Саюзнiк Масквы хан Менглi-Гiрэй здзяйсняў частыя набегi на паўднёвыя землi ВКЛ. У перыяд з 1500 па 1569 г. беларускiя землi падверглiся 45 набегам. У 1505 г. заваёўнікі захапілі Менск i Наваг­ра­дак і палані­лі каля 100 тыс. жыхароў. У наступным, 1506 г. гетман ВКЛ М. Глiнскi ў баi пад Клецкам разбiў татарскае войска i вызвалiў палонных. У далейшым асноўнай сiлай, якая стрымлiвала паходы татараў на ВКЛ, стала казацкае войска Запарожскай Сечы.

У ХІV ст. другім пасля Вільні цэнтрам па «збіранні» ру­с­кіх зямель стала Масква. Карыстаючыся падтрымкай зола­та­ар­дын­с­кіх ханаў, князь І. Каліта (1325–1340) далучыў некалькі сусед­ніх княстваў. Каб не даць Маскве ўзмац-ніцца, ВКЛ аказвала дапамо­гу яе праціўнікам, і асабліва Цвярскому княству, вядома ж, спадзеючы­ся на ўласнае да­мі­на­ван­не ва ўсходнеславянскіх землях. Гедымін і яго нашчадкі шу­ка­лі саюзу з Ноўгарадам, Псковам, Смаленскам, а Аль­герд ажаніўся з цвярской князёўнай і на пэўны час узяў пад абаро­ну ўсё княства, здзей­с­ніў­шы тры паходы на Маскву.

Пад канец княжання Альгерда Маскве ўдалося падпарадкаваць Цвер і прыпыніць актыўнасць ВКЛ. Узмацненне Масквы не выйшла з по­ля зроку новага князя ВКЛ Ягайлы, які абяцаў дапамогу хану Мамаю ў яго барацьбе супраць Дзмітрыя Іванавіча пад час Кулікоўскай біт­вы ў верасні 1380 г. Вы-карыстоўваючы замацаваны дынастычным шлю­бам саюз з Мас­к­вой, Вітаўт пра­цяг­ваў пашыраць свой уплыў на ўсход­нія славянскія землі. Неўза­ба­ве яму ўдалося падпарадкаваць Вя­зь­му (1403) і Смаленск (1404), а з 1427 г. ён нават усталяваў пратэк­та­рат над Вялікім княствам Мас­коў­с­кім, дзе княжыў яго малалетні ўнук пад рэгенцтвам дачкі – Соф’і Ві­таў­таў­ны.

Разам з тым у краіне існавала істотная баярская плынь, незадаволе­ная прапольскай арыентацыяй двара, распаўсюд­жан­нем каталіцызму і нераўна-праўным становішчам праваслаўнай зна­ці. З другога боку, уз­рас­тан­не ма-гутнасці Масквы, якой у 1480 г. уда­ло­ся канчаткова вызва­ліц­ца з-пад улады Залатой Арды, рабілася ўсё больш прывабным для гэтай часткі вышэйшага саслоўя ВКЛ. Невыпадкова, што ў 1481 г. тут адбылася спроба дзяржаўнага перавароту. Яго ўдзельнікі – князі Га­ль­шанскi i Алелькавiч былi пакараны смерцю, Бельскi з Глiнскiм уцяклi ў Маскву і паступілі на службу да Iвана III.

Князь ВКЛ Аляксандр Казiмiравiч не здолеў аказаць дзей­с­на­га ва­ен­на­га адпору Маскве i iмкнуўся ўладзiць вайну мiрнымi сродкамi. У прыватнасцi, ён адмовiўся ад падтрымкi варагаваўшых з Мас­к­вой Ноў­га­ра­да, Пскова, Цвяры, Разанi. Мiрнае пагадненне мусiла за­ма­ца­вац­ца дынастычным шлю-бам: Аляксандр Казiмiравiч ажанiўся з дачкой Iвана III Аленай. Але ў 1500 г. баявыя дзеяннi аднавiлiся iзноў i амаль бесперапынна працягвалiся да 1537 г. Толькі за час баявых дзеян­няў з 1501 па 1503 г. ВКЛ страцiла чвэрць сваiх тэрыторый, у тым лiку населеных беларусамi.

Новы цар Маскоўскі і ўсёй Русі Васіль ІІІ пасля смерці Аляк­сан­д­ра Казі-міравіча (1506) спрабаваў праз сваю сяс­т­ру Алену (удаву князя ВКЛ) пад-парадкаваць усю дзяржаву Мас­к­ве. Абранне паны-радаю нова­га князя – бра-та Аляксандра, Жыгiмон­та Казiмiравiча падштурхнула Мас­к­ву да новых ваенных па­хо­даў супраць ВКЛ. Нягледзячы на здабы­тую гетманам К. Аст-рожскім перамогу пад Оршай у верасні 1514 г., дзяр­жа­ва стра­ці­ла Смаленск і многія ўсходнія землі. Перамiр’е, заклю­ча­нае ў 1537 г., працягвалася крыху больш за 20 гадоў. Асноўным рэг­iё­нам узброеных сутыкненняў абедзвюх дзяржаў з’яўлялiся тэрыто­рыi, якiя знаходзiлiся памiж iмi, у першую чаргу Cмаленшчына, Бран­ш­чы­на i iнш. Палітычнае процістаянне паміж дзяржавамі ўзмацня­ла­ся рэлігійным.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ. Перыяд знаходжання беларускіх тэрыторый у складзе ВКЛ – гэ­та час далей­ша­га прагрэсу ў сельскай гаспадарцы, рамястве і гандлі і раз­віц­ця фе­а­да­ль­ных адносін. Зямля па-ранейшаму з’яўлялася асноўным багаццем. У межах ВКЛ вярхоўным яе ўладальнікам з’яўляўся вялікі князь – «гаспадар». Усе дзяржаўныя землі падзяляліся на «волас­ці» і «гаспадар­с­кія двары». Першыя групаваліся па некалькі сёл, а да­хо­ды ад іх іш­лі на казённыя патрэбы. Другія належалі вялікаму князю і забяспечва­лі патрэбы яго двара. З дзяржаўнага фонду адбываліся вя­лі­как­няс­кія па­да­ра­ван­ні зямель служыламу баярству. У сярэдзіне ХVІ ст. дзяржаў­ны зямельны фонд разам з асабістым уладаннем князя складаў амаль 50%, 45% – належала свецкім, 5% – царкоўным феадалам.

Большая частка насельніцтва (каля 95%) пражывала ў вёсках і сёлах. Аснову гаспадаркі сялян і феадалаў складалі раслінаводства і жывё­ла­га­доў­ля. Развітае ворнае земляробства, заснаванае на выкарыстанні драўляных сох з жалезнымі нарогамі, цяглай сілы коней або валоў, вы­ка­рыс­тан­ні трохполля, давала ўстой­лі­выя ўраджаі жыта, ячменю, про­са, пшаніцы, аўса і інш. збожжа­вых культур. Для вырабу тканіны і ін­шай прадукцыі шырокае распаў­сюд­жан­не мелі пасевы ільну, пянькі, ка­ноп­лі. Пэўную долю харчо­вых прадуктаў давала агародніцтва і сада­вод­с­т­ва.

У мэтах апрацоўкі зямлі, для ваенных або транспартных патрэб раз­водзі­лі­ся коні. Буйнарагатая жывёла, козы, свінні, авечкі, а таксама хат­няя птушка забяспечвалі патрэбы людзей у харчовых прадуктах і сы­ра­ві­не для вырабу адзення, абутку і інш. Важную ролю ў гас­па­дар­цы сельскага жыхарства адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніц­т­ва, а таксама хатнія промыслы – ткацтва, рамёствы.

Сяляне ў ХІV – першай палове ХVІ ст. звычайна называліся «людзьмі», «смердамі», «мужыкамі». Паводле прыналежнасці зямлі, якой яны карысталіся, існавалі вяліка-княжацкія (гаспадарскія), шляхец­кія, царкоўныя (духоўныя) сяляне. Тыя, асноўнай формай рэнты якіх з’яўлялася даніна, назы­ва­лі­ся даннікамі. Большая частка насель-ніц­т­ва складала­ся з цяглых сялян, якія выконвалі галоўным чынам адпра­цо­вач­ную павіннасць на палетках уладальніка. Тая ж частка сялянства, якая выконвала павіннасці ў выглядзе грашовага (чынш) падатку, звалася чыншавай.

Сялянства выконвала дзяржаўныя павіннасці па будаўніцтве і ра­мон­це абарончых збудаванняў, дарог, мастоў, па перавозцы грузаў і служ­бо­вых асоб, выплаце падаткаў на ваенныя мэты. Адзінкай па­дат­ко­ва­га абкладання вясковага насельніцтва з’яўлялася сялянская ся­м­’я – «служба» або «дым», якая карысталася надзелам ворнай зям­лі. Усе астатнія ўгоддзі – паша, сенажаць, вадаёмы і іншыя, а таксама (на пэў­ных умовах з феадалам) лес – знаходзіліся ў карыстанні ўсёй ся­лян­с­кай абшчыны, якая ўяўляла сабой спецыфічную сацыяльную адзін­ку, ад­каз­ную за выкананне павіннасцей. Менавіта на яе ўск­ла­да­лі­ся такія па­він­нас­ці, як талака – сяўба, збор ура-джаю, на­рых­тоў­ка сена і іншыя, а так­са­ма гвалты(згоны) – работы, выклі-каныя тэр­мі­но­вас­цю іх выканан­ня – тушэнне пажараў, будаўніцтва дарог, мас­тоў і іншых аб’ектаў.

З часу ўтварэння ВКЛ асноўная маса сялянства была асабіста свабод­най. Частка яго, названая чэляддзю нявольнай, фактычна з’яў­ля­ла­ся поўнай улас-насцю феадала. Акрамя асабіста залежных людзей, адроз­ні­ва­лі так званых сялян-слуг (служкі, старцы, войты, цівуны), якія аб­с­лу­гоў­ва­лі маёнтак, а таксама прыслугу (кухары, півавары і інш.), пра­мыс­ла­ві­коў (асочнікі, бортнікі, конюхі, рыбаловы, стральцы), вяс-ко­вых рамеснікаў (кавалі, цесляры, ган­ча­ры, калёснікі, кушняры).

Доўгі час свабодныя сяляне ў пошуках лепшых умоў жыцця мелі маг­чы­масць пераязджаць ад аднаго феадала да другога. З ХV ст. яны ста­лі па-дзяляцца на «людзей пахожых», якія мелі такое права, і «людзей непа-хожых», якія яго страцілі. Так, у 1447 г. прывілей вялікага кня­зя Казіміра (1440–1492) абавязваў феадалаў не прымаць у свае маён­т­кі тых сялян, якія пакінулі гаспадароў без іх дазволу. Тым самым пры­ві­лей паслужыў пачаткам юрыдычнага афармлення прыгоннага пра­ва. У ХV–ХVІ стст. адбываўся працэс пераўтварэння «пахожых» ся­лян у «непахожых» за кошт тых, хто доўгі час пражываў на зямлі ад­на­го ўладальніка. Паводле Статута 1529 г., «непахожымі» прызнавалі­ся сяляне, якія пражылі ў аднаго гаспадара больш за 10 гадоў.

Змяншэнне фонду дзяржаўных зямель, а таксама драбленне феада­ль­ных уладанняў з-за іх пераразмеркаванняў паміж нашчадкамі адмоў­на адбівалася на паступленні падаткаў у дзяржаўны бюджэт, запатра­ба­ва­ла правядзення аграрнай рэформы. Яе неабход­насць падмацоў­ва­ла­ся неда-сканаласцю сістэмы падаткаў і павіннас­цей, патрэбай у па­вы­шэн­ні даход-насці дзяржаўных зямель, а такса­ма ростам попыту на збожжа на заходне-еўрапейскіх рынках.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Утварэнне і фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі ВКЛ. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё ў ХІІІ-ХVІ стст.) | Утварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 1656; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.019 сек.