Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Утварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі

Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феада-лу, – «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.

Пад уздзеяннем прагрэсіўных павеваў з Заходняй Еўропы, а такса­ма аба-піраючыся на традыцыі вечавых сходаў, гараджане – майстры, купцы, шляхта асобных беларускіх гарадоў – здолелі дамагчыся ад іх уласнікаў або вялікага князя права на самакіра-ванне. Першымі так зва­нае «магдэбургскае права» атрымалі жыхары Віль-ні (1387), Берасця (1390), Гародні (1391), Слуцка (1441), Полацка (1498), Менска (1499). Па магдэбургскім праве жыхары горада выходзілі з-пад улады фе­а­да­лаў, а таксама ваявод, стараст і іншых службовых асоб ВКЛ. Ажыц­цяў­лен­не і ахова іх правоў уваходзілі ў абавязкі гарадской рады.

Аб’яднанні купцоў зваліся брацтвамі. Яны імкнуліся да манаполіі ў ме-жах свайго горада і падуладнай яму перыферыі. Купцы прыносі­лі прысягу на вернасць гораду, свайму цэху, складалі агульную касу ўза­е­ма­да­па­мо­гі, мелі сваю пячатку, харугву, дом для сходаў.

Удасканаленне тэхнікі і тэхналогіі землеапрацоўкі, выкарыстанне трох­пол­ля, павышэнне ўраджайнасці збожжавых, тэхнічных і садова-ага­род­ных культур, павелічэнне пагалоўя хатняй жывёлы забяспечыла маг­чы­масць далейшага развіцця насельніцтва. Інтэнсіфікацыя рамяства і гандлю, у тым ліку замежна­га, абумовіла з’яўленне ў ВКЛ у ХІV–ХV стст. новага тыпу паселішчаў – так званых мястэчак, жыхары якіх зай­ма­лі­ся аб­с­лу­гоў­ван­нем гандлёвых караванаў, а таксама вырабам ра­мес­ных тавараў. Частка насель-ніцтва, свабоднага ад прыгону, займа­ла­ся будаўніцтвам, промысламі, земляробствам.

З гэтай нагоды ў 1557г. пачалася аграрная рэформа, названая ў ад­па­вед­нас­ці з «Уставай на валокі» «валочнай памерай». Так, адзінкай па­дат­ка­аб­к­ла­дан­ня ўсталёўвалася 1 валока – зямля плошчай 20 дзе­ся­цін або 21,36 га. Кожная сялянская сям’я надзялялася 1 ва­ло­кай, а разам з ёй усталёўваўся аб’ём павіннасцей. Сяляне па-ра­ней­ша­му выконвалі гвалты і талокі.

У ліку важнейшых мэт рэформы з’яўлялася заснаванне «фа­ль­вар­каў»феадальных гаспадарак, скіраваных на вытворчасць таварна­га збож­жа. Кожны фальварак мусілі апрацоўваць сялянскія гаспадар­кі. Так, на трымальнікаў 7 сялянскіх валок прыпадаў абавязак апра­цоў-ваць 1 валоку феадальнай зямлі. Адпаведна ўзніклі новыя катэго­рыі за­леж­на­га сялянства. Так, цяглыя сяляне пераважалі там, дзе існа­ва­лі фа­ль­вар­кі. За карыстанне валокай зямлі яны адбывалі 2 дні паншчы­ны на тыдзень і плацілі чынш ад 6 да 21 гроша. Асадныя сяляне (чыншаві­кі) плацілі 30 грошай, выконвалі 12 талок у год або плацілі 12 грошай. Асадныя сяляне пераважалі ва Усходняй Беларусі, дзе было менш фальваркаў. Чэлядзь нявольная атры­моў­ва­ла невя-лікія надзелы зям­лі і займалася агародніцтвам.

Ажыццяўленне аграрнай рэформы мела станоўчыя для дзяр­жа­вы і кла­са феадалаў вынікі. Рэзка ўзрасла таварнасць і даходнасць сельскай гаспадаркі. Фіксаваны памер падатку даваў сялянам маг­чы­масць па­вы­сіць прадукцый-насць сваёй працы. Нягледзячы на за­ха­ван­не се­ль­с­кай абшчыны, праца яе членаў зрабілася больш самастой­най і ін­ды­ві­ду­а­лі­за­ва­най, з’арыентаванай на сувязь з рынкам.

Разам з тым усялякія перасяленні па ініцыятыве сялян забаранялі­ся, а самі яны назаўсёды прымацоўваліся да надзелаў. Статут 1566 г. уводзіў 10-гадовы тэрмін пошуку збеглых сялян, а таксама санкцыі суп­раць тых, хто іх прымаў да сябе.

Істотным чынам змянілася аблічча гарадоў. Іх колішнія драўляныя сце­ны былі заменены каменнымі, замест адных варот – будавала­ся не­ка­ль­кі брам, каля якіх збіраліся падаткі з іншагародніх гандляроў.
У буй­ней­шых з іх – Вільні, Гародні, Лідзе, Крэве, Міры былі пабу­да­ва­ны зам­кі. Але калі знешне грозны выгляд гарадоў быў абумоўле­ны час­ты­мі войнамі, то ўнутраная іх структура выяўляла чыс­та мірныя, жыц­цё­ва патрэбныя аб’екты і пабудовы: вялікакняскі (калі гэта ста­лі­ца) ці маг­нац­кі (калі гэта ўласніцкі горад) палац; ратуша (калі горад меў маг­дэ­бур­г­с­кае права), рынкавая плошча; гандлёвыя рады; цар­к­ва, кас­цёл ці сінагога; дамы майстроў, купцоў ці шляхты; вуліцы, дзе раз­мяш­ча­лі­ся майстэрні і хаты рамеснікаў.

Шырокім асартыментам вызнача­лі­ся вырабы кавалёў, кушняроў, краў­цоў, шаўцоў, ювеліраў і збройнікаў. Агу­ль­ная колькасць гарадскіх прафесій ВКЛ у ХVІ ст. складала больш за 100. Асноўнай адзінкай рамеснай вытвор-часці з’яўлялася майстэрня ў складзе майстра, чаляд­ні­ка (падмайстры) і 2–4 вучні. Майстар, ён жа ўладальнік майстэр­ні, асабіста ажыццяўляў увесь вы-творчы працэс – ад нарыхтоўкі сы­ра­ві­ны да прыдання вырабу таварнага вы-гляду. Яго па­моч­нік – чаляд­нік або падмайстар вы­кон­ваў усе даручэнні гас-падара і за сваю пра­цу атрымоўваў пэўнае жа­ла­ван­не. Вучні пачыналі з аба-вязкаў слуг і выканання простых апера­цый, толькі за сціплае харчаванне і пражы-ван­не ў доме майстра.

З мэтай устаранення або змяншэння канкурэнцыі з боку сельскіх або іншагародніх рамеснікаў, а таксама для ўпарадкавання вытворчасці і збыту сваіх вырабаў майстры адной ці некалькіх сумежных прафе­сій ста­лі аб’яд-ноўвацца ў адмысловыя арганізацыі – цэхі. У ХVІ ст. у Менску было не менш за 9 цэхаў, Берасці – 14, Слуцку – 17, Ма­гі­лё­ве – 21. На чале цэха стаяў цэхмістр (стараста), які абіраўся гру­пай ста­рэй­шых цэхавых майстроў і кіраваў яго дзейнасцю.

Кожны цэх валодаў уласным статутам, грашовымі сродкамі, гер­бам, памяшканнем для пасяджэнняў і інш. Вакол яго гуртаваліся ўсе ра­бот­ні­кі адной прафесіі. Цэх выконваў не толькі пра­фе­сій­ныя, але і ва­ен­ныя функцыі. Пад час нападу ворага на горад рамеснікі аднаго цэ-ха мусілі абараняць даручаную ім час­т­ку крэпасной сцяны.

Развіццё ў ВКЛ рамяства і таварна-грашовых адносін павялічыла ў гарадах і мястэчках праслойку купецтва. Тых купцоў, хто ажыццяўляў роз-нічны гандаль у вёсках ці мястэчках, называлі «карабейнікамі». Тых, хто вёў замежны гандаль і карыстаўся ахоўнымі граматамі вы­шэй­шых асоб дзяржа-вы, звалі «гасцямі». У Польшчу, Чэхію, Германію імі вывозіліся збожжа, лес, воск, скуры, футра, лён, пянька, дзёгаць і інш. Буйнейшы рынак з удзелам беларускіх купцоў знаходзіўся ў Круляўцы (Кёнігсберг). Асноўным плацёж-ным сродкам быў літоўскі паў­г­рош, затым – срэбны пражскі грош.

Рэкі з’яўляліся асноўнымі транспартнымі камунікацыямі. З развіц­цём ра-мяства, гандлю і таварна-грашовых адносін узніклі перадумо­вы для будаў-ніцтва новых сухапутных шляхоў, якія звязалі Полацк і Сма­ленск; Оршу, Менск і Берасце. Калі ў ХІV ст. колькасць гарадоў да­ся­га­ла 40, то да ся-рэдзіны ХVІІ ст. разам з мястэчкамі іх налічвалася 467 (з 757 па ўсім ВКЛ), дзе пражывала ад 16 да 20% усяго насельніцтва. У ліку буйнейшых гарадоў былі Полацк, Віцебск, Слуцк, Менск, Бе­рас­це, Гародня, Наваградак.

Гарадская рада (магістрат) складалася з бурмістраў, радцаў (райцаў) і членаў гарадскога суда – лаўнікаў. Усе яе рашэнні зац­вяр­д­жа­лі­ся войтам, які выбіраўся са шляхты ці заможных мяшчан і пад­па­рад­коў­ваў­ся толькі вялікаму князю. На кожную вакантную пасаду ў радзе прэ­тэн­да­ва­лі 2–4 кандыдаты. Іншаземцы, нехрысціяне, ліхвяры, бедня­кі, калекі не мелі права голаса. Самакіраванне (магістрат) засядала ў ра­ту­шы, якая будавалася ў цэнтры горада, на гандлёвай плошчы.

Існаванне на Беларусі гарадоў з магдэбургскім правам – прагрэсіў­ная з’ява эпохі Позняга Сярэднявечча і росквіту феадальнага ладу. На 1569 г. у межах ВКЛ налiчвалася прыкладна 3,5 млн. жыхароў, з iх больш за 1,8 млн. – на землях цяперашняй Беларусi. Да шляхецкага ста­ну адносiлася прыкладна 9% насельнiцтва. На пачатку ХVI ст. у ВКЛ пражывала каля 10 тыс. iудзеяў, каля 7 тыс. татараў. Буйнейшымi га­ра­дамi (прыкладна па 10 тыс. жыхароў) з’яўлялiся Берасце, Вiцебск, Маг­i­лёў, Полацк, Пiнск, Слуцк. Прык­лад­на 40% гарадоў (Быхаў, Дуброў­на, Капыль і інш.) належалi магнатам.

Асноўнай прычынай, якая падштурхнула ВКЛ да збліжэння з По­ль­ш­чай (Каронай), з’яўлялася чарговая, самая працяглая ў яго гісто­рыі Лівонская вайна (1558–1583). Так, у па­чат­ку 1562 г. войскi маскоў­с­ка­га цара Івана Грознага ўжо дайшлi да Шклова, Оршы, Вiцебска, а праз год, 15 лютага, захапілі Полацк.

Няўдалы для ВКЛ ход вайны абудзіў у асяроддзі яго шляхты ідэю зак­лю­чэн­ня уніі з Польшчай у мэтах абароны сваёй краіны. Але польскiя магнаты вырашылi скарыстаць цяжкае становiшча княства ў сваіх мэ­тах, навязаўшы яго паслам свае ўмовы ўніі. Іх абмеркаванне пачало­ся 10 студзеня 1569 г. у Люблiне, дзе адкрыўся агульны сейм Польшчы i ВКЛ, а 1 сакавіка большасць вялікакняскіх дэлегатаў, не пагадзіў­шы­ся з польскiм праектам унii, пакiнула горад. У тых умовах па­ля­кі дамагліся ад караля акта аб далучэннi Украіны да Польшчы.

У адпаведнасці з зацверджаным 1 ліпеня 1569 г. актам уніі, абвяшча­ла­ся аб’яднанне Польшчы (Кароны) i ВКЛ у федэратыўную дзяржа­ву – Рэч Паспа-лiтую (РП) на чале з адзіным манархам Жыгiмонтам II Аўгустам (1569–1572) і двухпалатным сеймам. Для беларуска-літоўскай шляхты ўтварэнне агульнай дзяржавы не адкідвала магчымасці да­лей­ша­га ўдасканалення ўнутранага жыцця ВКЛ. Так, у 1581 г. тут быў створаны Вышэйшы суд – «Галоўны лiтоўскi трыбунал» і пачала-ся праца па падрыхтоўцы новага Статута. У лiку распрацоўшчыкаў апош­ня­га былі вiленскi ваявода, вялiкi гетман і падканцлер Леў Са­пе­га, канцлер Астафiй Валовiч i iнш.

Новы Статут, абнародаваны ў 1588 г., уяўляў сабой не толькі звод за­ко­наў, а і прававую гарантыю самастойнасцi сваёй дзяржавы. Ха­рактэр­на, што ў ім зусім не згадвалася аб стварэнні РП. Усе яго 487 артыку­лаў увабралі нормы адміністрацыйна­га, ваеннага, су­до­ва-працэсуаль­на­га, шлюбна-сямейнага і апякунска­га, спадчыннага, зя­ме­ль­на­га, ляс­но­га і паляўнічага, крымінальнага пра­ва.

Палiтычны лад ВКЛ, замацаваны Статутам 1588 г., не адпавядаў та­му яго становiшчу ў РП, якое вызначыў Люблiнскi акт. Фар­ма­ль­на дзве дзяржавы аб’ядноўвалi толькi супольныя манарх i сойм. Асобнымi ж для ВКЛ былi скарб i манета, канцылярыя, тры­бу­нал, войска, за­ко­ны, дзяржаўная мова. Вы-канаўчая ўлада ў княстве здзяйснялася ўлас­най адміністрацыяй на чале з кан-цлерам. Такім чынам, паглынання Каронай ВКЛ не адбылося. Кіруючым вяр-хам княства ўдалося заха­ваць яго самастойнасць у складзе федэратыўнай РП.

У адпаведнасці з Люблінскай уніяй, вышэйшымі ор­га­на­мі дзяржаў­най улады ў РП былі кароль і парламент. Пасада кара­ля з’яўлялася выбарнай, а парламент (сейм) складаўся з дзвюх палат – сената і пасольскай ізбы. Як вышэйшы кіруючы орган сенат (рада) фар­ма­ваў­ся тэрмінам на два гады з найбольш знатных і ўплывовых прад­с­таў­ні­коў духоўных і свецкіх феадалаў, усяго да 150 чал. Больш за 200 дэпутатаў павятовых сеймі­каў складалі па-сольскую ізбу. Па­пя­рэд­не абмеркаваныя пастановы ад­на­га­лос­на прымаліся на агульным пасяджэнні сейма і пасля зацвярджэн­ня іх каралём набывалі сі-лу за­ко­на. Іншая справа, калі дэпу­тат, спасылаючыся на права liberum veto, галасаваў супраць, тады адхі­ляў­ся ўвесь законапраект.

Вышэйшая выканаўчая ўлада ўскладалася на караля. Пас­ля смерцi Жыгi-монта II Аўгуста (1572) шляхта прад’явіла новаму ка­ра­лю Генры­ху Валуа (1573–1574) пэўныя ўмовы, якія знайшлі адбітак у двух ак­тах – «Пакта канвента» і так званых «Генрыкавых артыкулах». Павод­ле першага дакумента, кароль абавязаўся праводзіць палітыку, скра­ва­ную на ўмацаванне знешніх сувязей з Францыяй. Паводле друго­га, ён быў абавязаны скл­i­каць сеймы ў Варшаве праз кожныя 2 гады, а ў асобных выпадках – часцей. Дзей-насць манарха кантралявалася 16 сенатарамі-рэзiдэнтамі. Ён не меў права склікаць апалчэнне і ўста­лёў­ваць новыя падаткі без згоды сейма. Шляхта набывала правы ства­рэн­ня аб’яднанняў (канфе­дэ­ра­цый). Адмова караля выконваць пра­д­’­яў­ле­ныя артыкулы і апраўдвала ўзброенае яму супраціў­лен­не (рокаш). Та­кім чынам, РП уяўляла сабой шляхецкую саслоўную рэспубліку. Сам кароль лiчыўся «першым сярод роўных» i абавязваўся за­хоў­ваць «залатыя шляхецкія вольнасці».

На працягу амаль ста гадоў пасля Люблінскай уніі ВКЛ у палітыч­най сіс-тэме РП мела статус самастойнай дзяржавы са сва­ёй тэрыто­ры­яй, вышэйшы- мі (генеральны соймік, канцылярыя, трыбунал) і мяс­цо­вы­мі ўладнымі струк-турамі, заканадаўствам (Статут 1588), дзяржаў­най мовай, войскам, мытняй, скарбам і інш. Але пад уздзеяннем важ­ных падзей (рэфармацыя, утварэн­не уніяцкай царквы, контррэфарма­цыя і інш.) бела­рус­кая шляхта трапляла ў залежнасць ад мяс-цовых маг­на­таў. Ёй удалося аднавіць дзейнасць свайго генера­ль­на­га сойміка.

У 1673 г. сейм РП пры­няў пастанову аб скліканні кожнага трэцяга агу­ль­на­га закана­даў­ча­га органа ў Гародні. Гэтая ўступка літоўска-бела­рус­кай шляхце магла мець канструкцый­ны працяг у справе ўмацаван­ня самастой-насці княства. Але яе асабіс­тыя амбіцыі апынуліся мац­ней за дзяржаўныя інтарэсы. Яе імкненне набыць такія ж «залатыя во­ль­нас­ці», далучыцца да «польскага народа шляхецкага» і тым узняць свой прэстыж прыму­ша­ла ад-мовіцца ад сваёй рэлігійнай (праваслаў­най) і нацыянальнай (літоўска-бела-рускай) ідэнтычнасці на карысць каталіцкай і польскай. Адной з вы­раз­ных прыкмет гэтай з’явы ста­ла пастанова жнівеньскага сойму 1696 г., паводле якой шляхта ВКЛ дамаглася ад караля РП увядзення на сваёй тэрыторыі польскай мо­вы замест беларускай. Тым самым дзяржаўнасць ВКЛ пазбавілася ад­на­го са сваіх важнейшых атрыбутаў. У выніку паміж саслоўямі шляхты з аднаго боку і сялянамі з мяшчанамі з другога паглыбіўся рас­кол па рэлігійна-нацыянальнай прыкмеце.

Пры гэтым шляхта як вышэйшае саслоўе па меры развіцця эка­на­міч­ных, палітычных, духоўна-культурных працэсаў губляла былую ед­насць і распада-лася на групоўкі на чале з магнатамі. Па-першае, з 1610 г. кароль перанёс сваю рэзідэнцыю ў Варшаву, таму іх уплыў у най­бо­ль­шай ступені адчуваўся менавіта ў княстве. Па-сутнасці, мяс­цо­выя сеймікі выконвалі волю магнатаў, як правіла, ігнаруючы дзяр­жаў­ныя інтарэсы. У тых умовах нават вышэйшы заканадаўчы орган – сейм – пачынае даваць збой. Так, за час з 1652 па 1764 г. у вынiку под­ку­паў магнатамі яго дэпутатаў 48 пасяджэнняў з 55 было сарва-на з-за выкарыстання liberum veto.

У другой палове ХVІІ ст. слабасць каралеўскай улады і нядзе­ез­до­ль­насць сейма выклікалі сутыкненні паміж магнацкімі групоўкамі Па­цаў, Агінскіх, Сапегаў, якія суправаджаліся ахвярамі і разбурэннямі. У час Паўночнай вайны ў шляхецкіх колах узнікла так званая Вя­лі­как­ня­жац­кая канфедэрацыя, якая падтрымала Пятра І.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Знешняя палітыка ВКЛ) | Эканамічнае і сацыяльнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай. Канфесійныя працэсы на Беларусі ў XVI – ХVII стст
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 2569; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.03 сек.