Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Клас хвашчовыя (Equisetopsida)




Клас кліналіставыя (Sphenophyllopsida).

Уключае парадак кліналіставыя (Sphenophyllales), сям’ю кліналіставыя (Sphenophyllaceae) і род кліналіст (Sphenophyllum).

Гэта былі невялікія расліны. Яны мелі тонкае ўздоўж рабрынкавае лазячае сцябло з вузламі і міжвузеллямі. Вымерлыя расліны. Жылі ў познім дэвоне – пермі (380-240 млн. гадоў назад).

Гаметафіты разгледжанага класа невядомы.

Утрымоўвае парадак хвашчовыя (Equisetales), сем’і каламітавыя (Calamitaceae) і хвашчовыя (Equisetaceae).

Вымерлыя прадстаўнікі аб’яднаны ў сям’ю каламітавыя. Віды сям’і каламітавых былі шырока распаўсюджаны ў карбоне і тады разам з лепідадэндронамі, сігілярыямі, папарацямі і кардаітамі ўтваралі лясы, якія далі залежы каменнага вугалю.

Па знешняму выгляду і будове каламіты нагадвалі сучасныя хвашчы, але адрозніваліся ад іх, бо былі дрэвамі, і дасягалі 30 м вышыні. Сярод іх былі як раўнаспоравыя, так і разнаспоравыя віды.

Сям’я хвашчовыя ўключае адзін род хвошч (Equisetum) і 25 відаў. У Рэспубліцы Беларусь расце 8 відаў хвашчу. Яны растуць на балотах (E. palusire, E.fluviatile), у лясах (E.sуlvaticum), па хмызняках (E. hyemale), на лугах, раллях (E. pratense, E. arvense) і інш.

Сучасныя хвашчы – невялікія травяністыя расліны 80-100 см вышыні, 2-5 см таўшчыні. Трапічны паўднёваамерыканскі E. giganteum дасягае 10-12м даўжыні і з’яўляецца ліянай.

Хвошч мае гарызантальна размешчанае ў глебе карэнішча, ад вузлоў якога адыходзяць тонкія карані і ўгару падымаюцца надземныя парасткі.

Сцябло хвашчу членістае, рабрынкавае, складаецца з вузлоў і міжвузелляў. Міжвузелле полае ў сярэдзіне, вузлы запоўнены парэнхіматычнай тканкай.

Тып стэлы хвашчу - артрастэла (ад грэч. arthron – сустаў, ці ад лац. аrthrиs – членісты).

Лісты хвашчоў лускаватыя, бурыя, карычневыя, пазбаўлены хларафілу, зрасліся ў ніжняй частцы ў трубчастую похву, якая прымацоўваецца да вузла. З прычыны рэдукцыі лістоў функцыю асіміляцыі выконваюць зялёныя парасткі і сцёблы. Галінкі размяшчаюцца кальчакамі, прабіваючы похву зрослых лістоў.

На папярочным разрэзе сцябло мае наступную будову. Зверху сцябло няроўнае, мае ўзвышаныя ўчасткі (рабрынкі), якія чаргуюцца з лагчынкамі. Зверху сцябло пакрыта аднаслойнай эпідэрмай, насычанай крэменязёмам, што надае яму трываласць. Углыб ад эпідэрмы размешчана кара і кальцо дробных ізаляваных праводзячых пучкоў калатэральнага тыпу, закрытых, з карынальнымі (ад лац. carina – кіль, грэбень) каналамі. У цэнтры сцябла знаходзіцца поласць на месцы разбуранага асяродка. Пад рабрынкамі размешчаны ўчасткі механічнай тканкі, а пад лагчынкамі – асіміляцыйная тканка і валекулярныя (ад лац. vallis – даліна, лагчынка) поласці. Спараносныя стробілы (шышкі) на спараносных парастках у хвашчоў узнікаюць па адным на верхавіне галоўнага парастка. У большасці відаў спараносны стробіл зялёны. У хвашчу палявога – парасткі двух тыпаў. Вясной ад карэнішча вырастаюць бурыя спараносныя парасткі, якія нясуць адзін стробіл. Стробіл хвашчу складаецца са шматлікіх спарангіяфораў, сабраных кальчакамі на яго восі. Спарангіяфоры складаюцца з ножкі і шчыткападобнага шасціграннага дыска. На ніжнім баку дыска, вакол ножкі, размяшчаюцца 5-13 мехападобных спарангіяў. У спарангіях шляхам меёзу ўтвараецца вялікая колькасць аднолькавых спор (раўнаспоравасць). Спора мае тры абалонкі: эндаспорый, экзаспорый і эпіспорый (з двух спіральназакручаных стужак, спружынак, гаптэр, якія перакрыжоўваюцца і пашыраюцца на чатырох канцах лапатчата. У сухое надвор’е гаптэры раскручваюцца, што садзейнічае распаўсюджванню спор групамі. У сырое надвор’е яны закручаны вакол споры. Спарангіі лопаюцца ўздоўж трэшчынай. На зямлі споры прарастаюць у зарастак. Зарастак хвашчу мае выгляд зялёнай шматразова рассечанай пласцінкі памерам 0,1 - 0,9 см. У загушчаных пасевах зарастак у выглядзе зялёнай ніткі. Антэрыдыі і архегоніі ўзнікаюць ці на адным і тым жа зарастку, ці на розных зарастках, нягледзячы на тое, што споры марфалагічна аднолькавыя.

Многія віды хвашчу маюць фізіялагічную разнаспоравасць.

У лепшых умовах увільгатнення, асвятлення са спор развіваюцца больш буйныя зарасткі (жаночыя), у горшых - дробныя зарасткі (мужчынскія).

Антэрыдыі хвашчоў пагружаны ў тканку зарастка. У іх развіваюцца звыш 200 мнагажгуцікавых сперматазоідаў. Архегоніі шыйкамі ўзвышаюцца над зарасткамі. Апладненне адбываецца ў сырое надвор’е. Зародак падвеска не ўтварае і складаецца са сцяблінкі, 2 – 3 лісцікаў і карэньчыка.

Пасля спаранашэння спараносны парастак адмірае. З карэнішча вырастаюць новыя, зялёныя, моцна разгалінаваныя парасткі.

Практычнае значэнне хвашчоў невялікае. Сцяблы ўтрымліваюць крэменязём і пагэтаму выкарыстоўваюцца для чысткі металічнай пасуды і паліроўкі дрэва. Клубеньчыкі на карэнішчах хвашчу палявога можна ўжываць у ежу (утрымліваюць крухмал). Некаторыя з іх пустазелле – хвошч палявы, хвошч лугавы; некаторыя ядавітыя (хвошч балотны).

У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь занесены рэдкія рэліктавыя віды хвошч вялікі (Equisetum telmateia) і хвошч стракаты (E. variegatum).

 

4. Аддзел папарацепадобныя (Polypodiophyta). Агульная характарыстыка, прадстаўнікі, іх практычнае выкарыстанне і ахова. Папараці ўзялі пачатак, ад рыніяфітаў праз трымерафітаў. Па сваёй старажытнасці яны ўступаюць толькі рыніяфітам і дзеразападобным і маюць прыкладна аднолькавы геалагічны ўзрост з хвошчападобнымі. Гэта вялікая група вышэйшых споравых раслін. Папарацяў у цяперашні час налічваецца 300 родаў і каля 12000 відаў. Гэта раўнаспоравыя і разнаспоравыя сасудзістыя расліны – макрафілы.

Аддзел уключае 7 класаў: анеўрафітапсіды (Aneurophytopsida), археаптэрыдапсіды (Archaeopteridopsida), кладаксілапсіды (Cladoxylopsida), зігаптэрыдапсіды (Sygopteridopsida), офіяглосапсіды (Ophioglossopsida), мараціяпсіды (Marattiopsida), папараці (Polypodiopsida). Першыя чатыры класы папарацяў – вымерлыя расліны.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 653; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.