Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Клас гінкгавыя (Ginkgoopsida)




Клас бенетытавыя (Bennettitopsida).

Выкапнёвыя расліны, жылі на Зямлі ад трыясавага да мелавога перыяду мезазою (200-110 млн. гадоў).

Выміранне бенетытавых супала з узнікненнем і нечаканым росквітам кветкавых раслін. Гэта былі невялікія дрэвы аблічча сагаўнікаў ці папарацяў. Іх сцёблы былі высокімі, калонападобнымі, ці багата разгалінаванымі ад асновы. Лісты ў большасці былі складанаперыстымі, радзей простымі, цэльнымі. Па будове сцябла бенетыты былі падобны да сагаўнікаў.

Асаблівасць бенетытаў – наяўнасць двухполай пазушнай шышкі, стробілы. Звонку шышка была адзета верхавіннымі лістамі, размешчанымі па спіралі. Далей па восі шышкі размяшчаліся кругамі перыстыя (радзей цэльныя) мікраспорангіяфоры з мікраспарангіямі. Шматлікія мікраспоры былі без паветраных мяшкоў. У верхняй частцы стробіла, заканчваючы вось, размяшчаліся мегаспарангіяфоры ў выглядзе доўгай ножкі з мегаспарангіямі (семязачаткамі). Яны чаргаваліся са стэрыльнымі лускавінкамі, якія на верхавіне двухбакова пашыраліся, ахопліваючы з бакоў семязачатак і ахоўваючы яго. Пагэтаму бенетытаў называюць "паўпакрытанасеннымі" раслінамі.

Пасля адкрыцця бенетытаў ix шышку (стробіл) сталі разглядаць як прататып кветкі пакрытанасенных раслін. Англійскія палеабатанікі Арбер і Паркін стварылі страбілярную гіпотэзу паходжання кветкавых раслін. На самой справе, двухполая шышка бенетытаў знешне падобна на кветку магноліі, але пакрытанасеннасць у іx іншай прыроды, чым у кветкавых раслін.

Уключае парадак Ginkgoales. У цяперашні час прадстаўлены адзіным відам - гінкга двухлопасцевы (Ginkgo bіloba). У дзікім стане гэты від сустракаецца толькі ў гарах Паўднёва - Усходняга Кітая, але з даўніх часоў шырока культывуецца ў раёнах з умераным кліматам.

Гінкга - "жывы выкапнёвы" прадстаўнік. У мезазоі гінкгавыя былі шырока распаўсюджаны на зямлі (Еўразія, Паўночная Амерыка, Паўднёвае паўшар’е). Згасанне гінкгавых пачалося з мелавога перыяду.

Гінкга двухлопасцевы - лістападнае дрэва да 40 м вышынёй і 4,5 м у абхваце. Мае парасткі двух тыпаў – падоўжаныя (аўксібласты) і пакарочаныя (брахібласты). На падоўжаных парастках лісты размешчаны рассеяна, на пакарочаных сабраны пучкамі па 3-5. Лісты чаранковыя, веерападобныя, двухлопасцевыя. Жылкаванне лістоў дыхатамічнае. Вясной і летам лісты светла-зялёныя, увосень - жаўтаватыя, кармінава-чырвоныя.

Анатамічная будова сцябла тыповая для хвойных: слабаразвіты асяродак, другасная драўніна з трахеід i асяродкавых прамянёў, камбій, кара.

Гінкга - расліна двухдомная. Мужчынскае "суквецце" мікрастробіл мае выгляд каташка. Каташкі размешчаны на верхавіне кароткага парастка (брахібласта). На восі каташка размешчаны мікраспарангіяфоры. Кожны мікраспарангіяфор на ніжнім баку нясе звычайна 2, радзей 3-7 мікраспарангіяў. Мікраспоры без паветраных мяшкоў. Мікраспоры прарастаюць у зарастак яшчэ ўнутры мікраспарангія. Прарастанне ідзе, як у сагаўнікаў, з утварэннем мужчынскага зарастка.

Прарастанне мікраспоры гінкга вядзе да ўтварэння дзвюх праталіяльных, антэрыдыяльнай і гаўстарыяльнай клетак. Развіцце гаўсторыі, працэс апладнення, фармаванне зародка і насення ў цэлым падобна на сагаўнікавыя. Насенне прарастае без бачнага перыяду спакою, што адносіцца да ліку прымітыўных прыкмет. Насенне гінкга выкарыстоўваецца ў медыцыне і ўжываецца ў ежу. Як дэкаратыўнае, гінкга выкарыстоўваецца для азелянення паўднёвых гарадоў.

Рысамі прымітыўнай арганізацыі гінкга з’яўляецца: дыхатамічнае жылкаванне лістоў; прысутнасць пылковай камеры, запоўненай сліззю; рухомыя мужчынскія гаметы – сперматазоіды; прарастанне насення без перыяду спакою.

 

3. Клас хвойныя: сістэматыка, характарыстыка, асноўныя прадстаўнікі. Клас хвойныя (Pinopsida) падзяляецца на два падкласы: кардаіты (Cordaitidae) і хвойныя (Pinidae).

Падклас кардаіты (Cordaitidae) уключае парадак Cordaitales і сям’ю Cordaitaceae. Сюды ўваходзіць вымерлая група насенных раслін. Гэта былі дрэвы да 30 м вышыні і больш 0,5 м у дыяметры з манападыяльным разгалінаваннем. Кардаіты – верагодныя продкі прадстаўнікоў падкласа хвойных.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 539; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.