Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Парадак макакветныя: агульная характарыстыка парадка, эвалюцыя кветкі макакветных

Парадак макакветныя(Papaverales) аб’ядноўвае шматгадовыя ці аднагадовыя травы, радзей паўхмызнякі, хмызнякі ці невялікія дрэўцы. Лісты чарговыя, рэдка амаль супраціўныя ці кальчакаватыя, без прылісткаў. Характэрная наяўнасць членістых млечнікаў з млечным сокам белага ці аранжавага колеру.

Кветкі адзіночныя або ў рознага роду суквеццях, двухполыя, актынаморфныя ці зігаморфныя, звычайна з двайным калякветнікам, 2-членныя, радзей 3-членныя. Чашалісцікаў 2, іншы раз 3 ці 4, большай часткай ападаючых. Пялёсткаў 4, радзей 6 ці 8-12, у двух кругах, свабодных, часам яны адсутнічаюць. Тычынкі шматлікія, можа быць 6-12, рэдка 4 (Hypecoum), Гінецэй паракарпны, з 3 ці 3-20 карпел; завязь верхняя, рэдка паўніжняя са шматлікімі семязачаткамі, радзей з двума або з адным. Плады – каробачкі, часта стручкападобныя.

Парадак Papaverales стаіць блізка да Ranunculales, налічвае тры сям’і.

Сям’я макавыя (Papaveraceae) уключае травы з млечнікамі і млечным сокам белага ці аранжавага колеру.

Род мак (Paрaver) налічвае да 700 відаў у нетрапічнай зоне паўночнага паўшар’я. Прадстаўнік мак снатворны (P. somniferum) вядомы толькі ў культуры. Формула кветкі: ÛСа2Со2+2Аg (∞). Плод – каробачка. Гэта буйная, да 1 м вышынёй травяністая расліна, аднагадовая, голая ці пакрытая рэдкімі валаскамі. Лісты прадаўгаватыя, суцэльныя ці надрэзана-лопасцевыя, шызыя, без прылісткаў.

Кветкі буйныя, адзіночныя, на доўгай кветаножцы. Чашачка двухлістая, ападаючая пры распусканні кветкавага бутона. Пялёсткаў 4 – белыя, фіялетавыя ці чырвоныя, размешчаныя ў двухчленных кругах. Тычынак шмат у кругах. Гінецэй з 8-12 пладалісцікаў з буйной завяззю і дыскападобным, па краях лопасцевым, рыльцам. Пры паспяванні пад дыскападобным шчытком каробачкі ўтвараюцца дзірачкі, праз якія рассейваецца насенне. Апыляецца насякомымі.

“Глухія” сарты – культурныя сарты маку. Выкарыстоўваецца насенне, багатае алеем, у кандытарскай вытворчасці.

Мак самасеў (P. rhoeas) – пустазелле.

Опіумныя сарты маку выкарыстоўваюць для атрымання медыцынскіх прэпаратаў (марфін, кадэін, папаверын). Іх ужываюць наркаманы. Наркаманія – негатыўная сацыяльная з’ява, з якой вядзецца барацьба ў многіх краінах свету, у тым ліку і ў нашай.

Снатворнае дзеянне маку выкарыстоўвалі яшчэ ў дарэвалюцыйны час; сяляне, напрыклад, паілі дзяцей настоем маку на малацэ, каб яны моцна спалі і не перашкаджалі ў працы. Гэта шкодна ўздзейнічала на здароў’е дзяцей, здараліся нават трагічныя выпадкі.

Падтыннік вялікі (Chelidonium majus) – пустазелле, расце ў садах, парках, канавах. Утрымлівае млечны сок аранжавага колеру. Формула кветкі: ÛСа2Со2+2АG (2). Плод – каробачка стручкападобная. Назіраецца стабілізацыя частак кветкі. Лік пладалісцікаў становіцца пастаянным. Насенне падтынніку мае масляністыя прыдаткі. Распаўсюджваецца мурашкамі – мірмекахарыя.

Далейшая стабілізація будовы кветкі наглядаецца ў рода Hypecoum з сям’і Hypecoaceae. Формула:ÛСа2Со2+2А2+2G (2).

У сям’і дымніцавыя (Fumariaceae) адзначана далейшая рэдукцыя андрацэя. Дзве тычынкі ўнутранага круга расшчапіліся да асновы, і іх палавінкі прыраслі з двух бакоў да ніцей тычынак знешняга круга. У выніку ў кветцы аказаліся фактычна дзве бакавыя тычынкі з трыма долямі:ÛСа2Со2+2А2G (2).

У чубаткі (Corydalis) кветка становіцца зігаморфнай: ↑Са2Со2+2А2G (2). Такім чынам, у макападобных наглядаецца прагрэсіўная эвалюцыя ў будове кветкі ў сувязі з прыстасаваннем да энтамафіліі: ад кветак правільных, актынаморфных са шматлікім андрацэем і гінецэем да кветак няправільных, зігаморфных з рэдукцыяй андрацэя і гінецэя.

У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь занесена чубатка прамежкавая (Corydalis intermedia).

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Падклас ранункулідныя (Ranunculidae) | Неподвижное колесо
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 767; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.