Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Парадак гарбузакветныя (Cucurbitales)




Гэты парадак аб’ядноўвае шматгадовыя ці радзей аднагадовыя травы, рэдка паўхмызнякі і хмызнякі, і толькі адзін род – Dendrosicyos (востраў Сакотра) уяўляе сабой невялікія дрэвы з мясістым і сакавітым сцяблом.

Травяністыя формы маюць вусы (часта разгалінаваныя) – відазмяненні парасткаў. Лісты чарговыя, звычайна пальчата-, радзей перысталопасцевыя ці раздзельныя, без прылісткаў. Кветкі ў пазушных суквеццях, часам рэдукаваны да адной кветкі, аднаполыя (аднадомныя ці двухдомныя), вельмі рэдка двухполыя, звычайна актынаморфныя, большай часткай 5-членыя. Чашачка 5 (3-6) –лопасцевая, венчык больш ці меньш глыбока 5 (3-6)-лопасцевы. Тычынак 5 ці 3, вельмі рэдка 2, свабодных ці розным чынам зрошчаных. Гінецэй паракарпны з 3 (4-5) карпел (пладалісцікаў), завязь ніжняя, 3-гняздовая, звычайна з многімі семязачаткамі. Плады – ягады ці гарбузы, сакавітыя ці сухія каробачкі. Уключае адну сям’ю – Cucurbitaceae.

Сям’я гарбузовыя (Cucurbitaceae) шырока рапаўсюджана ў трапічных ці субтрапічных абласцях, адносна нямнога відаў ва ўмераных абласцях. Сям’я ўтрымлівае да 90 родаў і звыш 850-1000 відаў; у краінах СНД – 14 родаў і 24 віды, у Беларусі – 4 роды і 5 відаў.

У Еўропе вядомы толькі 3 дзікарастучыя віды. У практычных адносінах некоторыя гарбузовыя ўяўляюць вялікую каштоўнасць і даўно ўведзены ў культуру як бахчавыя і агароднінныя расліны.

Агурок (Сucumis) мае неразгалінаваныя вусікі. Гэта аднадомная з раздельнаполымі кветкамі аднагадовая расліна з востралопасцевымі лістамі. Завязь прадаўгаватая і пакрыта шыпікамі. Венчык глыбокапяціраздзельны жоўты. Формула тычынкавай кветкі: ♂ÛCa(5)Co(5)A(2),(2),1G0 песцікавай: ♀Û.

Плод – сакавіты, несапраўдны, ягадападобны. Радзіма агурка – Індыя. У СНД вырошчваюць у адкрытым грунце да 600 паўночнай шыраты, а ў цяпліцах і паўночней. У атрыманні ўраджаю істотную ролю адыгрывае колькасць мужчынскіх і жаночых кветак на расліне, якая рэгулюецца прышчыпкай. Агуркі выкарыстоўваюць у свежым, салёным і марынаваным выглядзе як смакавую прыправу да мяса, бульбы, салаты і г.д. Пажыўныя вартасці агурка нязначныя (утрымліваюць да 98% вады).

У родзе дыня (Melo) 10 відаў, у СНД толькі адзін. Гэты від мае тупалопасцевыя лісты і кветкі меншыя, чым у агурка. Разводзяць на поўдні СНД. Культура дыні вядома была 4000 гадоў да н.э. Плады дыні ўтрымліваюць да 15-17% цукру. З дыні робяць дынны мёд (бекмес), з насення можна атрымаць харчовы і тэхнічны алей. Радзіма дыні – Амерыка.

Род кавун (Сitrullus) налічвае 5-7 відаў. У краінах СНД у культуры два віды. Характарызуецца разгалінаванымі вусікамі. Лісты ў кавуна глыбокалопасцевыя ці падзеленыя на долі, якія ў сваю чаргу значна расчлененыя. Сталовыя сарты ўтрымліваюць 6-10% цукру, вага дасягае 20 кг. З іх робяць кавунны мёд (нардэк). Кармавыя сарты ўтрымліваюць 1-3% цукру і выкарыстоўваюць на корм жывёле. Радзіма кавуна – пустыні Афрыкі.

Род гарбуз (Сucurbita) утрымлівае да 25 відаў, у краінах СНД культывуюць 5. Гарбуз звычайны – аднагадовая расліна. Мае цвёрдашурпатае апушэнне, паўзучае з вусікамі, пры дапамозе якіх чапляецца, сцябло даўжынёй да 10 м, 5-лопасцевыя лісты. Сарты гарбуза: сталовыя, кармавыя, дэкаратыўныя. Гарбузы звычайныя без сцелітых плецяў (куставыя) аб’ядноўваюць пад назвай кабачкі. Іх плады выкарыстоўваюць няспелымі. Іншыя сарты звычайнага гарбуза аб’ядноўваюць пад назвай патысоны. У іх дробныя плоскія плады з адцягнутым зубчастым краем. Іх, як і кабачкі, выкарыстоўваюць у ежу тушанымі, печанымі ці марынуюць. Насенне гарбуза ўтрымлівае 30-40% алею. Радзіма гарбуза – Амерыка.

Гарлянка (Lagenaria vulgaris) – расліна з двухраздельнымі вусікамі, глыбока рассечаным белым венчыкам, дравяністым плодам. Выкарыстоўваюць для вырабу пасуды. Разводзяць на поўдні СНД. Паходзіць, магчыма, з Заходняй Афрыкі і Азіі.

Люфа (Luffa acutangula, L. cylindrica) – расліна са свабоднымі тычынкамі, сухімі доўгімі буйнымі пладамі. Пасля згнівання мякаці іх сасудзіста-валакністыя пучкі даюць вядомую мачалку, якая ідзе таксама на выраб туфляў, капелюшоў, сцілак для абутку.

Бешаны агурок (Ecballium elaterium) – расліна без вусікаў, з плодам, пры адрыванні якога насенне актыўна выкідваецца наверх. Адсюль і назва гэтай расліны. Распаўсюджаны на поўдні еўрапейскай часткі СНД.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 567; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.