Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Парадак мальвакветныя (Malvales)

Дрэвы, хмызнякі і травы парадку мальвакветных маюць чарговыя, рэдка супраціўныя простыя ці (радзей) складаныя лісты з прылісткамі. Маладыя часткі раслін нярэдка пакрыты шматлікімі зорчатымі валаскамі. У парэнхімных тканках звычайна слізевыя клеткі, поласці ці каналы.

Кветкі ў рознага роду цымозных суквеццях, але нярэдка адзіночныя, большай часткай двухполыя, актынаморфныя, 5-членныя, з двайным калякветнікам. Чашалісцікі свабодныя ці зрослыя. Пялёсткі звычайна свабодныя, у бутоне часта скручаныя. Тычынкі звычайна ў 2-х кругах; знешні круг часта адсутнічае ці ператвораны ў стамінодыі, а колькасць членаў унутранага круга звычайна павялічана, і яны зрастаюцца або ніцямі ў калонку вакол гінецэя, або ў некалькі пучкоў. Гінецэй цэнакарпны, звычайна з многіх карпел. Завязь верхняя, шматгняздовая з адным або многімі семязачаткамі ў кожным гняздзе ці на кожнай плацэнце. Плады звычайна сухія, раскрываюцца або не раскрываюцца, касцянкападобныя ці ягады. Парадак уключае 11 сем’яў.

Сям’я ліпавыя (Tiliaceae) налічвае 46 родаў і 450 відаў. Шырока распаўсюджаны ў трапічных абласцях, асабліва ў Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Сустракаюцца таксама ва ўмераных абласцях паўночнага паўшар’я.

Уключае дрэвы, хмызнякі, рэдка травяністыя расліны. Лісты простыя, цэльныя ці лопасцевыя з прылісткамі. У кары і асяродку звычайна ёсць слізевыя ёмістасці.

Кветкі ў суквеццях двухполыя, радзей аднаполыя. Калякветнік двайны, ёсць чашачка і венчык з нектарнікамі. Андрацэй зменлівы. Асноўны яго тып – два 5-членныя кругі свабодных тычынак. У выніку расшчаплення яны ўтвараюць два кругі пучкоў, па 5 у кожным крузе. Нярэдка адзін з кругоў тычынак ператвараецца ў стамінодыі. Гінецэй сінкарпны з многіх або двух пладалісцікаў. Завязь верхняя. Формула: Û Ca5Co5AG (5). Плод – сухі, многа-, двух- ці аднагняздовы, які раскрываецца ці не раскрываецца, каробачка.

У краінах СНД род ліпа (Tilia) мае 11 відаў.

Ліпа сэрцападобная (T. cordata) – вялікае дрэва, даўгавечнае, ценевынослівае, з мяккай драўнінай і лубянымі валокнамі ў кары. Лісты чарговыя, сэрцападобныя. Кветкі ў паўпарасоніках, сабраных плейстахазіямі, з бледна-жоўтым прыкветнікам (покрыўным лістом), бледна-жоўтыя. Формула кветкі: Û Ca5Co5AG (5). Плод – арэшак адна-, двухнасенны. Семя з эндаспермам.

Ліпа вельмі важнае лясное і дэкаратыўнае дрэва. Дае мяккую драўніну і луб для розных вырабаў (мачалка, рагожавыя мяшкі, шчоткі і інш.). Кветкі – народны патагонны сродак. Лепшы меданос. Расце ў лясах СНД і Рэспубліцы Беларусь разам з іншымі драўніннымі раслінамі.

Сям’я мальвавыя (Malvaceae) налічвае 75-85 родаў і 1500-1600 відаў. Распаўсюджанне касмапалітнае, асабліва добра прадстаўлена ў трапічных абласцях.

Гэта травяністыя расліны ці хмызнякі, рэдка дрэвы з простымі, звычайна пальчата-рассечанымі лістамі. Кветка часта мае ў аснове “знешнюю чашачку” з вяршынных лістоў. Кветкі правільныя з двайным калякветнікам, пентамерныя. Пялёсткі ў бутоне скручаныя. З двух кругоў тычынак звычайна знешні недаразвіваецца, другі складаецца са шматлікіх разгалінаваных і зрослых у трубачку тычынак. Гінецэй цэнакарпны з трох-многіх пладалісцікаў, завязь верхняя. Формула кветкі: Û Ca5Co5A(∞)G (3-¥). Плод – каробачка.

Род бавоўнік (Gossypium) прадстаўлены відам бавоўнік шурпаты (G. hirsutum). Гэта вельмі разгалінаваныя травы ці хмызнякі да 1,5-2 м вышынёй, часам амаль дрэвападобныя. Хмызняковыя формы разводзяць толькі ў тропіках. Бабоўнаводства ў краінах СНД базіруецца на аднагадовай культуры бавоўніку.

Лістаразмяшчэнне чарговае, лісты 3-, 5-пальчаталопасцевыя, чаранковыя. Бабоўнік мае два віды галін: роставыя і пладовыя. Роставыя галіны монападыяльныя, пладовыя – сімпадыяльныя і пакарочаныя. Кожная пладовая галіна заканчваецца кветкай, а з бакавой пупышкі, якая ляжыць ніжэй за першую кветку, фарміруецца другая кветка і г.д. У аснове кожнай кветкі знаходзіцца “знешняя трохлістая чашачка” з калякветных лісцікаў. Сапраўдная чашачка зрослаліставая, пяцілопасцевая. Пяць пялёсткаў афарбаваны ў светла-крэмавы ці жоўты колер. Тычынкі знешняга круга рэдукаваныя. З пяці бугаркоў унутранага круга андрацэя шляхам расшчаплення тычынкавых ніцей утвараецца трубачка. Гінецэй з 3-5 пладалісцікаў, завязь верхняя з адзіным слупком і лопасцевым рыльцам. Плод – многанасенная каробачка. Кожнае семя пакрыта валаскамі 25-30 мм. З гэтых валаскоў атрымліваюць вату, вацін, вырабляюць тканіну.

Мерай барацьбы з ападаннем завязяў бавоўніку з’яўляецца яго чаканка ў фазе бутанізацыі: выдаляюць усе роставыя бакавыя парасткі і пупышкі, размешчаныя ніжэй, чым першая пладовая галіна, а затым, пасля ўтварэння жаданага ліку пладовых галін, прышчыпліваюць галоўнае сцябло.

Культура бавоўніку вядома з глыбокай старажытнасці (Індыя, Кітай). Першапачаткова бавоўнік вырошчвалі як шматгадовую расліну. Прасоўванне бавоўніку ў субтропікі звязана з адборам хуткаспелых і аднагадовых форм. Выведзена шмат сартоў бавоўніку з аднагадовых форм. Каля 70% сусветнай вытворчасці валакна прыходзіцца на бавоўну. У культуру ўведзена 5 відаў бавоўніку. Сярод іх выдзяляюцца сарты “упланд” – з тонкім і доўгім валакном (70% плошчы), а таксама “гуза” ці “каракоза” – з кароткім і грубым валакном.

Род кенаф (Hibiscus) прадстаўлены 250 відамі, якія растуць у цёплых краінах. Пераважна гэта дрэвы і хмызнякі. Кветкі з падчашай з многіх лісцікаў, плады – пяцігняздовыя каробачкі. У краінах СНД разводзяць некалькі відаў на поўдні. Кенаф (Н. cannabinus) атрымаў назву бамбейская пянька. Гэта высокая травяністая стройная расліна з 5-, 7-дольнымі лістамі. Дае светлае, мяккае і гнуткае валакно, якое выкарыстоўваюць для вырабу мешкавіны.

Ружа кітайская (Н. rosa-sinensis) – звычайна дрэва з чырвонымі кветкамі. Дэкаратыўная пакаёвая расліна. На поўдні расце ў адкрытым грунце. Радзіма – Паўднёва-Усходняя Азія.

Канатнік (Abutilon theophrasti, A. avicennae) – травяністая расліна да 4 м вышынёй з буйнымі цэльнымі сэрцападобнымі лістамі, як у сланечніка. У краінах СНД разводзяць на поўдні. Дае грубае валакно.

Алтэй лекавы (Althaea officinalis). Часта расце на вільготных лугах, на берагах рэк большай часткі краін СНД. Карані яго выкарыстоўваюць пры розных катарах як сродак, які памяншае раздражненне.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Парадак каперсакветныя (Capparales) | Кинематика и динамика КШМ
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 524; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.