Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Парадак бабовакветныя (Fabales)

Парадак бабовакветныя: характарыстыка, сістэматыка, прадстаўнікі, іх выкарыстанне і ахова, напрамкі эвалюцыі будовы кветкі.

Оборудование, для обслуживания шин

Стенд для демонтажа шин грузовых автомобилей Ш-509
Стенд для демонтажа и монтажа шин легковых автомобилей Ш-501М
Компрессор воздушный 1552В5
Воздухораздаточная колонка С-401
Наконечник с манометром Ш-602
Станок для балансировки колес  
Установка для мойки колес  
Ванна для проверки герметичности камер автомобильных шин Ш-902
Сушильная камера  
Клеть предохранительная Р-528
Стеллаж для колес Р-969
Вешалка для камер Ш-511
Прибор для клеймения покрышек  
Электроталь ТЭ-0,25
Верстак  
Станок точильный для заточки инструмента и шероховки камер 332Б
Электровулканизатор  
Набор инструмента шиноремонтника  
Станок для осмотра покрышек (борторасширитель, спрейдер)  
Клеемешалка (смеситель)  
Подъемник для вывешивания автомобиля  
Домкрат гаражный  
Гайковерт И-330М
Тележка для снятия и установки колес  

 

Дрэвы, хмызнякі, паўхмызнякі, шматгадовыя і аднагадовыя травы з чарговымі ці рэдка супраціўнымі, звычайна складанымі (перыстаскладанымі, радзей пальчатаскладанымі, трайчастымі) ці ў выніку недаразвіцця часткі лісцікаў другасна простымі лістамі, у большасці выпадкаў з прылісткамі. Кветкі большай часткай у гронках, каласах ці галоўках, двухполыя ці рэдка аднаполыя, актынаморфныя (Mimosaceae) ці часцей зігаморфныя, звычайна 5-членныя, з двайным калякветнікам. Чашалісцікаў 5 (3-6), свабодных ці больш-менш зрошчаных. Пялёсткі звычайна ў колькасці чашалісцікаў, свабодныя ці два пярэднія зрасліся ў аснове, створкавыя ці часцей чарапічныя. Тычынак большай часткай 10, радзей 9, іншы раз меней ці, наадварот, тычынкі шматлікія; ніці іх свабодныя ці зрошчаныя. Гінецэй апакарпны, звычайна манамерны, рэдка з 2 ці большага ліку карпел, з 2-ма – многімі семязачаткамі ў кожнай карпеле. Плады звычайна бабы.

Большасць сістэматыкаў збліжае Fabales (Leguminosae) з Rosales.

Парадак уключае сям’ю Fabaceae з 650 родамі і 18000 відамі. Шырока распаўсюджаны па ўсёй сушы зямнога шара. А.Л. Тахтаджан (1987) падраздзяляе сям’ю на 3 падсям’і. Тут яны разглядаюцца як самастойныя сем’і.

Сям’я мімозавыя (Mimosaceae) прадстаўлена дрэвамі з перыста- і двойчыперыстаскладанымі лістамі з прылісткамі. Кветкі правільныя (актынаморфныя), як і ў ружакветных, радзей няправільныя, сабраныя ў галоўкі ці коласападобныя суквецці з яркай жоўтай, ружовай ці чырвонай афарбоўкай. Формула кветкі: ÛСа5Со5АG 1. Але часам калякветнік просты з 5, 4, 3 ці 6 пялёсткаў. Пялёсткаў столькі, колькі чашалісцікаў, ці ў два разы болей, ці іх шмат. Гінецэй з 1 пладалісціка, утварае песцік з аднагняздовай завяззю.

Род Акацыя (Acacia) налічвае 700-800 відаў. Гэта расліны тропікаў і субтропікаў (саванны) Афрыкі, Аўстраліі. Маюць парасонападобную крону.

Акацыя аравійская (A. arabica) дае каштоўны прадукт камедзь (густы сок, гумі). Гумі, які атрымліваюць з акацыі, атрымаў назву гуміарабік, адсюль і назва клею гуміарабік.

У СНД на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа сустракаецца акацыя серабрыстая (A.deolbata) родам з Аўстраліі. Яна цвіце рана вясной. Яе квітучыя галіны вывозяць у Маскву і іншыя гарады краін СНД пад назвай “мімоза”.

У нашай мясцовасці расце акацыя белая (Robinia psudoacacia), якая адносіцца не да гэтай сям’і, а да сям’і Fabaceae. Гэта ж тычыцца і акацыі жоўтай (Caragana arborescens).

Род мімоза (Mimosa) распаўсюджаны ў трапічнай і субтрапічнай Амерыцы. На Чарнаморскім узбярэжжы як дэкаратыўная расце мімоза персідская – Albizzia julibrissin.

Мімоза сарамлівая (M.pudica) – разводзіцца ў аранжырэях. Яна рэагуе на раздражненне складваннем лістоў.

Сям’я цэзальпініевыя (Caesalpiniaceae). Уключае дрэвы, ліяны, хмызнякі, радзей травы. Лісты перыстыя, двойчы перыстыя, рэдка простыя. Лістаразмяшчэнне чарговае. Кветкі часта актынаморфныя, але звычайна зігаморфныя, цыклічныя, з 5-членных, радзей 4-членных кругоў. Чашачка свабодналістая, пялёсткі ў ліку чашалісцікаў ці іх меней, няроўная. Тычынкі ў двух кругах па 5, свабодныя, радзей зрастаюцца ніцямі. Іншы раз некаторыя тычынкі ператвараюцца ў стамінодыі. Гінецэй з аднаго пладалісціка з аднагняздовай завяззю. Формула кветкі: Û↑ Са5Со5А5+5G 1. Плод – боб. Назіраецца стабілізацыя будовы кветкі. Гэта трапічныя расліны.

Прадстаўнікі: кампешавае дрэва (Haematoxylon campeschianum) з фіялетава-сіняй драўнінай, дае вядомую ў мікраскапіі фарбу – гематаксілін. Расце ў Цэнтральнай Амерыцы.

Іудзіна дрэва (Cercis siliguastrum). Мае акруглыя лісты і ружовыя кветкі на сцябле (каўліфлорыя). Дэкаратыўная расліна Крыма, Каўказа. Радзіма – Міжземнамор’е.

Цараградскія ражкі (Ceratonia siliqua) – з Міжземнамор’я. Плады багатыя цукрам і ідуць на корм жывёле, а таксама ў якасці ласунку. Семя мае пастаянную вагу – 0,2г (карат).

Гледычыя (Gleditschia triaconthos) – з Паўночнай Амерыкі, мае вялікія простыя ці разгалінаваныя калючкі болей 10 см даўжынёй. Як дэкаратыўнае дрэва расце ў Крыму, на Каўказе, Сярэдняй Азіі. Добры меданос. Мае шарападобную крону. Плод – боб да 30 см.

Сям’я бабовыя (Fabaceae, ці Papilionaceae). Травы, паўхмызнякі, хмызнякі ці дрэвы з перыстымі ці пальчатаскладанымі лістамі з прылісткамі.

Кветкі зігаморфныя, пяцічленныя, сабраныя ў гронкі, галоўкі, парасонікі, каласы. Тычынак у кветцы 10, вельмі рэдка – 9 ці 5. Рэдка ўсе тычынкі зрастаюцца ці яны свабодныя. След зрастання тычынак з двух кругоў – няроўнасць даўжыні тычынак (5 з іх з больш доўгімі ніцямі). Гінецэй з 1-го пладалісціка. Будова кветкі: ↑Са(5)Со3,(2)А(9),1G 1 . Плод – боб, раскрываецца створкамі, часам ён пацеркападобны і разламваецца на аднанасенныя членікі. Іншы раз плод аднанасенны – арэшак.

Гэта насякомаапыляльныя расліны. Венчык мае складаную будову, складаецца з “паруса”, двух бакавых пялёсткаў – “вёслаў” і 2-х ніжніх пялёсткаў, што зрасліся ў “лодачку”. Тычынкі зрастаюцца ў няпоўную (расшчэпленую) трубачку. Гэта дазваляе насякомым даставаць нектар у аснове гінецэя.

Самаапыляльнымі ў бабовых з’яўляюцца гарох, сачавіца, віды лубіну і кураваю, некаторыя вікі.

Сям’я бабовых налічвае болей 12000 відаў. У Беларусі – 19 родаў і 67 відаў. У гаспадарчых адносінах – гэта адна з важнейшых сем’яў пакрытанасенных раслін. Усе яны з’яўляюцца азотфіксатарамі (сужыццё з азотфіксавальнымі клубеньчыкаванымі бактэрыямі). Штогод бабовыя, якія жывуць у сімбіёзе з бактэрыямі, вяртаюць у глебу не менш 100-140 кг/га азоту. Увядзенне бабовых у севазварот як сідэральных угнаенняў павышае ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур.

Па гаспадарчым значэнні бабовыя, мабыць, уступаюць толькі злакам. Можна вылучыць гаспадарчыя групы бабовых: харчовыя, кармавыя, тэхнічныя, меданосныя, лекавыя, дэкаратыўныя, якія даюць каштоўную драўніну.

Харчовыя: соя (Glycine hispida). Насенне ўтрымлівае да 44% бялку і да 22% алею. Вырабляюць раслінны алей, смятану, сыр, твораг, муку, хлеб, пячэнне, сурагат кавы, цукеркі, бісквіты, соўс – усяго 100 назваў.

Фасоля звычайная (Phaseolus vulgaris). Вядома многа сартоў. Насенне ўтрымлівае да 29% бялку.

Земляны арэх (Arachis hypogaea). Пасля цвіцення ножка (гінафор) падаўжаецца, згінаецца ўніз і заглыбляецца ў глебу, дзе і паспяваюць бабы. Насенне ўтрымлівае да 59% алею і да 37% бялку. Арахісавы алей канкурыруе з праванскім алеем (з маслін). Ужываецца для прыгатавання кансерваў (сардын).

Гарох пасяўны (Pisum sativum). Насенне з бялкамі, блізкімі да бялкоў мяса (хоць засваяльнасць раслінных бялкоў некалькі ніжэй), мае таксама значную колькасць крухмалу. Ужываецца ў ежу.

Бабы конскія (Faba vulgaris). Насенне ўтрымлівае да 35% бялку і вугляводы. Выкарыстоўваюць у ежу, на корм і як зялёныя ўгнаенні.

Кармавыя: канюшына лугавая (Trifolium pratense). Сена канюшыны па ўтрыманні бялку ў 1,5 разы пераўзыходзіць сена злакавых траў. Вырошчваюць таксама канюшыну гібрыдную, ці шведскую (T. hybridum), канюшыну паўзучую (T. repens).

Люцэрна (Medicago). Прадстаўлена значнай колькасцю відаў. Люцэрна пасяўная (M. sativa), люцэрна серпападобная (M. falcata), люцэрна хмелепадобная (M. lupulina). У СНД – 30 відаў люцэрны.

Лубін (Lupinus). У сельскагаспадарчых адносінах важны лубін жоўты (L. luteus), лубін вузкалісты (L. angustifolius), лубін белы (L. albus).

Гарошак (Vicia) прадстаўлены гарошкам пасяўным (V. sativa). Гэта добрая кармавая расліна.

Дэкаратыўныя: лубін вузкалісты (Lupinus angustifolius), фасоля цвятная (Phaseolus coccineus), чына пахучая (Lathyrus odoratus), рабінія лжэакацыя (Robinia psudoacacia), акацыя дрэвападобная (Caragana arborescens), аморфа хмызняковая (Amorpha fruticosa) і інш.

Віды бабовых з’яўляюцца цудоўнымі меданосамі. З іх можна атрымаць раслінную фарбу (жаўтазель фарбавальны – Genista tinctoria і інш.), скарыстаць як лекавыя расліны (баркун лекавы - Melilotus officinalis і інш.).

Эвалюцыйнае развіццё ў межах парадку Fabales назіраецца ад сям’і Mimosaceae праз сям’ю Caesаlpiniacea да сям’і Fabaceae.

У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь з сям’і бабовых занесены канюшына чырванаватая (Tr. rubens), к. лубінавая (Tr. lupinaster), чына гладкая (Lathyrus laevigatus), жаўтазель германскі (Genista germanica), чына горная (Lathyrus montanus), чына гарохападобная (L. pisiformis), эспарцэт пясчаны (Onobrychis arenarea), востралодачнік валасісты (Oxytropis pilosa).

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Обязанности водителей по уходу за шинами | Тема: молоко как сырье для выработки сыра
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 686; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.019 сек.