Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Беларуская мастацкая культура




Спецыфіка беларускай народнай музычнай творчасці.

Рэгіянальныя музычныя сістэмы народнай музычнай класікі.

Лекцыя 3. Этналогія. Этнаграфія. Музычная фалькларыстыка.

 

Тэрміналагічная и праграмная база: Этналогія, Этнаграфія як навука. Комплекс праблем, задачы. Этнаграфія і фалькларыстыка. Задачы фалькларыстыкі. Развіццё музычнай фалькларыстыкі ў мінулым і сучасным. Вядучыя фалькларысты Беларусі. Вядучыя фалькларысты савецкага перыяду. Сучасная музычная фалькларыстыка. Вядучыя этнамузыколагі Беларусі.

Канспект лекцыйнага матэрыялу:

Этналогія (ад грэч. ethos - племя, народ + logos - вучэнне; этнаграфія), навука, якая вывучае народы (этнасы) і іншыя этнічныя супольнасці, іх генезіс, побыт, культурна-гістарычныя асаблівасці.

Станаўленне Э. як навукі адбывалася ў другой палове 19 ст. і было звязана з эвалюцыйнай школай (Э.Тайлар, Л.Морган і інш.), якая зыходзіла з ідэй адзінства культуры чалавецтва. З канца 19 ст. даследуе рэгіянальныя культуры і іх узаемаўплывы (дыфузіянізм, культурна-гістарычная школа). Развіццё тэарэтычнай Э. ў 20 ст. звязана з канцэпцыямі Э.Дзюркгейма, З.Фрэйда, Л.Леві-Бруля, Б.Маліноўскага, А.Радкліф-Браўна, К.Леві-Строса і інш. Асноўны прадмет

Э. - адметныя рысы традыцыйнай культуры этнасаў, г.зн. звычаі, абрады, народнае мастацтва, пасяленні, жыллё, адзенне, прылады працы, промыслы, рамёствы і да т.п.

Э. вывучае матэрыяльную і духоўную культуру, этнічную самасвядомасць, ментальнасць, нацыянальны характар, лад жыцця розных народаў і інш.

(с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003- 2008)

 

Лекцыя 4. Тэма 4.1 Этнамузыкалогія і асновы фалькларыстычнай тэрміналогіі.

 

Тэрміналагічная база: Музычная этнаграфія як частка навукі этнаграфіі, якая вывучае матэрыяльную і духоўную культуру. Прадмет музычнай этнаграфіі - народная музыка. Станаўленне навукі ў залежнасці ад метадалагічных і метадычных установак: параўнальнае музыказнаўства, музычная этнаграфія, этнамузыкалогія, музычная фалькларыстыка. Асноўныя накірункі навукі: эвалюцыянісцкі, гістарычны, сацыялагічны, псіхалагічны, структурны. Агульнакультурная накіраванасць праблематыкі даследванняў (антрапалагічная, сацыяльная і г.д.) як вызначаючая творчую дзейнасць народа.

 

Тэма 4.2: Асноўныя фалькларыстычныя тэрміны.

 

Тэрміналагічная база: Творчасць. Мастацкая творчасць. Народная мастацкая творчасць. "Фальклор" як запазычаны тэрмін вызначэння народнай мастацкай творчасці. Розныя значэнні разумення тэрміну “фальклор”. Народная музычная творчасць, музычны фальклор.

Традыцыйная культура.(?) Аўтэнтычны фальклор. Праявы аўтэнтычнага фальклору. Другасны (секундарны), стылізаваны фальклор. Носьбіты аўтэнтычнага фальклору. Аматары фальклору.Аўтэнтычны фальклорны калектыў мастацкай творчасцi

 

Канспект лекцыйнага матэрыялу:

Аўтэнтычны фальклор - спецыфiчная галiна духоўнай культуры, якая аб'ядноўвае ўсе вiды творчай дзейнасцi - славесную, музычную, танцавальную, народныя абрады, народны тэатр, прыкладное мастацтва ў iх спрадвечным, адэкватным генетычным вытокам выглядзе, без якiх-небудзь апрацовак. Функцыянуе ў натуральным асяроддзi, iснуе як вусная традыцыя, праяўляе сябе як калектыўная свядомасць, псiхалагiчна арыентаваная на непасрэдныя, нефармальныя адносiны;

 

Аўтэнтычны фальклор мае матэрыяльныя i нематэрыяльныя формы iснавання (праявы).

Да матэрыяльных праяў аўтэнтычнага фальклору адносяцца па-мастацку аформленыя прадметы побыту, прылады працы, касцюм, жыллё, мэбля, посуд, вырабленыя з прымяненнем мясцовых прыродных матэрыялаў (дрэва, глiны, саломы, лазы, iльну, воўны i iншых) па традыцыйных тэхналогiях.

Да нематэрыяльных праяў аўтэнтычнага фальклору адносяцца абрадавыя дзеяннi, гульнi, песенны, iнструментальны, танцавальны, празаiчны фальклор i iншае.

 

Другасны (секундарны) фальклор - фальклор розных вiдаў i жанраў, прыстасаваны для непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi. Можа iснаваць у апрацоўках i прыстасаваны пераважна для сцэнiчных умоў;

Носьбiты аўтэнтычнага фальклору - фiзiчныя асобы, якiя звязаны з натуральным фальклорным асяроддзем канкрэтнай мясцовасцi, атрымалi, захоўваюць, развiваюць i перадаюць аўтэнтычныя фальклорныя веды i навыкi ў парадку вуснай традыцыi;

Аматары аўтэнтычнага фальклору - фiзiчныя асобы, якiя сумесна цi паасобку на грамадскiх пачатках набываюць веды i навыкi розных праяў аўтэнтычнага фальклору, прымаюць удзел у захаваннi, развiццi i перадачы аўтэнтычнага фальклору ў мэтах задавальнення сваiх духоўных запатрабаванняў;

Аўтэнтычны фальклорны калектыў мастацкай творчасцi (далей - фальклорны калектыў) - гэта калектыў, якi складаецца з фiзiчных асоб, носьбiтаў аўтэнтычнага фальклору, якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю.

 

Тэма 4.3: Дадатковыя фалькларыстычныя тэрміны:

 

Тэрміналагічная база: Ансамбль фальклорны: аўтэнтычны (этнаграфічны), эксперыментальны, стылізатарскі. Варыянт, варыятыўнасць. Гетэрафонія. Гамафонія. Дыялект музычны. Адзінка фальклорная. Звод фальклорны. Імправізацыя (фальклорная). Інтанацыя. Інфарматар. Носьбіты фальклору. Манодыя. Матыў. Найгрыш. Напеў. Апрацоўка. Абрад. Аднагалоссе. Падгалосак. Падхват. Паліфонія. Поліфункцыянальнасць фальклору. Поліэлементнасць фальклору. Папеўка. Прыпеў, рэфрэн. Псіхалагізм у фальклоры. Самадзейнасць мастацкая, аматарства. Сімволіка. Сінкрэтызм. Склад музычны (манодыя, паліфонія, акордава-гарманічны склад, прамежкавыя тыпы: гетэрафонія, гамафонія). Стылізацыя. Стыль фальклорны. Тэксталогія фальклору. Традыцыйнасць, традыцыя. Фалькларызм. Формула (напеў-формула). Функцыя, функцыянальнасць. Цыкл. Этналінгвістыка. Этнамузыказнаўства. Этнафонія.

 

Лекцыя 5. Дзяржаўная культурная палітыка ў галіне традыцыйнага мастацтва.

Тэрміналагічная база:

Рэкамендацыі ЮНЕСКО “Аб захаванні фальклору”. Лістапад, 1989г. XXV сесія Генеральнай канферэнцыі ААН адукацыі, навукі і культуры.

 

Міжнародная канвенцыя па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Парыж,17 кастрычніка 2003 г. (Дадатак 1)

 

Закон Рэспублікі Беларусь АБ АХОВЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ (9 студзеня 2006 г. N 98-З.)Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 12 снежня 2005 года. Адобраны Саветам Рэспублiкi 21 снежня 2005 года),(в ред. Закона Республики Беларусь от 07.05.2007 N 212-З) (Дадатак 2)

 

ПАЛАЖЭННЕ АБ АЎТЭНТЫЧНЫМ ФАЛЬКЛОРНЫМ КАЛЕКТЫВЕ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI

Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ

Зацверджана Пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 11.04.2008 N 13 (Дадатак 3)

 

Рэкамендацыі па ахове, захаванню, пераемнасці і папулярызацыі беларускага аўтэнтычнага фальклору” (лабараторыя традыцыйнага мастацтва БелДІПК).

 

Канспект лекцыйнага матэрыялу: (тэксты вызначаных дакументаў для азнаямлення):

 

Дадатак 1 да лекцыі 5




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-10-17; Просмотров: 1228; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.