Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэма 12.1.Народны каляндар




Тэма 11.3. Народная школа галоснага спеву.

Тэма 11.2.Агульная характарыстыка абрадавых песень.

Тэрміналагічная база: Фарміраванне так званых напеваў групавога прымацавання, напеваў-формул - гранічна сціслых устойлівых формул, якія характэрны пэўнаму жанру і абагульняюць некалькі тэкстаў.

 

Тэрміналагічная база: Своеасаблівая манера выканання старажытнай школы галоснага спеву. Аўтэнтычная вакальная традыцыя і яе спецыфіка (звонкія воклічы, глісандуючыя завяршэнні фраз, “рытуальныя шумы” - усялякага роду пастукванні, пабразгванні, прытанцоўкі, славесныя выкрыкі і г.д.).

Асаблівасці пазаабрадавых песень раннетрадыцыйнага перыяду.

 

Лекцыя 12. Каляндарна-земляробчы цыкл абрадавых песень у сінкрэтызме з каляндарнымі традыцыямі.

Тэрміналагічная база: Абавязковыя рытуалы, накіраваныя на паляпшэнне дабрабыту сялянскай сям’і, на захаванне і працяг роду, на ўшанаванне продкаў, святаў, абрадаў народнага каляндара.

Тэрміналагічная база: Прынцыпы і асаблівасці пабудовы народнага каляндара, знітаванне традыцый язычніцтва і хрысціянства ў абрадавай культуры беларусаў.

Гісторыя ўзнікнення каляндара, як крок да выпрацоўкі сістэмы летазлічэння. Вытокі старажытнага славянскага каляндара ў земляробчым каляндары беларусаў. Каляндар земляроба ў валачобных песнях Вялікадня.

 

Тэма 12.2. Веснавыя святы, абрады, звычаі.

Тэрміналагічная база: Гуканне вясны: магічна-заклінальны характар у старажытнасці, час загукання, сутнасць абраду, аграрна-земляробчы характар гукання, салярныя культы - раскладванне вогнішча, ваджэнне карагодаў “па сонцу”, культ прыроды, птушак (птушка, як сімвал вясны, дабра). Рытуальная ежа: яйкі, малочныя стравы. Птушкі: жаўрук, бусел, ластаўка, зязюля (Жыва - багіня Вясны) ў веснавой абраднасці. Веснавыя прыкметы.

Дзень Аўдоцці Вясноўкі (Еўдакеі). Саракі, Благавешчанне, Вербніца ў жыцці старажытных славян.

Вялікдзень - найстаражытнейшае славянскае свята сустрэчы новага года вясною па каляндары земляроба. Ачышчальныя абрады вадой (абліванне, каб выгнаць злых духаў і быць здаровымі ўвесь год), агнём (спальванне смецця і ўсяго благога), ветрам (гойданне на арэлях). Культ Сонца (вогнішча), вады, прыроды (вецер, ахвяры полю і яго духам), продкаў (пакланненне дзядам). Рытуальная ежа: фарбаваныя яйкі, хлеб (каравай), свініна (сувязь з культам Сонца). Аграрны характар свята. Вялікодныя гульні, забавы (гульня ў біткі, качанне яек), звычаі (наведванне гасцей на другі дзень).

Валачобны абрад. Этымалогія (паходжанне) назвы. Сутнасць абраду ў старажытнасці. Драматургія абраду. Агульныя і спецыфічныя рысы ў параўнанні з абрадам калядавання.

Радаўніца, радуніца. Сутнасць свята. Рэгіянальныя, лакальныя традыцыі.

Юр’еў дзень, як дзень надыходу сапраўднай Вясны, свята ўрадлівасці, дзень першага выгану жывёлы ў поле. Час святкавання, мэта святкавання ў старажытнасці. Бог Ярыла, як папярэднік святога Юр’я, Георгія Пераможцы, яго функцыі. Аграрны характар свята. Абрады, звязаныя з культам сонца, вады (юраўская раса), прыроды. Рытуальная ежа. Эратычныя элементы юраўскіх абрадаў. Юраўскія павер’і і варожбы. Абрад ваджэння і пахавання “стралы”. Рэгіянальныя, лакальныя асаблівасці святкавання.

Сёмуха. Этымалогія назвы. Асэнсаванне сёмушных і траецкіх традыцый. Абрадавыя дзеянні, звязаныя з культам расліннасці. Культ бярозы, завіванне бярозы. Абрад кумлення - своеасаблівая форма ініцыяцыі (прыняцце ў “род жанчын” дзяўчат, якія дасягнулі шлюбнага ўзросту). Абрадавыя дзеянні, звязаныя з сімвалам вянка. Абрадавая трапеза і рытуальная ежа. Сёмушныя варожбы. Развіванне бярозкі, раскумленне. Рытуал абыходу палёў. Абрадавая расправа з сяміцкай бярозкай. Культ вады. Абрад ваджэння Куста і вера ў асаблівую магічную сілу траецкай зеляніны. Этымалогія назвы куставога абраду. Час ваджэння куста. Удзельнікі абраду. Спецыфіка абыходу двароў. Аграрна-магічныя і любоўна-шлюбныя элементы абраду. Абрадавая расправа з Кустом і яе сэнс.

Памінальныя матывы Сёмухі. Узаемасувязь культа продкаў і аграрнай магіі ў светапоглядах старажытных земляробаў. Веснавыя Дзяды. Час святкавання. Падрыхтоўка да свята. Ахвярапрынашэнні Дзядам. Рытуальныя нормы паводзін. Абрадавая трызна і рытуальная ежа. Траецкія вогнішчы і культ продкаў.

Русальны або Граны тыдзень. Этымалогія назвы. Час адзначэння. Сутнасць абраду “праводзін русалкі”. Удзельнікі абрадавага дзеяння. Асэнсаванне вобразу русалкі ў старажытнасці з галізнай, вадзянымі жаночымі істотамі, якія забяспечваюць зямлю вільгаццю, з душамі памерлых ненатуральнай, заўчаснай, смерцю дзяўчынак і дзяўчат. Аграрны культ, культ агня, вады, вянка ў русальнай абраднасці. Провады русалкі і завяршэнне цыклу веснавых святаў.

 

Тэма 12.3.Веснавыя песні.

Тэрміналагічная база: Веснавыя заклічкі (загуканні) - вяснянкі. Валачобныя песні. Веснавыя карагоды. Траецкія або сёмушныя песні. Куставыя песні. Русальныя песні. Песні, прымеркаваныя да веснавога перыяду.

Характарыстыка формульных напеваў. Тыпы веснавых песень. Паэтыка і кола вобразаў веснавых песень і іх цесная сувязь з веснавой абраднасцю.

 

Тэма 12.4. Летнія абрады і святы.

 

Тэрміналагічная база: Купалле. Паходжанне назвы. Мэта святкавання ў старажытнасці. Купала, як адно з галоўных язычніцкіх бажаствоў. Салярны культ. Культ вады. Культ расліннасці. Эротыка і Купалле. Рытуальныя купальскія стравы. Купальская варожба. Кумленне на Купалле. Купальскія паданні і легенды. Элементы купальскага карнавалу. Драматургія купальскага свята.

Пятроў дзень. Пятроўка. Сутнасць свята, час святкавання, традыцыі.

Жніво. Аграрная і магічная скіраванасць абрадаў. Падрыхтоўка да жніва. Зажынкі - пачатковы этап жніва. Колькасць удзельнікаў абраду зажынак. Значэнне першага снапа, рытуальнай ежы. Патрабаванні да зачынальніцы. Святочная зажыначная вячэра. Адсутнасць абрадаў ва ўласна жніве. Этнапсіхалагічныя асаблівасці жняяркі, жаданне выказаць сваю крыўду, гора полю, ніве. Завяршальны этап жніва - дажынкі. Жніўная талака. Дажыначны вянок. Рытуальная ежа - ніве. Абрад “Завівання барады”. Рэгіянальныя, лакальныя асаблівасці абраду. Сэнс, аграрны магічны характар абраду.

Калектыўнае частаванне жніўнай талакі, як частка абрадавых дзеянняў. Дажынкавыя абрадавыя стравы. Рэгіянальныя асаблівасці дажыначнага стала. Абрады, накіраваныя на захаванне плёну, памнажэнне ўрадлівасці збажыны.

 

Тэма 12.5. Летнія песні.

 

Тэрміналагічная база: Купальскія, пятроўскія песні. Час выканання, іх функцыянальнае прызначэнне. Вобразы і паэтыка купальскіх песень. Характарыстыка тыповых формульных напеваў.

Жніўныя песні (зажынкавыя, уласна жніўныя, дажынкавыя) і іх спецыфіка. Характарыстыка тыповых формульных напеваў. Тэматыка, кола вобразаў, паэтыка песень.

Карагодна-гульнёвыя летнія песні. Летнія песні, звязаныя з відамі летняй працы: сенакос (касьба), збіранне ягад і г.д.

 

Тэма 12.6. Восеньскія абрады і святы.

 

Тэрміналагічная база: Прычыны сціпласці восеньскіх звычаяў і абрадаў. Ілля - свята мяжы лета і восені. Паходжанне назвы, сутнасць свята. Спас: I-ы Спас Мядзяны - свята маку, II-і Спас Яблычны - свята садавіны, III-і Спас Хлебны - свята хлеба. Сутнасць святкавання, прыкметы, павер’і. Восеньскае (аўсяное) жніво. Засеўкі. Падрыхтоўка да засевак. Абрад выбару першага гаспадара для пасеву. Традыцыйныя дзеянні ў час пасеву. Значэнне ўрачыстай вячэры пасля засевак.

“Жаніцьба коміна”, “Жаніцьба пасвета” - традыцыйныя святы пакланення агню. Вобраз бога Сварожыча ў язычніцкім светапоглядзе старажытных славян і яго функцыі ў свяце Агню.

Багач. Магчымае асэнсаванне назвы свята з язычніцкім богам Сонца - Дажбогам і днямі восеньскага сонцастаяння. Роля лубкі (напоўненай жытам і ўстаўленай у яе свечкі) ў абрадзе. Абрадавыя дзеянні са свойскай жывёлай. Перадача “багача” па хатах. Пачатак выгледзін, перапытаў для будучых вяселляў.

Дні памінання продкаў. Восеньскія Дзяды. Лакальныя назвы і іх паходжанне. Час святкавання. Падрыхтоўка да свята. Патрабаванні да ўрачыстай вячэры. Звычаі, абрады памінальнай вячэры. “Размова” з душамі продкаў. Святкаванне Дзядоў Родамі, сем’ямі на Дзісненшчыне. Звычаі пячэння бахонкаў, упісвання і выпісвання з сямейнай хронікі членаў сям’і. Абрады ачышчэння. Павер’і, прыгаворы ў час памінання продкаў.

Піліпаўка або Запусты - перыяд перадкаляднага посту: сутнасць, звычаі, абрады.

Талака: веснавая, летняя, восеньская. Талочныя песні.

 

Тэма 12.7.Восеньскія песні.

Тэрміналагічная база: Перыяд гучання. Сувязь з восеньскімі абрадамі. Сціпласць песеннай разнастайнасці. Пераважнае размяшчэнне ў Паазер’і. Тэматыка, паэтыка песень. Характарыстыка напеваў.

Піліпаўскія песні.

 

Тэма 12.8. Зімовыя святы, абрады, звычаі.

 

Тэрміналагічная база: Каляды: паходжанне назвы, час святкавання, сутнасць святкавання ў старажытнасці. Тры куцці - абрадавыя вячэры. Час адзначэння, варожбы, прыкметы, падрыхтоўка да святкавання. Уласна куцця, як абрадавая страва: сакраментальны сэнс стравы, спецыфіка прыгатавання, прыкметы, варожбы, звычаі, звязаныя з кашай-куццёй.

Калядаванне: сутнасць абраду, мэта калядавання ў старажытнасці, удзельнікі абраду і іх функцыі, драматургія калядавання, выкарыстоўванне дэкаратыўна-прыкладной атрыбутыкі ў калядаванні, харэаграфічныя элементы ў калядных абрадах.

Батлейка (лялечная, жывая) у калядна-абыходным абрадзе.

Адсутнасць калядавання ў пэўных рэгіёнах, дзе распаўсюджаны валачобны абрад.

Шчадраванне - спецыфіка і сутнасць абрадавага абыходу двароў, паходжанне назвы.

Значэнне пераапранання ў жывёл (у казу, мядзведзя, кабылу, жорава і інш.) у калядных абрадах, яго сувязь з зааморфным характарам язычніцкай веры старажытных славян.

Святочныя ці “крывыя” вечары. Калядныя гульні, забавы. Пераапрананне на святыя вечары ў Дзеда Каляду, цыгана, барыню, афіцэра, папа, купца, яўрэя, мельніка, смерць, дзятла, асла, вала, курыцу і інш. Гомельскія “хохі”. Брэсцкая “Рашатуха”. Калядныя вечарыны ў хаце, карчме. Разнастайнасць і багацце гульняў і забаў.

“Жаніцьба Цярэшкі” - калядная гульня Паазер’я. Паходжанне назвы гульні. Ідэя правядзення ў старажытнасці і яе трансфармацыя ў познія часы. Падрыхтоўчы этап да гульні. Дзеючыя асобы гульні і іх функцыі. Драматургія гульні.

“Зязюля” - старажытная гульня. Сэнс гульні, яе змест. Разнастайнасць калядных гульняў і карагодаў: “Яшчур”, “Халімон”, “Кралька”, “Падушачка”, “Я еду бел маладзец”, “Царыў сын каралёў”, “Чарнец”, “Мак”, “Гусачок”, “Канапелькі” і інш.

Тэма 12.9. Зімовыя песні.

 

Тэрміналагічная база: Агульная характарыстыка зімовых песень, іх сувязь з зімовымі святамі, абрадамі, звычаямі. Калядныя песні: прызначэнне, сталыя рэфрэны. Тыпы жанру калядных песень паводле зместу: калядныя- абыходныя (агульныя, гаспадару, гаспадыні, сыну, дачцэ, малым дзецям, дзеду, старой, жартоўныя канцоўкі да песень); калядныя- гуллівыя: песні з цыклу “Каза” і міфалагічны, зааморфны характар вобразу Казы ў калядных абрадах і песнях, сувязь са жніўным абрадам “Завіванне барады”. Цярэшкі - прыпеўкі гульні “Жаніцьба Цярэшкі”, кола вобразаў, сувязь драматургіі гульні з прыпевачным суправаджэннем Цярэшак. Высокі ўзровень харэаграфічнага, музычнага, выканаўчага, імправізацыйнага майстэрства лепшых удзельнікаў гульні.

Зімовыя гульні, карагоды - агульная характарыстыка меласу, зместу, паэтычных вобразаў.

Шчадроўскія песні, песні Васілля, песні, прымеркаваныя да Калядаў. Багацце паэтычных, музычных вобразаў зімовых песень.

Тэма 12.10.Масленіца. Масленічны тыдзень.

 

Тэрміналагічная база: Паходжанне назвы. Спецыфіка, час святкавання. Мэта святкавання ў старажытнасці. Прыбліжэнне святкавання беларускай масленіцы да веснавой абраднасці. Багацце, спецыфічнасць звычаяў, абрадаў беларускай масленіцы ва ўсходніх і цэнтральных раёнах Беларускага Паазер’я і іх адрозненне ад рускай, украінскай абраднасці.

Сутнасць масленічных беларускіх абрадаў сямейна-родавага культу: калодкі, звычаі ўшанавання маладух, наведванне павівальных бабак; аграрнага культу: гушканне на арэлях, коўзанне на ледзяных і снегавых горках, закапванне маладых у снег, абсыпанне снегам, спальванне снапа саломы, ваджэнне “казы” ў некаторых раёнах.

Масленічныя гульні, забавы (“Шуцейныя памінкі дзеда” на Віцебшчыне і інш.)

Тэма 12.11. Масленічныя песні.

 

Тэрміналагічная база: Кола паэтычных вобразаў. Музычныя асаблівасці. Спецыфічныя масленічныя рэфрэны. Рэгіёны распаўсюджвання і лакальныя тыповыя напевы.

Непарыўнае кола песеннай і абрадавай традыцыі ў старажытным каляндары беларусаў.

Лекцыя 13. Тэма 13.1. Сямейна-абрадавы музычны фальклор у традыцыйнай культуры беларусаў.

Агульная характарыстыка сямейных абрадаў, звычаяў, павер’яў.

 

Тэма 13.2.Радзіны на Беларусі.

Тэрміналагічная база: Мэта адзначэння. Асноўныя ўдзельнікі абраду і іх функцыі. Абрадавае рэгуляванне паводзін цяжарнай жанчыны. Адведкі. Радзіны (Хрэсьбіны) і іх змест. Традыцыйная падрыхтоўка да ўрачыстасці, радзіннае застолле і яго сутнасць, “бабіна каша”, “наезды бабкі” і іншыя рытуальныя дзеянні. Прыкметы і павер’і, звязаныя з першымі гадамі жыцця дзіцяці. Рытуалы першых дзён жыцця дзіцяці.

Тэма 13.3.Радзінныя песні.

Тэрміналагічная база: Класіфікацыя і тыпалогія радзінных песень. Магічная функцыя радзінных песень. Тэматыка, паэтыка, сімволіка радзінных песень. Характарыстыка напеваў. Значэнне жартоўных песень у радзінных абрадах.

 

Тэма 13.4.Вясельныя звычаі і абрады.

Тэрміналагічная база: Шлюб: мінулае і сучаснасць. Сутнасць старажытных шлюбных адносін і іх трансфармацыя.

Традыцыйнае Вяселле.

Падрыхтоўчы этап да Вяселля: перапыты, сватанне, агледзіны, запоіны, заручыны - сутнасць, абрады, традыцыйныя дзеянні.

Каравайны абрад і яго месца ў вясельным святкаванні. Міфалогія і сімволіка каравайнага абраду. Традыцыйныя дзеянні.

Вясельны абрад “ёлкі” (гільца, ельца). Зборная субота. Мясцовыя назвы абраду. Драматургія вечара. Сімвал вянка і яго значэнне ў абрадзе “віцця вянкоў”. Характарыстыка I-ай часткі зборнага вечара. Пасад маладой у зборную суботу і часанне касы. Развітанне маладой з “дзявоцкім пагуляннем”. Збор радні маладой у зборны вечар.

Уласна вяселле: зачынанне вясельнай урачыстасці. Бацькава блаславенне. Роля дзядзькі (брата маці) і брата маладой у вясельным абрадзе. Стаўбавы абрад, характэрны раёнам Паазер’я.

Прыбіранне маладой. Значэнне каліны, руты, мяты і інш. кветак ва ўпрыгожванні маладой. Рытуал расплятання і часання касы і яго месца ў вясельнай абраднасці. Сімвал касы ў вясельных абрадах. Расплятанне касы як пачатак пасаду нявесты. Пасад нявесты.

Падрыхтоўка да вяселля ў доме маладога. Пасад жаніха і яго значэнне ў вясельнай абраднасці. Прыезд маладога да маладой. Сумесны пасад. Сэнс сумеснага пасаду ў старажытнасці. Падрыхтоўка маладых да шлюбу. Ад’езд да шлюбу.

Звычаёвы абрад шлюбу і царкоўнае вянчанне. Адносіны да свецкай і царкоўнай цырымоніі ў народзе. Павер’і, звязаныя з цырымоніяй вянчання. Адзінства язычніцкіх і хрысціянскіх вераванняў у вянчальным абрадзе.

Сустрэча маладых пасля вянчання ў доме маладой. Ад’езд маладога па сваю дружыну і звычаёвыя правілы паводзін маладой у гэты час. Чаканне маладой прыезду маладога.

Санкцыяніраванне шлюбнага саюзу абшчыны, роду, суседзяў пры дапамозе пэўных рытуальных дзеянняў, песень, прыгавораў.

Выкраданне і купля-продаж нявесты - традыцыйная абрадавая вясельная гульня. Сэнс абраду ў старажытнасці. Асэнсаванне пахода за нявестай як ваеннага нападу на двор маладой. Пераадоленне дружынай маладога разнастайных перашкод - "узброеных" вясельнікаў з боку нявесты, “бой” перад варотамі двара маладой. Трасфармацыя абрадавага дзеяння ў познія часы.

Рытуал яднання родаў маладых, саміх маладых: злепліванні "свячэй да купы”, звядзенне караваяў і інш. Абрады цырымоніі заключэння саюза паміж двума родамі. Роля сватоў, дзяўчат у абрадавым дзеянні.

Традыцыі ўваходу ў хату маладой дружыны маладога. Сустрэча цешчы і зяця - багацце і складанасць сімволікі абраду.

Пачуцці маладых, сябровак у час зводзін. Рытуал “раўнавання” (роўнасці маладых).

Вяселле ў маладой: абрад абмену падарункамі паміж дружынамі маладога і маладой - яднанне абодвух родоў. Абрад адорвання ў беларускім вяселлі. Надзяленне маладой, абдорванне маладой роду маладога.

Старажытны звычай арганізацыі вясельнага застолля. Сімвал сумеснай ежы, як своеасаблівы акт пэўнай дамоўленасці.

Развітанне маладой з дзявоцтвам і сяброўкамі, як значная частка вясельнага застолля ў маладой. Развітанне з бацькамі, родам, рэчамі, прадметамі хатняга ўжытку, пабудовамі.

Адносіны роду, усіх прысутных да маладой. Галашэнне маладой і яе маці - традыцыйны абрад на Віцебшчыне.

Вобраз свякровы, заловак у вясельным застоллі.

Абрады, звычаі ад’езду маладой з дому. Вясельны поезд па дарозе да маладога: павер’і, звычаі, традыцыі.

Мажорны характар абрадаў вяселля ў маладога. Псіхалагічны стан нявесты ў доме жаніха.

Вобраз маці жаніха. Чаканне сына. Падрыхтоўчы рытуал сустрэчы маладых. Сімвалы агню, жыта ў рытуалах сустрэчы маладых. Вобраз маладой як сімвал пладавітасці, дабрабыту, здароўя, шчасця, багацця.

Паводзіны свякровы ў час сустрэчы з нявесткай. Роля хросных бацькоў, бацькі маладога ў сустрэчным рытуале. Татэм мядзведзя і яго роля ў сустрэчы маладых. Сімвал парога і яго значэнне ў вясельнай абраднасці.

Сустрэча маладой з родам маладога. Кароткае застолле ў доме маладога і яго спецыфіка.

Маруднасць адаптацыі маладой у новай сям’і. Адносіны да маладой з боку свякровы, свёкра, заловак, усяго роду.

Абрад клеці (пакладзін, “Калінка”): прывоз пасцелі вячэрнікамі, суправаджэнне ў клець маладых, абрад пакладзін і значэнне ў ім абрадавай ежы, зёлак і інш. Вывад маладых з клеці і абрадавыя традыцыйныя дзеянні.

Абрады прывозу і выкупу пасагу.

Чаканне маладой сваіх бацькоў.

Абрад “завівання маладой”. Надзяванне чапца, выкуп маладой ў завівальніцы. Замена ручнікоў, застольнікаў у доме маладога. Частаванне маладой гасцей закускай, якую прывезла яе маці ці абрадавай стравай асабістага прыгатавання. Падзел каравая. Адорванне маладых. Вясельныя маршы.

Вясельныя гульні.

Ад’езд радні маладой дадому.

Пярэзвы.

Тэма 13.5.Вясельныя песні.

Тэрміналагічная база: Дамінаванне вясельных песень ў сямейна-абрадавым цыкле. Функцыянальны, жанравы, тэматычны прынцып класіфікацыі вясельных песень. Значэнне вясельных напеваў у драматургіі вясельнага абраду. Традыцыйнае вяселле - своеасаблівая народная опера.

Характарыстыка тыповых напеваў, вясельных песень, характару гучання. Інтанацыйны змест вясельных напеваў. Класічны комплекс вясельнага песеннага рытуалу Паазер’я. Аналіз меласу вясельных песень і змяненне кампазіцыі напеваў па ходу руху з усходу на захад і з поўначы на поўдзень. Тыпалогія вясельных песень.

Галашэнні ў беларускай вясельнай традыцыі.

Вясельная танцавальная традыцыя.

Тэма 13.6. Пахаванне, хаўтуры, цыкл сямейных звычаяў і абрадаў, звязаных з ушанаваннем памяці нябожчыка і праводзінамі яго ў апошні шлях.

Старажытныя абрады трупаспалення і трупапалажэння, замацаванне апошняга ў традыцыі хрысціянства. Спецыфіка і этапы пахавальных абрадаў.

Галашэнні і іх функцыя ў пахавальных абрадах. Значэнне інструментальнага фальклору, роля музычных народных інструментаў у пахаванні. Значэнне смеху, дзейнасці скамарохаў у пахавальнай абраднасці старажытных славян.

Філасофскае разуменне жыцця і смерці ў традыцыйнай культуры беларусаў.

 

Лекцыя 14. Беларускія народныя музычныя інструменты і беларускае народнае музычнае выканаўства.

Тэма 14.1. Народныя музычныя інструменты на Беларусі.

Тэрміналагічная база: Асаблівасці беларускага народнага музычнага інструментарыя. Сучасная класіфікацыя беларускіх народных музычных інструментаў. Месца народных музычных інструментаў у традыцыйнай культуры беларусаў.

Традыцыйныя музычныя інструменты, прырода ўзнікнення. Гістарычны шлях фарміравання беларускага народнага музычнага інструментарыя. Найстаражытнейшая група музычных інструментаў і інструменты, якія да яе належаць: лісты дрэў, травы, карынка, берасцянка, жужжалка, чурынга, труба, рог, бандурка, калотка, біла, бразготкі, капшук і інш. Агульны выгляд, спецыфіка гучання і тэхніка ігры.

Музычныя інструменты больш позняга перыяду: талеркі, вугольнік, кляшчоткі, трашчоткі, звон, званкі, шархуны, бубен, барабан, брусочкі.

Музычныя інструменты з дакладнай фіксацыяй гуку - новы этап на гістарычным шляху фарміравання музычнага інструментарыя: свісцёлка, дудка, жалейка, чаротка, балалайка, цытра, ліра колавая, басэтля, смык, скрыпка, дуда, пішчык, цымбалы.

Народныя музычныя інструменты XIX-ХХ стагоддзяў - гармонік, акарына. Агульны выгляд, спецыфіка гучання, асаблівасці тэхнікі ігры.

Самаробныя музычныя інструменты ў дзіцячым побыце (грэбень, палачкі і інш.), тэхніка вырабу і спосабы выкарыстоўвання.

Тэма 14.2. Народныя музыкі на Беларусі. Індывідуальныя выканаўцы.

Тэрміналагічная база: Скамарохі на Беларусі - старажытнейшыя акцёры-выканаўцы, носьбіты інструментальнай музычнай традыцыі. Батлеечнікі і музыкі: дудары, скрыпачы, цымбалісты, бубністы і інш. - прадаўжальнікі традыцый музычнага выканаўства скамарохаў, любімцы народу. Багацце таленту беларускіх музыкаў - народных музыкантаў- прафесіяналаў, віртуознасць інструментальнага майстэрства.

Асаблівы статус носьбітаў музычнага фальклору. Патрабаванні да народных музыкаў: высокі ўзровень ігры на музычных інструментах (тэхніка, майстэрства сольнай імправізацыі, ансамблевы навык, уменне самім вырабляць свае інструменты). Асновы традыцыйнага музычна-педагагічнага майстэрства.

Тэма 14.3. Народныя музыкі на Беларусі. Народныя ансамблевыя гурты.

Тэрміналагічная база: Стыхійна арганізаваныя аркестры і іх функцыя. (…)

Тэма 14.4. Інструментальная народная музыка.

Тэрміналагічная база: Традыцыйныя ўяўленні народа пра гукавыя характарыстыкі музычных інструментаў. Паняцце інструментальнага ладу ў народнай традыцыі.

Музычная сістэма найгрышаў (сігнальных, гукапераймальных, песенных, танцавальных, маторна-рухальных).

Жанры традыцыйнай танцавальнай музыкі: полька, вальс, марш, мазурка, абэрак, кадрылі і інш. Іх лакальныя разнавіднасці. Узаемасувязь інструментальнай і танцавальнай традыцыі.

 

Лекцыя 15. Песні з умоўным прымеркаваннем па часе і абставінах выканання.

Тэрміналагічная база: Строгая прымеркаванасць па часе і абставінах выканання ва ўмовах дакладнага рэгламенту традыцыі найважнейшых сямейна-абрадавых цырымоній і земляробчых святочных дзеяў - ядро класічнай раннетрадыцыйнай музыкі.

Спецыфіка жанраў не строгай (умоўнай) прымеркаванасці выканання да пэўных перыядаў, відаў работ, грамадска значных бытавых з’яў.

Класіфікацыя ўмоўна прымеркаваных песень: запусныя, вясноўскія, талочныя, летнія, асеньскія, піліпаўскія (ражстоўскія), бяседныя. Дэталізаваныя жанры: песні зімовыя “за кудзеляй” гучаць у піліпаўку; у вяснова-летнім цыкле - “як полюць”, “сенакосныя”, “лугавыя”, “пастухоўскія”, “лесавыя”, “як грэчку ўбіраюць”, “як проса мнуць”, “ягадныя” (“як ходзяць у журавіны”). Характарыстыка напеваў умоўна прымеркаваных песень.

 

Лекцыя16. Тэма1. Паставыя песні. Духоўныя вершы. Балады.

Тэрміналагічная база: Спецыфіка вытрымкі пастоў на Беларусі. Характарыстыка перыядаў зімовага (піліпаўскага), вясновага (вялікага) пастоў.

Патрабаванні да выканання паставых песень. Характэрныя асаблівасці паставых песень і іх тыпы: зімовыя (“піліпаўскія”, “мікольскія”, “ражстоўскія”, “за кудзеляй”, “на супрадках”), вясновыя (“запусныя”, “вялікапусныя”, “вялічкі”, балады, апавядальныя, пераказваючыя, бывалішныя песні, песні-прытчы, песенныя апавяданні героіка-эпічнага характару).

Лекцыя16. Тэма2. Духоўныя вершы.

Тэрміналагічная база: Духоўныя вершы. Спецыфіка жанру. Характарыстыка вобразаў. Асаблівасці напеваў.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-10-17; Просмотров: 2547; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.067 сек.