Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Рэвалюцыйныя біялагічныя адкрыцці ў ХІХ стагоддзі




Такім чынам, стрыжнёвымі кірункамі ў гістарычным развіцці хіміі ў ХІХ ст. былі распрацоўка атамістычнага падыходу і стварэнне асноў арганічнай хіміі. Хоць атамістычная тэорыя і сутыкалася з супраціўленнем з боку некаторых даследчыкаў, яна тым не менш сцвердзілася ў сістэме хімічнай навукі як грунтоўная, парадыгматычная. Да важных тэндэнцый у развіцці хімічнага пазнання ў гэты час належыць таксама хоць і небеспраблемнае, але няўхільнае замацаванне ў свядомасці хімікаў уяўлення пра ўнутранае адзінства іх навукі. Сярод іх найбольш важкіх тэарэтычных набыткаў неабходна згадаць класіфікацыю хімічных элементаў, распрацаваную Д.М.Мендзялеевым на аснове перыядычнага закона ўзрастання атамных мас, і разгортванне структурнага хімічнага мыслення.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. У тэксце параграфа гаворка ішла пра канцэптуальныя, тэарэтычныя набыткі хімікаў ў ХІХ ст. Аднак і ў гэты час яе развіццё характарызавалася адзначаным вышэй (1.3.3) шчыльным яе ўзаемадзеяннем з практыкай, з вытворчасцю. Як бы Вы ацанілі ў гэтым кантэксце катэгарычную заяву выдатнага нямецкага навукоўца гэтага часу Ю.фон Лібіха (1803-1873), згодна з якой галоўнай мэтай хіміі з’яўлецца штучнае стварэнне хімічных злучэнняў [26, c.991]? Якія прыклады ўзаемадзеяння хімічных даследаванняў і грамадскай практыкі ў гэты час Вам вядомыя?

2. Як бы Вы ацанілі гістарычнае значэнне атамістычнай тэорыі Д.Дальтана? Ці абмяжоўваецца яно толькі абсягам хіміі?

3. Паспрабуйце ўявіць сабе, што Вы прысутнічаеце на навуковай дыскусіі, прысвечанай атамістычнай тэорыі, якую вядуць хімікі ХІХ ст. Падумайце, якія аргументы за і супраць яе маглі б прагучаць пры гэтым.

4. Ці згодныя Вы з тым, што распрацоўка класіфікацыі хімічных элементаў у гэты час не была выпадковай падзеяй? Якімі аргументамі Вы абгрунтуеце свой адказ?

5. Якія з адзначаных у тэксце параграфа з’яў у гістарычным развіцці хіміі ў ХІХ ст. мелі, на Вашу думку, мелі асаблівае значэнне для развіцця біялагічнай думкі? Чаму?

Узнікненне біялогіі сучаснага тыпу звязана ў першую чаргу з абгрунтаваннем эвалюцыйнага вучэння Ч.Дарвінам і рапрацоўкай клетачнай тэорыі М.Шляйдэнам (1804-1881), Т.Шванам (1810-1882) і Р.Вірхавам (1821-1902). Гэтыя дзве вялікія гістарычныя ў кантэксце развіцця біялагічнага пазнання падзеі адбыліся ў 30-х – 50-х гадах ХІХ ст. У другой яго палове было зроблена яшчэ адно рэвалюцыйнае адкрыццё з магчымымі надзвычай важнымі наступствамі, якія, аднак, не былі на той час здзейсненыя, бо яно засталося незаўважаным. Гаворка ідзе пра выяўленне Г.Мендэлем (1822-1884) законаў спадчыннасці ў свеце жывога. Дадзеныя тры тэорыі стварылі трывалы падмурак для далейшага інтэнсіўнага развіцця біялогіі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-10-31; Просмотров: 512; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.