Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Типовая учебная программа 1 страница




УЧЕБНЫЕ ПЛАНЫ

ІV. ВСПОМОГАТЕЛЬНЫЙ РАЗДЗЕЛ

В этом разделе представлены учебные планы специальности 1-02 02 04 «Мировая и отечественная культура. Фольклор» в следующей последовательности:

- типовой учебный план специальности 1-02 02 04 «Мировая и отечественная культура. Фольклор» (на 2-х страницах);

- учебный план специальности 1-02 02 04 «Мировая и отечественная культура. Фольклор» (на 2-х страницах).

 




 


 

 

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў
Рэспублікі Беларусь па педагагічнай адукацыі

 

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь

________________ А.І. Жук

________________

 

Рэгістрацыйны № ТД____________/тып.

 

 

ГІСТОРЫЯ МУЗЫКІ, ТЭАТРА І КІНО

 

Тыпавая вучэбная праграма
для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці

1-02 02 04 “Сусветная і айчынная культура. Фальклор”

 

 

УЗГОДНЕНА Старшыня вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па педагагічнай адукацыі __________________П.Дз. Кухарчык _______________   УЗГОДНЕНА Рэктар па вучэбнай і выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” ____________________М.І. Дзямчук ________________  
Начальнік Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі _________________Ю.І. Міксюк ________________   Эксперт-нормакантралёр   _______________ ________________ ____________________  

 

Мінск 2010


 

СКЛАДАЛЬНІКІ:

 

Л.Б. Сівіцкая, старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”;

 

А.В. Дрыгін, старшы выкладчык кафедры этналогіі і фалькларыстыкі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

 

 

РЭЦЭНЗЕНТЫ:

 

В.П. Пракапцова, загадчык кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, доктар мастацтвазнаўства, прафесар;

 

Аддзел музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

 

 

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

 

Кафедрай этналогіі і фалькларыстыкі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка” (пратакол № 8 ад 10 лютага 2010 г.);

 

Навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка” (пратакол № 3 ад 03.03. 2010 г.);

 

Навукова-метадычным саветам па эстэтычнай адукацыі Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па педагагічнай адукацыі (пратакол № 4 ад 11.03. 2010 г.)

 

Адказны за выпуск: А.В. Дрыгін

 

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

 

Актуальнасць вывучэння вучэбнай дысцыпліны

“Гісторыя музыкі, тэатра і кіно”

Вывучэнне гісторыі музыкі, тэатра і кіно мае адукацыйнае, развіваючае і выхаваўчае значэнне, садзейнічае ўсведамленню важнасці каштоўнасцяў духоўнай культуры, уменню ацэньваць найбольш важныя з’явы ў дадзеных відах мастацтва ў розныя гістарычныя перыяды.

Дадзеная дысцыпліна знаёміць з гісторыяй станаўлення і развіцця музыкі, тэатра і кіно як самастойных відаў мастацтва, з найбольш вядомымі кампазітарамі, драматургамі, акцёрамі, рэжысёрамі, якія ўнеслі істотны ўклад у папулярызацыю і росквіт музычнага, тэатральнага і кінамастацтваў, абумовілі з’яўленне форм, стыляў і кірункаў. Разглядаецца гісторыя развіцця музычнага, тэатральнага і кінамастацтваў як цэласнага мастацкага працэсу з моманту іх зараджэння да пачатку ХХІ стагоддзя.

Сістэматычнае і паслядоўнае вывучэнне музычнай, тэатральнай і кінематаграфічнай культуры садзейнічае пашырэнню мастацкіх уяўленняў і развіццю культуразнаўчых кампетэнцый, станоўча ўплывае на фарміраванне сацыяльна-каштоўнасных якасцяў асобы.

Вывучэнне дысцыпліны “Гісторыя музыкі, тэатра і кіно” дае неабходныя веды, практычныя ўменні і навыкі для правядзення работы па навучанню творчым дысцыплінам, садзейнічае гарманічнаму, усебаковаму развіццю асобы, яе здольнасцяў, вобразнага мыслення і маўлення, творчых ініцыятыў і ўяўленняў, выхоўвае эстэтычны густ. Актуальнасць дадзенай дысцыпліны звязана з неабходнасцю фарміравання культуры слухача, гледача, выканаўцы, што з’яўляецца патрабавальным у сучасным грамадстве.

 

Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны

Мэта вывучэння дысцыпліны “Гісторыя музыкі, тэатра і кіно” – павышэнне ўзроўню гісторыка-мастацкай кампетэнтнасці ў галіне музыкі, тэатра і кіно.

Задачы вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя музыкі, тэатра і кіно”:

– пазнаёміць з асноўнымі этапамі станаўлення і развіцця музычнага, тэатральнага і кінамастацтва;

– сфарміраваць сістэму ўяўленняў аб гістарычных перыядах развіцця музыкі, тэатра і кіно, аб станаўленні стыляў і накірункаў у дадзеных відах мастацтва;

– сфарміраваць патрэбнасці ў творчай дзейнасці, сістэму мастацкіх поглядаў і перакананняў;

– сфарміраваць маральныя, эстэтычныя, патрыятычныя якасці асобы; развіваць творчыя і прафесійныя магчымасці і здольнасці;

– развіваць здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і перажывання;

– выхоўваць педагагічную культуру, эстэтычны густ; садзейнічаць выхаванню актыўнай жыццёвай пазіцыі.


Веды і ўменні, якія складаюць аснову гісторыка-мастацкай кампетэнтнасці ў галіне музыкі, тэатра і кіно, будуць спрыяць фарміраванню прафесійных кампетэнцый выпускніка.

 

Патрабаванні да засваення вучэбнай дысцыпліны

Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу дысцыпліны “Гісторыя музыкі, тэатра і кіно” вызначаны адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-02 02 04 “Сусветная і айчынная культура. Фальклор”. У выніку вывучэння курса “Гісторыя музыкі, тэатра і кіно” студэнт павінен

ведаць:

– этапы развіцця музыкі, театра і кінамастацтва, змены музычна-гістарычных эпох;

– гісторыю зараджэння, станаўлення і развіцця народнай і прафесійнай музычнай і тэатральнай культуры Еўропы, Беларусі, Расіі ад вытокаў да сучаснасці; гісторыю ўзнікнення і развіцця сусветнага кінематографа;

– спецыфіку вобразнасці, зместу і формы ў музыцы, тэатры і кіно;

– асноўныя жанры і стылі ў музыцы, тэатры і кіно;

– разнавіднасці музычнай і тэатральна-кінематаграфічнай дзейнасці чалавека;

– шляхі развіцця музыкі, тэатра і кіно ў сувязі з іншымі відамі мастацтва і ў гісторыка-культурным кантэксце;

умець:

– успрымаць і інтэрпрэтаваць вобразны змест твораў музыкі, тэатра і кінамастацтва;

– адрозніваць і аналізаваць асноўныя стылі, жанры і формы ў музыцы, тэатры і кіно;

– адрозніваць мастацкія стылі буйнейшых дзеячоў музыкі, тэатра і кіно;

– параўноўваць гісторыка-культурныя, эстэтыка-філасофскія і псіхалагічныя ўмовы сварэння твораў музыкі, тэатра і кінамастацтва, развіцця асобных жанраў і станаўлення аўтарскіх стыляў;

– выкарыстоўваць атрыманыя веды па гісторыі музыкі, тэатра і кіно ў практычнай дзейнасці.

Паспяховае засваенне тэарэтычных ведаў, выпрацоўка ўменняў і навыкаў, якія будуць набытыя на занятках па гісторыі музыкі, тэатра і кіно, забяспечваецца цеснымі міжпрадметнымі сувязямі, у прыватнасці з такімі прадметамі, як “Сальфеджыо і тэорыя музыкі”, “Асноўны інструмент”, “Дадатковы інструмент”, “Рэжысура і асновы сцэнічнага майстэрства”.

 

Структура зместу вучэбнай дысцыпліны

Структура зместу вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя музыкі, тэатра і кіно” вызначана на аснове тэматычнага падыходу. На вывучэнне дысцыпліны “Гісторыя музыкі, тэатра і кіно” для студэнтаў спецыяльнасці 1-02 02 04 “Сусветная і айчынная культура. Фальклор” адведзена ўсяго 170 гадзін, з іх 80 гадзін аўдыторных заняткаў (60 лекцыйных, 20 семінарскіх).

 

Метады (тэхналогіі) навучання

Асноўнымі метадамі (тэхналогіямі) навучання, якія адэкватна адлюстроўваюць мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны, з’яўляюцца: праблемнае навучанне (праблемнае выкладанне матэрыялу, пошукавы і даследчы метады); тэхналогія навучання як вучэбнага даследавання; камунікатыўныя тэхналогіі, заснаваныя на актыўных формах і метадах навучання (“разумовы штурм”, дыскусія, прэс-канферэнцыя, спрэчка-дыялог, “круглы стол” і інш.); гульнёвыя тэхналогіі (дзелавыя, ралявыя, імітацыйныя гульні).

 

Арганізацыя самастойнай работы

Самастойная работа студэнтаў прадугледжвае паглыбленае вывучэнне асаблівасцяў музычнай, тэатральнай і кінематаграфічнай культуры краін і народаў свету розных гістарычных эпох, знаёмства з творчасцю найбольш вядомых кампазітараў, выканаўцаў, драматургаў, акцёраў і рэжысёраў, правядзенне вучэбных даследаванняў да практычных заняткаў.

 

Дыягностыка кампетэнцый студэнтаў

Для дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый студэнтаў у сферы музычнай, тэатральнай і кінематаграфічнай культуры рэкамендуецца выкарыстоўваць індывідуальнае і франтальнае апытанне, віктарыны, дыскусіі, творчыя прагляды.

 


ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

 

Тэма Аўдыторныя заняткі
Усяго гадзін Лекцыі Семінары
1. Музыка як від мастацтва. Музычныя жанры і формы      
2. Тэорыя тэатральнага мастацтва      
3. Музычная культура Антычнасці, Сярэдневякоўя і Адраджэння      
4. Гісторыя тэатральнага мастацтва Антычнасці, Сярэдневякоўя і Адраджэння      
5. Стыль барока ў музыцы (XVI – першая палова XVII стагоддзяў)      
6. Музычная культура эпохі Асветніцтва. Венская класічная школа      
7. Барока і класіцызм у тэатральным мастацтве. Эпоха Асветніцтва      
8. Рамантызм ў музыцы      
9. Музычны імпрэсіянізм.      
10. Тэатральнае мастацтва Еўропы ХІХ – ХХ стагоддзяў      
11. Тэатральнае мастацтва ЗША      
12. Тэатр Усходу      
13. Тэатральнае мастацтва Расіі ХVIII – другой паловы ХІХ стагоддзяў      
14. Музычная культура Расіі канца ХVIII – пачатку ХХ стагоддзяў      
15. Тэатральнае мастацтва Расіі канца ХІХ – ХХ стагоддзяў      
16. Музычная культура Беларусі эпох Сярэдневякоўя, Рэнесансу і барока      
17. Музычная культура Беларусі эпох класіцызму і рамантызму      
18. Гісторыя беларускага тэатра ад вытокаў да пачатку ХХ стагоддзя      
19. Музычная культура Беларусі ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў      
20. Беларускі прафесійны тэатр ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў      
21. Кінематограф як від мастацтва. Шляхі да вынаходніцтва і з’яўленне кіно. Неразмоўнае кіно      
22. Еўрапейскі кінематограф пачатку ХХ стагоддзя. Амерыканскае кіно, стварэнне Галівуда      
23. Пачатак кінематографа ў Расіі. Нараджэнне і ўздым савецкага неразмоўнага кіно      
24. Гісторыя стварэння гукавога кіно      
25. Еўрапейскі і савецкі даваенны кінематограф      
26. Сусветны кінематограф перыяду Другой сусветнай вайны      
27. Еўрапейскі кінематограф сярэдзіны ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў      
28. Амерыканскае кіно сярэдзіны ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў      
29. Савецкае і расійскае кіно сярэдзіны ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў      
30. Кінамастацтва Японіі. Індыйскае кіно      
31. Гісторыя станаўлення і развіцця беларускага кінамастацтва ХХ – ХХІ стагоддзяў      
32. Жанр у кінамастацтве. Праблема класіфікацыі кінажанраў. Жанравая характарыстыка ігравога кіно ХХ – ХХІ стагоддзяў      
  Усяго гадзін      

 

 


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

 

Тэма 1. Музыка як від мастацтва. Музычныя жанры і формы

Музыка ў сістэме мастацтваў. Спецыфіка музычнага мастацтва. Інтанацыйная прырода музыкі. Асноўныя эстэтыка-логіка-тэхнічныя паняцці музычнага мастацтва: мелодыя, рытм, тэмп, тэмбр, гармонія, фактура. Музыка як спосаб эмацыянальнага адлюстравання разнастайнасці навакольнага свету, думак і пачуццяў чалавека.

Гісторыка-культурнае багацце музычнага мастацтва. Крытэрыі тыпалагічнай класіфікацыі музычнай творчасці: функцыянальнае прызначэнне музыкі ў культуры; вусны ці пісьмовы спосаб перадачы музыкі ў культуры; акцэнтаванне аўтарства ці ананімнасць; наяўнасць тэорыі: адносіны да навацыі. Узаемадзеянне музыкі з іншымі відамі мастацтва.

Жанравая сістэма ранняга фальклору. Асноўныя прынцыпы ранняга музыцыравання: музыка як “агучванне” дыхання, пульсу, кроку; значэнне варыянтнага паўтарэння для пачатковага метадычнага мыслення.

Музычная форма: куплетная, адначасткавая, двух- і трохчасткавыя формы; варыяцыі, ронда, сюіта, санатна-сімфанічны цыкл.

Формы выпадковага выбару, “момант-формы”, формы-працэсы паступовых зменаў (фальклор, мастацтва менестрэляў і скамарохаў).

 

Тэма 2. Тэорыя тэатральнага мастацтва

Тэатр як від мастацтва, яго мастацкія сродкі, віды тэатра, тэорыі паходжання, змест і форма ў тэатральным мастацтве, асноўныя складаючыя тэатральнага мастацтва: драматургія, мастацтва акцёра, рэжысёра, кампазітара, сцэнографа, арганiзацыйная структура тэатра як творчага калектыву, асноўныя задачы акцёра і абавязкі рэжысёра.

 

Тэма 3. Музычная культура Антычнасці, Сярэдневякоўя і Адраджэння

Грэчаская міфалогія, класічная афінская трагедыя, гімнастычныя гульні – іх значэнне ў развіцці сусветнай культуры. Сінкрэтызм як характэрная асаблівасць мастацтва таго часу. Перавага вакальных жанраў і форм, падпарадкаваная роля інструментальнай музыкі. Пытанні эстэтыкі і музычнай тэорыі ў працах Арыстоцеля і Піфагора. Музычная сістэма антычнага перыяду. Тэтрахорд – асноўнае заваяванне стражытнагрэчаскай ладавай сістэмы. Асноўныя жанравыя разнавіднасці песнапенняў антычнага перыяду: гіменас, пеанас, комас. Оды – дыятанічнасць і ўрачыстасць складу. Творчасць аэдаў і рапсодаў.

Асноўныя жанры сярэдневяковай царкоўнай музыкі. Меса, матэт. Культура Візантыі і яе значэнне для развіцця сусветнай музычнай культуры. Развіццё натацыі. Сярэдневяковыя менестрэлі і скамарохі. Асноўныя жанры менестрэльнай музыкі: эпічныя, лірычныя, танцавальныя, жартоўныя песні.

Фарміраванне нацыянальных школ, нераўнамернасць, цыклічнасць развіцця музыкі Ренесансу: XIV стагоддзе – італьянскае ars nova; XV стагоддзе – росквіт нідэрландскай паліфанічнай школы (Арланда Ласо, Жаскен Дэпрэ); XVI стагоддзе мадрыгал і культавае шматгалоссе (Клаўдзіа Мантэвердзі, Джаванні Палестрына). Пратэстанскі харал (Марцін Лютэр).

Нараджэнне оперы як самастойнага жанра: («Дафна» Я.Перы, «Арфей» К.Мантэвердзі).

Развіццё свецкай музыкі ў эпоху Адраджэння. Узнікненне традыцыі навучання ігры на музычных інструментах, з’яўленне харавых школ, развіццё музычнай тэорыі. Танцавальная музыка і з’яўленне жанра сюіты.

 

Тэма 4. Гісторыя тэатральнага мастацтва Антычнасці, Сярэдневякоўя і Адраджэння

Вытокі тэатральнага мастацтва. Тэатр Антычнасці: Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыму. Сярэдневяковы тэатр Еўропы. Супярэчнасці тэатральнага мастацтва Сярэдневякоўя: рэлігійны тэатр (літургічная і паўлітургічная драма; міракль, містэрыя, маралітэ) і тэатральныя прадстаўленні, заснаваныя на язычніцкіх абрадах (карнавалы, майскія гульні), фарс і гульні. Тэатральнае мастацтва эпохі Адраджэння: італьянскі тэатр (камедыя дэль артэ, вучоная камедыя), англійскі тэатр (творчасць У.Шэкспіра, тэатр “Глобус”), іспанскі тэатр (творчасць Л.Ф. дэ Вега Карпьо), тэатральнае мастацтва Францыі і Германіі.

 

Тэма 5. Стыль барока ў музыцы (XVI – першая палова XVII стагоддзяў)

Музычнае барока, яго сутнасць, асноўныя рысы, эстэтычныя катэгорыі і законы паэтыкі.

Узаемаўплыў і перапляценне паліфанічнага і гамафонна-гарманічнага пісьма, зацвярджэнне мажора-мінорнай сістэмы.

Тыповыя інструментальныя жанры эпохі барока: фуга (Д.Фрэскабальдзі), канчэрта-гроса (А.Вівальдзі), ансамблевая і сольная санаты (А.Корэлі, Д. Скарлаці).

Музычная культура барока ў Германіі: цяга да сярэдневяковых каранёў і да рэлігійнай музыкі. Творчасць Д.Букстэхудэ, І.-С. Бах, Г.Тэлемана, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё арганнай, клавірнай, кантатна-аратарыяльнай, інструментальнай музыкі.

Англійскае барока. Далейшая распрацоўка оперна-аратарыяльнага жанру. Развіццё мастацтва ігры на верджынэле. У.Берд, Г.Пёрсел і Г.Гендэль.

Музычнае барока Францыі. Ж.Б. Люлі, яго ўклад у развіццё камерна-інструментальнай і сцэнічнай музыкі (оперы, музычна-сцэнічныя пастаноўкі з балетам). Творчыя партрэты Ф.Куперэна, Ж.Ф. Рамо.

 

Тэма 6. Музычная культура эпохі Асветніцтва. Венская класічная школа

Паняцце “класіцызм”. Роля антычнай музычнай тэорыі ў фарміраванні еўрапейскай прафесійнай кампазітарскай школы. Абвяшчэнне праўдзівасці і натуральнасці асноўным прынцыпам творчасці.

Багацце мастацкіх вобразаў, дакладная прастата гармоніі, вызначанасць структуры. Глыбокі аптымізм зместу. Панаванне свецкай тэматыкі. Станаўленне і ўдасканаленне тыпу класічнай санаты.

Камерная інструментальная творчасць венскіх класікаў. Буйныя вакальна-інструментальныя жанры: араторыя “Поры года” Й.Гайдна, “Рэквіем” В.Моцарта, Урачыстая меса і фінал 9 сімфоніі Л.Бетховена. Рэформы опернага жанру ў творчасці К.Глюка і В.Моцарта. Сімфанічная спадчына і ідэя развіцця, накіраванага да вышэйшай мэты. Ускладненне і дынамізацыя сімфоніі ад мангемцаў праз Й.Гайдна і В.Моцарта да Л.Бетховена.

 

Тэма 7. Барока і класіцызм у тэатральным мастацтве. Эпоха Асветніцтва

Асаблівасці і асноўныя прынцыпы барока і класіцызму ў тэатральным мастацтве ХVIІ – ХVIІІ стагоддзяў. Барока ў англійскім тэатры: творчасць Дж.Вебстэра і Дж.Форда. Нямецкі і іспанскі барочныя тэатры. Класіцызм на сцэне французскіх тэатраў. Творчасць Ф.Д’Абіньяка – патрабаванні да ўзорнага тэатральнага спектакля. Трагедыі П.Карнеля, Ж.Расіна, камедыі Ж.Б. Мальера, творчасць Вальтэра.

Спецыфіка тэатра эпохі Асветніцтва. Узнікненне драмы як жанру драматургіі. Развіццё баладнай оперы ў Англіі. Тэатральныя школы перажывання і прадстаўлення ў эпоху Асветніцтва. Узнікненне мяшчанскай драмы. Драматургія Р.Шэрыдана, Э.Мура, Д.Дзідро, П.Бамаршэ, Г.Лесінга. Рэформы ў італьянскім тэатры: К.Гальдоні, К.Гоцы. Веймарскі эксперымент І.Гётэ і Ф.Шылера.

 

Тэма 8. Рамантызм ў музыцы

Асветніцкая, педагагічная і канцэртная дзейнасць кампазітараў-рамантыкаў. Асаблівасці рускага і заходнееўрапейскага рамантызму. Характэрныя праяўленні рамантызму ў музыцы (вобразная сфера, жанры, праграмнасць як сродак пашырэння вобразнага зместу, сродкі музычнай выразнасці).

Развіццё камерных вакальных жанраў, аб’яднанне рамансаў у вакальныя цыклы на падставе адзінства сюжэту, кола вобразаў ці агульнасці задумы. Рамансы і песні, вакальныя цыклы Ф.Шуберта, Р.Шумана, Э.Грыга.

Камерна-інструментальная творчасць: закончанасць гарманічнай структуры, выпукласць вобразаў, паўнакроўнасць эмацыянальнага зместу кампазіцый малых форм (Ф.Шуберт, Р.Шуман, Ф.Ліст, Э.Грыг, М.Мусаргскі, Ц.Кюі і іншыя).

Лірызацыя сімфоніі ў творчасці рамантыкаў.

Новае ў оперным жанры: сімфанічнасць (бесперапыннасць тэматычнага развіцця вакальнай і аркестровай тканіны) гучання опер Р.Вагнера, рэалізм, рэльефнасць драматычных сітуацый, вастрыня вобразаў у музычна-сцэнічнай драме Дж.Вердзі.

 


Тэма 9. Музычны імпрэсіянізм

Сувязь музычнага імпрэсіянізму з французскім паэтычным сімвалізмам і імпрэсіянізмам ў жывапісу (impression фр. – уражанне). Карціны прыроды, сюжэты антычнай міфалогіі, казачныя, фантастычныя вобразы, сярэдневяковыя паданні, экзотыка Усходу – крыніцы натхнення кампазітараў-імпрэсіяністаў. Пошук ярка нацыянальнай мовы – М.Фалья (Іспанія), К.Шыманоўскі (Польшча), Дж.Энеску (Румынія). Вытанчанасць музычнай мовы, бездакорны густ, асаблівы арыстакратызм духу творчасці М.Равеля і К.Дэбюсі.

К.Дэбюсі – наватар, эксперыментатар, імкненне занатаваць імгненнае і зменлівае дыктуе адмову ад традыцыйнага разумення музычнай формы, робіць ролю інтанацыі пануючай. Цяга да традыцый ХVІІІ – ХІХ стагоддзя, аб’ектыўнае адлюстраванне рэчаіснасці, перавага лагічнай перапрацоўкі жанраў, якія існуюць, вызначанасць формы ў творчасці М.Равеля.

 

Тэма 10. Тэатральнае мастацтва Еўропы ХІХ – ХХ стагоддзяў

Рамантызм у тэатральным мастацтве. Асноўныя накірункі тэатральнага мастацтва ХІХ – ХХ стагоддзяў. Авангард у тэатральным мастацтве канца ХІХ – ХХ стагоддзяў: інтэлектуальная драма, экзістэнцыялізм, “тэатр абсурду”, “эпічны тэатр”, дакументальная драма. Параўнаўчая характарыстыка тэатральнага мастацтва ХІХ – ХХ стагоддзяў у Аўстрыі, Англіі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Францыі, Польшчы і Скандынаўскіх краінах. Ірландскі тэатр ХІХ – ХХ стагоддзяў.

 

Тэма 11. Тэатральнае мастацтва ЗША

Узнікненне амерыканскага тэатра. Дзейнасць “Тэатральнай акадэміі”. Амерыканская сістэма творчай справы – брадвейская форма арганізацыі сцэнічнага жыцця і малыя тэатры. Off-брадвейскія і off-off-брадвейскія сцэны. “Лівінг тэатр” і яго эксперыменты ў Амерыцы і ў Еўропе. Пазавербальны тэатр. Метады К.С. Станіслаўскага на амерыканскай сцэне.

 

Тэма 12. Тэатр Усходу

Адметныя рысы і спецыфічныя асаблівасці тэатра Усходу. Тэатр Індыі: музычна-танцавальная драма Ліла, містэрыяльны тэатр, узнікненне і развіццё класічнага індыйскага тэатру. Старажытныя індыйскія стылі. Кітайскі традыцыйны тэатр: кітайская класічная драма, тэатр марыянетак, прафесійны тэатр Кітая – юаньская драма. ХVI – ХVIІІ стагоддзі – узнікненне новых відаў тэатральнага мастацтва Кітая: куньцюй, цзінскі (Пекінская опера). Сімволіка ў традыцыйным кітайскім тэатры. Традыцыйныя японскія тэатры “Но”, “Кабукі”, “Бунраку”.

 

Тэма 13. Тэатральнае мастацтва Расіі ХVIII – другой паловы ХІХ стагоддзяў

Прыдворны тэатр цара Аляксея Міхайлавіча – вытокі прафесійнага тэатра; школьны тэатр. Першыя публічныя тэатры эпохі Пятра І, іх рэпертуар. Ф.Волкаў – заснавальнік рускага прафесійнага тэатра. Драматургія рускага класіцызму: трагедыі А.Сумарокава, М.Ламаносава. Творчасць Дз.Фанвізіна – пачынальніка крытычнага рэалізму ў рускай драматургіі, развіццё камедыйна-сатырычнага жанру ў драматургіі І.Крылова. Фарміраванне акцёрскай школы: І.Дзмітрыеўскі, Т.Траяпольская. Рускі тэатр першай чвэрці ХІХ стагоддзя: фарміраванне эстэтыкі рамантызму, станаўленне вядучага мастацкага напрамку ХІХ стагоддзя – крытычнага рэалізму. Творчасць А.Грыбаедава. Тэатральна-эстэтычныя погляды і драматургія А.Пушкіна. Сцэнічная дзейнасць рускіх акцёраў А.Якаўлева, К.Сямёнавай; два накірункі ў акцёрскім мастацтве: цяга да рамантызму і псіхалагічны рэалізм. Рускі тэатр другой чвэрці ХІХ стагоддзя. Драматургія М.Лермантава, рамантычная драма “Маскарад”. Творчая дзейнасць М.Гогаля, тэма “маленькага чалавека” ў творах І.Тургенева. Геніі рускай сцэны: М.Шчэпкін, П.Мачалаў, В.Каратыгін. Тэатральна-крытычная дзейнасць В.Бялінскага, А.Герцэна. Рускі тэатр 50 – 70 гг. ХІХ стагоддзя: драматургія А.Астроўскага, сарказм у сатырычных камедыях М.Салтыкова-Шчадрына, сацыяльна-бытавыя камедыі А.Сухаво-Кабыліна.

 

Тэма 14. Музычная культура Расіі канца ХVIII – пачатку ХХ стагоддзяў

Фарміраванне першай нацыянальнай кампазітарскай школы (канец ХVIII стагоддзя). Развіццё жанраў інструментальнай музыкі, сімфанічнай уверцюры, раманса і оперы. Кароткі агляд творчасці Я.Фаміна, Д.Бартнянскага, А.Вярстоўскага. М.І. Глінка – заснавальнік рускай класічнай музыкі. Асаблівасці эстэтыкі, рысы, стылі, музычная мова.

Росквіт рускай музыкі. “Новая руская музычная школа”: склад, характар дзейнасці, эстэтычныя прынцыпы, вядучыя жанры творчасці, гістарычнае значэнне. Развіццё прынцыпаў патрыятызму, гуманізму, дэмакратычнасці мастацтва ў творчасці кампазітараў “Магучай кучкі”. Сімфанічныя творы – цяга да праграмнасці, багацця каларыту, яскравасці гармоніі ў творчасці А.Барадзіна, М.Рымскага-Корсакава, М.Мусаргскага, А.Лядава. Камернае вакальная і інструментальная творчасць рускіх кампазітараў ХVIII – ХІХ стагоддзяў. Развіццё прынцыпаў рускай нацыянальнай музыкі ў творчасці П.Чайкоўскага: творы опернага, балетнага, сімфанічнага, камерна-інструментальнага жанру.

 

Тэма 15. Тэатральнае мастацтва Расіі канца ХІХ – ХХ стагоддзяў

Рускі тэатр канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў: драматургія Л.Талстога, А.Чэхава, М.Горкага. Маскоўскі Мастацкі тэатр у перыяд дзейнасці К.С. Станіслаўскага і У.І. Неміровіча-Данчанкі. У.Меерхольд у трупе Маскоўскага Мастацкага тэатра. Класічны напрамак дзейнасці тэатра. Рускі савецкі тэатр другой паловы ХХ стагоддзя: асноўныя тэндэнцыі ў пасляваенны перыяд, разнастайнасць творчых манер, стыляў і напрамкаў у 50-х гг. ХХ стагоддзя. Адкрыццё тэатра-студыі “Современник”. Тэатр на Таганцы. Рускае савецкае тэатральнае мастацтва 60-х гг. Дасягненні рускага савецкага тэатра ў апошнія дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя.

 

Тэма 16. Музычная культура Беларусі эпох Сярэдневякоўя, Рэнесансу і барока

Музычны фальклор. Фарміраванне беларускага этнасу.

Беларуская культавая музыка Полацкага перыяду. Трапар, кандак, стыхір, канон. Знаменны распеў – асноўны від усходнеславянскіх спеваў. Свецкія музычныя традыцыі. Мастацтва скамарохаў. Развіццё вакальнага і інструментальнага музыцыравання. Узнікненне прафесійнай музыкі.

Развіццё праваслаўных музычных традыцый ў ХІІІ – ХV стагоддзях. Царкоўны гімн “Багародзіца” – музычны помнік беларускага Сярэдневякоўя. Інструментальныя капэлы пры дварах вялікіх князёў.

Эпоха Адраджэння і Рэфармацыі на Беларусі. Беларуская царкоўная музыка эпохі Рэнесансу. “Берасцейскі канцыянал” – першы беларускі нотны зборнік пратэстанцкіх гімнаў. Вакальныя жанры беларускага Рэнесансу. Табулатура – літарная або лічбавая сістэма запісу сольнай інструментальнай музыкі ХІV – ХVІІІ стагоддзяў.

Рэлігійная сітуацыя на Беларусі ў эпоху барока. Культываванне харавой музыкі арганнага выканальніцтва. Паліфанізацыя царкоўных спеваў. Новыя з’явы ў беларускай культуры эпохі барока – кант (бытавыя шматгалосныя песні, увасабленне дэмакратычных традыцый беларускага барока), батлейка (фарміраванне ў межах мастацтва батлейкі важнейшых рысаў нацыянальнага музычнага тэатра), школьны тэатр (у музычным афармленні школьных спектакляў вызначыўся шлях да оперна-балетнага тэатра). Развіццё свецкай інструментальнай музыкі. “Полацкі сшытак”.

 

Тэма 17. Музычная культура Беларусі эпох класіцызму і рамантызму




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 877; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.