Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тлумачальная запіска




Вучэбная праграма для спецыяльнасці

ГІСТОРЫЯ МУЗЫКІ, ТЭАТРА І КІНО

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

___________Ю.А. Быкадораў

“___” _____________ 2011 г.

Рэгістрацыйны № УД-____ /р.

 

1-02 02 04 “Сусветная і айчынная культура. Фальклор”

 

Факультэт эстэтычнай адукацыі

Кафедра этналогіі і фалькларыстыкі

Курс 3, 4

Семестры 5, 6, 7

Лекцыі 56 + 4 КСР гадзін Экзамен 7 семестр

Семінарскія заняткі 18 + 2 КСР гадзін Залік 6 семестр

 

 

Усяго аўдыторных гадзін Форма атрымання

па дысцыпліне 80 вышэйшай адукацыі дзённая

Усяго гадзін па дысцыпліне 170

 

Склалі: Л.Б. Сівіцкая, старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”; А.В. Дрыгін, старшы выкладчык кафедры этналогіі і фалькларыстыкі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

 

 

2011 г.


Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы “Гісторыя музыкі, тэатра і кіно”, зацверджанай “ 20 ” верасня 2010 г., рэгістрацыйны №

УД - А. 322 /тып.

 

 

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянта на пасяджэнні кафедры этналогіі і фалькларыстыкі

 

“ 26 ” студзеня 2011 г., пратакол № 7

 

Загадчык кафедры

___________________ У.А. Васілевіч

 

 

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Саветам факультэта эстэтычнай адукацыі

“___” ______________ 2011 г., пратакол № __

 

 

Старшыня

____________________ Т.С. Багданава


Вывучэнне гісторыі музыкі, тэатра і кіно дае магчымасць пазнаёміцца з этапамі станаўлення і развіцця гэтых відаў мастацтва, з найбольш вядомымі кампазітарамі, драматургамі, акцёрамі, рэжысёрамі, якія ўнеслі істотны ўклад у папулярызацыю і росквіт музычнага, тэатральнага і кінамастацтваў, абумовілі з’яўленне форм, стыляў і кірункаў. Разглядаецца гісторыя развіцця музычнага, тэатральнага і кінамастацтваў як цэласнага мастацкага працэсу з моманту іх зараджэння да пачатку ХХІ стагоддзя.

Сістэматычнае і паслядоўнае вывучэнне музычнай, тэатральнай і кінематаграфічнай культуры садзейнічае пашырэнню мастацкіх уяўленняў і развіццю культуразнаўчых кампетэнцый, станоўча ўплывае на фарміраванне сацыяльна-каштоўнасных якасцяў асобы.

Вывучэнне дысцыпліны “Гісторыя музыкі, тэатра і кіно” дае неабходныя веды, практычныя ўменні і навыкі для правядзення работы па навучанню творчым дысцыплінам, садзейнічае гарманічнаму, усебаковаму развіццю асобы, яе здольнасцяў, вобразнага мыслення і маўлення, творчых ініцыятыў і ўяўленняў, выхоўвае эстэтычны густ. Актуальнасць дадзенай дысцыпліны звязана з неабходнасцю фарміравання культуры слухача, гледача, выканаўцы, што з’яўляецца запатрабаваным у сучасным грамадстве.

Мэта вывучэння дысцыпліны “Гісторыя музыкі, тэатра і кіно” – павышэнне ўзроўню гісторыка-мастацкай кампетэнтнасці ў галіне музыкі, тэатра і кіно.

Задачы вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя музыкі, тэатра і кіно”:

– пазнаёміць з асноўнымі этапамі станаўлення і развіцця музычнага, тэатральнага і кінамастацтва;

– сфарміраваць сістэму ўяўленняў аб гістарычных перыядах развіцця музыкі, тэатра і кіно, аб станаўленні стыляў і накірункаў у дадзеных відах мастацтва;

– сфарміраваць патрэбнасці ў творчай дзейнасці, сістэму мастацкіх поглядаў і перакананняў;

– сфарміраваць маральныя, эстэтычныя, патрыятычныя якасці асобы;

– развіваць творчыя і прафесійныя магчымасці і здольнасці;

– развіваць здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і перажывання;

– выхоўваць педагагічную культуру, эстэтычны густ;

– садзейнічаць выхаванню актыўнай жыццёвай пазіцыі.

У выніку вывучэння курса “Гісторыя музыкі, тэатра і кіно” студэнт павінен ведаць гісторыю зараджэння, станаўлення і развіцця народнай і прафесійнай музычнай і тэатральнай культуры Еўропы, Беларусі, Расіі ад вытокаў да сучаснасці; гісторыю ўзнікнення і развіцця сусветнага кінематографа; спецыфіку вобразнасці, зместу і формы ў музыцы, тэатры і кіно; асноўныя жанры і стылі ў музыцы, тэатры і кіно; разнавіднасці музычнай і тэатральна-кінематаграфічнай дзейнасці чалавека; шляхі развіцця музыкі, тэатра і кіно ў сувязі з іншымі відамі мастацтва і ў гісторыка-культурным кантэксце; умець успрымаць і інтэрпрэтаваць вобразны змест твораў музыкі, тэатра і кінамастацтва; адрозніваць і аналізаваць асноўныя стылі, жанры і формы ў музыцы, тэатры і кіно; адрозніваць мастацкія стылі буйнейшых дзеячаў музыкі, тэатра і кіно; параўноўваць гісторыка-культурныя, эстэтыка-філасофскія і псіхалагічныя ўмовы сварэння твораў музыкі, тэатра і кінамастацтва, развіцця асобных жанраў і станаўлення аўтарскіх стыляў; выкарыстоўваць атрыманыя веды па гісторыі музыкі, тэатра і кіно ў практычнай дзейнасці.

На вывучэнне дысцыпліны “Гісторыя музыкі, тэатра і кіно” для студэнтаў спецыяльнасці 1-02 02 04 “Сусветная і айчынная культура. Фальклор” адведзена ўсяго 170 гадзін, з іх 80 гадзін аўдыторных заняткаў (60 лекцыйных, 20 семінарскіх), выніковымі формамі кантролю з’яўляюцца залік у 6 семестры, экзамен у 7 семестры.

У 5 семестры – усяго 26 гадзіны (з іх 20 лекцыйных + 6 семінарскіх).

У 6 семестры – усяго 22 гадзіны (з іх 10 лекцыйных + 2 лекцыйныя КСР + 10 семінарскіх), выніковай формай кантролю з’яўляецца залік.

У 7 семестры – усяго 32 гадзіны (з іх 26 лекцыйных + 2 лекцыйныя КСР + 2 семінарскіх + 2 семінарскія КСР), выніковай формай кантролю з’яўляецца экзамен.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 652; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.