Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Барацьбы. 2 страница




Польская праграма уніі мела на мэце заснаванне унітарнай дзяржавы1, якая ўяўлялася як "адзінае непадзельнае цела з адной галавой", г. зн. ВКЛ адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай. Аднак напярэдадні Люблінскай уніі дзяржавы мелі аднаго гаспадара, а ў астатнім былі самастойныя і незалежныя. Другім крокам у бок унітарнай дзяржавы пасля Любліна стаў каронны сейм і скасаванне

незалежнага сейма ВКЛ. Наступным крокам павінна было стаць адзінае заканадаўства, здабытае шляхам дапасавання Літоўскага Ста-тута 1566 г. да польскіх законаў. Аднак зрабіць гэта было не так лёгка, як здавалася інкарпаратарам. Справа ў тым, што ў люблінскім акце былі закладзёны супярэчнасці, якія дапускалі магчымасць буда-вання як унітарнай, так і федэратыўнай1 ці канфедэратыўнай2 дзяржавы. Захоўваліся тытулы "Вялікага княства Літоўскага" і "вялікага князя літоўскага", дзейнічаў амаль не парушаны апарат адміністрацыйна-дзяржаўнага кіравання, меліся свой "скарб", дзяр-жаўная пячатка, сваё войска і, нарэшце, свой звод законаў — Літоўскі

Статут.

Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Гвалтоўны, абразлівы характар заключэння уніі заклаў у падмурак Рэчы Паспалітай недавер з боку Вялікага княства Літоўскага, які з цягам часу ўсё болып умацоўваўся. Таму спрыялі кіруючыя колы Полыпчы, асабліва іх тактыка адносна Лівонскай вайны. Напярэдадні Люблінскай уніі Жыгімонт II Аўгуст абяцаў дапа-могу ў вайне, але пасля уніі не спяшаўся выканаць абяцанне. Гэта, вядома, павінна было адмоўна адбіцца на грамадска-палітычнай думцы ВКЛ, тым больш што яно было аслаблена гвалтоўнай анексіяй часткі сваёй тэрыторыі: Падляшша, Валыні, Падоліі, Кіеўшчыны.Яшчэ большы недавер ВКЛ да Полынчы выклікала пастанова кароннага сейма (1573) аб вядзенні Лівонскай вайны толькі на сродкі ВКЛ. Менавіта гэта і падштурхнула кіруючыя колы княства да выпрацоўкі тактыкі зрыву ажыццяўлення Люблінскай уніі. У першую чаргу маг-наты княства дамагаліся ад кандыдатаў у каралі насуперак Люблінскай уніі асобнай прысягі і асобнага пацвярджэння правоў Вялікага княства Літоўскага, хаця адпаведны пункт люблінскага акта не быў скаса-

ваны.

Важным крокам у напрамку федэрацыі стала адраджэнне закана-даўчага органа ВКЛ. На генеральных сейміках (яны, дарэчы сказаць, былі ва ўсіх правінцыях Польшчы) спачатку прымалася праграма, якую дэпутаты ад ВКЛ павінны былі прапанаваць кароннаму сейму для абмеркавання. Пазней на гэтых сейміках вырашаліся і пытанні дзяржаўнага значэння (устанаўленне пабораў на ваенныя патрэбы і г. д.). Асабліва значэнне сейма ўзрастала ў часы бескаралеўя, калі

агульны сейм княства ператвараўся ў сапраўдны вышэйшы закана-даўчы орган.

Трэба мець на ўвазе і тое, што каронны сейм як агульна-дзяр-жаўны заканадаўчы орган не спраўляўся са сваімі задачамі. 1 не толькі дзякуючы славутаму ІіЬетт уеіо, але больш за ўсё таму, што ўласна польская частка сейма не мела адпаведнай згуртаванасці (была раско-лата на мясцовыя групоўкі — малапольскую, велікапольскую, маза-вецкую) і не магла аказаць адпаведнага ўплыву на велікакняжацкіх паслоў. А з цягам часу каронны сейм ўсё больш ператвараўся ў орган, які не прымаў законы, а толькі іх абмяркоўваў, а калі і прымаліся пастановы, то дадаткова падкрэслівалася, што яны датычацца 1 Вялікага княства Літоўскага.

Неўзабаве юрыдычна было скасавана і патрабаванне Люблінскай уніі збіраць каронны сейм толькі ў Полыпчы (у Кароне, адгэтуль і назва — "каронны"), У 1673 г. сейм ухваліў пастанову: кожны трэці сейм збіраць не ў Кароне, "а ў Вялікім княстве Літоўскім у горадзе Гродне", за выключэннем сеймаў у час міжкаралеўя. На сеймах у Гродне маршалкам выбіраўся адзін з мясцовых дэпутатаў. Гэты акт юрыдычна прызнаў існаванне Вялікага княства Літоўскага ў якасці не правінцыі Польшчы, а асобнага дзяржаўнага арганізма. Такім чынам, поўнага зліцця дзвюх дзяржаў не адбылося нават на ўзроўні заканадаўчай улады. Таму і новыя органы кіравання, створаныя ў Рэчы Паспалітай, звычайна былі асобнымі для дзяржаў. Так, засна-ванне ў 1578 г. кароннага трыбунала (вышэйшага апеляцыйнага суда) пацягнула за сабой утварэнне адпаведнай судовай установы ў ВКЛ -літоўскага трыбунала (1581), а пасля заснавання скарбавага трыбу-нала ў Полыпчы такі ж орган з'яўляецца ў ВКЛ. 1 толькі пасля ска-савання ордэна езуітаў булай папы Клімента XIV (1773) была ство-рана Адукацыйная камісія, адзіная для Рэчы Паспалітай. Не было ў Рэчы Паспалітай агульных міністраў ні па ўнутраных, ні па знешніх пытаннях, адзінай найвышэйшай судовай установы. Не былі праве-дзены ў жыццё і такія патрабаванні уніі, як скасаванне паміж дзяржавамі мяжы, увядзенне агульнай манеты і г. д.

Затое ў Вялікім княстве Літоўскім захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання: канцлер і падканцлер, маршалкі — вялікі і надворны, падскарбі вялікі, гетман вялікі і гетман польны, галоўны літоўскі трыбунал, скарбавы трыбунал (кантраляваў фінансавыя справы дзяржавы) і іншыя ўстановы.

Толькі ў 1791 г. была прынята адзіная канстытуцыя, але гісторыя ўжо не пакінула часу для яе ажыццяўлення.

Як адзначалася вышэй, адным з патрабаванняў Люблінскай уніі было фарміраванне агульнага заканадаўства. Па-першае, створаная ў ВКЛ камісія павінна была дапасаваць літоўскае заканадаўства да патрабаванняў уніі і польскага заканадаўства. Але гэта было не ў інтарэсах княства. Мабыць, таму камісія не мела ў сваім складзе палякаў. Па-другое, не было да чаго дапасоўваць, бо палякі на той час

не мелі такога збору законаў, як Літоўскі Статут. Па-трэцяе, відавочна, літоўска-беларускіх юрыстаў больш турбавалі пытанні ўдасканалення свайго заканадаўства, а не набліжэння яго да польскага. Таму работа пайшла зусім у іншым напрамку. Праўда, на сеймы 1574 і 1578 гг. былі пададзены некалькі выпраўленых артыкулаў, але яны не

закраналі міжкраінных адносін.

Новы Статут 1588 г. не толькі пярэчыў Люблінскай уніі, але нават не ўспомніў аб яе існаванні. Ён складаўся з 14 раздзелаў і 487 арты-кулаў. Нормы дзяржаўнага права былі выкладзены ў трэцім раздзе-ле, у якім абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, тэрытарыяльная цэласнасць. Арты-кул 4-ы гэтага раздзела абавязаў вялікага князя вярнуць у склад княства ўсе землі, якія раней былі ад яго адабраны (Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Мн., 1989. С. 114,364).

Насуперак люблінскаму акту, які дазваляў палякам набываць маёнткі на тэрыторыі ВКЛ, Статут 1588 г. забараняў іншаземцам набываць у княстве землі і маёнткі, а таксама пасады. А палякі — уладальнікі падараваных у княстве маёнткаў - павінны былі несці земскую службу, у адваротным выпадку яны трацілі правы на ўладанні. "Уряды" і землі па закону маглі раздавацца ў княстве толькі "Літве, Беларусі і Жэмайціі", толькі "родзічам" Вялікага княства

Літоўскага.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. заставаўся галоўнай

крыніцай права на Беларусі да 1840 г. Але паколькі ВКЛ уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, то неаднаразова рабіліся спробы ўнесці ў яго папраўкі, змены. Прымаліся новыя законы, якія пярэчылі нор-мам Статута. Так, па закону 1668 г. за адыход ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнаннем з дзяржавы, а па закону 1733 г. праваслаўныя і пратэстанты былі пазбаўлены права быць дэпутатамі сейма і суддзямі галоўнага трыбунала (Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.

С. 233).

Нельга забываць таксама, што ў Рэчы Паспалітай, дзе панавала

шляхецкая анархія, шматлікія законы заставаліся на паперы.

Жыгімонт III Ваза ў 1590 г. зрабіў спробу правесці кадравую палітыку ў духу Люблінскай уніі. На месца памёршага кракаўскага каталіцкага біскупа ён запрасіў беларускага католіка Юрыя Радзівіла, які займаў дагэтуль віленскую кафедру, а ў Вільню ўзамен прапана-ваў паляка Бярнарда Маціеўскага. Гэта было не звычайнае парушэн-не закону, а спроба разглядаць Рэч Паспалітую не як федэратыўную, а як унітарную дзяржаву. Канцлер Вялікага княства Літоўскага Л. Сапега не даў згоды на прызначэнне паляка на віленскую біскупскую кафедру і адмовіўся замацоўваць гаспадарскай пячаткай княства рашэнне біскупа-паляка. Канфлікт цягнуўся 10 гадоў, па-куль не памёр Маціеўскі, і на віленскую кафедру быў прызначаны беларус Бенядзікт Война.

Нягледзячы на гэта і іншыя парушэнні законаў, Статут 1588 г. меў вялікае гістарычнае значэнне. Ён падвёў заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж княствам і Полыпчай.

Такім чынам, пануючы і кіруючы пласт Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна распачаў барацьбу супраць польскай пра-грамы стварэння унітарнай дзяржавы. У выніку гэтай барацьбы ўда-лося захаваць частку тэрыторыі ВКЛ, якая засталася пасля анексіі і далучэння болыпасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы "вялікага князя літоўскага" і "Вялікага княства Літоўскага", рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. 3 цягам часу польскі ўплыў на насельніцтва ВКЛ усё болып узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталіцызм і апалячылася. У 1696 г. польская мова была аб'яўлена дзяржаўнай мовай ВКЛ. Над насельніцтвам Беларусі навісла рэальная пагроза не толькі акаталічвання, але і паланізацыі.

§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі

Маючы на мэце стварыць унітарную дзяржаву, Люблінская унія ўхваліла фарміраванне "аднаго збірання, еднасці, непадзельнага народа". Але ж Вялікае княства Літоўскае было, як вядома, поліэтнічнай дзяржавай, у якой жылі беларусы, рускія, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары і інш. Таму фарміраванне "непадзельнага народа", на думку інкарпаратараў, павінна было ажыццяўляцца шляхам асіміляцыі ўсіх гэтых этнасаў уласна польскім насельніцтвам.

Гэта асіміляцыя патрабавала нечага такога, што яднала б усе гэтыя народы. У сярэднявеччы такім духоўным цэментам з'яўлялася рэлігія. Рэлігія — гэта і светапогляд, і звычай, і нормы паводзін, і, урэшце, асновы духоўнай культуры. Але на шляху рэлігійнай еднасці наро-даў Рэчы Паспалітай было шмат перашкод. Па-першае, да сярэдзіны XVI ст. насельніцтва Польшчы і Вялікага княства Літоўскага мела розныя веравызнанні. У Полыпчы пануючай рэлігіяй быў каталіцызм, а ў ВКЛ болыпасць насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя (Бела-русь і Украіна) і пратэстантызму (Літва). Па-другое, каталіцызм і праваслаўе перажывалі крызіс. Па-трэцяе, былі вельмі складаныя рэлігійныя абставіны. Каб лепш іх зразумець, нагадаем коратка гэтыя абставіны.

Праваслаўе, як вядома, прыйшло на Беларусь у канцы Х ст. і да 1385 г. мірна ўжывалася з язычніцтвам літоўцаў, хоць і было амаль дзяржаўнай рэлігі'яй. Але пасля Крэўскай уніі становішча змянілася. Ягайла, які дамовіўся з палякамі, хрысціў зычнікаў у Вільні, Троках, а таксама на Беларусі. Тут з'яўляюцца Гры каталіцкія парафіі (у Крэве каля Ашмян, у Абольцах каля Талачына і ў Гайне паблізу

Лагойска). Напярэдадні Люблінскай уніі Віленскай епархіі, дзейнасць якой распаўсюджвалася і на Беларусь, належалі 285 вёсак і 16 мястэ-чак, з якіх 2/3 уладанняў знаходзіліся на Беларусі. Каталіцтва ахапіла паўночна-заходнюю і заходнюю часткі Беларусі па лініі Браслаў -Паставы - Вілейка - Мінск - Пінск. 1 хоць праваслаўная царква захавала свой уплыў на болыпую частку насельніцтва, пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. Паводле прывілея Ягайлы (1387), каталіцкая царква атрымала поўны імунітэт ва ўсіх сваіх ула-даннях, у фінансавых і судовых справах, вызвалялася ад дзяржаўных пабораў і павіннасцей.

Вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў княстве маглі займаць толькі католікі. Былі, зразумела, і выключэнні, але яны вызывалі бурныя пратэсты каталіцкай шляхты. Напрыклад, абурэнне выклікала прызначэнне К.І.Астрожскага на пасаду трокскага ваяводы і най-вышэйшага гетмана ВКЛ. Кароль павінен быў трымаць адказ. Высокае прызначэнне праваслаўнага князя ён абгрунтаваў яго заслугамі перад дзяржавай і абяцаў наперад вышэйшыя пасады даваць толькі католікам.

На пачатку XVI ст. каталіцкая рэлігія ўваходзіць у паласу крызісу. Сутнасць яго зводзіцца да крытычных адносін шляхты як да каталіцкага культу, так і да арганізацыі касцёла і яго палітыкі. Царква, як вядома, квапілася на верхавенства над свецкай уладай. А гаспадары дзяржаў імкнуліся ў сваю чаргу падпарадкаваць свецкай уладзе царкву. Менавіта на гэтай глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі і прарасла Рэфармацыя.

Рэфармацыя — грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. Рэ-фармацыя, як вядома, пачыналася ў Германіі з выступлення М.Лютэра (1517) і распаўсюджвалася па ўсіх краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Ідэолагі Рэфармацыі (М.Лютэр, Ж.Кальвін, У.Цвінглі) вылучылі тэзісы, у якіх, па сутнасці, адмаўлялі неабходнасць каталіцкай царквы і святароў у "выратаванні веруючага" (тэзіс "аб апраўданні адной верай"), Адзінай крыніцай рэлігійнай ісціны яны абвясцілі Свяшчэннае Пісанне, адхіліўшы Свяшчэннае Паданне, ма-наства, цэлібат, культ Багародзіцы, святых, анёлаў, іконы і г. д. 3 сямі таінстваў пратэстанты пакінулі два — хрышчэнне і прычасце (лютэранства) ці тры — хрышчэнне, прычасце і царкоўны шлюб (англіканская царква). Патрабавалі таннай царквы, адмаўлялі ёй права на зямныя багацці і г. д.

У Рэфармацыі можна выдзеліць тры напрамкі: 1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;

2) бюргерска-буржуазны з яго тэзісам "абсалютнага перадвызначэння", пропаведдзю "мірскога аскетызму" і рэспубліканскага ўладкавання царквы; 3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.

Пад ідэйным сцягам Рэфармацьгі праходзіла Сялянская вайна 1524 — 1526 гг. у Германіі, Нідэрландская (1566 - 1609) і Англійская (XVII ст.) буржуазныя рэвалюцыі.

У Вялікае княства Літоўскае ўпершыню пратэстанцкія ідэі былі прынесены ў 1521 г. італьянцам Францыскам Лісманіні (прыдворны прапаведнік Жыгімонта 1 Старога і любімец каралевы Боны). Лютэ-ранства ў Вялікім княстве Літоўскім шырокага распаўсюджання не атрымала. Куды болып прыхільнікаў знайшоў у княстве кальвінізм, абаронцам якога стаў некаранаваны ўладар княства Мікалай Радзівіл Чорны. У 1561 г. ён пабудаваў у Вільні супраць касцёла Святога Яна цудоўны храм, запрасіў кальвінісцкіх прапаведнікаў з Прусіі, Бельгіі і Швейцарыі, распачаў асветніцкую і кнігавыдавецкую дзейнасць.

Сацыяльнай асновай кальвінізму на Беларусі (у адрозненне ад За-ходняй і Цэнтральнай Еўропы) былі феадальная знаць, яе васалы, частка сярэдняй і дробнай шляхты. Магнаты і шляхта скарысталі Рэфармацыю для ўмацавання сваіх сацыяльна-эканамічных і палітычных пазіцый: захопу зямельных уладанняў царквы шляхам секулярызацыі; скарачэння расходаў на ўтрыманне царквы; утварэння апазіцыі цэнтральнай уладзе; пашырэння свайго ўплыву на працоўныя масы. Рэфармацыю падтрымала таксама частка гарадскога насельніцтва, незадаволеная распаўсюджаннем у гарадах каталіцкіх і праваслаўных "юрыдык", царкоўнымі паборамі, ідэйным уплывам праваслаўнай і каталіцкай цэркваў.

У 60-я гады XVI ст. на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся болыл радыкальны напрамак — антытрынітарскі, ці, як яго называлі інакш, — арыянскі. Сваімі каранямі ён уваходзіў у IV ст. н. э. і атрымаў назву ад імя александрыйскага епіскала Арыя, які выступіў супраць боскай сутнасці Ісуса Хрыста і Святой Тройцы. У сярэднявеччы ідэі Арыя развівалі некаторыя схаласты, рускія ерэтыкі, анабаптысты. 3 наступленнем Рэфармацыі арыянства выбух-нула з новай сілай. Ідэолагам антытрынітарызму ў XVI ст. стаў іспанскі вучоны Мігель Сервет. У 40-я гады XVI ст. большасць італьянскіх антытрынітарыяў уцякае ад інквізіцыі ў Швейцарыю, а затым у Польшчу і на Беларусь.

Беларускі антытрынітарызм меў два напрамкі: памяркоўны і радыкальны. Прадстаўнік першага напрамку Сымон Будны адлюст-роўваў інтарэсы часткі гараджан і шляхты, выступаў супраць боскай прыроды Хрыста, за частковыя рэформы.

Радыкальны напрамак антытрынітарызму ўзначальвалі Пётр з Ганёндза, Марцін Чэхавіц,. Якуб з Калінаўкі, Павел з Візны. Яны імкнуліся не да частковых рэформ, а да радыкальных сацыяльна-палітычных змяненняў: ліквідацыі паншчыны, прыватнай уласнасці, феадальных прывілеяў, выступалі супраць свецкай улады, войнаў, сацыяльнай, нацыянальнай і рэлігійнай няроўнасці, строілі утапічныя планы перабудовы грамадства. Радыкальнгія антытрынітарыі адмаўлялі антычную філасофію, схаластыку, былі

стойкімі прыхільнікамі роўнасці, справядлівасці, братэрства, чала-векалюбства.

Антытрынітарыі Беларусі мелі шмат сваіх абшчын у Іўі, Лоску (ля Ашмян), Любчы, Навагрудку, Клецку і іншых гарадах, а так-сама свае органы самакіравання. Утапічнасць іх наіўна-сацы-яльных летуценняў, унутраная супярэчнасць, процідзеянне феада^ лаў, каталіцкая рэакцыя прывялі да заняпаду антытрынітарызму, а ў сярэдзіне XVII ст. пад уціскам феадальна-каталіцкай рэакцыі паслядоўнікі антытрынітарызму -сацыніяне - былі выгнаны за межы Рэчы Паспалітай, у тым ліку і з Беларусі. Што датычыць кальвіністаў, яны ўтварылі тэ-рытарыяльную арганізацыю кальвінісцкай царквы на Беларусі і ў Літве з цэнтрам у Вільні.

На думку некаторых вучоных, рэфармацыйны рух закрануў і праваслаўную царкву ў выглядзе ера-

С6Й.....

1569 год, год Люблінскай уніі, адкрыў новы этап рэліпннан барацьбы ў ВКЛ. Адбылася падзея, якая, мабыць, засталася непрык-метнай для сучаснікаў, але адыграла надзвычайную ролю ў лесе Рэчы Паспалітай. У Вільню з г.Брунсберга прыехалі 5 езуітаў, а потым яшчэ 16, у тым ліку хітры і лоўкі Магі, правінцыял (кіраўнік) аўстрыйскіх і польскіх езуітаў. Яны адкрылі калегіум з пяці класаў і асобнае аддзяленне для падрыхтоўкі езуітаў. Спачатку да іх ішлі адзінкі, але справа была распачата. Езуіты мелі добра распрацаваны план уздзеяння на сэрцы і розум людзей розных саслоўяў, веравы-

знанняў, узросту. — Першапачатковую ўвагу яны звярнулі на асобу караля. Давер

Жыгімонта II Аўгуста езуіты заваявалі праз пасрэдніцтва яго сястры Ганны. А вось прыхільнасць Стэфана Баторыя была здабыта дзякуючы Лівонскай вайне. Пасля ўцёкаў Генрыха Валуа ў Парыж бескаралеўе цягнулася амаль два гады. Перамог трансільванскі ваявода Стэфан Баторый, мабыць таму, што паабяцаў весці Лівонскую ванну ўласнымі

сіламі і на свой кошт.

Калі ў 1579 г. Стэфан Баторый быў вымушаны распачаць ваенныя

дзеянні. езуіты прынялі дзейсны ўдзел у паходзе. Яны мужна пераносілі цяжар паходу, клапатліва даглядалі параненых, гаілі раны

і душы скалечаных, выконвалі рэлігійныя абрады. Адданая служба на карысць каталіцызму, дзяржаве і Кароне зрабіла Баторыя шчырым

прыхілыгікам езуітаў. "Калі б я не быў каралём, - любіў ён паўтараць, -быў бы езуітам"..

У час асады Полацка С.Баторый паабяцаў пасля перамогі адчыніць у горадзе езуіцкі калегіум. Сваё абяцанне ён выканаў па-каралеўску. Дзеля матэрыяльнага забеспячэння навучальнай установы езуітам у Полацку перадалі восем цэркваў і сем манастыроў разам з іхнімі маёнткамі. Праваслаўным быў пакінуты адзін кафедральны сабор. У каралеўскай грамаце ўказвалася мэта: "Каб езуіты ўтрымлівалі калегіум для выхавання ў каталіцкай веры юнацтва, распаўсюджвалі каталіцкую веру сярод схізматыкаў (г. зн. праваслаўных. - 3.3.), уладкоўвалі лацінскія, г. зн. рымска-каталіцкія, прыходы на Беларусі і такім чынам вынішчалі праваслаўе тут" (Мартос А.

Беларусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнн. Мн., 1990. С. 158).

Наступны кароль, Жыгімонт III Ваза (1587 - 1632), як вядома, з'яўляўся выхаванцам езуітаў. Да сэрцаў астатніх каралёў Рэчы Паспалітай таксама былі знойдзены шляхі і сцяжынкі. На працягу

існавання Рэчы Паспалітай каралеўская асоба заўжды была ў цэнтры ўвагі езуітаў.

Рознымі шляхамі езуіты ішлі да магнатаў і таксама мелі поспех. Дастаткова адзначыць, што адным з першых у каталіцызм абярнуліся нашчадкі Мікалая Радзівіла Чорнага. Менавіта адзін з іх, Сіротка Радзівіл, усё сваё жыццё прысвяціў пошуку Бібліі, выдадзенай бацькам, каб знішчыць. Змарнаваў капітал у 5000 чырвонцаў, адшукаў амаль усе экзэмпляры і спаліў. А за Радзівіламі пацягнуліся іншыя магнаты, сярэдняя і дробная шляхта. "Блудныя сыны" каталіцызму пакрыху вярталіся ў лона касцёла.

Важным напрамкам у рабоце езуітаў было ўздзеянне на народныя масы. Тут меліся свае асаблівасці. Тыя, каго прымусілі стаць пратэстантамі, з радасцю вярталіся ў касцёл. Але ж меліся і свя-домыя кальвіністы і антытрынітарыі. 3 імі было цяжэй. Сярод апошніх езуіты разгарнулі працу на глебе рэлігійнага культу і дабрачыннасці. Побач з калегіумамі езуіты адчынялі аптэкі, шпіталі, прытулкі для бяздомных, дапамагалі ў часы народных бедстваў.

Сярэдневяковы жыхар не ўяўляў сабе жыцця без рэлігійнага культу:

з Богам нараджаўся ды Богу і аддаваў душу. Езуітам увайсці ў давер да працоўнага чалавека "паспрыяла" маравая язва ў Вільні ў 1573 г. Пад страхам смерці горад пакінулі і багацеі і святары. Езуіты ж (акрамя пяці найбольш падрыхтаваных і здольных, якія былі адпраў-лены ў бяспечнае месца) засталіся з народам. Яны дапамагалі чым маглі: хлебам і соллю, даглядалі хворых (часам самі ля іх паміралі), прымалі споведзь, хавалі нябожчыкаў. Людзі пацягнуліся ў езуіцкі касцёл Святога Яна, і нішто не магло іх утрымаць: ні просьбы, ні пагрозы. Такім шляхам ішлі езуіты да сэрцаў простых людзей.

Асаблівую ўвагу яны надавалі моладзі. Прапаганда сярод яе звы-чайна праводзілася праз навучальныя ўстановы. Побач з Полацкім калегіумам (1580) езуіцкія калегіумы адчыняюцца ў Нясвіжы, Оршы, Брэсце, Пінску, Гродне, Віцебску, Навагрудку, Мінску, Слуцку, Жодзішках. У 1618/19 навучальным годзе ў езуіцкіх навучальных установах Вялікага княства Літоўскага вучылася 3165 вучняў і сту-дэнтаў. К 1773 г. у Нясвіжскім калегіуме было каля 300 дзяцей, а ў Полацкім болып за 250. Менавіта высокакваліфікаваная адукацыйна-выхаваўчая праца была палітыкай, звернутай у будучыню. Хутка выхаванцы езуітаў пачалі запаўняць адміністрацыйны апарат ВКЛ, аказваць свой уплыў на вырашэнне ўсіх дзяржаўных і грамадскіх спраў. А паколькі езуіты выхоўвалі моладзь у духу рэлігійнага фана-тызму і нецярпімасці, то і ўплыў быў адпаведны.

Аднак, нягледзячы на такую рознабаковую працу, трэба зазначыць:

езуіты не здолелі цалкам перамагчы пратэстантызм. Гэта барацьба ішла на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай.

Другім ворагам католікі і езуіты лічылі праваслаўных жыхароў ВКЛ. Што сабой уяўляла праваслаўная царква таго часу?

Да сярэдзіны XVI ст. польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву, прысвоіўшы некаторыя правы ў кіраванні царкоўнай арганізацыяй.

Па-першае, каралі пачалі не толькі зацвярджаць выбраных на саборы епіскапаў і ігуменаў, але і прызначаць іх без ведама царкоў-най улады. Гэта наносіла ўдар па ўнутранаму ладу праваслаўнай арганізацыі (саборнасці) і па аўтарытэту праваслаўных святароў. Галоўнымі крытэрыямі прыдатнасці на епіскапскую кафедру ці паса-ду настаяцеля манастыра сталі не высокія духоўныя і чалавечыя якасці (шчырасць веры, унутраная чысціня, хрысціянская маральнасць, глыбокія веды веравызнання), а паслугі Кароне ці каралю. Былі выпадкі, калі праваслаўныя манастыры ўзначальвалі не манахі, а свецкія людзі, нават католікі.

Па-другое, каралі прысвоілі сабе права перадаваць цэрквы і ма-настыры ў апеку грамадзянскім асобам. Каралеўскі прывілей звы-чайна дазваляў апекунам браць "все пожнткн церковные себе н ужн-вать нх до жнвота своего". У выніку гэтага праваслаўныя цэрквы і манастыры невыпадкова рабіліся кармушкай для любых каралеўска-му сэрцу лісліўцаў. Больш таго, некаторыя феадалы пачалі здаваць праваслаўныя цэрквы, якія знаходзіліся ў іх уладаннях, у арэнду.

Па-трэцяе, кароль прысвоіў права найвышэйшага суда над праваслаўнымі святарамі і тым самым замацаваў шлях для злоўжы-ванняў.

Усё гэта падрывала царкоўную арганізацыю знутры, і яна хутка апынулася на краі бездані: царкоўныя законы парушаліся вышэйшымі святарамі, веруючыя пераходзілі ў каталіцызм, пратэстантызм. Тым не менш, нягледзячы на неспрыяльныя гістарычныя ўмовы, права-слаўе цвёрда трымалася ў народных нетрах з яго шматвекавой куль-турай, традыцыямі, мовай, звычаямі.

Палітыка акаталічвання краю адпавядала і задумам папы рымскага, які марыў падпарадкаваць сабе не т^дькі Беларусь і Украіну, але і Маскву. Праўда, папскі легат езуіт Антоніо Пасевіна, які меў даручэнне схіліць да каталіцызму Івана Грознага, прапанаваў абмежавацца Вялікім княствам Літоўскім, сканцэнтраваўшы тут усе свае сілы. Пры гэтым ён раіў да мэты ісці не напрамкі, а кружным шляхам, праз царкоўную унію. Спачатку, на яго думку, трэба было схіліць на свой бок праваслаўных епіскапаў праз царкоўную унію, не кранаючы пы-танняў дагматыкі і культу. А потым крок за крокам прасоўваць каталіцкую дагматыку і культ ужо праз уніяцкую царкву. Гэты план, разлічаны на шмат гадоў, меў на ўвазе той факт, што працоўныя масы моцна трымаюцца веры дзядоў і спачатку трэба ў нетрах уніі ўзгадаваць і выхаваць пакаленне, больш цярпімае да каталіцкай веры, а потым яго патроху і непрыкметна акаталічыць. У процілеглым выпадку, папярэджваўА.Пасевіна, магчыма паўстанне праваслаўных супраць улады касцёла.

Згодна з гэтым планам, езуіты распачалі на Беларусі падрыхтоўку ідэалагічнай і псіхалагічнай глебы для царкоўнай уніі. Першапачат-кова патрэбна было пераканаць магнатаў, шляхту, праваслаўных свя-тароў у гістарычнай неабходнасці уніі праваслаўнай і каталіцкай

цэркваў. Асабліва на глебе уніі завіхаўся П.Скарга. Адукацыю ён атрымаў у Рыме, даў там чатыры зарокі манаха ордэна езуітаў і ў 1570 г. быў накіраваны ў Рэч Паспалітую. Хутка ён стаў "душой усіх мерапрыемстваў" С.Батррыя, а затым "думкай і пяром" езуіцкага караля Жыгімонта III. Ён садзейнічаў развіццю Віленскага калегіума і перабудовы яго ў акадэмію, заснаваў і кіраваў Полацкім калегіумам, пісаў і выдаваў рэлігійную літаратуру. Неўзабаве П.Скарга зразумеў, што рэлігійныя спрэчкі нясуць згубу дзяржаве. Шлях да ўмацавання айчыны ён бачыў у пераадоленні пратэстантызму як найбольшай небяспекі дзяржаўнасці і ў аб'яднанні шляхам царкоўнай уніі

католікаў і праваслаўных.

У 1577 г. П.Скарга выдаў свой твор "0 ]е(іпо8'сі Козсібіа Воге^о" ("Аб адзінстве Божай царквы"), у якім абгрунтаваў думку аб спрад-вечнай еднасці хрысціянскай царквы і падпарадкаванні яе папу рымскаму. Прычыну схізмы (адступніцтва праваслаўнай царквы ад Рыма) бачыў у ганарлівасці канстанцінопальскіх патрыярхаў, іх залежнасці ад канстанцінопальскіх імператараў і мностве ерасей на ўсходзе. Усходняя царква, апынуўшыся ў залежнасці ад турэцкага султана і маскоўскага цара, страціла чысціню веры і таму перажы-вала крызіс. П.Скарга лічыў, што пераадолець крызіс праваслаўная царква здолее ў тым выпадку, калі звернецца да веры дзядоў і стане на шлях падпарадкавання Рыму. Заклікаючы да уніі, П.Скарга, як шчыры католік, але, відаць, не дужа паслядоўны езуіт, марыў дамаг-чыся еднасці хрысціянскай царквы пры дапамозе перакананняў, адхіляючы гвалт. Езуіты ж, як вядома, лічылі, што мэта апраўдвае сродкі і "Ош поп рарізііа езі ваіапівіа" ("Хто не папіст, той сатаніст").

П.Скарга быў таленавітым палемістам, прамоўцам, да таго ж і абаяльнай асобай: строгі, сціплы і дасціпны ў жыцці, бясспрэчна вучоны, шчыры католік і патрыёт. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на аднаго з самых магутных праваслаўных магнатаў, кіеўскага ваяводу К.К.Астрожскага, які меў больш за 100 гарадоў і 1000 вёсагі з гадавым даходам.больш за мільён чырвонцаў. На той час гэта былі вялікія грошы. Ён мог выставіць войска больш за 30 тыс, чалавек. Такое войска не мог выставіць нават польскі кароль. Гэта быў незалежны чалавек, шчыры праваслаўны. За ім да уніі пацягнуліся б і іншыя, залежныя ад яго праваслаўныя шляхціцы, і часам здавалася, што П. Скарга здолеў яго пераканаць, схіліць да уніі. Але гэта толькі здавалася, бо К. Астрожскі, не адмаўляючы унію, ставіў ёй непера-адольную перашкоду: згоду праваслаўнага народа на унію, вырашэнне

пытання на царкоўным саборы.

Заключыць унію шляхам згоды, як прапанаваў П. Скарга, не атрымлівалася. Трэба было хітраваць, як раіў А.Пасевіна. Да канца XVI ст. склаліся неабходныя ўмовы: шэраг праваслаўных епіскапаў (пінскі — Лявонцій Пяльчыцкі, холмскі — Дзіянісій Збіруйскі, львоўскі — Гедэон Балабан, луцкі - Кірыла Тарлецкі, брэсцкі — Іпацій Пацей), а таксама мітрапаліт кіеўскі Міхаіл Рагоза пачалі схіляцца да уніі. У

гэтым яны мелі рацыю: свае пасады атрымалі з рук караля і таму мусілі лічыцца з яго думкай наконт рэлігійнай уніі, да таго ж яны часам падвяргаліся шантажу і нават нападкам і, урэшце, былі неза-даволены ўмяшаннем праваслаўных брацтваў у справы царквы.

Праваслаўныя брацтвы ўзніклі ў XVI ст. як дабрачынныя грамадскія арганізацыі. 3 узмацненнем каталіцкай экспансіі яны ператварыліся ў рэлігійныя праваслаўныя арганізацыі з мэтай абароны праваслаўя. Галоўным напрамкам іх дзейнасці стала захаванне чысціні праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання. Ак-рамя таго, брацтвы мелі права кантролю не толькі рэлігійнага жыцця, але і маральнага стану свецкіх і духоўных асоб. У выніку пачалася барацьба паміж епіскапамі і брацтвамі. Унія магла вызваліць іерархаў з-пад кантролю брацтваў. Залежнасць ад каралеўскай міласці, хісткасць становішча, надакучлівасць брацтваў і іншыя абставіны падштурхнулі некаторых епіскапаў, а таксама мітрапаліта на унію.

У інструкцыі, дадзенай Міхаілу Рагозе езуітамі, адзначалася: "Што датычыць міран, асабліва простага народа, то... вам трэба як толькі магчыма берагчыся, каб не даць найменшага поваду здагадацца аб вашых намерах і мэтах. Паколькі ад міран можна чакаць адкрытага ваеннага паўстання, то не раім ісці супраць іх... Новыя абрады трэба ўводзіць у царкву не раптоўна, а паціху замяняць старыя" (Гісторыя Беларускай ССР. Мн., 1972. Т. 1. С. 232 - 233). У адпаведнасці з інструкцыяй у 1590 г. епіскапы Балабан, Тарлецкі, Збіруйскі і Пяльчыцкі падпісалі ў Брэсце грамату, у якой былі згодны пріяняць унію, а ў 1591 г. на саборы ў Брэсце адмовіліся падпарадкоўвацца канстанцінопальскаму патрыярху. Кароль ухваліў гэту пастанову.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 464; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.049 сек.