Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Барацьбы. 10 страница




§ 2. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 - 50-х гадоў XIX ст.

3 40-х гадоў XIX ст. лрацэс разлажэння феадальна-прыгоннай сістэмы на Беларусі і ў Расіі перарос у крызіс. Рубеж дзвюх грамадскіх фармацый быў адзначаны асаблівай вастрынёй супярэчнасцей. У сель-скай гаспадарцы крызіс выявіўся ў рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкіх маёнткаў і гаспадарак дзяржаўных сялян, абеззямельванні і збядненні сялянства, у росце сацыяльна-класавых канфліктаў, якія яшчэ больш расхіствалі феадальныя асновы.

У гэтых умовах урад пайшоў на шэраг палавінчатых рэформ, мэ-тай якіх з'яўлялася захаванне дваранскай манаполіі на зямлю і сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялян. Адпаведна распрацоўваліся меры, якія дапамаглі б павысіць узровень сялянскай гаспадаркі, прыпыніць працэс маёмаснай дыферэнцыяцыі.

Рэформы пачаліся са спробы змяніць становішча дзяржаўных ся-лян, аднак прадугледжвалася, што гэта будзе першы вопыт вырашэння агульнасялянскага пытання.

Правядзенне рэформы было звязана з імем графа П.Д.Кісялёва, яе аўтара і распрацоўшчыка, які ўзначальваў V Аддзяленне "ўласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі", а пасля - Міністэрства дзяржаўнай маёмасці. Гэта быў высокаадукавапы чалавек, прыхільнік абмежавання прыгоннага права.

Рэформа П.Д.Кісялёва цікавая для нас, па-першае, тым, што ма-лавядомая; па-другое, з прычыны яе значнасці ў працэсе вырашэння агульнасялянскага пытання; па-трэцяе, таму што ў заходніх губернях Расіі, у тым ліку і на Беларусі, яна была больш глыбокай і па свайму зместу, і па выніках, чым у Цэнтральнай Расіі. Гэта тлумачылася вастрынёй сялянскага пытання ў беларускіх губернях. Царскі ўрад хацеў хутчэй сцерці розніцу паміж узроўнем развіцця далучаных губерняў і Расіі, прытушыць выбуханебяспечныя тэндэнцыі, баяўся зліцця сялянскіх хваляванняў са шляхецкім рухам.

Чым адрознівалася становішча дзяржаўных сялян на Беларусі ад расійскіх? На Беларусі дзяржаўных сялян было значна менш. Інстытут "дзяржаўнага феадалізму" на Беларусі і ў Расіі дзейнічаў па-рознаму.

У Расіі ён існаваў у адносна чыстай форме як сістэма эксплуатацыі з боку казённага ведамства, пад якую падпадалі непасрэдна дзяр-жаўныя сяляне. Дзяржаўнымі маёнткамі кіравалі чыноўнікі казённых палат. Права ўласнасці казны не мела такой моцнайюрыдычнай сілы, як права памешчыкаў. Эксплуатацыя дзяржаўных сялян абмяжоўвалася складзенымі па кожным маёнтку юрыдычнымі дакументамі (інвентарамі). Адзначаныя ў іх нормы павіннасцей ніхто не меў права перавышаць.

На Беларусі "дзяржаўны феадалізм" дзейнічаў апасродкавана, праз сістэму часовага валодання. Дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду ці "адміністрацыю" мясцовым памешчыкам. "Адміністрацыя" адрознівалася ад арэнды больш кароткім тэрмінам валодання маёнткам, некалькі іншай формай атрымання прыбыткаў і справаздачнасці. У сістэме часовага валодання як у арэндзе, так і "адміністрацыі" ў цэлым пераважалі кароткатэрміновыя формы, што ўзмацняла ступень эксплуатацыі маёнткаў, рабіла яе больш драпежніцкай нават у параўнанні з прыватнаўласніцкімі.

Розным было і прававое становішча дзяржаўных сялян Расіі і Беларусі. Болып хуткія тэмпы развіцця капіталізму ў Расіі прымушалі ўрад прыстасоўваць феадальныя адносіны да новых эканамічных умоў, што, у прыватнасці, выявілася ў пашырэнні грамадзянскіх правоў сялян названай катэгорыі. Яны былі абвешчаны вольнымі грамадзянамі, мелі права мяняць месца жыхарства, сыходзіць у іншыя саслоўі, мяняць характар дзейнасці, звяртацца са скаргамі ў судовыя

інстанцыі.

На Беларусі прававое становішча дзяржаўных сялян не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх. Часовы ўладальнік быў надзелены эканамічнай, адміністрацыйнай і судовай уладай над сялянамі. Але галоўнае эканамічнае адрозненне двух рэгіёнаў заклю-чалася ў сістэме збору феадальнай рэнты. У Расіі дзяржаўныя маёнткі знаходзіліся на падушным аброку, на Беларусі — на "гаспадарчым становішчы", г.зн. на паншчыне.

Рэформа П.Д.Кісялёва прадугледжвала тры напрамкі: рэформу сістэмы кіравання дзяржаўнымі сялянамі; палітыку "апякунства" ў адносінах да сялян; шэраг аграрных пераўтварэнняў, вядомых пад назвай "люстрацыі дзяржаўных маёмасцей". 1 калі ў Расіі апошняя звялася галоўным чынам да замены падушнага вылічэння аброку пазямельным, то на Беларусі яна суправаджалася пераменамі ў галіне сялянскага землекарыстання і адносін рэнты. Люстрацыі праводзіліся і раней, аднак абмяжоўваліся рэгуляваннем памераў маёнткаў і скла-даннем інвентароў з вызначэннем сялянскіх падаткаў.

Рэформа пачалася з перабудовы апарату кіравання. Агульнакіраўнічыя функцыі, якія з 1811 г. сканцэнтраваліся ў дэпартаменце дзяржаўных маёмасцей Міністэрства фінансаў, з 1 сту-дзеня 1838 г. перадаваліся новаму Міністэрству дзяржаўных маёмасцей. Першым міністрам быў прызначаны граф П.Д.Кісялёў. У снежні 1839 г. Мікалай 1 падпісаў Палажэнне аб кіраванні дзяржаўнымі маёмасцямі ў заходніх губернях і Беластоцкай вобласці. Замест чаты-рох'яруснай сістэмы мясцовага кіравання, уведзенай у расійскіх губернях, на Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы:

губерня - акруга - сельская ўправа. Функцыі валасной адміністрацыі, якая мела месца ў Расіі, на Беларусі былі размеркаваны паміж эканамічнымі ўпраўленнямі часовых уладальнікаў і сялянскімі выбраннікамі.

Новы апарат кіравання пачаў дзейнічаць з красавіка 1840 г. Функцыі губернскіх органаў улады перадаваліся палатам дзяр-жаўных маёмасцей. У іх кампетэнцыю ўваходзілі выбар форм кіравання дзяржаўнымі маёнткамі, правядзенне рэвізій, люстра-цый, ахова грамадскага парадку, пытанні харчовай, медыцынс-кай дапамогі і г.д. Акруговая адміністрацыя займалася непасрэд-най арганізацыяй сельскіх абшчын. Акругі дзяліліся на сельскія абшчыны, і з іх фарміраваліся маёнткі. Сельскія ўправы з'явіліся ніжэйшым ярусам новай адміністрацыі. Іх органамі былі сельскі сход, сельскае кіраўніцтва. Сход выбіраў старэйшын, даваў сяля-нам^адпускныя для пераходу ў іншыя саслоўі, дзяліў землі сялян-скай грамады, праводзіў размеркаванне падаткаў і збораў паміж сялянамі. Абшчына, уводзімая ў беларускіх дзяржаўных маёнтках усіх губерняў пасля далучэння да Расіі, у выніку рэформы П.Д.Кісялёва была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору. Новая адміністрацыя ўпарадкавала кіраванне дзяржаўнымі маёнткамі, увяла жорсткі кантроль за часовымі ўладальнікамі, узвысіла статус сельскіх абшчын. Уводзілася таксама арэнда сялянамі дзяржаўных маёнткаў.

Негатыўным вынікам увядзення новай сістэмы кіравання" быў моцны рост бюракратычнага апарату. Толькі ў Мінскай губерні з 1837 па 1838 г. колькасць службовых асоб з ліку дзяржаўных сялян вырасла з 243 да 840 чалавек. Блытаніна ў справаводстве, валакіта, служ-бовыя злоўжыванні сталі нормай існавання новага апарату.

Наступнай часткай праграмы П.Д.Кісялёва стала палітыка "апя-кунства" над дзяржаўнымі сялянамі. Была арганізавана харчовая дапамога сялянам, якую ажыццяўлялі спецыяльна пабудаваныя запасныя хлебныя магазіны. Павелічэнне запасаў у іх ажыццяў-лялася як за кошт часткі сялянскага збожжа, так і за кошт атры-манага хлеба са спецыяльна адведзенай плошчы грамадскага ворыва. Харчовая палітыка прадугледжвала меры на выпадак не-ўраджаяў і масавых эпідэмій, паморку жывёлы і высокай смяротнасці сялян.

Ставілася пытанне аб арганізацыі пачатковага навучання сялян. Шматлікаму апарату кіравання дзяржаўнай вёскай патрабаваліся пісьменныя працаўнікі. Гэтыя патрэбы павінны былі задавальняць прыходскія школы ў сельскіх грамадах. У 1848 г. у Мінскай губерні адзін вучань прыпадаў на 111 сялянскіх душ, Магілёўскай - на 123, Гродзенскай - на 163, Віцебскай - на 204, у Віленскай - на 371 сялянскую душу дзяржаўных маёнткаў. Выдаткі на навучанне былі мізэрныя. Прыходскія школы не маглі нават падрыхтаваць неабход-най колькасці сельскіх пісараў. Міністэрства дзяржаўных маёмасцей

рабіла спробы адкрыць вучылішчы для навучання сялян розным рамёствам, аднак гэтыя спробы былі не вельмі настойлівымі.

Значнае месца ў апякунскай палітыцы адводзілася арганізацыі першаснай медыцынскай дапамогі ў дзяржаўных маёнтках. Яны забяспечваліся фельчарамі, акушэрамі, аднак медыкаў не хапала.

Апякунская палітыка прадугледжвала таксама ўкараненне розных агранамічных мерапрыемстваў, развіццё сістэмы страхавання, барацьбу з п'янствам, актывізацыю гандлю. Аднак недахоп сродкаў, жаданне палепшыць сялянскі побыт за кошт саміх жа сялян перашкаджалі ажыццяўленню планаў рэфарматараў.

Трэцяй і важнейшай часткай рэформы П.Д.Кісялёва з'явілася люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. Яна карэнным чынам адрознівалася ад ранейшых люстрацый. Гэта было палітычнае ме-рапрыемства, якое ставіла тры мэты: "прывядзенне ў вядомасць" дзяр-жаўных маёмасцей, нівеліроўку гаспадарчага ўзроўню сялянскіх сем'яў шляхам скасавання малазямелля і рэгламентацыі павіннаснага прыгнёту, павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўнага сялянства. Пачатак ажыццяўлення гэтай палітыкі быў пакладзены Палажэннем аб люстрацыі дзяржаўных маёмасцей у заходніх губернях і Белас-тоцкай вобласці ад 28 снежня 1839 г. Яна праводзілася ў два этапы:

да 1844 г. — пры захаванні фальваркава-паншчыннай сістэмы, з 1844 г. — на аснове паскоранага пераводу сялян на аброк. На першым этапе ўрад спрабаваў вырашыць праблему землезабяспечанасці гаспадарчага ўзроўню сялян шляхам пераразмеркавання зямельнага фонду паміж дзяржаўнымі маёнткамі і перасялення часткі сялян у больш забяспе-чаныя ворнымі землямі губерні Расіі. Аднак гэтыя меры аказаліся вельмі дарагімі, працаёмкімі і маладзейснымі.

Перамены ў характары феадальных адносін да 1844 г. былі ня^-значныя і зводзіліся да адмены натуральнай рэнты і ўводу дэталёвай рэгламентацыі сялянскіх павіннасцей з паўсюдным пашырэннем уроч-най сістэмы1. 3 1844 г. урад памяняў напрамак рэформ: знішчалася фальваркава-прыгонная сістэма ва ўсіх дзяржаўных маёнтках. Паскоранымі тэмпамі дзяржаўныя сяляне пераводзіліся на пазя-мельны аброк. 3 фальваркавых зямель ім былі зроблены прырэзкі да надзелаў. Да канца 1857 г. на аброк пераведзены ўсе маёнткі Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Была знішчана ў іх сістэма часовага ўладання.

Адмова ад фальваркава-паншчыннай сістэмы і перавод на аброк з'явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржу-азна-прагрэсіўны сэнс. Агульная плошча надзельнага фонду павялічылася ў выніку рэформы П.Д.Кісялёва на 10,73 %. Гэта мала што змяніла ў забяспечанасці сялян зямлёй, бо за гады рэформы коль-касць рэвізскіх душ узрасла на 38,5 %. Але было нівеліравана

становішча сялян, за кошт знішчэння паншчыны ў сярэднім на 20% знізіўся павіннасны прыгнёт, хаця ў Віцебскай губерні ў трэцяй частцы маёнткаў перавод на аброк, наадварот, узмацніў эксплуатацыю. Асабліва спрыяльныя перамены адбыліся ў прававым статусе беларускіх дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых. Прынцыповае значэнне мелі правы ўступлення ў шлюб, бацькоўскія, апякунскія, правы атрымання спадчыны, уласнасці, правы на занятак гандлем і промысламі, хаця яны былі ў многім дэкларатыўныя.

Рэформа не змагла прадухіліць працэс выспявання капіталістычных адносін у дзяржаўнай вёсцы, затрымаць працэс расслаення сялян. Аб'ектыўна яна мела супрацьлеглыя вынікі. Перавод на аброк спры-яў росту маёмаснай дыферэнцыяцыі, працэсу першапачатковага на-каплення капіталу, вызваліў працоўныя рукі для капіталістычнай вытворчасці, стымуляваў рост гарадскога насельніцтва.

У 40-я гады XIX ст. урад узняў пытанне аб увядзенні абавязковых інвентароў у памешчыцкіх маёнтках. 3 сакавіка 1840 г. П.Д.Кісялёў пачаў займацца ўмовамі інвентарнай рэформы з мэтай падцягвання ўзроўню памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. Памешчыкі сталі на абарону сваёй уласнасці. Паступова рэфармісцкія памкненні Камітэта па справах заходніх губерняў, які адказваў за рэформы, усё болып прыглушаліся. Прынцыпы рэформы дзяржаўнай вёскі ў дачыненні да памешчыцкай былі адхілены. У выніку праведзеная інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы была значна менш радыкальнай.

Рэформа уніфікавала павіннасны прыгнёт шляхам увядзення ў памешчыцкіх маёнтках абавязковых інвентароў па адзіных правілах, але асаблівай палёгкі сялянам не дала. У адрозненне ад дзяржаўнай вёскі, пераведзенай на аброк, у памешчыцкіх маёнтках засталіся на-ступныя віды павіннасцей: паншчына (штодзённая), згоны, шарваркі, жаночая праца, старажоўства, даніна. Агульны памер павіннасцей складаў 1/3 валавога даходу з надзелу. Захоўвалася ўрочная сістэма. Інвентарная рэформа не вырашыла найважнейшага пытання — аб сялянскім землекарыстанні. Сцвярджалася толькі, што сялянскія надзелы не павінны змяншацца. Аднак на першым часе гэта не было замацавана заканадаўствам. Толькі 14 мая 1855 г. Аляксандр II зацвердзіў перагледжаныя ў інвентарных камітэтах правілы для маёнткаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, у якіх нарміраваўся мінімальны сялянскі надзел - 4,75 дзесяціны на рэвізскую душу, а баршчына - 3 дні на тыдзень.

Рэформы 30 — 50-х гадоў захоўвалі сваю чыста дваранскую накіраванасць. Прынцыпы рэфармавання дзяржаўнай вёскі былі прыз-наны памешчыкамі занадта радыкальнымі. Сацыяльна-прававое становішча памешчыцкіх сялян мала змянілася. Аднак, хаця феа-дальная ўласнасць заставалася пакуль некранутай, феадалізм няўхільна каціўся да свайго канца.

Абагульняючы ўсё сказанае, хацелася б адзначыць, што пытанне аб далучэнні Беларусі да Расіі нельга спрашчаць. Змена дзяржаўнай прыналежнасці - гэта буйная веха ў гісторыі ўсякага народа. Такія падзеі нельга ацэньваць адназначна, яны маюць як станоўчы, так і адмоўны патэнцыял.

ГЛАВА 2

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII -ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст.

§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука. Беларусазнаўства - частка славістыкі

Да пытання аб т.зв. "забароне" расійскім урадам назваў "Бела-русь" і "Літва", "беларускія і літоўскія губерні", беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. У беларускай савецкай гістарыяграфіі, а таксама ў публікацыях апошніх дзесяці гадоў шырока выкарыстаны тэзісы аб т.зв. "забароне" Мікалаем 1 назваў "Беларусь" і "Літва", "беларускія і літоўскія губерні", аб забароне беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. Ля вытокаў гэтых тэзісаў знаходзіліся складальнікі 2-га тома дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі акадэмік М.М.Нікольскі, навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР Д.А.Дудкоў, І.Ф.Лочмель і інш. Яны, перадрукоўваючы ўказ ад 18 ліпеня 1840 г. з "Хронологнческого ука-зателя указов н правнтельственных распоряженнй...", на што зроб-лена адпаведная спасылка, замянілі яго назву: замест "06 нменова-ннн губерннй Белорусскнх н Лнтовскнх, каждою отдельно: Внтебс-кою, Могнлевскою, Внленскою н Гродненскою" па палітыка-ідэалагічных матывах назвалі гэты дакумент так: "Забарона царом Мікалаем ужываць назвы Беларусь і Літва" (гл.: Дакументы і матэ-рыялы па гісторыі Беларусі (1772 - 1903). Мн.: Выдавецтва АН БССР, 1940. Т.2. С.369). Аналагічным чынам зрабілі і складальнікі 4-га тома зборніка дакументаў і матэрыялаў "Белоруссня в эпоху феодалнзма", якія далі такі загаловак указу ад 18 ліпеня 1840 г.: "Указ Сената о запрегценнн употреблення термннов "Белоруссня н Лнтва" (гл.: Бе-лоруссня в эпоху феодалнзма. Мн., 1979. Т.4. С.131).

Каб высветліць, аб чым ідзе размова ва ўказе ад 18 ліпеня 1840 г., прывядзём яго цалкам.

"1840. 18 нюля. Сенатскнй, по Высочайшему повеленню.

06 нменованнн губерннй Белорусскнх н Лнтовскнх, каждою от-дельно: Внтебскою, Могнлевскою, Внленскою н Гродненскою.

Правнтельствуюіцнй Сенат слушалн предложенне управляюгцего Мнннстерством Юстнцнн, что управляюіцнй деламн Комнтета Мннн-стров, по порученню оного, отношеннем от 26 мннувшего нюня сооб-іцнл ему, что по случаю внесення по высочайшему предпнсанню про-екта указа, в котором упомнналнсь губерннн Белорусскня н Лнтовс-кня под снмн нанменованнямн, государь нмператор, зачеркнув на-званне Белорусскнх н Лнтовскнх, нзволнл прнказать перепнсать указ с понменованнем губерннй, каждой отдельно, Внтебскою, Могнлевс-кою, Внленскою н Гродненскою; прн чем последовало собственноруч-ное высочайшее повеленне: "Правнла сего держаться н впредь, ннкогда нначе не пропнсывая как понменно губерннн". 0 таковом высочай-шем повеленнн он, управляюіцнй Мяннстерством Юстнцнн, предла-гает Правнтельствуюіцему Сенату. Прнказалн: (послать куда следует указы)" (гл.:Хронологнчёскнй указатель указов н правнтельственных распоряженнй по губернням Западной Росснн, Белорусснн н Мало-росснн за 240 лет, с 1652 по 1892 год. Составнтель С.Ф.Рубннштейн. Внльна, 1894. С.495).

Па-першае, у гэтым указе не названа Мінская губерня. 1 гэта не-выпадкова. Як відаць з царскіх указаў і ўрадавых распараджэнняў, да ліку беларускіх губерняў адносіліся Магілёўская і Віцебская губерні, а да літоўскіх — Віленская і Гродзенская. Мінская губерня ні да беларускіх, ні да літоўскіх губерняў не адносілася. Так, 11 кастрычніка 1821 г. былі "высочайше" зацверджаны правілы "0 взысканнн недо-нмок в губерннях Белорусскнх, Лнтовскнх, Мннской, Кневской, Во-лынской, Подольской н Белостокской областн".

Па-другое, у гэтым указе няма ні слова аб забароне ўжываць назвы "Беларусь" і "Літва". Размова ў ім ідзе толькі аб упарадкаванні дзяр-жаўнага справаводства, што бачна з далейшых царскіх загадаў і ўрадавых распараджэнняў. Так, 3 снежня 1840 г,, праз 4 месяцы пасля т.зв. "забароны", з'явіўся "нменный, об'ьявленный обер-проку-рором Святейшего Сннода" ўказ "0 введеннн Белоруско-Лнтовской духовной коллегнн в однн разряд с конторамн Сннода по предмету определення на службу молодых людей дворянского пронсхождення нлн прнобревшнх право на классные чнны". 28 лютага 1856 г. было абнародавана "Высочайше утвержденное положенне комнтета мннн-стров о выдаче безденежных паспартов жнтелям некоторых Западных н Белорусскнх губерннй для отлучек на заработкн", 19 лютага 1861 г. — "Высочайше утвержденное местное положенне об устройстве кресть-ян, водворенных на помеіцнчьнх землях в губерннях Велнкоросснйс-кнх, Новоросснйскнх н Белорусскнх" і г.д. Можна назваць больш за 10 урадавых распараджэнняў, выдадзеных у 40 - 80-я гады XIX ст., у якіх ужываецца назва "беларускія і літоўскія губерні".

Па-трэцяе, тэрміны "Беларусь" і "Літва", "беларускія і літоўскія губерні" ўжывалі ў сваіх запісках, справаздачах і іншых дакументах

царскія чыноўнікі. Так, віленскі генерал-губернатар У.І.Назімаў пісаў 14 лютага 1862 г. аб тым, што "вслед за высоч. Маннфестом (19 лютага 1861 г. аб адмене прыгоннага права. — Я.Н.) в пределах Царства Польского, Лнтовскнх, Белорусскнх н некоторых другнх западных

губерннях возннклн беспорядкн...".

Па-чацвёртае, у тыя гады, калі быццам бы дзейнічаў указ аб заба-роне тэрмінаў "Беларусь", "беларускія", існавала Беларуская наву-чальная акруга. Яна была створана ў 1829 г. для арганізацыі і кіравання навучальнымі ўстановамі Віцебскай і Магілёўскай губер-няў, кіраўніцтва якімі да гэтага часу ажыццяўляла Пецярбургская навучальная акруга. 3 закрыццём Віленскага універсітэта ўсе падна-чаленыя яму вучылішчы былі далучаны да Беларускай навучальнай акругі. 20 мая 1850 г. была адноўлена Віленская навучальная акруга. Віцебская і Магілёўская губерні спачатку былі далучаны да Пецяр-бургскай навучальнай акругі, а 7 кастрычніка 1864 г. - да Віленскай

навучальнай акругі.

Па-пятае, малавядомым фактам гісторыі з'яўляецца існаванне ў царскай арміі 7-га гусарскага Беларускага палка імя імператара Аляк-сандра I. Полк удзельнічаў у руска-турэцкіх войнах 1806 - 1812, 1828 - 1829, 1877 - 1878 гг., Айчыннай вайне 1812 г., Крымскай вайне 1853 — 1856 гг., у падаўленні паўстання 1830 — 1831 гг.

Па-шостае, у друкарнях Пецярбурга, Масквы, Мінска, Вільні 1 іншых гарадоў Расійскай імперыі выдаваліся кніжкі, брашуры, арты-кулы з назвамі "Беларусь", "беларускі". Паводле няпоўных падлікаў доктара гістарычных навук А.П.Ігнаценкі, з 1841 па 1917 г. было выдадзена каля 190 такіх кніг і брашур. Гэта сведчыць аб тым, што ніякай афіцыйнай забароны тэрмінаў "Беларусь", "беларускі" не

існавала

Па-сёмае, многія навукоўцы і пісьменнікі сцвярджаюць, што пасля забароны тэрмінаў "Беларусь" і "Літва" было ўведзена "не-выразнае штучнае найменне" "Паўночна-Заходні край", "Заходні край". Але гэта яўная недарэчнасць або свядомая фальсіфікацыя гісторыі. Заходнія губерні, Заходні край, Заходняя паласа Расіі -гэта тэрыторыя Украіны, Беларусі 1 Літвы (Кіеўская, Валынская, Падольская, Магілёўская, Віцебская, Мінская, Віленская, Гро-дзенская губерні і Беластоцкая вобласць). Паўднёва-Заходні край -гэта тэрыторыя Украіны, Паўночна-Заходні край - тэрыторыя та-гачаснай Літвы, як яе тады разумелі (сучасная Літва і Заходняя Беларусь). Указ ад 18 снежня 1842 г. "0 преобразованнн Северо-Западных губерннй" сведчыць аб тым, што Паўночна-Заходні край — гэта тэрыторыі Мінскай, Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губер-няў. Але 22 снежня 1870 г. быў абвешчаны новы ўказ "06 нзья-тнн Мннской губерннн нз ведення главного управлення Северо-Западным краем". Гэта дае падставу лічыць, што Мінская губерня была аднесена да беларускіх губерняў Беларускага краю (разам з Віцебскай і Магілёўскай губернямі).

Можна прывесці шмат іншых дакументаў, у якіх размяжоўваюцца паняцці "Беларускія губерні", "Беларускі край" і "Паўночна-Заходнія губерні", "Паўночна-Заходні край". Напрыклад, 12 чэрвеня 1893 г. з'явілася "Распоряженне, об'ьявленное Правнтельствуюіцему Сенату мнннстром внутренннх дел. 06 утвержденнн формы выкупного акта на участкн землн, выкупаемые русскнмн арендаторамн православно-го нсповедання, водвореннымн на владельческнх землях в губерннях Северо-Западных н Белорусскнх до 19 февраля 1861 г.". 3 цягам часу тэрмін "Паўночна-Заходні край" пачаў распаўсюджвацца на ўсе 6 беларуска-літоўскіх губерняў. Аднак тэрміны "Беларусь" і "беларускі" ніколі не забараняліся і не выключаліся з дзяржаўнага і афіцыйнага ўжывання, бо яны разам з назвамі "Велікаросія", "велікароскі", "Маларосія", "малароскі", маючы адзіны корань "рос", служылі для царызму пацвярджэннем яго тэорыі "о трёх племенах еднного русского народа".

Па-восьмае, гістарычнай навуцы невядомы царскі ўказ ці ўрада-вае распараджэнне аб забароне беларускай мовы і беларускага друка-ванага слова. Наадварот, кнігі на беларускай мове выдаваліся ў друкарнях Расійскай імперыі, асабліва ў другой палове XIX — пачат-ку XX ст. (гл. раздзел V).

Ідэалогія Асветніцтва. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі адбывалася ў новых абставінах, звязаных з фарміраваннем капіталістычных адносін, станаўленнем беларускай нацыі, зараджэн-нем і паступовым узмацненнем нацыянальнай самасвядомасці бела-русаў. У канцы XVIII - першай палове XIX ст. моцныя пазіцыі ў Беларусі мела польская культура. Польская мова была мовай пера-важнай часткі адукаванага насельніцтва, мовай асветы, тэатра, кнігадрукавання. На карысць польскай культуры працавала шмат ураджэнцаў Беларусі: у літаратуры — А.Міцкевіч і У.Сыракомля (сапр. Л.Кандратовіч), музыцы — М.К.Агінскі і С.Манюшка.

Адначасова з паланізатарскімі тэндэнцыямі ў культурным жыцці Беларусі пачынае ўзмацняцца рускі ўплыў. На першым этапе распаў-сюджванне рускай культуры праходзіла праз польскае пасрэдніцтва:

пераклад рускіх кніг, пастаноўка п'ес рускіх аўтараў, падрыхтоўка да друку руска-польскіх выданняў. Ажыццяўлялася распрацоўка планаў забудовы беларускіх гарадоў у адпаведнасці з прынцыпамі рускага горадабудаўніцтва і г.д.

У другой чвэрці XIX ст. палітыка царызму, накіраваная супраць паланізацыі, стала больш рашучай і жорсткай. Афіцыйная польска-моўная культура паступова замянялася афіцыйнай рускамоўнай куль-турай. Нягледзячы, аднак, "на моцны іх уплыў, ішоў працэс росту самасвядомасці беларусаў, станаўлення нацыянальнай культуры, якая абапіралася на мову, звычаі, абрады, традыцыі народа і распрацоўва-лася патрыятычна настроенымі прадстаўнікамі інтэлігенцыі. Акрамя

таго, яўрэі, татары і іншыя народы, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, мелі сваю мову і культуру. Таму культуру Беларусі першай паловы XIX ст. можна назваць шматмоўнай.

Станаўленне капіталістычных адносін праходзіла ва ўмовах вост-рай ідэалагічнай барацьбы. Новаму буржуазнаму класу неабходна было ідэйна абгрунтаваць свае правы на эканамічнае і палітычнае пана-ванне ў грамадстве. Так з'явілася ў Еўропе антыфеадальная паводле сваёй сацыяльна-палітычнай сутнасці ідэалогія Асветніцтва. Яе распаўсюджванне ў Беларусі прыпадае на канец XVIII — першую трэць XIX ст. Працягваючы ў новых умовах гуманістычныя традыцыі эпохі Адраджэння, асветнікі прапаведвалі прыярытэт розуму, асветы і навукі ў жыцці асобы і грамадства. Замест ідэалу былых часоў — чалавека старых правіл, набожнага, экзальтаванага, непрымірымага да ўсяго новага - перадавое шляхецкае асяроддзе фарміравала іншы ідэал. Гэта — чалавек разумны, рацыяналіст і скептык, крытык рэлігіі, рэфар-матар, адкрыты дасягненням сусветнай культуры і новым яе павевам.

Усе сацыяльныя інстытуты феадалізму прыхільнікамі асветніцкай ідэалогіі лічыліся "неразумнымі" і "ненатуральнымі". Замест хрысціянска-дагматычных уяўленняў сярэднявечча ідэолагі Асветніцтва прапанавалі свае рацыяналістычныя тэорыі грамадства і дзяржавы, маралі і рэлігіі. У прыватнасці, тэорыя "натуральнага права", якую падтрымліваў І.Страйноўскі, зыходзіла з уяўлення аб прыроджанай роўнасці людзей і такім чынам ідэалагічна абгрунтоў-вала патрабаванні дэмакратычных свабод. Тэорыя "грамадскага дагавору" Русо, выкладзеная Т.Млоцкім, адвяргала боскае паходжанне дзяржаўнай улады і сцвярджала, што дзяржава - вынік дамовы паміж людзьмі. Гэтым даказвалася права народа пазбавіць улады манарха, які не выконваў умоў дагавору і не ахоўваў "натуральныя правы" грамадзян. Асноўнымі "натуральнымі правамі" людзей лічыліся правы на жыццё, уласнасць, свабоду і роўнасць. Разглядаючы пытанні аб практычнай пабудове будучага грамадства, асветнікі прапанавалі тэорыю "раздзялення ўлады". У падзеле ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую яны бачылі гарантыю ад злоўжывання ўла-дай, аховы грамадзян ад беззаконня. Ідэалогія Асветніцтва была блізкая філаматам і філарэтам.

Прыхільнікі новай, асветніцкай ідэалогіі мянялі старадаўнія жу-паны і кунтушы на еўрапейскае адзенне, перабудоўвалі на новы лад свае сядзібы, бо барока здавалася ім старамодным. Яны аддавалі пе-равагу мастацкаму стылю эпохі Асветніцтва - класіцызму, які імкнуўся ўсё падпарадкаваць законам розуму, прыгажосці і велічнай

прастаты.

Развіццё адукацыі. Школьныя статуты 1804 і 1828 гг. Закрыццё Віленскага універсітэта. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Рас-паўсюджанне ўплыву ідэй Французскай буржуазнай рэвалюцыі канца XVIII ст., нарастанне дэмакратычных настрояў у асяроддзі прагрэсіўнай часткі рускага грамадства прымусілі царызм правесці

некаторыя рэформы ў галіне адукацыі, якія датычыліся і развіцця школьнай справы на Беларусі. У 1802 г. у Расіі было створана Міністэрства народнай асветы. Паводле Статута 1804 г., які скла-дзены ў адпаведнасці з французскай асветніцкай філасофіяй XVIII ст., школьная сістэма будавалася па прынцыпе адзінства і пераемнасці:

кожная школьная ступень была звязана з папярэдняй і наступнай, пераход у школу ажыццяўляўся без экзамена, на падставе дакумента аб заканчэнні папярэдняй школы. Навучанне аб'яўлялася бясплат-ным. Сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія вучылішчы з гадавым тэрмінам навучання (пачатковая школа), двухгадовыя павя-товыя вучылішчы, чатырохгадовыя гімназіі і універсітэты. Станоўчымі вынікамі рэформы на Беларусі з'явіліся рост свецкіх агульнаадука-цыйных школ і колькасці навучэнцаў, увядзенне ў навучальныя планы прыродазнаўчых дысцыплін, развіццё жаночай адукацыі.

Было цэнтралізавана кіраванне навучальнымі ўстановамі. Еўра-пейская частка Расійскай імперыі дзялілася на 6 навучальных акруг, кожную з якіх узначаліў прызначаны царом наглядальнік. Віцебская, Гродзенская, Мінская і Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі. Навуковым і адміністрацыйна-метадычным яе цэнтрам стаў Віленскі універсітэт. Гімназіі Віленскай навучальнай акругі мелі 6 класаў, павятовыя вучылішчы - 3 класы. Выкладанне вялося на польскай мове, а руская мова падавалася як адна з вучэбных дысцыплін.

Рэформа сістэмы адукацыі не ўхіліла ў школах заходніх губерняў каталіцкага ўплыву. Значная частка навучальных устаноў Бёларусі падпарадкоўвалася ордэну езуітаў. Гэта была ўступка ўрада ўплыво-вым колам спаланізаванага дваранства. У езуіцкіх вучылішчах налічвалася каля тысячы чалавек. Існавалі таксама гімназіі духоўных ордэнаў, ці "гімназіяльныя вучылішчы". Гэтыя навучальныя ўста-новы карысталіся папулярнасцю і садзейнічалі распаўсюджванню каталіцызму. Па патрабаванні ордэна езуітаў у 1812 г. імператарЬ Аляксандр 1 даў згоду на заснаванне на базе езуіцкага калегіума По-| лацкай езуіцкай акадэміі з правам вышэйшай свецкай навучальнайй установы - універсітэта. Акадэмія з'яўлялася таксама цэнтрам асо.Л бай навучальнай акругі, якой падпарадкоўваліся навучальныя ўста-новы езуітаў, што існавалі на той час у Расійскай імггерыі. У 1820 г. Полацкая езуіцкая акадэмія была закрыта.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 502; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.