Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Барацьбы. 20 страница




Пэўны адбітак на развіццё беларускай літаратуры аказала паўстанне 1863 — 1864 гг. Шырока распаўсюджваліся ананімныя "гутаркі", складзеныя дзеячамі польскага нацыянальна-вызваленчага руху, адрасаваныя беларускім сялянам і прысвечаныя крытыцы сацыяльных парадкаў у царскай Расіі. Яркім прыкладам мастацкай рэвалюцый-най публіцыстыкі з'яўляецца газета К.Каліноўскага "Мужыцкая праўда" і яго "Пісьмы з-пад шыбеніцы". Выкарыстоўваючы фальк-лорную сімволіку і традыцыйную форму народнай "гутаркі", аўтар "Мужыцкай праўды" заклікаў сялян да барацьбы за лепшую долю. У "Пісьмах з-пад шыбеніцы" К.Каліноўскі развітваецца са сваім на-родам перад пакараннем смерцю і выказвае веру ў тое, што народ яшчэ ўзнімецца на барацьбу.

Традыцыі пачатку 60-х гадоў прадоўжылі Ф.Багушэвіч, А.Гурыновіч і Я.Лучына, якія прыйшлі ў літаратуру ў канцы 80 — пачатку 90-х гадоў.

Вяршыняй развіцця беларускай літаратуры другой паловы XIX ст. стала творчасць Ф.Багушэвіча. У 1891 г. у Кракаве выдадзены яго першы зборнік "Дудка беларуская" пад псеўданімам Мацей Бурачок. У 1896 г. таксама за мяжой пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Ба-рысава з'явіўся зборнік "Смык беларускі". Да гэтых зборнікаў Ф.Багушэвіч складаў прадмовы, дзе імкнуўся абудзіць нацыяналь-ную свядомасць беларускяга народа. Ен першы з беларускіх пісьменнікаў абвясціў існаванне беларускага этнасу і адзначыў са-мастойнасць беларускай мовы. Цэнтральная тэма творчасці Ф.Багушэвіча — жыццё паднявольнага сялянства, яго пошукі справядлівасці і выйсця з сацыяльнага бяспраўя. Пачынальнік кры-тычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, Ф.Багушэвіч праз дэмак-ратычную паэзію і публіцыстыку станоўча паўплываў на сваіх сучаснікаў - Я.Лучыну і А.Гурыновіча.

У творчасці Я.Лучыны (І.Неслухоўскага) знайшлі адлюстраванне любоў да беларускага селяніна, імкненне бачыць яго адукаваным і шчаслівым. Лірычны верш з'яўляецца асноўным жанрам яго творчасці на беларускай мове. Вершы Лучыны былі пасмяротна сабраны ў зборніку "Вязанка", выдадзеным у 1903 г.

Літаратурных твораў А.Гурыновіча захавалася вельмі мала. За рэвалюцыйную дзейнасць паэт быў арыштаваны царскімі ўладамі.

У сваіх лірычных і сатырычных вершах ён асноўную ўвагу надаваў паказу жыцця беларускага сялянства, заклікаў яго да барацьбы. Творы А.Гурыновіча былі выдадзены толькі пасмяротна.

На лепшыя дасягненні літаратуры другой паловы XIX ст., на традыцыі, закладзеныя К.Каліноўскім, Ф.Багушэвічам, Я.Лучынам, А.Гурыновічам, абапіралася новая беларуская літаратура пачатку XX ст. Развівалася яна таксама і пад дабратворным уплывам рускай, польскай і ўкраінскай літаратур. Менавіта ў пачатку XX ст. бела-руская літаратура набыла рысы развітай літаратуры з разнастайнымі

жанрамі і стылявымі накірункамі.

Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру Цётка (А.Пашкевіч). Яе кнігі рэвалюцыйных вершаў "Скрыпка бела-руская" і "Хрэст на свабоду" сталі першымі арыгінальнымі зборнікамі беларускай паэзіі XX ст. Цётка з'явілася адной з пачынальнікаў апа-вядальнага жанру. Яна налісала чытанку "Першае чытанне для дзе-так-беларусаў", выступала як публіцыст, даследчык гісторыі бела-

рускага народнага тэатра.

Як народны паэт, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, нацыянальнай школы перакладу ўвай-шоў у гісторыю Я.Купала (І.Д.Луцэвіч). Першы яго верш "Мужык" быў апублікаваны ў маі 1905 г., а першы зборнік вершаў "Жалейка" ўбачыў свет у 1908 г. Найболып значны паэтычны зборнік Я.Купалы дарэвалюцыйнай пары — "Шляхам жыцця" - быў выдадзены ў

1913 г.

Героіка-рамантычныя паэмы Я.Купалы "Курган", "Бандароўна" вылучылі яго як стваральніка класічнага нацыянальнага эпасу. П'есы Я.Купалы "Паўлінка", "Раскіданае гняздо" ўяўляюць сабой найвы-шэйшае дасягненне беларускай драматургіі пачатку XX ст. У сваёй перакладчыцкай дзейнасці Я.Купала выступіў у якасці прапагандыста дасягненняў славянскіх літаратур, стварыўшы пераклады твораў М.Някрасава, І.Крылова, А.Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі. Значэнне творчасці Я.Купалы заключаецца ў тым, што ён узняў беларускую літаратуру на якасна новы ўзровень і сваёй творчасцю і грамадскай дзейнасцю спрыяў фарміраванню і развіццю беларускай літаратурнай

мовы.

Разам з Я.Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Я.Колас (К.М.Міцкевіч). Першы верш паэта "Наш родны край" з'явіўся ў друку ў 1906 г. Першы зборнік вершаў "Песні-жальбы" быў надрукаваны ў 1910 г. У сваёй грамадзянскай лірыцы Я.Колас часта звяртаецца да селяніна, імкнучыся абудзіць яго свядомасць. У 1912 г. выйшаў першы зборнік яго празаічных твораў "Апавяданні", а ў 1914 г. — "Родныя з'явы", куды ўвайшлі хрэстаматыйныя сёння апавяданні "Нёманаў дар" і "Малады дубок". Я.Колас пачаў стварэнне сваіх класічных паэм "Новая зямля" і "Сы-мон-музыка". Дакастрычніцкая творчасць паэта - сапраўдны мастацкі летапіс жыцця беларускага народа.

Адзіны паэтычны зборнік "Вянок" належыць М.Багдановічу, аднак ён дазволіў паэту заняць значнае месца ў беларускай літаратуры. М.Багдановіч узбагаціў беларускую лірыку новымі тэмамі, вобразамі і формамі. Для яго лірыкі было характэрна паглыбленне ва ўнутраны свет героя, філасофскі роздум. Акрамя вершаў М.Багдановіч пісаў празаічныя творы, літаратуразнаўчыя і публіцыстычныя артыкулы.

У беларускай літаратуры пачатку XX ст. раскрыліся творчыя здольнасці М.Гарэцкага, З.Бядулі, Ц.Гартнага, К.Каганца і інш. Новая беларуская літаратура пачала знаходзіць прызнанне ў суседніх, перш за ўсё славянскіх, народаў, паступова ўключацца ў сусветны гісторыка-літаратурны працэс.

Станаўленне нацыянальнага прафесійнага тэатра. Музычнае жыццё. У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскагй і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, а таксама гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Беларускія гледачы мелі магчымасць пазнаёміцца з выдатнай ігрой знакамітых рускіх артыстаў М.Савінай, П.Арленева, М.Хадотава; В.Камісаржэўскай. Разнастайны рэпертуар рускіх драма-тычных калектываў складалі не толькі п'есы забаўляльнага характа-ру, але і лепшыя творы сусветнай і айчыннай драматургічнай класікі. Нязменным поспехам карысталіся творы М.Гогаля, А.Грыбаедава, А.Астроўскага, А.Чэхава і іншых рускіх драматургаў. Паспяхова гастралявалі на Беларусі ўкраінскія тэатры М.Старыцкага, М.Крапіўніцкага. Прыязджалі таксама польскія тэатральныя ка-лектывы.

Пад уздзеяннем выступленняў прафесійных тэатраў у беларускіх гарадах і мястэчках ствараліся аматарскія тэатральныя калектывы. У Мінску на сцэне Дваранскага сходу прафесіяналы і аматары ставілі творы рускай, украінскай і зарубежнай драматургіі. 5 чэрвеня 1890 г. у горадзе быў адкрыты пастаянны тэатр (цяпер памяшканне тэатра імя Янкі Купалы). У гэтым жа годзе ў Мінску было створана Таварыства аматараў мастацтваў. У асяроддзі беларускай інтэлігенцыі паступова наспявала ідэя неабходнасці стварэння беларускага нацыянальнага тэатра прафесійнага тыпу.

Уздым беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, рост нацыя-нальнай самасвядомасці беларускага народа, з'яўленне новых значных твораў беларускай драматургіі спрыялі ў пачатку XX ст. стварэнню шматлікіх музычна-драматычных гурткоў і арганізацыі т. зв. беларускіх вечарынак. На вечарынках звычайна выступалі хоры, танцоры, чыталіся беларускія літаратурныя творы, ставіліся п'есы. На першапачатковым этапе сваёй дзейнасці ўдзельнікі вечарынак сутыкнуліся з недахопам беларускіх п'ес, таму яны ставілі драма-тычныя творы рускіх, украінскіх аўтараў. Рэпертуар вечарынак ук-лючаў таксама п'есы "Паўлінка" і "Прымакі" Я.Купалы, "Антось Лата" Я.Коласа, "Модны шляхцюк" К.Каганца.

На традыцыях беларускіх вечарынак узнікла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага - сапраўдны тэатр прафесійнага тыпу. Значнае месца сярод дзеячаў беларускай культуры заняла асоба яе стваральніка. Землямер па прафесіі, цесна звязаны з простым народам, сапраўдны патрыёт, І.Буйніцкі на свае ўласныя сродкі стварыў трупу ў асабістым фальварку Палевачы ў Дзісенскім па-веце (цяпер Глыбоцкі р-н). У 1907 г. замацаваўся пастаянны склад удзельнікаў гэтага калектыву, а ў 1910 г. пасля ўдзелу ў Першай беларускай вечарынцы ў Вільні тэатр І.Буйніцкага ператварыўся ў прафесійны.

У рэпертуары Першай беларускай трупы былі песні, танцы, пастаноўкі п'ес "Па рэвізіі", "Пашыліся ў дурні" М.Крапіўніцкага, "У зімовы вечар" Э.Ажэшкі, "Міхалка" Далецкіх, "Сватанне" А.Чэхава, "Модны шляхцюк" К.Каганца, дэкламаваліся творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. І.Буйніцкі і яго акцёры займаліся актыўнай гастрольнай дзейнасцю. У час гастроляў па Беларусі І.Буйніцкі дапамагаў мясцовым аматарскім гурткам, што спрыяла пашырэнню тэатральнага аматарства.

У 1911 - 1912 гг. трупа І.Буйніцкага выступала ў Пецярбургу, у 1913 г. калектыў.наведаў Варшаву. Такім чынам І.Буйніцкі знаёміў гледачоў з мастацкай культурай беларускага народа, звяртаў увагу на яе асаблівасці, непаўторны нацыянальны каларыт. Асабліва высокую адзнаку грамадскасці атрымала другое выступленне ў Пе-цярбургу трупы І.Буйніцкага. Расійскі часопіс "Вестннк знання" адзна-

чыў, што поспех беларускіх артыстаў быў каласальны. Я.Дыла на-зваў іх выступленне трыумфам у сталіцы.

Справу І.Буйніцкага па стварэнні нацыянальнага тэатра актыўна падтрымлівалі газета "Наша ніва", прагрэсіўныя дзеячы беларускай культуры Я.Купала, Ядвігін Ш., Цётка, Ц.Гартны, З.Бядуля. Аднак матэрыяльныя цяжкасці прымусілі І.Буйніцкага ў 1913 г. закрыць тэатр.

Дзейнасць Першай беларускай трупы і яе заснавальніка, якога яшчэ пры жыцці называлі бацькам беларускага тэатра, упісала яркую ста-ронку ў развіццё беларускай тэатральнай культуры, заклала трывалы падмурак у развіццё справы паслядоўнікаў Ігната Буйніцкага на шляху станаўлення беларускага тэатра.

Пераемнікам Першай беларускай трупы ў працэсе фарміравання нацыянальнага тэатра стала Першае таварыства беларускай драмы і камедыі. Яно ўзнікла ў Мінску пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Арганізаваў таварыства вядомы беларускі акцёр і рэжысёр Ф.Ждановіч. У яго калектыў праз некаторы час уступіў У.Галубок, якому належыць выдатная роля ў развіцці беларускага тэатра ў паслякастрычніцкі перыяд. Творчыя магчымасці таварыства былі даволі абмежаваныя, таму што яно трымалася толькі на энтузіязме ўдзельнікаў. Нягледзячы на цяжкасці, калектыў ужо ў першыя тыдні свайго існавання ажыццявіў гастрольную паездку па Беларусі.

Даволі разнастайным і багатым было музычнае жыццё беларускіх гарадоў. 3 вялікім поспехам гастралявалі рускія і ўкраінскія музычна-драматычныя і харавыя калектывы, якія знаёмілі беларускую публіку з лепшымі творамі айчынных і замежных кампазітараў. Беларусь наведвалі такія зоркі рускай музычнай культуры, як кампазітары і піяністы С.Рахманінаў, А.Скрабін, знакамітыя спевакі Л.Собінаў, Ф.Шаляпін. Нязменным поспехам карысталася харавая капэла збіральніка народных песень Д.Агрэнева-Славянскага, які ўключаў у сваю праграму і беларускія песні.

У адзначаны перыяд узрасла цікавасць музыкантаў да беларускай народнай песеннай творчасці. Рускія кампазітары М.Рымскі-Корса-каў, А.Грачанінаў, С.Танееў і некаторыя іншыя апрацоўвалі беларускія песні і выкарыстоўвалі беларускую тэматыку ў сваіх творах. Выступленні хору В.Тэраўскага ў Мінску садзейнічалі папулярызацыі беларускіх народных песень. Патрэба ў нацыянальнай музычнай літаратуры часткова была задаволена выданнем "Беларускіх песень з нотамі" А.Грыневіча, "Беларускага песенніка з нотамі для народных і школьных хораў" Л.Рагоўскага, публікацыяй апрацоўкі беларускіх песень для фартэпіяна М.Чуркіна.

Пэўную ролю ў развіцці беларускай прафесійнай музыкі адыграў Л.Рагоўскі — аўтар сюіты для сімфанічнага аркестра. Гэта быў амаль што першы твор беларускай музыкі, выкананне якога карысталася значным поспехам у Вілыгі і Варшаве.

Выяўленчае мастацтва. У другой палове XIX - пачатку XX ст. выдатных поспехаў дасягнула беларускае выяўленчае мастацтва.

На тэрыторыі Беларусі пасля закрыцця Віленскага універсітэта не было вышэйшай мастацкай навучальнай установы. Першым крокам на шляху арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі мастакоў з'явілася стварэнне ў 1866 г. Віленскай рысавальнай школы пад кіраўніцтвам І.Трутнева. Надзвычай важная роля гэтага мастака як нястомнага збіральніка і даследчыка культурных помнікаў беларускай старажытнасці і аўтара карцін на беларускую тэматыку. У 90-я гады XIX ст. былі адчынены мастацкія школы В.Мааса ў Мінску і Ю.Пэна ў Віцебску.

Значны ўплыў на развіццё беларускага жывапісу аказвала рускае мастацтва. На Беларусі жылі і працавалі рускія жывапісцы К.Савіцкі, І.Шышкін. Цэлы перыяд творчай дзейнасці І.Рэпіна звязаны з бела-рускай зямлёй, калі ён жыў у сваім маёнтку Здраўнёва на Віцебшчыне. У эцюдзе "Беларус" мастак адлюстраваў тыповыя рысы беларускага народа. І.Рэпін дапамог атрымаць мастацкую адукацыю многім таленавітым выхадцам з Беларусі: Ю.Пэну, Л.Альпяровічу, Я.Кругеру. Рэалістычныя тэндэнцыі рускіх мастакоў-перасоўнікаў знаходзілі жывы водгук сярод беларускай грамадскасці. У 1899 г. у Мінску адкрылася выстава перасоўнікаў, дзе экспанаваліся палотны У.Макоўскага, А.Васняцова, І.Рэпіна, Р.Мясаедава, М.Касаткіна.

Значнай постаццю ў беларускім пейзажным жывапісе з'яўляецца А.Гараўскі. Мастак нарадзіўся ў Мінскай губерні, адукацыю атры-маў у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, дзе яго здольнасці прыцягнулі ўвагу выкладчыкаў. Пасля заканчэння акадэміі ён атры-маў залаты медаль. Пейзажы А.Гараўскага "Ліпы", "На радзіме", "Вечар у Мінскай губерні" вылучаюцца жыццёвай праўдай і высокім тэхнічным майстэрствам. Мастак быў вядомы не толькі ў Расіі, але і за мяжой, ён атрымаў званне акадэміка жывапісу. Асабісты сябра рускага мецэната П.Траццякова, А.Гараўскі дапамагаў у збіранні яго славутай калекцыі. Некаторыя работы беларускага мастака зараз зна-ходзяцца сярод экспанатаў Траццякоўскай галерэі.

Вядомым майстрам бытавога жанру быў мастак Н.Сілівановіч. Атрымаўшы адукацыю ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, ён ства-рыў шэраг кампазіцый: "Дзеці на двары", "У школу", "Дзяўчынка". Сапраўдным рэалізмам вылучаецца карціна "Пастух". Н.Сілівановіча запрасілі для ўдзелу ў афармленні Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. За мазаічнае палатно "Тайная вячэра" мастаку было прысвоена гана-ровае званне акадэміка.

На рубяжы XIX- XX стст. у беларускім жывапісе з'явіўся шэраг таленавітых мастакоў. Ю.Пэн працаваў у бытавым і партрэтным жанры, Я.Кругер — пераважна ў жанры партрэта. Яшчэ падчас вучобы ў Акадэміі мастацтваў, куды ён трапіў з дапамогай І.Рэпіна, мастак набыў вядомасць дзякуючы сваёй дыпломнай рабоце. Пасля вяртання ў Мінск Кругер адкрыў там у 1904 г. прыватную школу малявання.

Беларускі жывапісец, графік, тэатральны дэкаратар і педагог Ф.Рушчыц у ранні перыяд творчасці напісаў пейзажы, якія вылучаюцца рэалістычным паказам роднай прыроды ("Мінск зімою", "Млын", "Каля касцёла"), У некаторых творах аўтара адчуваецца ўплыў імпрэсіянізму і стылю мадэрн. Ф.Рушчыц аформіў таксама шэраг спектакляў у адным з віленскіх тэатраў.

У канцы XIX ст. пачалася творчая дзейнасць таленавітага бела-рускага мастака В.Бялыніцкага-Бірулі. У сваёй творчасці ён развіваў традыцыі рускага пейзажнага жывапісу. Эмацыянальныя, лірычныя творы мастака вылучаюцца мяккім каларытам. У ранні перыяд былі створаны работы "3 аколіц Пяцігорска", якую набыў П.Траццякоў для сваёй калекцыі, "Вясна ідзе", што прынесла аўтару першую прэмію Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў. Шчырыя сяброўскія адносіны звязвалі мастака з І.Рэпіным. Шэраг значных работ ства-рыў В.Бялыніцкі-Біруля ў паслякастрычніцкі перыяд.

У беларускай графіцы другой паловы XIX ст. самай прыкметнай фігурай быў М.Андрыёлі, аўтар ілюстрацый да твораў А.Міцкевіча, Э.Ажэшкі. Графічныя работы стваралі таксама А.Каменскі, С.Богуш-Сестранцэвіч, К.Кастравіцкі (Карусь Каганец).

Архітэктура. Зрухі ў эканамічным жыцці грамадства прывялі да хуткага росту гарадоў (асабліва тых, якія знаходзіліся на чыгуначных шляхах), іх добраўпарадкавання, будаўніцтва водаправодаў, усталя-вання электрычнага асвятлення. Адбываліся змены ў планіроўцы гарадоў. У выніку ўладкавання забудовы ў цэнтральнай частцы гарадоў

з'яўляліся новыя плошчы і бульвары, будаваліся мураваныя шмат-павярховыя дамы. Аднак трэба адзначыць, што масавая гарадская забудова характарызавалася ў першую чаргу драўляным аднапавяр-ховым жыллём.

Працэс паступовага заняпаду класічнай архітэктуры рэзка ўзмацніўся ў сярэдзіне XIX ст. Да канца XIX ст. у беларускім дойлідстве панавала эклектыка, якая вызначалася некрытычным выкарыстаннем рознастылявых форм: неаготыкі, неабарока, неара-како, неакласіцызму, неараманскага і псеўдавізантыйскага стыляў. Неастылі атрымалі назву "архітэктуры гістарызму". Звычайна банкі і навучальныя ўстановы афармлялі пад рэнесаііс, тэатры - пад барока, касцёлы - пад готыку, праваслаўныя цэрквы будавалі ў псеўдавізантыйскім ці псеўдарускім стылі.

У другой палове XIX ст. назіраўся росквіт неагатычнага стылю, які стаў як бы афіцыйным стылем каталіцкай царквы на Веларусі. Неагатычныя пабудовы ўзводзіліся з чырвонай, добра абпаленай цэглы, фасады не атынкоўваліся. Найболып багатыя храмы мелі вітражы, падлогу з паліваных керамічных плітак, фрэскавы роспіс.

Пасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. распаўсюджанне на-быў псеўдарускі, або псеўдавізантыйскі, стыль у праваслаўным куль-тавым дойлідстве. Рускія архітэктары распрацавалі тыпавыя варыянты праваслаўных цэркваў, механічна скапіраваныя з візантыйскіх храмаў і рускіх бажніц ХІУ і ХУІІ стст., каб паказаць пераемнасць рускага дойлідства ад візантыйскай архітэктуры. Ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў быў граф Мураўёў, таму ў народзе яны набылі на-зву "мураўёвак". Цэрквы, пабудаваныя ў псеўдарускім стылі, можна сустрэць у шматлікіх гарадах і пасёлках Беларусі. Найбольш значнымі пабудовамі гэтага напрамку можна лічыць мемарыяльны комплекс у в.Лясная (1908 - 1912), створаны ў гонар двухсотгоддзя перамогі рускіх войск над шведамі, і капліцу князёў Паскевічаў у Гомелі (1870 - 1889).

У культавым дойлідстве Беларусі склаўся таксама і неараманскі стыль. Найбольш вядомы помнік, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры, — Чырвоны касцёл (касцёл Сымона і Алены) у Мінску, пабудаваны ў 1908 г. Храм мае асіметрычную кампазіцыю з трыма вежамі: дзвюма меншымі і адной высокай, у яго дэкаратыў-ным афармленні выкарыстаны элементы неаготыкі (вялікае акно-ружа, арнаментальныя паясы і інш.).

Побач з неастылямі ў канцы XIX ст. адбывалася станаўленне новага стылю — мадэрна. Для архітэктуры мадэрна характэрны пераплеценыя лініі, асіметрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор. Мадэрн пры-мяняўся для новых тыпаў пабудоў (чыгуначныя вакзалы, масты, пра-мысловыя збудаванні), выкарыстоўваў новыя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі (цэмент, металічная арматура, фабрычная дахоўка). Шырока выкарыстоўвалася шкло, з якога рабілі нават дахоўку. Прык-ладам архітэктуры мадэрна з'яўляецца пазямельна-сялянскі банк у

Віцебску, храм у Міры, некаторыя жылыя дамы ў Мінску, Гродне, Гомелі, Магілёве. Мадэрн праіснаваў на тэрыторыі Беларусі да пер-шай сусветнай вайны, аднак шырокага прымянення не атрымаў.

Такія асноўныя накірункі развіцця беларускай культуры ў другой палове XIX - пачатку XX ст.

ВЫВАДЫ

1. Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, якая стрымлівала развіццё капіталізму, — прыгоннае права. Разам з тым яна несла ў сабе шмат супярэчнасцей. Нягледзячы на тое, што ў заходніх губернях, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі, пасля паў-стання 1863 — 1864 гг. былі створаны болып спрыяльныя ўмовы для пашырэння буржуазных адносін, на Беларусі захавалася мноства фе-адальных перажыткаў. Яны і сталі адметнай рысай і асноўнай асаблівасцю сацыяльна-эканамічнага развіцця краю ў наступныя дзесяцігоддзі.

2. Буржуазныя рэформы 60 — 70-х гадоў XIX ст. прывялі да значных змен у палітычным жыцці Расіі. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў манархію буржуазную. Але змены неслі ў сабе перажыткі прыгонніцтва, былі непаслядоўныя і абмежаваныя. Вялікія змены і адтэрміноўкі ў ажыццяўленні рэформ на Беларусі, правядзенне шэрага контррэформ, дзейнасць розных абме-жаванняў у дачыненні да польскага і яўрэйскага насельніцтва рабілі сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў беларускіх губернях складанай і супярэчлівай.

3. Эканоміка Беларусі пасля рэформы 1861 г. знаходзілася пад непасрэдным уплывам агульнарасійскага рынку. У параўнанні з цэнтральнымі прамысловымі губернямі, значнай часткай Украіны, Польшчай і Прыбалтыкай Беларусь адставала ў прамысловым развіцці і заставалася галоўным чынам сельскагаспадарчым раёнам, дзе пера-важала буйное памешчыцкае землеўладанне. Тым не менш па ўзроўні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы яна ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі. Характэрнай рысай прамысловасці Беларусі ў другой палове XIX ст., разам з адносна хуткім ростам фабрычнай індустрыі, было распаўсюджванне дробнай вытворчасці і мануфактур, пераважна невялікіх фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў.

4. Паўстанне 1863 - 1864 гг., накіраванае супраць самадзяржаўя, саслоўнай і нацыянальнай няроўнасці, рэшткаў прыгонніцтва, не здолела перамагчы, але пад яго націскам расійскія ўлады былі выму-шаны пайсці на значнае паслабленне ўмоў сялянскай рэформы 1861 г. у беларускіх і літоўскіх губернях. У час паўстання ўпершыню было ўзнята пытанне аб нацыянальным самавызначэнні беларускага народа, што садзейнічала абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці белару-

саў і дало штуршок развіццю беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Разам з тым з-за недаверу польскім памешчыкам з боку расійскіх улад на Беларусі не былі праведзены ў поўным аб'ёме буржуазныя рэформы 60 — 70-х гадоў, дзейнічалі розныя абмежаванні палітычнага

і нацыянальнага характару.

5. Пасля разгрому паўстання 1863 -1864 гг. арганізаваны рэвалю-цыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70-х гадоў. У той час ён быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім і прайшоў праз стадыі рэвалюцыйнага і ліберальнага народніцтва, якое ў канцы XIX ст. саступіла месца сацыял-дэмакратызму і марксізму. Менавіта ў Мінску ў сакавіку 1898 г. адбыўся 1 з'езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. На працягу 60 — 90-х гадоў XIX ст. на Беларусі паступова набіраў сілу сялянскі і рабочы рух, але ў выніку асаблівасцей сацыяльна-эканамічнага развіцця краю ён меў значна меншы размах, чым у іншых раёнах Расіі.

6. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку XX ст. характарызуецца далейшым паглыбленнем капіталістычных адносін, манапалізацыяй капіталу і вытворчасці, павелічэннем ролі банкаў. Працягвалася капіталізацыя сельскай гаспадаркі, пашыраліся яе сувязі з рынкам. Эканамічны ўздым 1909 - 1913 гг. садзейнічаў развіццю старых і з'яўленню новых галін вытворчасці. Але па-раней-шаму яны грунтаваліся на інтэнсіўным выкарыстанні мясцовай і сель-

скагаспадарчай сыравіны.

7. У грамадска-палітычным жыцці Беларусі на пачатку XX ст. галоўнай адметнасцю стала нараджэнне і дзейнасць палітычных партый. Значны ўплыў на ўсе наступныя падзеі аказала першая Расійская рэвалюцыя 1905 - 1907 гг., у якой актыўна ўдзельнічалі

працоўныя Беларусі.

Канец XIX - пачатак XX ст. - перыяд, калі пачалося нацыяналь-нае адраджэнне беларускага народа. Рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў прывёў да фарміравання беларускіх нацы-янальных палітычных арганізацый, стварэння Беларускай

сацыялістычнай грамады.

8. Вялікай трагедыяй для народаў свету, у тым ліку і беларускага,

стала першая сусветная вайна. Галоўнай прычынай гэтай вайны з'явілася барацьба буйнейшых еўрапейскіх краін, і перш за ўсё Англіі і Германіі, за перадзел каланіяльных уладанняў і за панаванне на сусветным рынку. Створаная ў выніку вайны краінамі-пераможцамі Версальская сістэма не развязала супярэчнасцей.

9. Падзеяй сусветна-гістарычнага значэння з'явілася Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Яна паклала пачатак дэмак-ратычнаму развіццю Расіі, у тым ліку і Беларусі. Стварыліся спры-яльныя магчымасці для эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны. Аднак гэтыя магчымасці не былі выкарыстаны. Часовы ўрад не змог развязаць вострыя супярэчнасці, якія ляжалі ў аснове крызісу грамадства. Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў падтрымалі Часовы

ўрад, узяўшы на сябе абавязак ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю гэтага ўрада. У такіх умовах вывесці краіну з крызісу аказалася не-магчымым. Новы рэвалюцыйны выбух у краіне быў непазбежны.

10. Другая палова XIX — пачатак XX ст. - важны этап далейшага развіцця беларускай культуры. У асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі як сялянскай у сваёй аснове. Расла самасвядомасць беларусаў, пашыраўся нацыянальны рух за самавыз-начэнне, развіццё мовы і культуры. У галіне адукацыі адбываліся станоўчыя змены: расла колькасць школ, сярэдніх навучальных ус-таноў, павялічвалася колькасць навучэнцаў. Змены адбываліся і ў падрыхтоўцы настаўніцкіх кадраў, арганізацыі жаночага навучання, пашырэнні адукацыі сярод працоўнай моладзі. Далейшае развіццё атрымалі прафесійны тэатр, музыка, жывапіс, архітэктура. Расла колькасць прафесійных тэатральных аб'яднанняў, аматарскіх супо-лак, разнастайных таварыстваў. Пашыраліся іх творчыя сувязі з майстрамі і грамадскасцю іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі, за-межных дзяржаў. Культура Беларусі з'яўлялася неад'емнай часткай як агульнарасійскай, так і сусветнай культуры.

Літаратура

Белоруссня в эпоху капнталнзма. Развнтне капнталнзма в сельском хозяйстве Белорус-

сян: Сб. документов н матерналов. Мн., 1983. Т.1.

Белоруссня в эпоху капнталнзма. Развнтне капнталнзма в промышленностн, положе-

нне промышленных рабочнх н рабочее двнженне в Белорусснн: Сб. документов-н матерна-

лов. Мн., 1990. Т.2.

Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863 - 1864 гг.: Матерналы н документы. М., 1965. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. 1772 - 1903 гг. Мн., 1940. Т.2. Документы н матерналы по нсторнн Белорусснн (1900 — 1917 гг.). Мн., 1953. Т.З. Революцнонное двнженне в Белорусснн 1905 - 1907 гг.: Документы н м-атерналы. Мн.,

1955.

Дакументы Беларускай Сацыялістычнай Грамады часоў рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. //

Спадчына. 1991. №3.

Абезгауз З.Е. Рабочнй класс Белорусснн в начале XX в. (1900 - 1913 гг.). Мн., 1977. Абезгауз З.Е. Развнтне промышленностн н формнрованне пролетарната Белорусснн во

второй половнне XIX века. Мн., 1971.

Асвета і педагагічная думкаў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1985. Бейлькын Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белорусснн. 1861 - 1914. Мн., 1989. Бчч М.О. Рабочее двнженне в Белорусснн в 1861 — 1904 гг. Мн., 1983. Бчч М.О. Развнтне соцнал-демократнческого двнження в Белорусснн в 1883 — 1903 гг.

Мн., 1973.

Болбас М.Ф. Промышленность Белорусснн. 1860 - 1900. Мн., 1978. Брнгадіін П.Н. Эсеры в Белагусн (конец XIX - февраль 1917 г.). Мн., 1994. Беларуская фалькларыстыка: Збіранне 1 даследаванне народнай творчасці ў 60-х гг.

XIX - пачатку XX ст. Мн., 1989.

Вереіцагчн ПД. Крестьянское переселенне нз Белорусснн (вторая половнна XIX в.).

Мн., 1978.

Псторыя Беларускай ССР. Беларусь у перыяд капіталізму: У 5 т. Мн., 1972. Т.2. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1983. Т. 3. Гісторыя беларускага тэатра: У 3 т. Мн., 1983. Т.1.

Доенар-Запольскнй М-В. Народное хозяйство Белорусснн. 1861 - 1914. Мн., 1926. Доунар-Запольскі М.В. Псторыя Беларусі. Мн., 1994. Дробов Л.Н. Жнвопнсь Белорусснн XIX - начала XX века. Мн., 1974. Дудкоў Д.А. Аб развіцці капіталізму ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ста-

годдзя. Мн., 1932.

Нгнатенко Н.М. Февральская буржуазно-демократнческая революцня в Белорусснн.

Мн., 1986.

Ігнатодскі У.М. Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецця. Мн., 1923.

Ігнатодскі У.М. 1863 год на Беларусі: Нарыс падзей. Мн., 1930.

Нсторня первой мгіровой войны: 1914 - 1918: В 2 т. М., 1975.

Нсторня рабочего класса Белорусской ССР: В 4 т. Мн., 1984. Т.1.

К.Калнновскмй. Нз печатного н рукопнсного наследня. Мн., 1988.

Каханодскі ГА.. Прадвесне навукі. Мн., 1990.

Конон В.М. Проблемы нскусства н эстетакн в обіцественной мыслн Белорусснн начала

XX в. Мн„ 1988.

Кісялёў Г. 3 думай пра Беларусь. Мн., 1966.

Король А.С. Болыпевнкн Белорусснн в революцнн 1905 - 1907 гг. Мн., 1986.

Лнпчнскцй Л.П. Развнтне капнталнзма в сельском хозяйстве Белорусснн (II пол.

XIX в.). Мн., 1971.

Лчпц.нскчй Л.П. Столыпннская аграрная реформа в Белорусснн. Мн., 1978. ЛойкаА.А. Псторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. Мн., 1989. 4.2. Лосцнскчй М.Б. Революцнонное народннческое двнженне в Белорусснн 1870 - 1884 гг.

Мн., 1983.

Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903 — 1928); Успаміны аб працы першых




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 524; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.066 сек.