Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Прычыны і характар вайны. Перыядызацыя другой сусветнай вайны




Тэма 26. Другая сусветная вайна.

1-шы перыяд (1 верасня 1939 г. – 21 чэрвеня 1941 г.) Пачатак вайны. Савецка-германскі дагавор ад 28 верасня 1939 г. Савецка-фінляндская вайна. "Дзіўная вайна". Пачатак наступлення Германіі на Захадзе. Капітуляцыя Францыі. "Бітва за Брытанію". Вайна ў Афрыцы. Агрэсія Германіі і яе саюзнікаў у Паўднёва-Усходняй Еўропе. Сітуацыя на Блізкім і Сярэднім Усходзе. Баявыя дзеянні ў Атлантыцы. Далучэнне да СССР прыбалтыйскіх дзяржаў, Паўночнай Букавіны і Бесарабіі. Падрыхтоўка Германіі жа вайны супраць Савецкага Саюзу. Савецка-японскі дагавор аб нейтралітэце.

2-гі перыяд (22 чэрвеня 1941 г. – 18 лістапада 1942 г.) Нападзенне Германіі на СССР. Правал плану "маланкавай вайны". Атлантычная хартыя. Уступленне ЗША у вайну. Ваенныя дзеянні ў зоне Ціхага акіяна. Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі. Складванне і ўмацаванне руху Супраціўлення ў акупіраваных краінах. Ход ваенных дзеянняў на савецка-германскім фронце, у Афрыцы, Атлантыцы і Арктыцы ў 1942 г.

3-ці перыяд (19 лістапада 1942 г. – снежань 1943 г.). Карэны пералом у вайне. Сталінградская бітва і бітва на Курскай дузе. Наступленне саюзнікаў у Афрыцы і Міжземнамор’і. Капітуляцыя Італіі. Заканчэнне "Бітвы за Атлантыку". Вайна на Ціхім акіяне і ў Азіі ў 1942‑1943 гг. Маскоўская канферэнцыя міністраў замежных спраў СССР, Вялікабрытаніі і ЗША. Тэгеранская канферэнцыя. Рух Супраціўлення і фармаванне ў ім дзвюх арыентацый.

4-ты перыяд (студзень 1944 г. – 9 траўня 1945 г.). Наступленне Чырвонай Арміі ў 1944 г. Адкрыццё другога фронту ў Еўропе. Ялцінская канферэнцыя. Разгром Германіі і яе капітуляцыя.

5-ты перыяд (9 траўня – 2 верасня 1945 г.) Стварэнне ААН. Патсдамская канферэнцыя. Патсдамская дэкларацыя. Атамная бамбардзіроўка Хірасімы і Нагасакі. Уступленне СССР у вайну супраць Японіі. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне другой сусветнай вайны, яе галоўныя вынікі.

РАЗДЗЕЛ ІІ. ГІСТОРЫЯ НАВЕЙШАГА ЧАСУ, 1945-2010-Я ГГ.

Тэма 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў другой палове ХХ‑пачатку ХХІ ст.

Заходняя Еўропа і Паўночная Амерыка.

Аднаўленне эканомікі пасля другой сусветнай вайны. Асаблівасці дзяржаўна-манапалістычнага капіталізму ў розных краінах. Эканамічныя рэформы ў 1940‑я – пачатку 1950‑х гг. Нацыяналізацыя, яе характар і вынікі. Роля плана Маршала ў аднаўленні эканомікі Заходняй Еўропы.

Эканамічнае развіццё ў 1950-х – пачатку 1970-х гг. Змякчэнне эканамічных праблемаў. Рэцэсіі. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя (НТР).

Узмацненне нераўнамернасці эканамічнага развіцця ў пачатку 1970‑х гг. Структурныя крызісы 1970‑х – пачатку 1980‑х гг. Неакансерватызм, яго праявы ў краінах Заходняй Еўропы. Эканамічны ўздым у другой палове 1980‑х гг. Вынікі неакансерватыўнай рэвалюцыі.

Цэнтральная і Паўднёва-Ўсходняя Еўропа.

Аднаўленне разбуранай гаспадаркі. Сацыяльна-эканамічныя рэформы 1940‑х гг. Пераход да будаўніцтва савецкай мадэлі сацыялізму. Пачатак усходнееўрапейскай інтэграцыі.

Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні другой паловы 1950‑х – 1960‑х гг. Прычыны тармажэння і адыходу ад рэформ.

Спробы правядзення частковых рэформаў у другой палове 1980-х гг. ды іх няўдача.

Краіны Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў 1990-я – 2010-я гг.

Запавольванне тэмпаў эканамічнага развіцця ў пачатку 1990‑х гг. Галоўныя дасягненні і праблемы развіцця ў сярэдзіне 1990‑х – 2010‑х гг. Значэнне глабалізацыі. Змены сацыяльнай структуры сучаснага заходняга грамадства.

Тэма 2. Палітычнае развіццё краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў другой палове ХХ‑пачатку ХХІ ст.

Еўропа і Паўночная Амерыка.

Уплыў вынікаў другой сусветнай вайны на палітычнае жыццё краін Заходняй Еўропы. Пасляваенны дэмакратычны ўздым, дэмакратызацыя дзяржаўнага ладу і палітычнага жыцця. Рост уплыву левых партый і рухаў, крызіс традыцыйных кансерватыўных партый. Асноўныя ідэалагічныя плыні ў палітычным жыцці еўрапейскіх краін пасля другой сусветнай вайны. Стварэнне новых палітычных сіл, заснаваных на ідэях буржуазнага рэфармізму. Неалібералізм і неакансерватызм у палітычным жыцці Заходняй Еўропы. Еўракамунізм. Крызіс і крах дыктатарскіх рэжымаў у Іспаніі, Партугаліі і Грэцыі ў канцы 1960‑х – сярэдзіне 1970‑х гг. З’яўленне новых палітычных сіл (экалагічныя, рэгіянальныя партыі). Абвастрэнне нацыянальна-этнічных праблемаў. Праварадыкальныя партыі і рухі ў Заходняй Еўропе. Фармаванне сучаснай партыйна-палітычнай сістэмы.

Цэнтральная і Паўднёва-Ўсходняя Еўропа.

Палітычныя аспекты развіцця краін Усходняй Еўропы пасля другой сусветнай вайны. Працэс усталявання дыктатуры пралетарыяту. Будаўніцтва камандна-адміністрацыйнага сацыялізму. Замацаванне пануючай ролі камуністычных партый у грамадстве. Сацыяльна-палітычныя крызісы 1950‑х – 1960‑х гг. у краінах Усходняй Еўропы, іх вынікі. Спробы рэфармавання палітычнага жыцця ў 1960‑я гг. Перыяд застою ў палітычным развіцці Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы ў 1970‑я гг. Паглыбленне сацыяльна-палітычнага крызісу і спробы частковага рэфармавання палітычных сістэмаў у другой палове 1980‑х гг. Фармаванне апазіцыйных сіл. Крызіс правячых партый. Дэмакратычныя рэвалюцыі 1989 г. і стварэнне новай структуры палітычных сіл.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 728; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.