Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Крушэнне імперый у Расіі, Аўстра-Венгрыі, Германіі, Турцыі




Першай сусветнай вайны (1918-1922 гг.).

Тэма 2. Міжнародныя адносіны ў першыя гады пасля заканчэння

Яшчэ не адгрымелі апошнія бітвы першай сусветнай вайны, а Еўропа і ўвесь свет сталі незваротна змяняцца. Першая сусветная вайна прынесла чалавецтву небывалыя, страшэнныя страты. На палях бітваў, ад голаду і хваробаў загінулі звыш 10 млн. чалавек, а больш за 20 млн. былі параненыя. Аграмаднымі былі і матэрыяльныя страты дзяржаў-удзельніц. Нават гэткія магутныя эканомікі, як Вялікабрытанія і Францыя, ператварыліся ў даўжнікоў. Дзяржавы, якія прайгралі вайну, увогуле стаялі на мяжы эканамічнага і палітычнага краху.

Спачатку рухнула Расійская імперыя. Яе палітычная смерць у выніку Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. і агульнае аслабленне Расійскай дзяржаўнасці, да чаго спрычыніўся яшчэ й пачатак Кастрычніцкай рэвалюцыі бальшавікоў, абяцалі да непазнавальнасці змяніць палітычную мапу Еўропы і, як з часам высветлілася, увесь свет.

Непазбежнае паражэнне ў вайне паглыбляла і без таго няпростае становішча дуалістычнай Аўстра-Венгрыі, у якой недзяржаўныя народы ўжо складалі большасць насельніцтва краіны, і пагражала іх разбяганнем па "нацыянальных кватэрах". У кастрычніку 1918 г. па імперыі ўжо неслася разбуральная рэвалюцыйная хваля і заключэнне на віле Джусці пад Падуяй (Італія) перамір’я з Антантай гучала для яе памінальным звонам. Да гэтага часу на тэрыторыі былой аўстра-венгерскай дзяржавы фактычна пачалі сваё існаванне новыя, няхай яшчэ не прызнаныя нікім, дзяржавы.

У падобным становішчы апынулася і не менш нацыянальна і канфесійна стракатая Асманская імперыя. Мала хто сумняваўся, што не сёння, дык заўтра надыдзе той момант, калі "Усходняе пытанне" атрымае сваё канчатковае вырашэнне.

З набліжэннем ваенна-палітычнага краху Германіі, дзяржавы Антанты сталі ўсур’ёз задумвацца над максімальным пасляваенным аслабленнем цэнтральнаеўрапейскага монстра, што прадугледжвала змяншэнне ці нават фрагментацыю яе тэрыторыі. "14 пунктаў" амерыканскага прэзідэнта Вудра Вільсана абудзілі яшчэ большыя спадзяванні народаў Еўропы на самастойнае дзяржаўнае існаванне і паскорылі развал імперыяў. На іх развалінах з’явіліся Азербайджан, Арменія, Грузія, Латвія, Літва, Польшча, Фінляндыя, Аўстрыя, Венгрыя, Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў (КСХС) і некаторыя іншыя.

Калі 11 лістапада 1918 г. у Камп’енскім лесе фельдмаршал Фош прымаў капітуляцыю Германіі, якая закрывала апошнюю старонку крывавай "Вялікай вайны", Расійская, Аўстра-Венгерская, Германская і Асманская імперыя ужо не існавалі. Да вялікага клубка міжнародных праблем і супярэчнасцяў, што прывялі да вайны і павінныя былі вырашыцца па яе заканчэнні, дадаліся новыя складанасці, звязаныя з неабходнасцю тэрытарыяльна-палітычнага пераўладкавання еўрапейскай і прылеглай да яе прастораў.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 430; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.