Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Стабілізацыя буржуазна-парламенцкіх інстытутаў. Прэзідэнцкія выбары 1925 г. Паправенне ўрадавага курсу і рост сацыял-рэфармісцкіх настрояў




Канцэнтрацыя і цэнтралізацыя банкаў і вытворчасці. Асаблівасці стабілізацыі капіталізму ў Германіі.

Знешнія заёмы галоўным чынам накіроўваліся для структурнай перабудовы эканомікі, развіцця, новых навукаёмістых галінаў, інфраструктуры і камунікацыяў. Адбывалася інтэнсіўнае зрошчванне германскага, амерыканскага і брытанскага капіталу, ствараліся сумесныя кампаніі і банкаўскія аб’яднанні. Германскі капітал браў удзельнічаў у некалькіх сотнях міжнародных манапалістычных аб’яднанняў. Канцэрны Крупа, Хенкеля, Юнкерса не толькі паспяхова канкурыравалі на рынках, але выкарыстоўвалі міжнароднае супрацоўніцтва для вытворчасці на сваіх замежных філіялах відаў тэхнікі і ўзбраенняў, забароненых Версальскім дагаворам. Значна вырас узровень канцэнтрацыі вытворчасці. На вядучых пазіцыях знаходзіліся хімічны канцэрн "І.Г.Фарбеніндустры", электратэхнічныя канцэрны АЭГ і "Сіменс" і г.д.

Хуткаму аднаўленню германскай эканомікі спрыяла станоўчая сусветная кан'юнктура. Нягледзячы на пэўныя цяжкасці ў прамысловасці 1925-1926 гг. тэмпы эканамічнага росту Германіі заставаліся самымі высокімі з усіх заходніх краін. У 1928 г. па агульнаму аб'ёму прамысловай вытворчасці Германія перавысіла свае паказчыкі 1913 г. на 8% і стала другой у свеце следам за бясспрэчным лідэрам – ЗША. У 1929 г. узровень вытворчасці дасягнуў 117% ад узроўню 1913 г. Асабліва дынамічна развівалася машынабудаванне, электратэхнічная і хімічная прамысловасці.

Даволі значна павысіўся рэальны заробак працоўных. У 1924 г. сярэдні тыднёвы заробак быў роўны 26,40 марак (кошт жыцця складаў 41,20 марак). У 1928 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 42,70 і 49 марак.

Гэтыя поспехі, тым не менш, не павінны ўводзіць у зман. За лічаныя гады было проста немагчыма вырашыць усе сацыяльна-эканамічныя праблемы. Краіна апынулася ў стане моцнай фінансавай залежнасці. Меў месца яўны перакос у развіцці галінаў прамысловасці. Вельмі высокім заставаўся узровень падаткаабкладання – 26% ад агульнага даходу насельніцтва (самы высокі паказчык ў Еўропе). Рэальныя заробкі усё яшчэ складалі 60-70% ад даваенных. Нізкімі яны былі і ў параўнанні з тым, што атрымлівалі суседзі. Напрыклад, нямецкія рабочыя зараблялі на 20% меней за французскіх і на 40% за англійскіх. Значным заставалася беспрацоўе.

На фоне сур'ёзнага эканамічнага аздараўлення новымі фарбамі зазіхацела палітычнае жыццё. Ужо першыя паслякрызісныя выбары, якія адбыліся 4 траўня 1924 г., паказалі значны рост папулярнасці буржуазных партый і страту гегемоніі сацыял-дэмакратаў (набралі адпаведна 18 і 8 млн. галасоў выбаршчыкаў). Пры гэтым у лагеры СДПГ і звязаных з ёю прафсаюзаў адбываецца далейшае ўзмацненне апартуністычных настрояў.

На рубяжы 1924 і 1925 гг. да ўлады прыйшоў урад пад кіраўніцтвам Германа Лютэра. Адметнасцю гэтага ўрада было тое, што партфелі міністраў упершыню атрымалі прадстаўнікі НННП. Не дзіва, што яшчэ больш права-цэнтрысцкі кабінет, што прадстаўляў буйных аграрыяў і буйную буржуазію, стаў праводзіць яшчэ больш жорсткую эканамічную лінію.

Але зусім не стварэнне ўраду Лютэра стала цэнтральнай падзеяй 1925 г. У сярэдзіне гэтага году меліся адбыцца першыя ўсенародныя выбары рэспубліканскага прэзідэнта (Ф. Эберта ў 1919 г. абіраў Нацыянальны ўстаноўчы сход). Напачатку нічога не абяцала інтрыгі. Мала хто сумняваўся ў тым, што 54-гадовы дзеючы прэзідэнт Ф. Эберт будзе абраны на другі тэрмін. Партыі "веймарскай кааліцыі" і нават частка палітыкаў і электарату з правага-цэнтру лічылі яго сур'ёзным палітыкам, вартым прэзідэнцкага крэсла. Але заняўшыся судовымі цяжбамі з фашысцкім газетчыкам, ён занядбаў здароўе. Адкладванне неабходнай аперацыі апендыцыту аказалася фатальным. Вакантнае месца лідэра прэзідэнцкай гонкі закружыла галовы і выбаршчыкам, і палітыкам. Цяпер выбары мусілі адбыцца на тры месяцы раней. Палітычным партыям заставалася мала часу, каб канчаткова вызначыцца са сваімі кандыдатамі. Брак часу не дазволіў распрацаваць складаныя стратэгічныя манеўры і кандыдатаў аказалася больш, чым можна было чакаць.

Сакавіцкія выбары прэзідэнта 1925 г. прынеслі наступныя вынікі. Лідэры прэзідэнцкай гонкі не набралі неабходнай большасці. Прадстаўнік ННП Карл Ярэс атрымаў 10,8 млн. (38,8%) галасоў, а сацыял-дэмакрат Ота Браўн – 7,8 млн. (29%). Спатрэбіўся другі тур выбараў, да якога партыі і палітыкі Германіі падышлі правёўшы істотную перагрупоўку сіл. Партыя Цэнтру, НДП і СДПГ сфармавалі "Народны блок" і заявілі аб падтрымцы Вільгельма Маркса, які ў першым туры атрымаў 4 млн. (14,5%) галасоў. Галоўную канкурэнцыю яму павінны быў скласці кандыдат ад "Імперскага блоку" (ННП, НННП, БНП, НСДАП), якім стаў адзін з жывых сімвалаў імперскай Германіі Паўль фон Гіндэнбург. У спісе ваенных злачынцаў французскага ўраду Гіндэнбург стаяў на 127 месцы. Але палітыкі блоку здолелі пераканаць французскае кіраўніцтва ў тым, што некалі ваяўнічы франкафоб змяніўся і не павінны ўяўляць небяспекі для дзяржавы-суседкі.

Другі тур (красавік 1925 г.), дзе было дастаткова набраць простую большасць галасоў выбаршчыкаў, прынёс перамогу П. фон Гіндэнбургу (14,6 млн. (48,3%) галасоў)

Вестка аб абранні Гіндэнбурга прэзідэнтам была неадназначна сустрэта ў грамадстве. З аднаго боку, было відавочна, што ў асобе фельдмаршала, 78-гадовага дзеда-служакі, які і ў маладзейшыя гады не вызначаўся вялікаю ініцыятывай і самастойнасцю, правыя сілы атрымаюць цудоўную прыладу для наступлення на дэмакратычныя і рэспубліканскія парадкі. Ліберальна настроены сучаснік гэтых падзеяў фон Асецкі (пацыфіст, у будучым антыфашыст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1935 г.), напрыклад, па-прарочы назваў дзень другога тура выбараў, калі народ Германіі абраў Гіндэнбурга прэзідэнтам, "днём смерці рэспублікі". З іншага боку, абранне "героя" нядаўняй вайны, бездакорнага служакі і манархіста несла надзею на вяртанне былога сацыяльнага спакою, нацыянальнай еднасці, дабрабыту, пачэснага становішча ў сям'і заходніх народаў – на ўсё, з чым асацыявалася даваеннае жыццё.

Боязі дэмакратычных і рэспубліканскіх сіл наконт першага сталі хутка спраўджвацца. 5 траўня 1926 г. намаганнямі Гіндэнбурга і яго атачэння сцяг кайзераўскай Германіі з рэспубліканскім гюйсам у верхнім куце палотнішча (па не вельмі паслядоўнай веймарскай канстытуцыі – гандлёвы сцяг Германіі) быў прыроўнены да дзяржаўнага чорна-чырвона-жоўтага сцяга. Адбылося гэта пры збольшага маўклівай згодзе насельніцтва.

Больш таго, пачалася актыўная падрыхтоўка заканадаўчай базы для выплачвання кампенсацыяў былым імперскім князям за канфіскаваную у часе рэвалюцыі маёмасць. Ініцыятыва зыходзіла з Прусіі, дзе мясцовы ўрад заключыў пагадненне з дынастыяй Гагенцолернаў аб грашовых кампенсацыях за каралеўскія маёнткі. Следам за гэтым пасыпаліся прэтэнзіі з іншых куткоў Германіі. Разам узятыя прэтэнзіі імперскіх князёў да дзяржавы склалі 2,5 млрд марак. Прызначаны з ініцыятывы КПГ (яе падтрымалі СДПГ і АГДБ (Усеагульны германскі прафесійны саюз)) на 20 красавіка 1926 г. рэферэндум аб безумоўнай канфіскацыі маёмасці скінутых дынастыяў скончыўся паразаю дэмакратычных сілаў. З 15,6 млн. чалавек, што прыйшлі да выбарчых урнаў, 14,9 млн. падтрымалі прапанову левых і левацэнтрысцкіх сілаў, але яна набрала толькі 36,4% галасоў ад агульнай колькасці патэнцыйных выбаршчыкаў (трэба было звыш 50%).

У дадатак да ўсяго у 1925 г. канчаткова канстытуіравалася НСДАП. На працягу некалькіх наступных гадоў яна набірала папулярнасць. Напрыклад, калі ў 1925 г. яна магла пахваліцца толькі 25 тыс. членаў, то ў 1928 г. у партыі было 107 тыс. чалавек. НСДАП, як, дарэчы, і іншым скрайне правым арганізацыям, стала нашмат вальней, але да іх палітычны бамонд Германіі ставіўся абыякава-здзекліва. У часы стабілізацыі нейкая там нацыянал-сацыялістычная альтэрнатыва выглядала поўным абсурдам.

КПГ і СДПГ ва ўмовах стабілізацыі. Сутнасць сацыял-дэмакратычных тэорый "арганізаванага капіталізму" і "гаспадарчай дэмакратыі". Радыкалізацыі палітычнай лініі КПГ у 1928 г.

Надзеі на дасягненне сацыяльнага спакою таксама пачалі паціху спраўджвацца. Мы ўжо ведаем пра імклівы ўздым германскай эканомікі. Узрадаванае дасягненнем доўгачаканага, няхай і адноснага, дабрабыту кіраўніцтва СДПГ і нават некаторыя відныя дзеячы КПГ усё гучней выказваюць адкрыта апартуністычныя настроі. Для правага крыла камуністаў гэта скончылася выключэннем з партыі напрыканцы 1928 г. Упэўнена гучалі галасы тых сацыял-дэмакратаў, якія лічылі, што пабудова сацыялізму не вымагае дыктатуры пралетарыяту, бо сацыялістычнае грамадства можа быць створана нават у рамках Веймарскай дзяржавы. Узнікае шэраг сацыял-рэфармісцкіх тэорый, напрыклад, "тэорыя арганізаванага капіталізму" і "тэорыя гаспадарчай дэмакратыі".

У г.зв. Гейдэльбергскай праграме партыі (1925 г.) тагачасны капіталізм, з яго высокай ступенню канцэнтрацыі і цэнтралізацыі капіталу, шырокімі магчымасцямі дзяржаўнага рэгулявання, разглядаўся ў якасці прыходу эпохі "арганізаванага капіталізму". Гэты апошні вядзе да замены "капіталістычнага прынцыпу свабоднай канкурэнцыі сацыялістычным прынцыпам планавай вытворчасці". "Тэорыя гаспадарчай дэмакратыі" разумелася апартуністамі як стварэнне і дзейнасць наглядальных радаў, складзеных з прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў рэфармісцкіх прафсаюзаў і фабрычна-завадскіх камітэтаў. Яны мусілі ўзяць у свае рукі кантроль над дзейнасцю капіталістычных прадпрыемстваў, садзейнічаць мірнаму вырашэнню працоўных канфліктаў і паслабіць і без таго нязначны забастовачны рух. Гэткім станам рэчам маглі быць задаволеныя і прадпрымальнікі. Рабочы клас таксама быў зарыентаваны на барацьбу за "палітычную дэмакратыю" (развіццё дэмакратычнай прававой дзяржавы, палітычны плюралізм, перамогу на парламенцкіх выбарах) і "сацыяльную дэмакратыю" (стварэнне эфектыўнай сістэмы сацыяльнай абароны).

Устрывожанае няўдачамі на міжнароднай арэне ды "ідэалагічным разлажэннем" камуністычных партый (узгаданы апартунізм правага крыла КПГ таму прыклад), кіраўніцтва Камінтэрна ў 1928 г. пераходзіць да тактыкі т.зв. "трэцяга перыяду" з яе "тэорыяй сацыял-фашызму". Любое супрацоўніцтва паміж камуністамі і сацыялістамі становіцца немагчымым.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 535; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.