Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Германія ва ўмовах сусветнага эканамічнага крызісу




24-29 кастрычніка 1929 г. нечакана адбыўся магутнейшы крах на нью-ёркскай біржы. Следам за гэтым пачаўся поўны абвал сусветнай гаспадаркі і нацыянальных эканомік. Напярэдадні крызісу ў германскай эканоміцы меліся некаторыя трывожныя сімптомы. Яшчэ з пачатку 1929 г. некалькі запаволіліся тэмпы росту прамысловай вытворчасці. На высокім узроўні знаходзілася беспрацоўе. З-за пасіўнага знешнегандлёвага балансу, нізкай збіральнасці падаткаў, росту выдаткаў на дапамогу па беспрацоўі ўрады не здолелі зладзіць з бюджэтным дэфіцытам. Але мала хто верыў, што на парозе гэткая катастрофа.

Не вельмі ўстойлівую германскую эканоміку крызіс паразіў у лічаныя дні. Рэзка падала вытворчасць. У параўнанні з 1929 г., у 1930 г. яе падзенне складала 13%, у 1931 г. – 30%, а ў 1932 г. – аж 42%!

Следам пачаўся фінансавы крызіс. Сталі лопацца банкі. Пачаліся імклівыя ўцёкі капіталаў за мяжу. Сотнямі банкруціліся кампаніі і канторы. Цалкам прыпынілася будаўніцтва. Удвая упала рамесная вытворчасць. Падскочыў і працягваў расці і без таго не малы ўзровень беспрацоўя: у 1928 – 6,3%, 1929 – 8,5%, 1930 – 14,0%, 1931 – 21,9%, 1932 – 29,9%. Пры гэтым дзяржаўныя дапамогі атрымлівалі толькі 20% беспрацоўных. У вельмі цяжкім становішчы апынуўся аграрны сектар, асабліва дробныя сялянскія гаспадаркі. Былі перарваныя нармальныя знешнегандлёвыя сувязі. Знешні гандаль, напрыклад, зменшыўся ў 2,5 разы. Адбывалася далейшае зніжэнне ўзроўню жыцця рабочых. У 1932 г. пры афіцыйным пражытачным мінімуме ў 39 марак сярэдні тыднёвы заробак складаў толькі 21,7 марак. Немцаў ахапіў сацыяльны песімізм. Штогод канчала жыццё самагубствам у сярэднім каля 20 тыс. чалавек.

Пры гэтым на Германіі яшчэ працягвалі "вісець" рэпарацыйныя выплаты. На Гаагскай канферэнцыі 1929-1930 гг. быў прыняты новы план пагашэння Германіяй рэпарацыйнай запазычанасці, вядомы як " план Юнга". (Адным з вядучых аўтараў праекту быў амерыканскі бізнесмен і банкір Оўэн Янг (Owen Young). Напісанне яго прозвішча як "Юнг" – проста заснавана на традыцыйным, але памылковым напісанні.) Згодна з планам, некалькі зніжаліся штогадовыя выплаты, на 20% была зменшана агульная сума выплат (113 млрд. марак), рэпарацыйныя выплаты расцягваліся ажно на 59 гадоў (г.зн. да 1988 г., калі не за гарамі ўжо было падзенне "Берлінскай сцяны"!), скасоўваўся рэпарацыйны падатак на транспарт, ліквідаваліся саюзніцкія кантрольныя органы. Немагчымасць выканання і гэтага больш паблажлівага плану дала Германіі магчымасць у 1931 г. спыніць выплачванне рэпарацыяў у аднабаковым парадку. У 1932 г. па прапанове прэзідэнта ЗША Герберта Гувера саюзнікі адмовіліся ад прэтэнзій на германскія рэпарацыі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 618; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.