Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Ліквідацыя дэмакратыі. Стварэнне механізма таталітарнай дыктатуры




Мэта і задачы нацыстаў.

Тэма 6. Германія ў час нацысцкай дыктатуры, 1933-1939 гг.

 

Найвышэйшай мэтай нацыянал-сацыялістаў з'яўлялася пабудова ў Германіі “Трэцяга Рэйху" ("Тысячагадовага Рэйху"). На думку нацысцкіх ідэолагаў гэта быў не вузканямецкі, а глабальны праект. У яго рамках “лепшая” арыйская раса ў віхуры вайны мусіла расправіцца з "горшымі" расамі, "недачалавекамі" і прывесці гісторыю да шчаслівага заканчэння – усталявання германскага “новага парадку” у свеце. Першай часткаю гэтай задумы павінны былі стаць знішчэнне "спарахнелай" дэмакратыі, яе замена больш прыдатным для арыйцаў, больш эфектыўным ва ўнутры- і знешнепалітычным планах рэжымам, а таксама вывад краіны з эканамічнага крызісу, ліквідацыя яго наступстваў і забеспячэнне хуткага эканамічнага росту для падрыхтоўкі да вайны.

У святле вышэйакрэсленай амбіцыйнай праграмы перад нацыянал-сацыялістамі пасля прыходу да ўлады ва ўнутранай палітыцы паўсталі наступныя неадкладныя задачы, якія можна назваць зместам "нацыянал-сацыялістычнай рэвалюцыі":

1) ліквідацыя старой парламенцкай дэмакратыі, злом дзяржаўнай машыны Веймарскай рэспублікі, замена яе таталітарным нацысцкім рэжымам;

2) поўная перабудова ўсяго гаспадарчага жыцця на базе рэзкага ўзмацнення дзяржаўнага рэгулявання эканомікі, усталявання эфектыўнага кантролю дзяржавы над усімі бакамі эканамічнага жыцця грамадства з мэтаю нармалізацыі пацярпелай ад крызісу эканомікі;

3) пашырэнне масавай базы нацысцкай дыктатуры, узмацненне ўплыву НСДАП не толькі ў сярэдніх слаях, але й у рабочым класе, забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці нацысцкага рэжыму.

30 студзеня 1933 г. пачалося 12-гадовае панаванне нацыстаў у Германіі. Але нацысцкая дыктатура не была ўсталяваная з дапамогаю рэвалюцыйнага захопу ўлады. А. Гітлер быў прызначаны канцлерам Германіі самым звычайным чынам і мог быць выпраўлены ў адстаўку ў любы момант. Ён, акрамя іншага, быў кіраўніком не нацыянал-сацыялістычнага, а кааліцыйнага ўраду, дзе нацыстам належала толькі 3 месцы з 11 – сам канцлер, міністр унутраных спраў Вільгельм Фрык і міністр без партфелю Герман Гёрынг.

Пачалася падрыхтоўка да канчатковага захопу ўлады. Урадавы "Дэкрэт аб абароне нямецкага народу" ад 4 лютага 1933 г. абмяжоўваў свабоду прэсы і свабоду слова. 17 лютага міністэрству унутраных спраў Прусіі быў выдадзены дазвол на вольнае выкарыстанне зброі супраць "ворагаў дзяржавы".

Напрыканцы лютага 1933 г. нацысты пачалі расправу з камуністамі. У ноч на 27 лютага 1933 г. была арганізавана правакацыя з падпалам Рэйхстагу. Улады абвінавацілі ў злачынстве КПГ, сцвярджаючы, што гэты акт – "сігнал да усеагульнага камуністычнага паўстання". 28 лютага нацысты выдалі надзвычайны дэкрэт “Аб абароне народу і дзяржавы”, які дазволіў ліквідаваць грамадзянскія правы і свабоды. На падставе дэкрэту некалькі тысяч актывістаў камуністычнай партыі трапілі за краты без суду. Калі пачаліся павальныя арышты і для далейшых пасадак у турмах магло не застацца месца, 8 сакавіка міністр унутраных спраў Вільгельм Фрык абвясціў аб стварэнні канцэнтрацыйных лагераў.

Але ні на забарону КПГ, ні на адкрыты наступ на іншыя буйныя палітычныя партыі краіны А. Гітлер пайсці яшчэ не мог. Пазіцыі НСДАП у органах дзяржаўнай улады заставаліся даволі хісткімі. Для гвалтоўнага насаджэння новага парадку сілаў ім таксама пакуль не ставала. Было вырашана рухацца да ўсталявання нацысцкай дыктатуры старым выпрабаваным шляхам – канстытуцыйным. Рэйхстаг быў законным чынам распушчаны і на 5 сакавіка 1933 г. былі прызначаныя новыя выбары. Яны прайшлі ва ўмовах шалёнага цкавання нацыстамі сваіх палітычных канкурэнтаў з выкарыстаннем усяго арсеналу забароненых прыёмаў.

Аднак выбары расчаравалі іх фаварытаў: кваліфікаванай большасці (2/3 дэпутацкіх мандатаў), настолькі неабходнай для галасавання надзвычайных паўнамоцтваў ураду, А. Гітлер і яго партыя так і не атрымалі. Не набралі яны нават і простай большасці – толькі 44% галасоў і 288 месцаў з 647. СДПГ і КПГ – адкрыта варожыя нацыстам партыі – атрымалі адпаведна 120 і 81 мандат. Яшчэ знайшлася б, сама меней, пара дзесяткаў галасоў для таго, каб легальнымі сродкамі паралізаваць любыя дэструктыўныя захады нацыстаў.

Каб забяспечыць НСДАП кваліфікаваную большасць любым шляхам, А. Гітлер пайшоў на абвяшчэнне КПГ па-за законам і пазбаўленне яе дэпутатаў парламенцкіх паўнамоцтваў. Прычым, гэта было зроблена пры сляпой падтрымцы рэйхстагу. Цяпер да пажаданай большасці стала бліжэй, а расправа з камуністамі павінна была ўказаць апазіцыі на небяспеку далейшага супраціўлення. Так і атрымалася. Буржуазныя партыі былі дэмаралізаваныя і 23 сакавіка 1933 г. дружна прагаласавалі за надзвычайныя паўнамоцтвы. Супраць выступілі толькі сацыял-дэмакраты. Кваліфікаваная большасць была нацыстамі атрымана.

Гітлер прыняўся за СДПГ. Яшчэ да галасавання па надзвычайных паўнамоцтвах звыш 20 дэпутатаў гэтай партыі ўжо сядзелі або былі вымушаныя перабрацца на эміграцыю. Цяпер іх становішча стала безвыходным. Спачатку былі забаронены і распушчаны ваенізаваныя атрады СДПГ – рэйхсбанэр. 2 траўня было абвешчана аб роспуску прафсаюзаў. Замест іх ствараўся г.зв. Нямецкі працоўны фронт – орган "супрацоўніцтва" рабочых і прадпрымальнікаў. 22 чэрвеня як "марксісцкая партыя" была забаронена сама СДПГ. Следам за забаронаю сацыял-дэмакратычнай партыі адбыўся працэс " уніфікацыі", г.зн. "самароспуску" буржуазных палітычных партыяў. Амаль усё кіраўніцтва партый, што заявілі аб сваім самароспуску, абвясціла аб пераходзе ў НСДАП на правах "спачувальнікаў". Наважылася стаць у апазіцыю нацыстам толькі жменька функцыянераў з Партыі Цэнтру.

6 ліпеня 1933 г. Гітлер абвясціў аб заканчэнні нацыянал-сацыялістычнай рэвалюцыі. Дэкрэт ад 14 ліпеня 1933 г. завяршыў працэс уніфікацыі забараніўшы ўтварэнне новых партыяў. Нацыянал-сацыялістычная партыя засталася адзінай легальнай партыяй у Германіі. Арганізаванай апазіцыі больш не засталося. Закон "Аб аднаўленні прафесійнай дзяржаўнай службы" дазволіў новаму ўраду арганізаваць радыкальную чыстку і пазбавіцца ад іншадумцаў і яўрэяў у чыноўніцкім асяроддзі.

Паколькі не ва ўсіх зямельных урадах удзельнічалі нацыянал-сацыялісты, Гітлер распачаў працэс "узгаднення", г.зн. іх падпарадкавання цэнтральнаму ўраду. На працягу 1933 г. было ліквідавана і мясцовае самакіраванне – улада і тут трапляе ў рукі нацыстаў. Законам "Аб новым уладкаванні Рэйху" ад 30 студзеня 1934 г. суверэнітэт зямель быў ліквідаваны, зямельныя парламенты распушчаныя (а з імі разам і рэйхсрат) і Германія, гэткім чынам, стала ўнітарнай дзяржавай.

Паралельным курсам ішоў працэс ліквідацыі парламенцкага ладу. Яшчэ па законе аб надзвычайным становішчы 23 сакавіка урад не толькі засяродзіў у сваіх руках не толькі выканаўчую ўладу, але й атрымаў шырокія заканадаўчыя паўнамоцтвы. Рэйхстаг пераўтвараецца ў малаважны прыдатак нацысцкага партыйнага апарату. Пачынаецца зрошчванне партыйнага апарату НСДАП з дзяржаўным. Ужо у снежні 1933 г. яно было завершана прыняццем закону "Аб забеспячэнні адзінства партыі". НСДАП абвяшчалася "носьбітам нямецкай нацыянальнай дзяржаўнай думкі" і стала афіцыйна (зусім як КПСС у СССР) выконваць дзяржаўныя функцыі. Напрыканцы 1933 г. парламентарызму прыйшоў канец.

У першай палове 1934 г. нацысцкае кіраўніцтва прынялося за ліквідацыю унутрыпартыйнай апазіцыі – левага "негітлераўскага" крыла НСДАП на чале з Эрнстам Рэмам і братамі Ота і Грэгарам Штрасэрамі (больш памяркоўныя нацыяналісты, прыхільнікі больш “сацыялістычнай” палітыкі, г.зн. барацьбы супраць манапалістаў і буйных землеўладальнікаў і г.д. – бліжэйшыя да ранніх італьянскіх фашыстаў). Унутрыпартыйная апазіцыя абапіралася на дробнабуржуазныя элементы СА. У ноч на 30 чэрвеня 1934 г., вядомую як "ноч доўгіх нажоў", апазіцыянераў амаль дарэшты знішчылі верныя Гітлеру "ахоўныя атрады" - СС (ням. – Schutzstaffel).

Злом старога Веймарскага дзяржаўнага ладу і ўсталяванне фашысцкай дыктатуры атрымалі сваё лагічнае завяршэнне 2 жніўня 1934 г. Памёр стары Гіндэнбург. Пасля прыняцця "Закону аб вярхоўным галаве Германскай імперыі" Гітлер стаў адначасова рэйхсканцлерам і прэзідэнтам. Яму было афіцыйна прысвоена званне "фюрэра германскага народу".

Стварэнне разгалінаванай партыйна-дзяржаўнай структуры нацысцкай Германіі дапаўнялася ўсеабдымнай ідэалагічнай сістэмай. Ідэалогія нацыянал-сацыялізму пранікала ва ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства. Нацысцкая індактрынацыя пачыналася яшчэ ў дзяцінстве. У 1935 г. складовай часткай НСДАП стала арганізацыя “Гітлерюгенд”, членства ў якой неўзабаве ўжо абавязковае для ўсіх дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. Прапрацоўка грамадзян і кантроль за імі працягваліся і сярод дарослых немцаў. Таксама ўваходзілі ў склад НСДАП "далучаныя саюзы" (напрыклад, Нацыянал-сацыялістычны саюз юрыстаў, Нацыянал-сацыялістычны саюз настаўнікаў, Нацыянал-сацыялістычны саюз урачоў), "падраздзяленні партыі" (напрыклад, Нацыянал-сацыялістычны саюз выкладчыкаў вышэйшай школы і Нацыянал-сацыялістычны студэнцкі саюз), "арганізацыі" (напрыклад, Нацыянал-сацыялістычнае таварыства культуры, Імперскі саюз дзяцей, Таварыства нямецкіх жанчын, Аб’яднанне нямецкіх жанчын).

Усталяванне нацысцкай дыктатуры адбывалася ў атмасферы не проста ўяўнага панічнага жаху перад пагрозаю фізічнай расправы, а ва ўмовах самага непасрэднага разгулу вулічнага тэрору, арганізаванага атрадамі СА. Гэтая "самадзейнасць" нават занепакоіла фюрэра, партыйныя органы і структуры-канкурэнты, напрыклад Гестапа.

Напрыканцы лютага 1933 г. пачаліся ганенні на гомасексуалістаў (з восені 1934 г. ладзіліся іх пагалоўныя арышты), а напачатку красавіка таго ж году – на сведкаў Еговы (напачатку 1935 г. іх забаранілі прымаць на дзяржаўную службу, пачаліся маштабныя арышты). У сакавіку 1933 г. пры міністэрстве унутраных спраў быў створаны Дэпартамент расавай гігіены. Пачынаючы з 1 красавіка 1933 г. пачалася кампанія байкоту яўрэйскіх прадпрыемстваў і крамаў. У верасні 1935 г. былі прынятыя т.зв. "Нюрнбергскія законы аб грамадзянстве і расе" і расізм быў замацаваны як адзін з базавых юрыдычных прынцыпаў жыцця нацысцкай Германіі. Следам за гэтым пераслед зазналі цыганы – яны мусілі станавіцца на ўлік, а з сярэдзіны 1936 г. іх сталі адпраўляць у канцэнтрацыйныя лагеры. Адной з найбольш вядомых расісцкіх вылазак нацыстаў з’яўляецца т.зв. “Крышталёвая ноч”: у ноч з 9 на 10 лістапада 1938 г. па закліку нацыстаў рабаваліся яўрэйскія магазіны, падпальваліся дамы і школы яўрэяў, сінагогі.

Вядучым сродкам дасягнення “блаславёнай” аднастайнасці грамадства, ладу мыслення і паводзінаў яго членаў стаў цудоўна вымуштраваны і добра разгалінаваны апарат прымусу. Пасля ліквідацыі вярхушкі СА, значэнне "штурмавых атрадаў" падае. У ліпні 1934 г. выйшла з падпарадкавання СА і затым стала самастойнай і ўсёмагутнай арганізацыяй СС. Увосень 1934 г. была створана агульнадзяржаўная тайная паліцыя - Гестапа (скар. да Geheime Staatspolizei). Напачатку 1936 г. яе дзейнасць была пастаўлена над законам.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 550; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.