Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Змены ў расстаноўцы палітычных сіл. Выбары 1918 г. Палітыка ўрада Д. Лойд-Джорджа




У 1918 г. палітыка ўраду Дэвіда Лойд-Джорджа па-ранейшаму характарызавалася рэфармісцкай скіраванасцю. Парламенцкая рэформа 1918 г. прадугледжвала пашырэнне выбарчага права для мужчын з 21 году і жанчын з 30 гадоў (пры гэтым захоўваліся пэўныя цэнзавыя абмежаванні) і ліквідацыю шэрагу архаічных нормаў. Школьная рэформа азначала ўвядзенне абавязковай школьнай адукацыі да 14 гадоў; пачатковая школа станавілася бясплатнай. Паляпшэнне закранула і сацыяльную сферу (забарона дзіцячай працы і гарантыі дэмабілізаваным салдатам і матросам).

Напрыканцы першай сусветнай вайны нацыянальная "ваенная" кааліцыя ў Вялікабрытаніі стала распадацца. Раскол паглыбіўся з набліжэннем першых пасляваенных парламенцкіх выбараў. У чэрвені 1918 г. на канферэнцыі Лейбарысцкай партыі было вырашана аб спыніць "выбарчае перамір’е" і выйсці з правячай кааліцыі. Аднак гэтае рашэнне не было адзінадушным і выклікала раскол у кіраўніцтве: усе чатыры міністры-лейбарысты адмовіліся пакінуць урад і выйшлі з партыі. Таксама быў прыняты новы статут партыі, які акрамя калектыўнага членства ў партыі (праз прафсаюзныя арганізацыі) прадугледжваў ужо і індывідуальнае. Фракцыйная барацьба ў Ліберальнай партыі, дыскусіі адносна далейшага ўдзелу ў кааліцыі і спрэчка за лідэрства ў партыі паміж Генры Асквітам і Дэвідам Лойд-Джорджам таксама падрывала пазіцыі партыі напярэдадні парламенцкіх выбараў. Толькі Кансерватыўная партыя здолела захаваць маналітнасць сваіх шэрагаў. Гэта давала ёй значныя перавагі.

Фаварытам выбараў была кааліцыя кансерватараў (лідэр – Эндру Бонар-Лоў) і часткі лібералаў на чале з Д. Лойд-Джорджам ("нацыянал-лібералы", г.зн. лібералы прыхільнікі кааліцыі). 14 снежня 1918 г. яны і атрымалі перамогу, заняўшы большасць месцаў у Палаце абшчын. Пры гэтым 2/3 мандатаў кааліцыі належалі кансерватарам (ім не хапіла толькі 6 мандатаў для заваявання абсалютнай большасці) – яе галоўным лідэрам. Гэткім чынам, хаця Д. Лойд-Джордж застаўся прэм’ер-міністрам (захаванне прэм’ерскага крэсла, як аказалася, каштавала расколу партыі), большасць міністэрскіх пасадаў – і важнейшыя з іх – дасталіся кансерватарам (Э. Бонар-Лоў – лорд-захавальнік пячаткі, Уінстан Чэрчыль – міністр абароны, Джордж Кэрзан – міністр замежных спраў і г.д.)

Супярэчлівымі аказаліся вынікі выбараў для лейбарыстаў. Заваяваўшы на 15 мандатаў больш, чым на папярэдніх выбарах (усяго – 57), у Палату абшчын не прайшоў іх лідэр Рамсэй Макдональд і яшчэ некалькі выбітных лейбарыстаў. Лібералы Г. Асквіта пацярпелі сакрушальнае паражэнне і здолелі правесці ў Палату абшчынаў толькі 36 дэпутатаў. Нават сам лідэр "незалежных лібералаў" не здолеў абрацца з першага разу і вымушаны быў чакаць давыбараў.

Адметнасцю гэтых выбараў стаў дэбют у іх жанчын. Была абраная і першая дэпутатка Палаты абшчын – ірландка графіня Канстанцыя Маркевіч (яе муж польскі арыстакрат з Украіны, мастак Казімір Дунін-Маркевіч).




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 427; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.