Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Перагрупоўка палітычных сіл. Першы лейбарысцкі ўрад. Унутраная палітыка ўраду С. Болдуіна




Асаблівасці стабілізацыі ў Вялікабрытаніі, прычыны яе адставання па тэмпах эканамічнага развіцця ад іншых вядучых еўрапейскіх краін.

Нягледзячы на вельмі спрыяльныя вонкавыя ўмовы і ўрадавыя стымулы (адмаўленне ад пратэкцыянізму, скарачэнне падаходнага падатку і падатку на звышпрыбыткі), брытанская эканоміка ў перыяд стабілізацыі практычна тапталася на месцы. Адносная адсталасць прамысловага абсталявання і архаічная арганізацыя прамысловасці рабілі брытанскую індустрыю ўзрастальна неэфектыўнай і неканкурэнтаздольнай.

Тэмпы прамысловага росту заставаліся настолькі маленькімі, што ў 1929 г. агульны аб’ём прамысловай вытворчасці дасягнуў толькі 100,6% у параўнанні з 1913 г.! Падобная сітуацыя назіралася і ў сферы знешняга гандлю – ён так і не выйшаў на даваенныя рубяжы (87%), а ўдзельная вага Вялікабрытаніі ў сусветным гандлі зменшылася з 15,2% да 12,5 %.

У найгоршым становішчы апынуліся найменш мадэрнізаваныя "старыя" галіны прамысловасці (у іх пачыналася прамысловая рэвалюцыя і яны дамінавалі на ранніх стадыях індустрыялізацыі). Скарачалася здабыча вугалю, падала выплаўка чыгуну і тэкстыльная вытворчасць.

Стабільна высокім – парадку 10% працаздольнага насельніцтва – на працягу ўсіх 1920-х гг. заставаўся ўзровень беспрацоўя. У "старых" галінах адбылося значнае скарачэння занятых: на 30% у вуглездабычы, на 25% у тэкстыльнай,,у металургічнай на 20%.

Рознагалоссі ў правячай кааліцыі па каланіяльным пытанні, Ірландскі крызіс, няўдачы эканамічнай палітыкі выклікалі палітычны крызіс 1922-1923 гг. Разумеючы слабасць нацыянал-ліберальнай групоўкі, Д. Лойд-Джордж імкнуўся да захавання моцнай ліберальна-кансераватыўнай кааліцыі. Для гэтага ён спрыяў узмацненню крыла "маладых кансерватараў". Аднак прыхільнікі традыцыйнага кансерватызму на чале з вопытнымі палітыкамі Э. Бонар Лоў і Стэнлі Болдуінам узялі верх і дамагліся распаду кааліцыі. Д. Лойд-Джордж быў вымушаны скласці паўнамоцтвы прэм’ер-міністра – яму было наканавана стаць апошнім лібералам на гэтай пасадзе. У кастрычніку 1922 г. ужо чыста кансерватыўны урад узначаліў Э.Бонар Лоў.

Пазачарговыя выбары 1922 г. дазволілі торы замацаваць сваё лідэрства. Расколатыя на дзве групоўкі Д. Лойд-Джорджа і Г. Асквіта лібералы саступілі 2-е месца на брытанскім парламенцкім Алімпе лейбарыстам. Тупік, у якім апынуўся сацыяльны лібералізм, выкарысталі прыхільнікі сацыял-рэфармізму. Вынікі выбараў 1922 г. у чарговы раз засведчылі крызіс класічнай брытанскай двухпартыйнасці: надыходзіў час саперніцтва кансерватараў і лейбарыстаў.

І пасля выбараў сітуацыя заставалася далёка не ідэальнай. Урад Э. Бонар Лоў (1922-1923) быў няздольны змякчыць эканамічныя цяжкасці і вырашыць знешнепалітычныя праблемы. А ў траўні 1923 г. цяжка хворы прэм’ер-міністр падаў у адстаўку. Кансерватары вырашылі пайсці на новыя парламенцкія выбары, каб замацаваць сваё лідэрства і заваяваць абсалютную парламенцкую большасць.

Разлік торы на выпадковасць поспехаў лейбарыстаў і канчатковы раскол лібералаў не спраўдзіўся. Вынікі парламенцкіх выбараў 1923 г. аказаліся для іх расчаравальнымі. Атрымаўшы практычна столькі ж галасоў выбаршчыкаў, колькі і годам раней (каля 38%), кансерватары захавалі толькі 258 мандатаў – на 86 меней. Паколькі асноўным пытаннем гэтых выбараў быў лёс прапанаванай кансерватарамі тарыфнай рэформы, то іх паражэнне, слабаватае выступленне лібералаў і немагчымасць пагаднення паміж дзвюма традыцыйнымі партыямі прывялі да сітуацыі, у якой права сфармаваць кабінет міністраў упершыню ў гісторыі было даручана лейбарыстам – другой па папулярнасці партыі, заваяваўшай 191 мандат. Прэм’ерскае крэсла заняў Рамсэй Макдональд (1924).

Лейбарысцкі ўрад не мог абаперціся на парламенцкую большасць, а таму меў вельмі абмежаваныя магчымасці для рэалізацыі сваёй праграмы. Тым не менш, ён здолеў некалькі пашырыць сістэму сацыяльнага страхавання, павялічыць дапамогі па беспрацоўю і дамагчыся скарачэння падаткаў на прадметы першай неабходнасці. Куды больш значнымі былі поспехі ўраду Р. Макдональда на знешнепалітычнай арэне (гл. далей).

Нядоўгі перыяд дзейнасці лейбарысцкага ўраду меншасці скончыўся ў кастрычніку 1924 г., калі кансерватары ўзялі ўпэўнены рэванш за фіяска 1923 г. Не выключана, што такі зыход можа быць часткова патлумачаны выбарчымі хітрыкамі палітычных праціўнікаў лейбарыстаў. За некалькі дзён да выбараў у газетах быў надрукаваны г.зв. "ліст Зіноўева", у якім адзін з лідэраў Камінтэрна, нібыта, заклікаў брытанскіх лейбарыстаў да рашучых дзеянняў. Сфальсіфікаваны, як аказалася, дакумент здолеў кансалідаваць "антысацыялістычныя" сілы. Яны рашуча падтрымалі самую моцную буржуазную партыю –кансерватараў, галоўнага канкурэнта лейбарыстаў. Слабейшая буржуазная партыя – лібералы, наадварот, страціла каля 1,3 млн. галасоў і 118 мандатаў. Іх няўдачу, аднак, можна не ў меншай ступені звязваць і з фінансавымі праблемамі, і з адсутнасцю выразнай праграмы, і слабым лідэрствам Г. Асквіта.

Лейбарысты выступілі ў сваю сілу, набраўшы нават на мільён галасоў больш, чым у 1923 г. Але спецыфіка мажарытарнай сістэмы прывяла да таго, што іх партыя ўсё роўна страціла 40 мандатаў. Новым прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі стаў лідэр кансерватараў С. Болдуін (1924-1929).

Выбары 1924 г. сталі адпраўной кропкай для стабілізацыі палітычнай сістэмы краіны. Наступныя пяць гадоў прэм’ерскае крэсла знаходзілася пад поўным кантролем кансерватараў. С. Болдуін ажыццявіў абнаўленне ідэйнага арсеналу партыі. Новы праграмны дакумент, "Мэты і прынцыпы", адлюстроўваў устаноўкі "кансерватыўнага рэфармізму": спалучэнне найбольш актуальных ідэй з арсеналу кансерватараў і лібералаў. Напрыклад, падобна лібералам, С. Болдуін рабіў стаўку на падтрымку прыватнага прадпрымальніцтва, але, як патрабавалі тарыйскія ўстаноўкі, пры дзяржаўнай апецы. Гэты ход не толькі дазволіў ўмацаваць сацыяльную базу партыі, але таксама ліквідаваць даўнія разыходжанні паміж рознымі генерацыямі кансерватараў – прыцягнуць да сябе маладых, не скаваных старымі ідэалагічнымі забабонамі, торы.

Галоўнымі накірункамі эканамічнай палітыкі кабінету С. Болдуіна былі стымуляванне прамысловай вытворчасці і ўмацаванне фінансавай сістэмы. Вынікі яе аказаліся супярэчлівымі. З аднаго боку, удалося ўмацаваць брытанскі фунт, але, з іншага, гэта аслабіла пазіцыі брытанскага экспарту з-за яго высокай цаны. Мікраскапічны эканамічны рост, дасягнуты кансерватарамі ў другой палове 1920-х гг., не мог не выклікаць пераходу ўраду да рэжыму жорсткай эканоміі, а значыць і да чарговага абвастрэння сацыяльных праблем.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 514; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.