Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Фашызм у Вялікабрытаніі. О. Мослі. Антыфашысцкі і рабочы рухі




На чале брытанскага руху фашыстаў стаяў Освальд Мослі. У адрозненне ад Гітлера і Мусаліні і падобна да Франка і Салазара, ён паходзіў з забяспечанай арыстакратычнай сям’і з самымі шырокімі сувязямі ў брытанскім эстэблішменце. На яго вяселлі з малодшай дачкой тагачаснага кіраўніка Форын-офіс (міністэрства замежных спраў) Сінціяй Кэрзан прысутнічалі брытанскі кароль Георг V з каралевай Марыяй, бельгійскі кароль Альберт з жонкай, Э. Бонар Лоў ды іншыя тытулаваныя і ўплывовыя асобы. Яшчэ ў 1918 г. ён быў абраны ў Палату абшчын ад Кансерватыўнай партыі.

Аднак вялікія амбіцыі вымусілі маладога палітыка рэзка змяніць яго палітычныя прыхільнасці і ў 1924 г. ён перайшоў у Лейбарысцкую партыю. У 1929 г. яму даверылі пасаду "малодшага міністра" (міністра без партфелю), які адказваў за барацьбу з беспрацоўем. Спрэчкі ва ўрадзе вакол антыкрызіснай палітыкі прадвызначылі яго добраахвотную адстаўку. Расчараванне ў традыцыйных брытанскіх партыях (лейбарысцкая ўжо стала адной з іх) падштурхнула О. Мослі да ідэі стварэння альтэрнатыўнай г.зв. "Новай партыі". Яе фіяска на выбарах 1931 г. прывяло яго да страты веры ў парламентарызм.

Асабліва О. Мослі зацікавіў вопыт італьянскіх фашыстаў. Пасля наведвання Італіі і сустрэчы з Б. Мусаліні ён вырашыў арганізаваць брытанскую фашысцкую арганізацыю. У кастрычніку 1932 г. быў створаны Брытанскі саюз фашыстаў (БСФ). БСФ выступаў за абмежаванне ўлады парламента і ўсталяванне дыктатуры са сваім лідэрам на чале. Брытанскія фашысты выкарыстоўвалі сацыяльную рыторыку, нацыяналістычную і антыкамуністычную прапаганду. З 1934 г. яны сталі праводзіць антысеміцкую кампанію. Да лета 1934 г. БСФ меў дзесяткі аддзяленняў па ўсёй Вялікабрытаніі і за яе межамі. Былі створаныя фашысцкія арганізацыі жанчын, Фашысцкі саюз брытанскіх рабочых, Федэрацыя брытанскіх універсітэцкіх фашысцкіх арганізацый з прадстаўніцтвамі ў Оксфардзе і Кембрыджы. На пачатковым этапе дзейнасці арганізацыі прыкметную ролю адыгрывалі штурмавыя атрады, г.зв. Сілы абароны БСФ. На сярэдзіну 1934 г. ў шэрагах БСФ знаходзілася ад 40 да 50 тыс. чалавек. Сацыяльны склад Саюзу вызначаўся неаднароднасцю: сярод яго членаў можна было сустрэць і арыстакрата, як сам баранет О.Мослі, і беспрацоўнага. Шмат у БСФ было моладзі, на якую немалое ўздзеянне аказвала і знешняя атрыбутыка фашыстаў.

Візіт у нацысцкую Германію ў 1936 г. толькі ўмацаваў О. Мослі ў правільнасці свайго выбару. Там ён, дарэчы, ажаніўся ў другі раз (другое дзіця ад гэтага шлюбу – Макс Мослі, які з 1993 па 2009 гг. з'яўляўся прэзідэнта ўплывовай Міжнароднай федэрацыі аўтаспорту). На гэтым вяселлі ў асабняку Ё. Гёбельса прысутнічаў нават сам А. Гітлер.

Тым не менш, у Вялікабрытаніі, краіне "старога капіталізму" з трывалымі дэмакратычнымі традыцыямі і ўстойлівай сістэмай сацыяльнай псіхалогіі, якая складвалася на працягу доўгай эвалюцыйнай мадэрнізацыі грамадства, фашызм не меў гэткіх глыбокіх гістарычных перадумоў, як у Германіі, Італіі, Іспаніі, Аўстрыі і г.д. З гэтай прычыны фашысты карысталіся пэўным поспехам толькі ў часткі афіцэрства, нязначнай часткі дробнабуржуазных колаў і сярод дэкласіраваных элементаў. Вузкасць сацыяльнай базы фашызму, рашучы адпор з боку грамадства, а потым і палітычнай улады канчаткова выкінулі яго з брытанскай палітычнай сцэны.

Адной з першых антыфашысцкіх акцыяў у Вялікабрытаніі стала спроба сарваць масавы мітынг фашыстаў у лонданскай залі "Алімпія" 7 чэрвеня 1934 г. Ад фашысцкіх малойчыкаў пацярпела каля 70 антыфашыстаў. 9 верасня 1934 г. каля 100 тыс. лонданцаў не дапусцілі правядзення ў Гайд-парку фашысцкага мітынгу. Толькі паліцыя не дапусціла расправы народу над імі. Яшчэ больш маштабная акцыя антыфашысцкіх сіл адбылася 4 кастрычніка 1936 г. Перайшоўшыя да паслядоўнай антысеміцкай прапаганды брытанскія фашысты спрабавалі маршам прайсці праз Усходні Лондан (Іст-Энд) – бяднейшы раён сталіцы, дзе пражывала шмат яўрэяў. У выніку на вуліцы горада выйшлі каля 300 тыс. антыфашыстаў і, нягледзячы на спробы паліцыі забяспечыць правядзенне афіцыйна дазволенай акцыі, ў раёне вуліцы Кейбл-стрыт яны здолелі канчаткова сарваць правакацыйную вылазку фашыстаў (г.зв."бітва на Кейбл-стрыт"). Значную ролю ў антыфашысцкай барацьбе адыгрываў рабочы рух, чыя барацьба за эканамічныя правы працоўных у 1934-1939 гг. не вызначалася асаблівай актыўнасцю.

Парламенцкі "Акт аб грамадскім парадку" (1936) нанёс першы адчувальны ўдар па фашыстах. Адзіная добра падрыхтаваная спроба фашыстаў дамагчыся электаральнага поспеху (выбары ў Раду Лонданскага графства) скончылася правалам. Яшчэ напачатку другой сусветнай вайны БСФ працягваў дзейнасць, але з прыходам на пасаду прэм’ер-міністра Уінстана Чэрчыля вольніца для брытанскіх фашыстаў скончылася: у траўні-ліпені 1940 г. партыя была забаронена, а яе лідэры на чале з О. Мослі – арыштаваныя.

Барацьба ў правячых колах Вялікабрытаніі вакол пытання аб адносінах да фашысцкай Германіі. Палітыка "неўмяшання" і "замірэння агрэсара" ўрада Н. Чэмберлена.

Найбольш дыскусійным пытаннем знешняй палітыкі Вялікабрытаніі заставалася стаўленне да гітлераўскай Германіі. Яшчэ ў 1920-х гг. Вялікабрытанія зрабіла стаўку на стратэгію "замірэння" Германіі. Падобны курс апрача дасягнення ўласных мэтаў дазваляў змякчыць напружанне ў Еўропе і адкрыць шлях да рэалізацыі шэрагу пацыфісцкіх праектаў. Паблажлівае стаўленне да Германіі пасля прыходу да ўлады ў ёй А. Гітлера ўжо было фатальна недальнабачным.

Калі непрыхавана рэваншысцкая палітыка нацыстаў у 1934-1935 гг. падштурхнула да кансалідацыі антыгітлераўскіх сіл у Еўропе, то Вялікабрытанія вырашыла вярнуцца да сваёй традыцыйнай палітыкі падтрымання сістэмы "балансу сіл". Франка-італьянскаму збліжэнню 1934 - 1935 гг., якое пачалося пасля спробы гітлераўскага аншлюсу Аўстрыі, брытанская дыпламатыя паспрабавала супрацьпаставіць узмацненне іншага сілавога полюсу – Германіі. Вынікам гэтага імкнення стала падпісанне марскога пагаднення Вялікабрытаніі і Германіі 1935 г. Нацысцкая Германія мела магчымасць са згоды вялікай дзяржавы аднавіць сваю ваенна-марскую магутнасць.

Небяспеку патурання германскаму нацызму бачылі вельмі нямногія брытанскія палітыкі. Прэм’ер міністр Нэвіл Чэмберлен, міністр замежных спраў лорд Галіфакс, міністр унутраных спраў Сэм’юэл Хор (таксама ў кірылічным напісанні – "Гор" або "Хоар") і многія іншыя высокапастаўленыя брытанскія палітыкі бачылі ў замірэнні Германіі адзіны шанец не толькі пазбегнуць новай вялікай вайны, але і сфарміраваць у Еўропе ўстойлівую сістэму міжнародных адносін, здольную стрымліваць апетыты асобных дзяржаў і блакіраваць іх агрэсіўныя акцыі.

У працяг палітыкі замірэння, Вялікабрытанія настаяла на невыкарыстанні жорсткіх захадаў пасля ўводу нямецкіх войск у дэмілітарызаваную Рэйнскую зону 7 сакавіка 1936 г. У той час, як Францыя заяўляла аб тым, што сама здольная стрымаць гэтую акцыю нацыстаў пры дыпламатычнай яе падтрымцы іншых дзяржаў і прызнанні факту германскай агрэсіі, Вялікабрытанія фактычна заблакіравала гэтую магчымасць. У другой палове 1936 г. брытанская дыпламатыя брала самы непасрэдны ўдзел у распрацоўцы пагаднення еўрапейскіх дзяржаў аб неўмяшанні ў іспанскі канфлікт. Гэтая пазіцыі зрабіла добрую паслугу іспанскім фашыстам.

Агрэсіўныя дзеянні Германіі не заслугоўвалі адэкватнай ацэнкі і контрзахадаў. Аншлюс Аўстрыі хоць і быў асуджаны Н. Чэмберленам з трыбуны парламенту, але не быў падмацаваны канкрэтнымі дзеяннямі. Спроба вырашаць міжнародныя спрэчкі ў перагаворным працэсе вылілася ў заключэнне сумнавядомай "Мюнхенскай змовы". Канчатковая ліквідацыя Чэхаславакіі ў сакавіку 1939 г. забіла апошні цвік у адарваны ад міжнароднапалітычных рэалій канца 1930-х гг. курс Н. Чэмберлена.

Адзінай уплывовай групай, якая паслядоўна выступала супраць сляпога ўрадавага курсу адносна Германіі, стала фракцыя У. Чэрчыля, засцерагаў ад спробаў "асядлаць тыгра" – трымаць пад кантролем і выкарыстоўваць у сваіх мэтах А. Гітлера. Самае большае, чаго яны здолелі за доўгі час дасягнуць – гэта дамагчыся прыняцця праграмы пераўзбраення. Але дзякуючы гэтаму ў перыяд з 1935 па 1939 гг. ваенныя выдаткі Вялікабрытаніі ўзраслі ў 4 разы.

Калі правал стратэгіі Н. Чэмберлена стаў відавочны і для самога прэм’ер-міністра, Вялікабрытанія са спазненнем паспрабавала выправіць парушаны баланс сіл у Еўропе. У сакавіку 1939 г. Вялікабрытанія дала Польшчы гарантыі поўнай недатыкальнасці яе тэрыторыі. У красавіку 1939 г., пасля агрэсіі Італіі супраць Албаніі, падобныя гарантыі далі таксама Грэцыі і Румыніі. (Адмовіліся ад гарантый паслядоўна нейтральныя Данія, Нідэрланды і Швейцарыя.) Брытанская дыпламатыя да канца, напэўна, так і не разабралася чаго ж чакаць ад А. Гітлера. Таму адначасовыя пошукі паразумення і з Германіяй (у спадзяванні на мір), і з СССР і Францыяй (у страху перад вайной) мелі аднолькава несуцяшальныя вынікі. Напад Германіі на Польшчу 1 верасня 1939 г. стаў гэтаму апошнім пацвярджэннем.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 452; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.